Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Погребённый рельеф — пахаваны рэльеф, рэльеф мінулых геалагічных эпох, пакрыты тоўшчамі пазнейшых асадкавых і вулканагенных адкладанняў. Формы П. р. складзены пераважна цвёрдымі горнымі па­родам!; працэсамі дэнудацыі яны могуць быць зноў выведзены на дзённую паверхню (так званы адкапаны, або выкапнёвы, рэльеф). Да П. р. таксама часта адносяць рэльеф, перакрыты мацерыковымі льдамі, а так­сама рэльеф, затоплены водамі мораў і вялікіх азёр.
Подветренный склон — падветраны схіл, схіл хрыбта, гары, узгорка, што звернуты ў бок, супрацьлеглы напрамку пануючых вятроў.
Подвижка ледника — зрушэнне ледавіка, рэзкі ўзмоцнены рух леда-
віка (часам на некалькі км), што суправаджаецца драбленнем лёду і ўзнікненнем мноства трэшчын. Такія зрушэнні характерны для пульсуючых ледавікоў
Подводная окраина материков — надводная ўскраіна мацерыкоў, частка дна Сусветнага акіяна, якая прадстаўляе сабой падводны працяг мацерыкоў Характарызуецца зямной карой мацерыковага тыпу, падабенствам рэльефу і геалагічнай будовы да прылягаючых участкаў сушы. Уключае шэльф, мацерыковы схіл і мацерыковае падножжа.
Подводные горы — падводныя горы, ізаляваныя горы рознага паходжання (часцей вулканічнага), якія ўзнімаюцца з дна акіянічных катлавін, або асобныя вяршыні падводных акіянічных хрыбтоў
Подводные долины — падводныя даліны, адмоўныя, лінейна выцягнутыя формы рэльефу дна мораў і акіянаў, у межах шэльфу І верхний частцы мацерыковага схілу. На шэльфе гэта звычайна часткі затоплеиых морам рачных далін мінулай сушы.
Подводные каньоны — падводныя каньёны, глыбокія (да 1—2 км) з крутымі схіламі і вузкім дном, разгалінаваныя падводныя даліны ў ме­жах падводнай ускраіны мацерыкоў Пачынаюцца пераважна на шэльфе і заканчваюцца конусам вынасу ў асновы мацерыковага схілу ў межах мацерыковага падножжа на глыбіні 2—4 км Многія служаць працягам наземных рачных далін (Конга, 1нд, Амазонка і інш.)
Подводные ландшафты — падводныя ландшафты, прыродна-аквальныя комплексы, якія ўключаюць дно вадаёма (возера, вадасховішча, мора) і водную масу над ім. Структура П. л. у многім вызначаецца іх аддаленасцю ад берага і глыбінёй, таму што гэтыя фактары звычайна вызначаюць асветленасць, температуру вады, утрыманне ў ёй кіслароду, склад біяцэнозаў, запасы і прадукцыйнасць біямасы.
Подводные хребты — падводныя хрыбты, горный збудаванні на дне мораў і акіянаў. Гэта астраўныя дугі ў межах пераходнай зоны ад мацерыкоў да акіянаў, глыбавыя, вулканічныя і іншыя П. х. у межах ложа акіянаў, сярэднеакіянічныя хрыбты і інш.
Подводный вулканизм, субмаринный вулканизм — падводны вулканізм, субмарынны вулканізм, праява вулканічнай дзейнасці пад вадой. Пры вялікіх глыбінях дзякуючы гідрастатычнаму ціску вывяржэнні звы­чайна непрыкметныя на паверхні мора; у неглыбокіх месцах суправаджаюцца выкідамі вялікай колькасці пары, газаў, вулканічнага попелу, а таксама лавы. Часам у выніку падводных вывяржэнняў утвараюцца астравы. П. в. найбольш вядомы ў Ціхім акіяне.
Подгорные равнины, предгорные равнины, пьедмонт — падгорныя раўніны, перадгорныя раўніны, п’едмонт, нахільныя хвалістыя раўніны, што прылягаюць да гор і цесна звязаны з імі ў працэсе свайго ўтварэння і развіцця. Адрозніваюць дэнудацыйныя П. р.— педыменты І педыплены (уласцівы пераважна раёнам з сухім кліматам) і акумуляцыйныя (у асноўным алювіяльна-пралювіяльныя) П р., якія ўтвораны звычайна
конусамі вынасу пастаянных і часовых патокаў, якія зліліся ля падножжа схілаў.
