Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Озёрная котловина, озёрная ванна — азёрная катлавіна, азёрная ванна, паніжэнне на паверхні сушы, у якім змяшчаецца азёрная вада. Па паходжанню А. к. падзяляюцца на тэктанічныя, ледавіковыя, запруд­ныя, рачныя (старыкі), ліманныя, правальныя (карставыя і тэрмакарставыя), вулканічныя, штучныя (вадасховішчы, сажалкі).
Озёрная река — азёрная рака, рака, што выцякае з возера або працякае праз возера. Характарызуецца больш раўнамерным размеркаваннем сцёку на працягу года (згладжанымі паводкамі, павышанай воднасцю ў межань) у параўнанні з рэкамі, якія не маюць прытоку вады з возера.
Озёрность — азёрнасць, адносіны сумы плошчаў воднай паверхні азёр (і вадасховішчаў) да плошчы ўсёй тэрыторыі (вадазбору, мацерыка і г. д.), выражаная ў працэнтах. Найбольшая А. у Фінляндыі — 9,4 %; у Беларусі ў некаторых раёнах (Браслаўскі, Ушацкі) азёры займаюць 10 % тэрыторыі.
Озёрные отложения — азёрныя адклады, асадкавыя ўтварэнні, якія адкладаюцца на дне азёр (сучасных і існаваўшых у ранейшыя геалагічныя эпохі). Звычайна маюць тонкую гарызантальную слаістасць. Разнастайныя па свайму складу (пяскі, гліны, мергель, сапрапелі і інш.). У Беларусі найбольш пашыраны ў Беларускім Паазер’і, на Нёманскай нізіне і ў Палессі.
Озёрные террасы — азёрныя тэрасы, плоскія (гарызантальныя або слабанахіленыя ў бок вадаёма) паверхні на берагах азёр, якія складзены звычайна азёрнымі і алювіяльнымі адкладамі і выпрацаваны прыбоем. Могуць быць надворнымі (утварыліся ў перыяды пашырэння вадаёма) або падводнымі (утварыліся ў перыяды адступання).
Озероведение, лимнология — возеразнаўства, лімналогія, навука, якая вывучае азёры (іх катлавіны, берагі, донныя адклады, уласцівасці і рух вады, арганічны свет, развіццё).
Озокерит — азакерыт, горны воск, прыродны нафтавы бітум (нафтыд); воскападобная сумесь цвёрдых насычаных вуглевадародаў.
Озон в атмосфере, озоносфера — азон у атмасферы, азонасфера, слой у межах стратасферы (на вышыні 10—50 км), які адрозніваецца павышанай канцэнтрацыяй азону. Максімальнае ўтрыманне азону — на вышыні 20—25 км, гэта т. зв. азонавы слой. Азон утвараецца ў выніку
паглынання кіслародам найбольш кароткахвалевай часткі ультрафіялетавай сонечнай радыяцыі. Слой азону (азонавы экран) затрымлівае большую частку касмічнага выпраменьвання, пагібельнага для ўсяго жывога.
Озы, эскеры — озы, эскеры, лінейна выцягнутыя, вузкія звілістыя валы або валападобныя грады водналедавіковага паходжання. Утварыліся ў выніку накаплення абломкавага матэрыялу ў рэчышчах і дэльтах водных патокаў, у шчылінах ледавіка і пад ім. Даўжыня ад соцень м да дзесяткаў км, шырыня да соцень м, вышыня да некалькіх дзесяткаў м. Схілы звычайна крутыя. О. складзены пераважна пяскамі, жвірам, галькай, часам з дамешкаю валуноў Сустракаюцца галоўным чынам у Швецыі, Фінляндыі, на паўночным захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, на Беларусі — у межах Беларускага Паазер’я.
Ойкумена, эйкумена — айкумена, эйкумена, частка сушы, якая ўключае ўсе заселеныя, асвоеныя або іншым чынам уцягнутыя ў арбіту жыцця чалавека тэрыторыі. У нашым стагоддзі за межамі А. застаюцца толькі некаторыя раёны ў палярных абласцях зямнога шара (у Арктыцы і Антарктыцы), аднак чалавек усё часцей пранікае і ў іх межы.
Океанариум, океанарий — акіянарыум, акіянарый, басейн з мэр­ской вадой, які прызначаны для ўтрымання марскіх жывёл (беспазваночных, рыб, паўзуноў, млекакормячых) у мэтах іх паказу. А выкарыстоўваецца для культурна-асветных і турысцкіх мэт; у некаторых з іх вядуцца навуковыя даследаванні.
