Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
Область внешнего стока — вобласць знешняга сцёку, частка сушы, з якой рэкі нясуць ваду ў моры і Сусветны акіян. Займае 78 % плошчы сушы. Да басейна Атлантычнага акіяна належыць 35 % плошчы сушы, Ціхага — 15 %, Індыйскага — 14 %, Паўночнага Ледавітага — 14 %.
Область внутреннего стока — вобласць унутранага сцёку, частка сушы без сувязі праз рачныя сістэмы з Сусветным акіянам. Займае 22 % сушы. В. у. с. звычайна ўласцівы сухім абласцям. Рэкі ў такіх абласцях або ўпадаюць у бяссцёкавыя азёры, або перасыхаюць.
Область питания ледника — вобласць жыўлення ледавіка, частка ледавіка з сумежнымі ўчасткамі сушы, што размешчаны вышэй снегавой лініі. Тут адбываецца назапашванне снегу і пераўтварэнне яго ў лёд.
Облачность — воблачнасць, ступень пакрыцця неба воблакамі. Ацэньваецца ў балах ад 0 да 10. Кожны бал роўны 1 /ю або 10 % плошчы неба, пакрытай воблакамі. Пры поўнай іх адсутнасці В. роўна 0, пры суцэльнай— 10 балам. У Беларусі агульная В. у сярэднім за год складае 6,5—7 балаў, наибольшая — у снежні і лістападзе (8—9 балаў) і найменшая — у чэрвені (5—6 балаў). Пахмурных дзён (В. 8—10 балаў) за год бывае ад 135 на паўднёвым усходзе рэспублікі да 175 на паўночным захадзе. Ясных дзён (В. 0—2 балы) каля 30—35 за год; найчасцей у сакавіку і красавіку.
Обледенение — абледзяненне, адкладанне лёду любога віду на паверхні збудаванняў, галінах дрэў, правадах, пакрыцці дарог, аэрадро-
маў і іншых наземных прадметах. Адрозніваюць галалёд, галаледзіцу, намаразь, адкладанне і замярзанне мокрага снегу.
Облесение — аблясенне, стварэнне лесанасаджэнняў у бязлесных мясцовасцях (на пясках, схілах яроў, берагах некаторых рэк і г. д.). Адзін з відаў меліярацыі.
Обложные осадки — аблажныя ападкй, ападкі (дождж, снег), якія выпадаюць на невялікіх плошчах, на працягу доўгага часу і з сярэдняй інтэнсіўнасцю; велічыня кропель і сняжынак сярэдняя. Выпадаюць са слаіста-дажджавых воблакаў, часам высока-слаістых. З’яўляюцца важнейшым відам ападкаў ва ўмераных шыротах.
Обломочные горные породы, кластические горные породы — абломкавыя горныя пароды, кластычныя горный пароды, асадкавыя горныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку назапашвання прадуктаў разбурэння (абломкаў) іншых горных парод (за лік пераносу і пераадкладання) у вадаёмах і на паверхні сушы (гліны, пяскі, жвір, галька, шчэбень, пясчанікі, гліністыя сланцы і інш.). Самыя буйныя абломкі — валуны і глыбы. Многія з А. г. п.— карысныя выкапні (гліны, пяскі, гравій і інш.).
Обменная способность почв, поглотительная способность почв — абменная здольнасць глеб, паглынальная здольнасць глеб, уласцівасць глеб (галоўным чынам іх тонкадысперснай калоіднай часткі) паглынаць з глебавага раствору розныя катыёны і аніёны, пры гэтым выдзяляць у раствор эквивалентную колькасць іншых катыёнаў і аніёнаў. Залежыць ад мінералагічнага і хімічнага складу тонкадысперснай фракцыі, а таксама ад утрымання гумусу і рэакцыі глебавага раствору. Выражаецца ў мг-экв. на 100 г глебы. Для ўрадлівых глеб характэрны высокая абменная здольнасць і перавага ў складзе абменных катыёнаў кальцию і калію.
Обнажение горных пород — агаленне горных парод, непасрэдны выхад карэнных горных парод на зямную паверхню, звычайна на крутых схілах горных хрыбтоў, стромкіх берагах рэк, яроў, кар’ераў і г. д. Узнікае ў асноўным пад уплывам знешніх працэсаў, а таксама ў вышку гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Обновление топографических карт — абнаўленне тапаграфічных карт, прывядзенне зместу карт у адпаведнасць з сучасным станам тэрыторый, асноўнымі патрабаваннямі гаспадаркі і абароны і дзеючымі нарматыўнымі дакументамі. А. т. к. базіруецца на аэрафотаздымцы або касмічнай здымцы і матэрыялах картаграфічнага значэння; бывае перыядычным (праз 3—15 год) 1 бесперапынным.