Поделочные камни — вырабныя камяні, мінералы і горныя пароды, якія валодаюць прыгожым колерам, дэкаратыўным структурным малюнкам і здольнасцю паліравацца; прымяняюцца для мастацкіх і дэкаратыўных мэт (напрыклад, яшма, малахіт, агат і інш.).
Подземные воды — падземныя воды, воды, якія знаходзяцца ў по­рах, пустотах і трэшчынах горных парод у верхний частцы зямной ка­ры (да глыбіні 12—16 км). Утвараюцца ў асноўным шляхам прасочвання атмасферных ападкаў, часткова за лік паступлення з нетраў Зямлі. Па ўмовах залягання падзяляюцца на грунтавыя і міжпластавыя. Бываюць напорнымі і ненапорнымі, з нармальнай, паніжанай І павышанай тэмпературай, прэснымі (да 1 г солей на 1 л вады), минераль­ным! (ад 1 да 50 г солей на 1 л) і расоламі (звыш 50 г солей на 1 л вады). Вялікія запасы П. в. размешчаны ў Беларусі; 80 % гарадоў рэспублікі прамысловых прадпрыемстваў і сельскіх населеных пунктаў забяспечваюцца П. в.
Подземные льды — падземныя ільды, ільды, што знаходзяцца ў тоўшчы мёрзлых горных парод і грунтоў у абласцях распаўсюджання шматгадовамёрзлых парод. Адрозніваюць першасныя П. і., або лёдцэмент (утвараюцца ў працэсе прамярзання рыхлых адкладаў) і другасныя — крышталізуюцца з вады і вадзяной пары ў трэшчынах (жыльны лёд), у порах і пустотах (пячорныя льды), ствараюцца на зямной паверхні і перакрываюцца асадкавымі пародам! (пахаваныя льды).
Подземные реки и озёра — падземныя рэкі 1 азёры, вадатокі і вадаёмы, якія размешчаны ў пячорах і іншых надземных пустотах, галоўным чынам у карставых абласцях.
Подземный сток — падземны сцёк, перамяшчэнне падземных вод у ваданосных гарызонтах да месца выхаду на дзённую паверхню. П. с. жывяцца рэкі ! азёры.
Подзолисто-болотные почвы, дерново-подзолисто-глеевые почвы, бо­лотно-подзолистые почвы — падзоліста-балотныя глебы, дзярнова-падзоліста-глеевыя глебы, балотна-падзолістыя глебы, тып глеб, якія фарміруюцца галоўным чынам у тайзе сярод падзолістых глеб пры павышаным іх увільгатненні паверхневым! або грунтавымі водамі. Маюць прыкметы агляення. Рэакцыя кіслая або слабакіслая. Верхняя частка профілю ўзбагачана крэменязёмам і рухомымі формам! жалеза. Прыродная ўрадлівасць нізкая; глебы патрабуюць асушэння і ўнясення ўгнаенняў.
Подзолистые почвы, подзолы — падзолістыя глебы, падзолы, глебы тайгі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Швецыя і Фінляндыя, паўночная частка Усходне-Еўрапейскай раўніны, Сібір, Аляска і Канада). Добра прамываюцца, таму лёгкарастваральныя рэчывы выносяцца з верхніх гарызонтаў і назапашваюцца ў ніжніх, маюць акрэслена выражаныя гле бавыя гарызонты, бедныя пажыўнымі рэчывамі і перагноем, кіслыя. Афарбоўка папяліста-шэрая, напамінае попел (па-руску «зола», адсюло назва).
Подзолистый горизонт — падзолісты гарызонт, глебавы гарызонт у верхняй частцы глеб, які характарызуецца паніжаным утрыманнем ілу, жалеза, марганцу, алюмінію і назапашваннем крэменязёму. Утвараецца у выніку ападзольвання глеб, г. зн. вынасу лёгкарастваральных рэчываў у ніжнія гарызонты і за межы глебы. Мае плітачную будову, часта бесструктурны, афарбоўка светла-бялявая, папяліста-шэрая, пад колер попелу. Адзін з асноўных гарызонтаў дзярнова-падзолістых глеб Беларусь
Подлесок — падлесак, трупа раслін у лесе, якая складаецца з хмызняковых, радзей дрэвавых (звычайна ценелюбівых) парод, што не ўваходзяць у пануючы дрэвавы полаг І не дасягаюць звычайна верхняга яруса.
