Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Лиственничные леса — лістоўнічныя лясы, светлахвойныя лясы з добра развітым травяністым покрывай, утвораныя рознымі відамі лістоўніцы. У Расіі распаўсюджаны галоўным чынам у Сібіры і на Далёкім Усходзе, у Еўропе ўтвараюць пояс у тарах на вышыні звыш 1200 м у Альпах І Карпатах.
Лиственные леса — лісцевыя лясы, лясы з ліставых парод дрэў І хмызнякоў. Бываюць вільготнымі вечназялёнымі (лясы тропікаў), лістападнымі (лясы ўмераных шырот), шыракалістымі (з перавагай буку, дубу, клёну, ліпы, грабу і інш.), драбналістымі (у асноўным з бярозы і асіны), жорсткалістымі (лясы міжземнаморскіх субтропікаў) і інш. Распаўсюджаны ў многіх геаграфічных паясах.
Лйствягй — ліствягі, сібірская назва лістоўнічных лясоў.
Листовые суккуленты — ліставыя сукуленты, сукуленты, якія назапашваюць вільгаць у мясістых лісцях (агавы, алоэ і інш.).
Листопадные леса — лістападныя лясы, лясы, утвораныя дрэвамі, якія скідаюць лісце на неспрыяльны для іх развіцця перыяд года (халодны ў пазатрапічных шыротах або сухі ў трапічных). Гэта летнезялёныя лісцевыя лясы ўмеранага пояса (без лісця зімой) і зімнезялёныя лясы ў трапічных і субэкватарыяльных шыротах (скідаюць лісце на сухі летні перыяд года).
Листопадные растения — лістападныя расліны, дрэвы і хмызнякі, якія скідаюць лісце на неспрыяльны для іх развіцця перыяд года. Адрозніваюць зімне-зялёныя расліны (зімуюць з зялёнымі лісцямі, аднак скідаюць іх у сухі перыяд; распаўсюджаны галоўным чынам у субтропіках і тропіках) і летне-зялёныя расліны (скідаюць лісце на зіму, распаўсюджаны ва ўмераных шыротах).
Литогенез — літагенез, сукупнасць прыродных працэсаў утварэння асадкаў і асадкавых горных парод, іх наступных змяненняў. Залежыць ад тэктанічных рухаў, кліматычных умоў і развіцця арганізмаў.
Литология — літалогія, галіна геалогіі, навука аб асадкавых горных пародах, іх складзе, будове, паходжанні і заканамернасцях тэрытарыяльнага размяшчэння.
Литолого-фациальные карты — літолага-фацыяльныя карты, карты, якія паказваюць склад, умовы ўтварэння, размяшчэнне тыпаў асадкавых і вулканічных парод пэўнага ўзросту.
Литораль — літараль, прыбярэжная зона марскога дна, якая затап-
ляецца ў час прыліву і асушаецца пры адліве. Размешчана паміж узроўнямі вады ў самы нізкі адліў і самы высокі прыліў. Шырыня Л.— ад некалькіх м да многіх км. У азёрах Л.— зона, занятая доннай расліннасцю.
Литоральная фауна — літаральная фауна, сукупнасць відаў жывёл, насяляючых літараль (рыбы, губкі, кішачнаполасцевыя, чэрві, ракападобныя, малюскі, мшанкі, ігласкурыя і інш.). Жывёлы прыстасаваны да рэзкіх сутачных і сезонных ваганняў тэмпературы і салёнасці, уздзеяння прамой сонечнай радыяцыі і прыбою. Найбольш багатая і разнастайная Л. ф. тропікаў.
Литоральная флора — літаральная флора, раслінны свет літаралі (галоўным чынам зялёныя, бурыя, чырвоныя і сінезялёныя водарасці, прымацаваныя да грунту). Найбольш багата Л. ф. ва ўмераных шыротах; у тропіках прадстаўлена мангравымі зараснікамі, радзей травамі і водарасцямі.
Литоральные отложения — літаральныя адклады, адклады прыбярэжнай паласы мораў і акіянаў, што перыядычна асушаецца ў час адліваў — літаралі. Разнастайныя па складу (валуны, галька, жвір, пясок, ілы); нярэдка назіраецца высокае ўтрыманне арганічных рэшткаў.
Литосоли — літасолі, слабаразвітыя маламагутныя глебы, якія фарміруюцца па шчыльных пародах, пераважна ў гарах. Характарызуюцца слабай дыферэнцыяцыяй профілю і значнай камяністасцю.