Обратная термическая стратификация — адваротная тэрмічная стратыфікацыя, павышэнне тэмпературы ў вадаёмах з глыбінёй (у межах ад 0 да 4 °C). Назіраецца звычайна зімой у вадаёмах умераных шырот, а таксама позняй восенню І ранняй вясной. Для вадаёмаў палярных шырот характэрна на працягу ўсяго года.
Обращение Земли вокруг Солнца — абарачэнне Зямлі вакол Сонца,
pyx Зямлі на эліптычнай арбіце вакол Сонца. Перыяд абарачэння называецца годам. Поўны абарот Зямля вакол Сонца робіць за 365 дзён 6 гадзін, скорасць руху — 29,8 км/с. Прынята лічыць тры гады па 365 дзён, а ў чацвёртым — 366 дзён (высакосны год).
Обрыв — абрыў, адвесны або вельмі стромкі (звычайна больш за 55°) схіл. Фарміраванне А. можа быць абумоўлена навейшымі тэктанічнымі рухамі, працэсамі абразіі (кліф), эрозіі (рачныя тэрасы). Пры замаруджванні або спыненні гэтых працэсаў А. звычайна траціць крутасць і паступова пераходзіць у пакаты схіл.
Общая физическая география, общее землеведение — агульная фізічная геаграфія, агульнае землязнаўства, галіна фізічнай геаграфіі. якая вывучае геаграфічную абалонку Зямлі ў найбольш агульных уласцівасцях яе рэчывага складу, будовы і развіцця; навука аб найбольш агульных геаграфічных заканамернасцях Зямлі.
Общая циркуляция атмосферы — агульная цыркуляцыя атмасферы, планетная сістэма паветраных цячэнняў атмасферы. Абумоўліваецца неаднолькавым награваннем зямной паверхні на розных шыротах, над мацерыкамі і акіянамі і адхіляючым уплывам сутачнага вярчэння Зямлі. Уключае занальныя вятры (пасаты ў трапічных шыротах, заходнія — ва ўмераных, паўночна-ўсходнія і паўднёва-ўсходнія — у палярных), цыклоны, антыцыклоны і мусоны.
Общегеографические карты — агульнагеаграфічныя карты, карты, на якіх наказаны прыродныя 1 сацыяльна-эканамічныя аб’екты і з’явы (рэльеф, воды, населеныя пункты, транспартная сетка, дзяржаўныя і адміністрацыйныя граніцы і інш.).
Общественная география — грамадская геаграфія, сукупнасць усіх геаграфічных навуковых дысцыплін, аб'ектам даследавання якіх з’яўляецца тэрытарыяльная арганізацыя грамадства ў цэлым або асобных яго складаючых элементаў ці аспектаў. Сумесна з фізічнай геаграфіяй і картаграфіяй утварае адзіную сістэму навук. Галоўная галіна Г. г.— сацыяльна-эканамічная геаграфія. Сюды належаць таксама рэкрэацыйная геаграфія, геаграфія культуры, палітычная геаграфія, этнагеаграфія, гістарычная геаграфія і інш.
Овраги — яры, глыбокія, вялікіх памераў равы з крутымі схіламі; утвараюцца ліўневымі і расталымі водамі. Звычайна глыбіня Я. 10—20, часам 80 м, даўжыня — некалькі кіламетраў. Часцей за ўсё ўзнікаюць на ўзгорыстых узвышаных раўнінах, складзеных рыхлымі пародамі (лёсам, суглінкамі). Найбольш характэрныя для стэпавых і лесастэпавых раёнаў (Валына-Падольскае, Сярэднярускае, Стаўрапальскае, Прыволжскае ўзвышшы, сярэдні захад ЗША і Канады, Лёсавае плато Кітая і інш.). У Беларусі Я. пашыраны на Навагрудскім і Ашмянскім узвышшах, Аршанска-Магілёўскай раўніне, Мазырскай і Капыльскай градах.
