Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Мерзлотоведение — мярзлотазнаўства, навука аб мёрзлых глебах, грунтах і горных пародах, працэсах І з’явах у іх, аб распаўсюджванні, гісторыі развіцця і ўласцівасцях гэтых утварэнняў.
Мёрзлые горные породы — мёрзлыя горныя пароды, горныя пароды верхний часткі зямной кары, якія ўтрымліваюць лёд. Па працягласці захавання лёду падзяляюцца на кароткачасовыя і сезонна-мёрзлыя (меней за год), пералеткі (ад года да 2 год) і шматгадовамёрзлыя гор­ныя пароды.
Меридиональный перенос — мерыдыянальны перанос, перанос паветраных мае паміж нізкімі і высокімі шыротамі Зямлі. У адрозненне ад занальнага переносу мае пераважна мерыдыяльны або субмерыдыяльны напрамак, праяўляецца галоўным чынам ва ўмераных і высокіх шыротах. М. п. выклікае часовыя пацяпленні ў высокіх і пахаладанні ў нізкіх шыротах.
Мёртвый покров — мёртвае покрыва, слой рэштак адмерлых раслін — апад, які не поўнасцю расклаўся на паверхні глебы ў лесе (лясная подсцілка), на лузе, у стэпе. Таўшчыня — ад доляў см да 30 см і болей. У ніжняй частцы перамешаны з мінеральнымі рэчывамі. Асабліва распаўсюджаны ў яловых лясах таежнай зоны.
Меса, меза — меса, меза, невялікія сталовыя ўзвышшы з абрывістымі схіламі. Прадстаўляюць сабой звычайна рэшткі вялікіх плато, якія захаваліся ад размыву. Тэрмін ужываецца ў Іспаніі, некаторых краінах Лацінскай Амерыкі.
Местная циркуляция атмосферы, локальная циркуляция — мясцовая циркуляция атмасферы, лакальная циркуляция, циркуляция атмасферы над параўнальна невялікай тэрыторыяй або акваторыяй. Абумоўліваецца мясцовымі прыроднымі ўмовамі (рэзкімі тэмпературнымі адрозненнямі, асаблівасцямі рэльефу і г. д.). Прыклады М. ц. а.— брызы, бара і іншыя мясцовыя ветры.
Местное время — мясцовы час, час у дадзеным месцы Зямлі. Залежыць ад геаграфічнай даўгаты месца і аднолькавы для ўсіх пунктаў, размешчаных на адным мерыдыяне. Розніца ў М. ч. любых двух пунктаў на Зямлі роўна розніцы іх даўгаты.
Местность — мясцовасць, 1) частка зямной паверхні з усімі яе при­родным! кампанентамі (рэльефам, глебамі, водамі, расліннасцю і інш.), а таксама са шляхамі зносін, населенымі пунктамі, прамысловымі, сельскагаспадарчымі і сацыяльна-культурнымі аб’ектамі; 2) найбольш буйная марфалагічная частка геаграфічнага ландшафту з пэўнымі суадносінамі плошчаў адных і тых жа тыпаў урочышч (напрыклад, балотных і баравых у таежным ландшафце).
Местные ветры — мясцовыя вятры, вятры, якія маюць лакальнае распаўсюджанне, што звязана з геаграфічнымі асаблівасцямі пэўнага раёна (яго араграфічнай будовай, наяўнасцю вялікіх вадаёмаў і г. д.). Часта паўтараюцца, што стпарае пэўны рэжым надвор’я ў дадзенай мясцовасці. Прыклады М. в.: брызы, горна-далінныя вятры, бара, фён і інш.
Местные географические термины, народные географические тер­мины — мясцовыя геаграфічныя тэрміны, народный геаграфічныя тэрміны, мясцовая назва розных геаграфічных аб'ектаў (гор, азёр, лясоў, населеных пунктаў і інш.), якія маюць абмежаванае прасторавае распаўсюджанне. Часта ўваходзяць у склад геаграфічнай наменклатуры дадзенага рэгіёна. Найбольш ужывальныя з іх увайшлі ў навуковы ўжытак і набылі ў радзе выпадкаў універсальны характар (напрыклад, фінскі тэрмін тундра).
