Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Природа — прырода, у шырокім сэнсе П.— усё існуючае, увесь свет у разнастайнасці яго форм, у больш вузкім сэнсе — сукупнасць нату­ральных умоў існавання чалавечага грамадства і аб’ект навукі, дакладней, сукупны аб’ект прыродазнаўства.
Природная среда, окружающая природная среда — прыроднае асяроддзе, акаляючае прыроднае асяроддзе, прыродная частка асяроддзя пражывання і вытворчай дзейнасці чалавецтва. Уключае ўсю сукупнасць акаляючых чалавека аб’ектаў жывой і нежывой прыроды, як не змененых чалавекам, так і ў рознай ступені закранутых антрапагеннымі пераўтварэннямі, аднак часткова або поўнасцю захаваўшых здольнасць да самаразвіцця. Некаторыя элементы штучнага (тэхнагеннага) асяроддзя з цягам часу таксама могуць стаць часткаю П. а., калі іх далейшае развіццё будзе ажыццяўляцца без умяшання чалавека (напрыклад, закінутыя каналы і паркі, распрацоўкі карысных выкапняў і г. д.).
Природно-ресурсный потенциал территории — прыродна-рэсурсны патэнцыял тэрыторыі, сукупнасць природных рэсурсаў тэрыторыі, якія могуць быць выкарыстаны ў народнай гаспадарцы. Велічыня П.-р. п. т.— гэта сума патэнцыялаў асобных відаў природных рэсурсаў (мінеральна-сыравінных, лясных, зямельных і інш.). У працэсе прыродакарыстання адбываюцца колькасныя і якасныя змяненні П.-р. п. т. Захаванне, развіццё, рацыянальнае і комплекснае выкарыстанне П.-р. п. т. з’яўляецца адной з асноўных задач рацыянальнага прыродакарыстання.
Природные ресурсы, естественные ресурсы — прыродныя рэсурсы, натуральный рэсурсы, багацці природы, якія выкарыстоўваюцца чалавекам у гаспадарчай дзейнасці. Да іх адносяцца вада, глебы, вугаль, руды і інш. Адрозніваюць наступныя віды П. р.: мінеральныя (карысныя выкапні), кліматычныя, водныя, глебавыя, раслінныя І жывёльныя. У залежнасці ад галоўнага напрамку выкарыстання адрозніваюць рэ­сурсы прамысловасці, сельскай гаспадаркі І невытворчай сферы. П. р. дзеляцца на вычэрпныя і невычэрпныя, вычэрпныя — у сваю чаргу — на аднаўляемыя і неаднаўляемыя. Неаднаўляемымі з’яўляюцца мінеральныя рэсурсы. Усе віды П. р. патрабуюць беражлівых адносін, рацыя­нальнага выкарыстання.
Природные сульфаты — прыродныя сульфаты, мінералы, солі сернай кіслаты (каля 190 мінералаў). Галоўныя з іх— ангідрыт, гіпс, барыт, цэлесцін, алуніт, мірабіліт і інш. Утвараюцца галоўным чынам шля­хам асаджэння з вады салёных азёр і лагун і пры выветрыванні ў раёнах з сухім кліматам. Хімічная сыравіна, будаўнічыя матэрыялы і інш.
Природные сульфиды — прыродныя сульфіды, мінералы, злучэнні цяжкіх металаў з серай. Па складу звычайна многакампанентныя. Характэрны металічны бляск, высокая шчыльнасць. Па паходжанню галоўным чинам гідратэрмальныя. Руды многіх металаў.
Природный ландшафт — прыродны ландшафт, геаграфічны ланд­шафт, які слаба зменены або зусім не зменены дзейнасцю чалавека.
Природный парк — прыродны парк, асабліва ахоўваемая природная тэрыторыя, у склад якой уваходзіць дастаткова значны ўчастак тыповага або унікальнага прыроднага ландшафту, параўнальна мала закранутага вытворчай дзейнасцю чалавека, што адрозніваецца асаблівай эстэтычнай каштоўнасцю І прыдатнасцю для рэкрэацыйнага выкарыстання.
Природный территориальный комплекс, географический комплекс, природная геосистема, природный ландшафт — прыродны тэрытарыяльны комплекс, геаграфічны комплекс, прыродны ландшафт, заканамернае спалучэнне природных кампанентаў (горныя пароды і адпаведныя ім формы рэльефу, паветра, клімат, паверхневыя і падземныя воды, гле­бы, расліннасць, жывёльны свет), якія знаходзяцца ў пастаянным складаным узаемадзеянні, цесна паміж сабой узаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены і ўтвараюць адзіную сістэму. Паміж асобнымі П. т. к. і іх кампанентамі ажыццяўляецца няспынны абмен рэчывам і энергіяй.