Овражно-балочный рельеф — ярыста-лагчынны рэльеф, рэльеф з шырокім развіццём яроў і лагчын, якія раздзяляюцца злёгку пукатымі водападзеламі. Найбольш характэрны для ўзгорыстых узвышаных pay-
нін стэпавай і лесастэпавай зон, дзе мясцовасць складаецца рыхлымі лёгкаразмываемымі горнымі пародамі. У Беларусі Я.-л. р. найбольш пашыраны на павышанай Аршанска-Магілёўскай раўніне.
Огивы — агівы, шырокія палосы лёду светлага і цёмнага колеру, якія працягваюцца ўпоперак ледавіковых языкоў і звернуты выпукласцямі ў напрамку руху ледавіка. Сумарная шырыня пары палос (адной цёмнай і адной светлай) роўна гадавому зрушэнню ледавіковай паверхні. А з’яўляюцца каля падножжа ледаспадаў у выглядзе хвалепадобных дэфармацый, якія пры руху ледавіка спачатку памяншаюць сваю амплітуду, а затым знікаюць і змяняюцца палосамі рознага колеру. Мяркуюць, што цёмныя палосы ўзнікаюць на ўчастках лёду, што прайшлі праз ледаспад у перыяд абляцыі, а светлый палосы — на ўчастках, што прайшлі тую ж зону ў перыяд акумуляцыі.
Оглеение почв — агляенне глеб, переход вокісных злучэнняў (жалеза, марганцу і іншых элементаў) у закісныя пры пераўвільгатненні глеб застойным! водамі, якія перашкаджаюць доступу кіслароду. У выніку А. узнікае аглеены або глеевы гарызонт і істотна паніжаецца ўрадлівасць глебы. А. характэрна для забалочаных і балотных глеб.
Оглинение почв — агліненне глеб, абагачэнне гліністымі часцінкамі ўсяго глебавага профілю, асобнага гарызонту ці яго часткі. А. г.— вынік унутрыглебавага выветрывання; уплывае на ўрадлівасць многіх глеб і іх гаспадарчае выкарыстанне.
Огнеупорные глины — вогнетрывалыя гліны, малажалезістыя, пераважна каалінавыя гліны; сыравіна для керамічнай вытворчасці. Вогнетрываласць звыш 1580 °C. Радовішчы на Украіне, у Расіі, Вялікабрытаніі, Кітаі і інш. краінах, невялікія на Беларусі ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.
Огни святого Эльма — агні святога Эльма, электрычная з’ява ў атмасферы. Зрокава ўспрымаецца як пучок або кутасік што свецяцца на вострых канцах аб’ектаў, якія ўзвышаюцца над зямной паверхняй (званіц, вежаў, мачтаў, горных вяршынь і інш.). Назіраюцца пры вельмі вялікай напружанасці электрычнага поля ў атмасферы, прадстаўляюць сабой адну з форм ціхіх разрадаў (часам суправаджаюцца трэскам). Адзначаюцца пры навальніцах, мяцеліцы, пылавых бурах; асабліва частыя ў гарах.
Одинцовское межледниковье, рославльское межледниковье — адзінцоўскае міжледавікоўе, раслаўскае міжледавікоўе, сярэднеплейстацэнавая міжледавіковая эпоха, якая падзяляе дняпроўскую і маскоўскую ледавіковыя эпох! на тэрыторыі Усходне-Еўрапейскай раўніны, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Доўжылася каля 50 тыс. гадоў (250— 200 тыс. гадоў назад)
Однолетний лёд — аднагадовы лёд, марскі лёд, які існуе не больш за адну зіму; таўшчыня ад 30 см да 2 м і болей.
Озёра — азёры, замкнутыя ўпадзіны на паверхні сушы, запоўненыя вадой, не маюць непасрэднай сувязі з акіянам, адрозніваюцца зама198
руджаным водаабменам. Па паходжанню адрозніваюць А. тэктаншныя, вулканічныя, ледавіковыя, карставыя, запрудныя, ліманныя, азёрыстарыкі, астаткавыя, або рэліктавыя, і штучныя (вадасховішчы, сажалкі). Па сцёку бываюць сцёкавымі і бяссцёкавымі, па ўтрыманню раствораных солей — прэснымі, саланаватымі і салёнымі. Самае вялікае ў свеце па плошчы— Каспійскае мора-возера (плошча 393 200 км2). Самыя глыбокія А. Зямлі — Байкал (макс, глыбіня 1620 м) і Танганьіка (1435 м). Многа азёр у Беларусі (каля 10 800), асабліва ў яе паўночнай частцы — Беларускім Паазер’і (самае вялікае — возера Нарач, 80 км2).