Океаническая земная кора — акіянічная зямная кара, зямная кара, уласцівая акіянічнаму дну з глыбінь 2—3 км, г. зн. ложу акіяна. У адрозненне ад мацерыковай кары яна значка танчэй (яе магутнасць 6—15 км, месцамі да 1—2 км) і складаецца з двух слаёў — верхняга асадкавага, таўшчынёй у 1—5 км, і ніжняга базальтавага, у 5—10 км; гранітны слой выкліньваецца ў межах падводнай ускраіны мацерыкоў і адсутнічае ў вобласці ложа акіяна.
Океанические котловины — акіянічныя катлавіны, вялікія ўпадзіны ў межах ложа акіяна, абмежаваныя падводнымі хрыбтамі, валамі і ўзвышшамі, могуць злучацца паміж сабой глыбокімі праходамі. Сярэднія глыбіні каля 5 тыс. м. А. к. характарызуюцца пераважна ўзгорыстым рэльефам, радзей — плоскім
Океанические осадки — акіянічныя асадкі, асадкавыя і вулканагенна-асадкавыя ўтварэнні на дне сучасных акіянаў, якія яшчэ не пераўтварыліся ў горныя пароды. Ад марскіх асадкаў адрозніваюцца меншай колькасцю тэрыгеннага матэрыялу, павышанай роллю біягенных працэсаў і нізкай скорасцю назапашвання асадкаў
Океанические острова — акіянічныя астравы, астравы, якія ўзніклі непасрэдна ў акіяне. Ніколі не был! часткай мацерыкоў і ў большасці выпадкаў утварыліся незалежна ад іх. Да А. а. належаць вулканічныя і каралавыя астравы. Супрацьпастаўляюцца мацерыковым астравам
Океанические отложения, пелагические отложения — акіянічныя ад-
клады, пелагічныя адклады, донныя адклады Сусветнага акіяна, якія ўтвараюцца непасрэдна ў акіяне ў выніку адмірання марскіх арганізмаў і выпадзення на дно іх нерастваральных шкілетных рэшткаў і шля­хам хімічнага асаджэння рэчываў з марской вады; прысутнічаюць таксама касмічны пыл і танчэйшыя мінеральныя часцінкі, прынесеныя з сушы ветрам і цячэннямі. А. а. прадстаўлены пераважна рознымі іламі, маюць нязначную магутнасць (да 1 км) і накопліваюцца вельмі павольна (для ўтварэння слоя ілу ў 1 см патрэбна 1000—2000 гадоў)
Океанический круговорот, квазистационарный круговорот — акіянічны кругаварот, квазістацыянарны кругаварот, буйны замкнуты эле­мент агульнай цыркуляцыі вод Сусветнага акіяна (1000—10 000 км у папярочніку). Ахоплівае значную частку акіяна. Напрыклад, Паўночна-Атлантычны антыцыкланічны кругаварот складаецца з Паўночнага пасатнага цячэння на поўдні, Гальфстрыма на захадзе, Паўночна-Атлантычнага цячэння на поўначы і Канарскага цячэння на ўсходзе.
Океанический фронт — акіянічны фронт, зона падзелу розных вод ных мае у акіяне. На А. ф. назіраюцца найбольшыя гарызантальныя градыенты ўсіх акіяналагічных характарыстык (тэмпература, салёнасць і інш.) і найбольшыя скорасці цячэнняў.
Океаническое полушарие — акіянічнае паўшар’е, паўшар’е Зямлі, у межах якога Сусветны акіян займае найбольшую плошчу (суша ў ім — толькі 9 % плошчы паўшар’я). Цэнтр А. п. размешчаны зблізку Новай Зеландыі.
Океанографические таблицы, океанологические таблицы — акіянаграфічныя табліцы, акіяналагічныя табліцы, табліцы для разліку асноўных характарыстык марской вады (салёнасці, шчыльнасці і ўмоўнай шчыльнасці) па выніках натурных вымярэнняў і лабараторных вызначэнняў, а таксама паказчыкаў галоўных акіянічных працэсаў (цячэнняў, хвалявання, прыліваў)
Океанологическая станция, океанографическая станция — акіяналагічная станцыя, акіянаграфічная станцыя, месца ў акіяне або моры, дзе праводзяцца назіранні з борта судна або з буя (буйкавыя А. с.) Па працягласці падзяляюцца на разавыя, сутачныя, шматсутачныя і г д. У залежнасці ад знаходжа.ння судна на якары або ў дрэйфе А. с. бываюць якарнымі і дрэйфавымі.