Прирусловые валы — прырэчышчавыя валы, пакатыя валы, якія
ўтвараюцца ў выніку назапашвання рачных наносаў (галоўным чынам часцінак пяску і гліны) у поймах рэк. Большая частка матэрыялу адкладаецца ў час паводкі, калі рака на плыткіх месцах траціць скорасць цячэння. Вышыня П. в. 1—2 м (у вялікіх раўнінных рэк да 5—6 м і больш), часам яны ўтвараюць прыродныя дамбы шырынёй да некалькіх дзесяткаў м.
Приток — прыток, вадацёк, які ўпадае ў больш буйны вадацёк, возера або іншы вадаём.
Провальные озёра — правальныя азёры, карставыя азёры, якія ўтвараюцца шляхам прасадкі паверхневых горных парод у падземныя пусто­ты, створаныя вынасам растваральных горных парод цякучымі водамі. Звычайна маюць невялікія памеры, аднак значную глыбіню.
Провинциальность в физической географии — правінцыяльнасць у фізічнай геаграфіі, заканамернае змяненне прыродных умоў па меры аддалення ад акіяна ў межах адной геаграфічнай зоны. Абумоўлена галоўным чынам узмацненнем кантынентальнасці клімату ў гэтым напрамку; найбольш яскрава праяўляецца на значных прасторах сушы Даўготна-кліматычныя адрозненні (у спалучэнні з асаблівасцямі рэльефу) знаходзяць адлюстраванне ў змяненні характару глеб, расліннасці і іншых прыродных кампанентаў і ландшафтаў у цэлым
Прогноз погоды — прагноз надвор’я, навукова абгрунтаваныя меркаванні аб будучым стане надвор’я Ажыццяўляецца на аснове стараннага вывучэння атмасферных працэсаў за папярэдні час Выкарыстоў ваюцца пры гэтым сінаптычныя карты, касмічныя здымкі воблачнага покрыва Зямлі. П. н. можна рабіць і на аснове мясцовых прыкмет на­двор’я.
Продольный профиль — падоўжны профіль, паказ вертыкальнага разрэзу рэчышча ракі ад вытоку да вусця ў графічнай форме. Уяўляе сабой крывую лінію, што бесперапынна паніжаецца ўніз па цячэнню і праводзіцца па лініі найбольшых глыбінь або сярэдняму становішчу рэчышча. На П. п. даюцца таксама вышынныя адзнакі, кіламетраж, часам ухілы, глыбіня ракі, адносныя вышыні берагоў і іншыя характарыстыкі.
Продуценты — прадуцэнты, арганізмы, якія з’яўляюцца першаснымі стваральнікамі арганічнага рэчыва. Гэта ў асноўным зялёныя расліны
Прозрачность атмосферы — празрыстасць атмасферы, здольнасць атмасферы прапускаць сонечныя прамяні; залежыць галоўным чынам ад утрымання вадзяной пары і пылу ў паветры. Наибольшая П. а. у палярных раёнах, найменшая — у гарадах (асабліва летам, у выніку забруджвання).
Прозрачность воды — празрыстасць вады, здольнасць вады пра­пускаць сонечныя прамяні. Залежыць ад фізічных уласцівасцей вады, наяўнасці ў ёй розных рэчываў і інш. фактараў.
Проливы — пралівы, адносна вузкія водныя прасторы, якія раздзяляюць участкі сушы і злучаюць водныя басейны або іх часткі. Бы246
ваюць працечнымі (pyx вады накіраваны ў адзін бок, напрыклад П. Фларыдскі) і абменнымі (воды рухаюцца ў супрацьлеглых напрамках — П. Басфор, Дарданелы, Лаперуза і інш.). П. маюць свой гідралагічны рэжым.
Пролювий, пролювиальные отложения — пралювій, пралювіяльныя адклады, комплекс адкладаў часовых водных патокаў (галька, шчэбень, пясок, гліна, лёсападобныя супесі і суглінкі і інш.). Утвараюцца каля падножжа гор, у вусцях яроў, далін ля конусаў вынасу, ад зліцця якіх узнікаюць пралювігльныя шлейфы. На Беларусі П. а. трапляюцца ў ме­жах узгорыста-градавага (Беларуская града) і ярыстага рэльефу.