Местный климат, мезоклимат — мясцовы клімат, мезаклімат, клімат параўнальна невялікай і дастаткова аднароднай тэрыторыі (напрыклад, клімат асобнага ляснога масіву, марскога ўзбярэжжа, невялікага горада). Да з’яў М. к. належаць многія мясцовыя вятры.
Местный сток — мясцовы сцёк, сцёк, які фарміруецца ў межах дадзенай мясцовасці (без транзітнага сцёку, які ствараецца па-за яе межамі).
Место — месца, участак тэрыторыі (акваторыі), які характарызуецца геаграфічным становішчам і супрацьпастаўляецца астатняй паверхні Зямлі. Прадстаўляецца як нешта цэласнае, аднароднае, непадзельнае. Зыходнае прасторавае паняцце ў геаграфіі.
Местообитание — месцапражыванне, месца (тэрыторыя, акваторыя), якое занята дадзеным відам, папуляцы’яй, біяцэнозам і г. д.
Валодае ўсімі неабходнымі ўмовамі абіятычнага і біятычнага асяроддзя, якія забяспечваюць жыццё і развіццё арганізмаў.
Месторождение полезного ископаемого — радовішча карыснага выкапня, тэрытарыяльна адасобленае скопішча ў зямной кары карысных выкапняў пэўнага віду ў такой колькасці, якая дазваляе весці іх распрацоўку Галоўнымі паказчыкамі характарыстыкі асобнага Р. к. в. з’яўляюцца: запасы (колькасць) і якасць, умовы залягання (глыбіня, магутнасць пластоў і г. д.), эканоміка-геаграфічнае становішча радовішча.
Месяц — месяц, 1) адна з дванаццаці няроўных частак, на якія падзяляецца каляндарны год (ад 28 да 31 дня); 2) перыяд звароту Ме­сяца вакол Зямлі.
Метаморфизм горных пород — метамарфізм горных парод, змяненне асадкавых або магматычных горных парод пад уздзеяннем цеплыні І ціску глыбінь зямной кары без істотнага змянення іх хімічнага складу. Галоўныя тыпы М. г. п.— рэгіянальны, кантактны, дынамічны, гідратэрмальны. Пры гэтым утвараюцца метамарфічныя горныя пароды І многія рудныя карысныя выкапні.
Метаморфические горные породы — метамарфічныя горныя пароды, . горныя пароды, якія ўтварыліся шляхам змены асадкавых або магматыч­ных парод пад дзеяннем цеплыні і ціску пры апусканні гэтых парод у глыбіні зямной кары, г. зн. у выніку метамарфізму. Да М. г. п. адносяцца гнейсы (утвараюцца шляхам пераўтварэння гранітаў), кварцыты (пераўтвораныя пясчанікі), мармур (зменены вапняк), крышталічныя сланцы і інш.
Метаморфические сланцы — метамарфічныя сланцы, горныя паро­ды, якія ўтвараюцца пры метамарфізме асадкавых і вулканічных парод. Па ступені змянення займаюць прамежкавае становішча паміж крышталічнымі і гліністымі сланцамі. Да М. с. належаць філіты, хларытавыя І іншыя тыпы зялёных сланцаў.
Метаморфогенные месторождения — метамарфагенныя радовішчы, залежы карысных выкапняў, якія ўтварыліся пры працэсах метамарфізму горных парод, што абумоўлена ўздзеяннем на іх высокіх тэмператур і ціску ў нетрах Зямлі. Распаўсюджаны ў пародах дакембрыйскага ўзросту (напрыклад, месцараджэнні жалезных руд Крывога Рога і Курскай магнітнай анамаліі на Усходне-Еўрапейскай раўніне).
Метасоматизм — метасаматызм, працэс замяшчэння ў горнай пародзе адных мінералаў друтімі з істотным змяненнем хімічнага складу пароды пры ўздзеянні на яе раствораў з высокай хімічнай актыўнасцю. Пры гэтым у горную пароду прыносяцца адны хімічныя элементы і выносяцца другія, утвараюцца т. зв. метасаматычныя горныя пароды.
Метасоматические месторождения — метасаматычныя радовішчы, залежы карысных выкапняў, якія складаюцца з каштоўных мінералаў, што ўтварыліся шляхам замяшчэння адных мінералаў другімі ў працэсе метасаматызму. М. р. маюць складаную форму І запальную будову
Приклады М. р.— залежы поліметалічных руд у Казахстане і Сярэдняй Азіі, медных руд на Урале і інш.