Океанологические приборы — акіяналагічныя прыборы, тэхнічныя сродкі для гідрафізічных, гідрахімічных, марскіх геалагічных, гідрабіялагічных і іншых вымярэнняў характарыстык марскога асяроддзя, а таксама прыстасаванні для збору ўзораў (проб) марской вады, грунтоў, раслін і жывёл (лоты, рэхалоты, тэрмометры, вяртушкі, хвалямеры, хваляграфы, футштокі, мораграфы, электрасалямеры, каларыметры і інш.)
Океанологический разрез, океанографический разрез — акіяналагічны разрэз, акіянаграфічны разрэз, 1) вертыкальнае сячэнне акіяна
(мора), якое паказвае яго структуру па размеркаванню якога-небудзь элемента (тэмпературы, салёнасці, шчыльнасці, утрыманню кіслароду, скорасці цячэння і г. д.); 2) паслядоўны рад акіяналагічных станцый, якія размешчаны па пэўнаму напрамку і выконваюцца ў самы кароткі тэрмін.
Океанологический трасер, океанографический трасер — акіяналапчны трасер, акіянаграфічны трасер, фарбуючае рэчыва, якое ўводзіцца ў вадаём для вызначэння руху вады або наносаў (трытый, вуглярод і інш.).
Океанология, океанография — акіяналогія, акіянаграфія, навука аб Сусветным акіяне (яго дне, донных адкладах, фізіка-хімічных уласцівасцях і руху вады, арганічным свеце, рэсурсах і развіцці).
Океаны — акіяны, буйныя часткі Сусветнага акіяна, адасобленыя мацерыкамі. Выдзяляюць А.: Ціхі, Атлантычны, Індыйскі, Паўночны Ледавіты, іншы раз адасабляюць Паўднёвы акіян — водную прастору вакол Антарктыды, плошчай ад 35,7 да 75 млн км2. Усе А. злучаны паміж сабой.
Окклюзия циклона — аклюзія цыклону, стадыя развіцця цыклону, пры якой цёплыя масы паветра пры сустрэчы з халодным фронтам выцясняюцца ў верхнія слаі трапасферы І трацяць сувязь з зямной паверхняй. 3 гэтым звязана павелічэнне вертыкальнай магутнасці цыклону, памяншэнне яго скорасці І наступнае затухание (ападкі паступова памяншаюцца і спыняюцца, ціск у цэнтры павялічваецца).
Окно — акно, участак адкрытай вады на паверхні зарастаючага возера або балота.
Околоземное пространство — калязямная прастора, вобласць міжпланетнай прасторы, якая непасрэдна прымыкае да магнітасферы і верхніх слаёў атмасферы. Часам у паняцце «К. п.» уключаюць верхнія слаі зямной атмасферы.
Окраинные океанические валы — ускраінныя акіянічныя валы, выцягнутыя асіметрычныя купалападобныя падняцці зямной кары акіянічнага тыпу, якія абмяжоўваюць глыбакаводныя жалабы з боку акіяна. Даўжыня да 1,5—2 тыс. км, шырыня некалькі сотняў км (напрыклад, вал Зенкевіча ля Курыла-Камчацкага глыбакаводнага жолаба). Частыя праявы вулканізму.
Окраинные моря — ускраінныя моры, моры, якія размяшчаюцца на ўскраінах мацерыкоў. Неглыбока ўразаюцца ў сушу, шырока злучаюцца з акіянам, аддзяляюцца ад яго астравамі, паўастравамі І над­водным! падняццямі дна (моры Паўночнае, Баранцава, Карскае, Лапцевых і інш.). Рэжым У. м. у параўнанні з унутранымі морамі ў меншай ступені залежыць ад сушы.
Окраинные озёра, предальпийские озёра — ускраінныя азёры, перадальпійскія азёры, канцавыя басейны альпійскіх ледавікоў, якія выходзілі ў час чацвярцічнага абледзянення за межы горнай краіны на прылягаючую раўніну, з боку якой упадзіны азёр абмежаваны амфі-