Промежуточное течение — прамежкавае цячэнне, гарызантальны рух вады прамежкавага слоя (або слаёў) акіяна, часцей за ўсё на глыбінях ад 400—500 да 1000—1500 м. Напрыклад, на захадзе Атлантыкі П. ц. мае напрамак з поўначы на поўдзень, затым паварочвае на ўсход, паўночны ўсход і паўночны захад і ўтварае замкнуты кругаварот.
Промилле — праміле, адна тысячная доля якой-небудзь велічыні. Адзінка вымярэння салёнасці марской вады; паказвае, колькі вагавых частак солей грыходзіцца на 1000 вагавых частак вады. Абазначаецца %о.
Промоина — прамывіна, I) лінейная форма эразійнага рэльефу, якая ўтворана часовымі вадацёкамі. Даўжыня звычайна дзесяткі м, глыбіня 1—2 м; характэрны крутыя незадзернаваныя схілы; 2) вялікая палонка ў лёдзе, якая прамыта цякучымі водамі.
Просадка, оседание грунта — прасадка, асяданне грунту, апусканне ўчасткаў дзённай паверхні ў выніку памяншэння аб’ёму глеба-грунтоў (пры карставых працэсах, раставанні мёрзлых грунтоў і інш.).
Просачивание воды, инфильтрация — прасочванне вады, інфільтрацыя, пранікненне вады ў глебу і яе рух па порах, капілярах, трэшчынах і пустотах горных парод да грунтавых вод.
Протерозойская эра, протерозой — пратэразойская эра, пратэразой, другая эра геалагічнай гісторыі Зямлі, самая працяглая (пачалася каля 2,6 млрд гадоў назад, працягласць звыш 2 млрд гадоў). Для П. э. характэрны: галоўная фаза байкальскай складкаватасці, інтэнсіўны вулканізм, утварэнне багатых радовішчаў жалезных руд і іншых карысных выкапняў; арганічны свет быў прадстаўлены прымітыўнымі арганізмамі — галоўным чынам бактэрыямі і водарасцямі.
Протока, проток — пратока, адгалінаванне (рукаў) ракі, звычайна меней мнагаводны, чым галоўнае рэчышча.
Протуберанцы — пратуберанцы, яркія выступы, якія назіраюцца на краі дыска Сонца. У праекцыі на сонечны дыск П. маюць выгляд цёмных валокнаў. Прадстаўляюць сабой воблакі газу, больш шчыльнага і халоднага, чым акаляючая іх сонечная карона.
Профиль равновесия реки — профіль раўнавагі ракі, падоўжны профіль рэчышча, выпрацаваны ракой у выніку працяглага размыву і адкладання наносаў. Мае выгляд плаўнай крывой, якая паступова зні-
жаецца ад вытокаў да вусця. Пры П. р. усе няроўнасці рэчышча (усту­пы, упадзіны) згладжаны, на значным працягу размыў і адкладанне наносаў роўныя паміж сабой і здольнасць ракі пераносіць наносы аднолькавая па ўсім яе працягу. Аднак звычайна рэкі маюць невыпрацаваны профіль.
Профундаль — прафундаль, глыбокая частка возера, куды не пранікае хвалевы рух і ветравое перамешванне вады. Ложа П. звычайна на­крыта ілам, донная расліннасць адсутнічае; багата развіта флора бактэрый і грыбкоў, у выніку чаго ў ілах назапашваюцца газы (метан, вадарод, серавадарод) і адбываецца ўтварэнне азёрнай жалезнай руды.
Пруд — сажалка, невялікае штучнае возера ў даліне рэчкі, яры, лагчыне. Утвараецца шляхам пабудовы плаціны або выкопвання катлавана. Жывіцца паверхневымі і падземнымі водамі. На Беларусі каля 1100 сажалак.
Прямая солнечная радиация — прамая сонечная радыяцыя, сонечная радыяцыя, якая даходзіць да зямной паверхні ў выглядзе прамых сонечных прамянёў пры бязвоблачным небе. Нясе найбольшую колькасць сонечнага святла і цяпла. Выражаецца ў кал/см2 у адзінку часу (Miнуту) Залежыць ад вышыні Сонца над гарызонтам і празрыстасці атмасферы (з іх узрастаннем павялічваецца) На тэрыторыі Беларусі П. с. р. летам складае 54—56 % ад сумарнай, а зімой і ўвосень асноўнае значэнне мае рассеяная сонечная радыяцыя (64—80 % ад сумарнай) Сярэдняя велічыня П. с. р. для рэспублікі за год складае звыш 44 ккал/см2