Подмерзлотные воды — падмярзлотныя воды, напорныя падземныя воды абласцей распаўсюджання шматгадовай мерзлаты, што залягаюць пад тоўшчамі мёрзлых горных парод. Тэмпература іх вагаецца ад — 3 да 4-20 °C 1 болей. Жыўленне І разгрузка П. в. адбываецца праз навылётныя праталіны, што звязваюць П в. з міжмярзлотнымі, надмярзлотнымі і паверхневымі водамі.
Подошва склона, подошва гор — падэшва схілу, падэшва гор, лінія або вузкая пераходная паласа, якая абмяжоўвае ў плане горнае збудаванне і аддзяляе яго крутыя схілы ад размешчаных ніжэй больш роўных і пакатых паверхняў Ніжэй П. с. працэсы эрозіі і дэнудацыі схілаў звы­чайна хутка затухаюць.
Подповерхностное течение — падпаверхневае цячэнне, рух вады ў вадаёме ніжэй паверхневага слоя, па-за сфераю непасрэднага ўздзеяння ветру (звычайна на глыбінях ад 10 да 500 м). Выклікаецца галоўным чынам розніцай шчыльнасці вады, можа быць таксама кампенсацыйным цячэннем, што папаўняе страты вады, якая зганяецца ветрам.
Подпор — падпор, павышэнне ўзроўню вады ў рацэ ў выніку стварэння штучных збудаванняў або ўтварэння натуральных перашкод (звужэнне рэчышча, рэзкія павароты, нагрувашчванне камянёў, за­жоры і заторы) Можа быць пастаянным (напрыклад, ад плаціны) або часовым.
Подстилающая поверхность, деятельная поверхность — падсцілаючая паверхня, дзейная паверхня, паверхня Зямлі (глеба, расліннасць, снег, вада, лёд), непасрэдна ўплывае на сумежныя слаі атмасферы І цесна з імі ўзаемадзейнічае (абменьваецца цяплом, вільгаццю, мінеральнымі рэчывамі і г. д.).
Подтопление — падтапленне, павышэнне ўзроўню грунтавых вод, выкліканае большай часткай стварэннем гідратэхнічных збудаванняў і падпорам паверхневых вод. Вядзе да забалочвання зямель і пагаршэння сельскагаспадарчых угоддзяў.
Поды — поды, буйныя замкнутый паніжэнні прасадкавага паходжання ў стэпавай зоне Усходне-Еўрапейскай раўніны (пераважна на Украіне) Даўжыня ад некалькіх соцень м да некалькіх км, глыбіня ад
1 —1,5 м да 5—8 м, форма круглявая або авальная. Вясной, пры раставанні снегу, П. залішне ўвільготнены, іншы раз у іх утвараюцца чаеовыя азёры. Пакрыты стэпавай і балотна-лугавой расліннасцю, сустра каюцца засоленыя ўчасткі.
Позёмка — пазёмка, замець, перанос снегу ветрам непасрэдна над павер.хняй снежнага покрыва; адна з разнавіднасцей мяцеліцы. Бачнасць пры П. памяншаецца.
Пойма — пойма, паніжаная частка рачной даліны, якая затапляецца ў паводкі. Складаецца рачнымі наносамі. Мае раўнінную паверхню, ускладненую лагчынамі (астаткамі лукавін і рукавоў), старыкамі і гра­дам!. Шырыня П. буйных раўнінных рэк дасягае 15—20 км, часам 40 км. Адрозніваюць нізкую П. (заліваецца штогодна) і высокую П. (заліваецца адзін раз у некалькі гадоў, у час найбольш высокіх паводак).
Пойменное озеро, старица — поймавае возера, старыца, старый, возера прадаўгаватай звілістай формы. Уяўляе сабой рукаў або пратоку ракі, якія аддзяліліся ад асноўнага рэчышча.
Пойменные почвы, аллювиальные почвы — поймавыя глебы, алювіяльныя глебы, глебы, якія ўтвараюцца ў поймах і дэльтах рэк ва ўмовах перыядычнага затаплення і накаплення рачных наносаў Разна стайны па будове і ўласцівасцях, часта валодаюць высокий урадлівас цю. На Беларусі складаюць 8,3 % глеб сельскагаспадарчых угоддзяў найбольш пашыраны на Беларускім Палессі.
Покатость, покатая поверхность, макросклон — пакатасць, пакатая паверхня, макрасхіл, паверхня з агульным паніжэннем у пэўным напрамку (напрыклад, паўднёвая П. Усходне-Еўрапейскай раўніны ў бок Чорнага мора).