Метелица, вьюга — мяцеліца, завіруха, завея, перанос снегу дастаткова моцным ветрам над паверхняй глебы або снегавым покрывай.
Метеориты — метэарыты, камяністыя або жалезныя целы Сонечнай сістэмы, якія падаюць на Зямлю з міжпланетнай прасторы. Маюць памеры ад некалькіх мм да некалькіх м і масу ад доляў грама да дзесяткаў тон. Пры падзенні на паверхню Зямлі могуць утвараць метэарытныя кратэры. Самы вялікі М.— Гоба (жалезны, масай каля 60 т) знойдзены ў Намібіі.
Метеорологическая служба — метэаралагічная служба, дзяржаўная арганізацыя, якая складаецца з сеткі метэаралагічных станцый, навуковых і аператыўных метэаралагічных устаноў і г. д. У заданы М. с. уваходзіць забеспячэнне інфармацыяй аб бягучым надвор’і, яго прагнозе, а таксама выдача звестак аб кліматычных умовах тых або іншых раёнаў. Акрамя агульнадзяржаўных, выдзяляюць таксама М. с. з абмежаванай сферай абслугоўвання, напрыклад, у грамадзянскай авіяцыі, марскім флоце. У Беларусі існуе гідраметэаралагічная (аб’яднаная гідралагічная і метэаралагічная) служба.
Метеорологические станции — метэаралагічныя станцыі, установи (станцыі), якія вядуць пастаянныя назіранні за надвор’ем (тэмпературай, ціскам, ветрам, вільготнасцю, воблачнасцю, ападкамі і іншымі з’явамі). У Беларусі назіранні на М. с. ажыццяўляюцца па аднолькавых праграмах, аднатыпнымі прыборамі, у дакладна вызначаныя тэрміны. Па выніках назіранняў складаюцца сінаптычныя карты і ажыццяўляецца прагноз надвор’я.
Метеорологические приборы — метэаралагічныя прыборы, прыборы і ўстаноўкі, якія служаць для рэгістрацыі і вымярэння розных метэаралагічных элементаў. Аднатыпнымі М. п. абсталяваны ўсе метэаралагічныя станцыі. Бываюць з візуальным адлікам і з аўтаматычнай рэгістрацыяй адпаведных метэаралагічных элементаў (самапісцы). Гэта тэрмометры розных тыпаў, гігрометры, ападкамеры, барометры, анемомет­ры і інш.
Метеорологические элементы — метэаралагічныя элементы, агульная назва характарыстык стану паветра (тэмпературы, ціску, ветру, вільготнасці, воблачнасці, ападкаў) і некаторых атмасферных з’яў (тума­ну, мяцеліцы, навальніцы і інш.). Назіранні за М. э. вядуцца на метэаралагічных станцыях.
Метеорологические спутники — метэаралагічныя спадарожнікі, штучныя спадарожнікі Зямлі, якія прызначаны для аператыўнага назірання за размеркаваннем воблачнага, снегавога і лёдавага покрыва, а таксама цеплавога выпраменьвання Зямлі з мэтаю атрымання метэаралагічных даных для прагнозу надвор’я. Дапаўняюць інфармацыю, атрыманую з наземных метэаралагічных станцый.
Метеорология — метэаралогія, навука аб атмасферы Зямлі, яе скла-
дзе, працэсах і стане. Адна з галоўных задач М.— прагноз надвор’я на розныя тэрміны.
Механический состав почв, гранулометрический состав почв — механічны склад глеб, грануламетрычны склад глеб, утрыманне ў глебе неагрэгіраваных часцінак розных памераў. У залежнасці ад суадносін фізічнай гліны (часцінак драбней за 0,01 мм) і фізічнага пяску (буйней за 0,01 мм) глебы падзяляюцца на пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя І гліністыя. 3 М. с. г. звязаны многія фізічныя і фізіка-хімічныя ўласцівасці глеб і іх урадлівасць.
Миграция животных и растений — міграцыя жывёл і раслін, перамяшчэнне жывёл і раслін з адных месц у другія. Бываюць перыядычнымі (пералёты птушак) і неперыядычнымі; пасіўнымі (перанос арганізмаў ветрам, цячэннямі, транспартнымі сродкамі і інш.) і актыўнымі, самастойнымі. Раслінам уласцівы толькі пасіўныя міграцыі.