Литосфера — літасфера, верхняя каменная абалонка Зямлі. Уключае зямную кару і верхнюю частку падсцілаючай яе верхняй мантыі Зямлі. Ніжняя граніца праходзіць над астэнасферай. Магутнасць Л. складае, напэўна, 50—200 км. Да 60-х гг. Л. разумелася як сінонім зямной кары.
Литосферные плиты — літасферныя пліты, буйныя (некалькі ты­сяч км у папярочніку) жорсткія блокі літасферы Зямлі, абмежаваныя сейсмічна і тэктанічна актыўнымі зонамі разломаў. Знаходзяцца ў пастаянным руху і перамяшчаюцца па астэнасферы ад зон расцяжэння (сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў) да зон сціскання (зон усмоктвання).
Литофиты — літафіты, расліны, якія селяцца і растуць на камянях і скалах (галоўным чынам лішайнікі і водарасці). Часта ўтвараюць падушкі, дзярніны або сцелюцца па зямлі.
Лихвинское межледниковье — ліхвінскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая раздзяляе окскае і дняпроўскае абледзяненні УсходнеЕўрапейскай раўніны. Адпавядае табольскаму міжледавікоўю Заходняй Сібіры, гальштынскаму міжледавікоўю Паўночнай Еўропы і ярмуцкаму міжледавікоўю Паўночнай Амерыкі.
Лишайниковая тундра — лішайнікавая тундра, сухая і камяністая тундра з наземным раслінным покрывай, у якім пераважаюць лішайнікі.
Лог — лог, даліна з пакатымі, заросшымі вільгацялюбнай раслін-
насцю схіламі і плоскім дном; часта атаясамліваецца з лагчынай, ярам.
Ложбина — лагчына, агульная назва неглыбокіх (ад некалькіх дзесяткаў см да некалькіх м) лінейна выцягнутых паніжэнняў рэльефу з пакатымі мяккімі схіламі, якія плауна пераходзяць у дно і да водападзелу. Зніжаецца ў адным напрамку. Л. маюць пераважна эразійнае паходжанне.
Ложе океана — ложа акіяна, акіянічнае дно з зямной карой акіянічнага тыпу. Размяшчаецца ніжэй мацерыковага схілу на глыбінях звыш 2500 м і займае асноўную частку дна Сусветнага акіяна. Характарызуецца шырокімі глыбакаводнымі катлавінамі, падводнымі ўзвышшамі, магутнымі сярэдзінна-акіянічнымі хрыбтамі, падводнымі вулка­нам!, глыбакаводнымі жолабамі. Мае велізарныя запасы мінеральных рэсурсаў.
Локальная морена, местная морена — лакальная марэна, мясцовая марэна, асноўная марэна, якая складаецца пераважна з абломкаў мясцовых карэнных горных парод.
Локальная терраса — лакальная тэраса, тып рачных тэрас, утварэнне якіх абумоўлена мясцовымі прычынамі (напрыклад, паступовым змяшчэннем рачных лукавін уніз па цячэнню, прарывам запруд і т. п.), што аказвае ўплыў на параўнальна невялікія ўчасткі даліны.
Локальное загрязнение — лакальнае забруджвание, забруджванне невялікага раёна (звычайна вакол прамысловага прадпрыемства, населенага пункта і іншых месц).
Локсодромия — лаксадромія, лінія на зямным эліпсоідзе (шары), якая перасякае ўсе мерыдыяны пад пастаянным вуглом.
Лопастный берег — лопасцевы бераг, бераг скідавага паходжання; мае расчлянёную берагавую лінію з буйнымі выступамі і залівамі вуглаватых абрысаў. Утвараецца пранікненнем мора ў паніжэнні, што ўзніклі ў выніку старажытных тэктанічных рухаў.
Лопастная дельта — лопасцевая дэльта, дэльта, якая складаецца з вузкіх прырэчышчавых адкладаў у выглядзе лопасцей. Утвараецца пры значным цвёрдым сцёку ракі. Рачныя наносы адкладаюцца ўздоўж рукавоў дэльты ў выглядзе параўнальных вузкіх акумуляцыйных палос і выцягваюцца ў мора.
Лопастная конечная морена — лопасцевая канцавая марэна, канцова-марэнныя грады чацвярцічнага покрыўнага абледзянення Еўразіі і Паўночнай Амерыкі; утвараюць у сукупнасці фестоны ці гірлянды, што абмяжоўваюць лопасці мінулага ледавіка.
Лот — лот, навігацыйны інструмент для вымярэння глыбінь мора (ракі, возера) з борта судна. Асобным відам Л. з’яўляецца рэхалот, ёсць таксама ручныя і механічныя Л.
Лощина — лагчына, лінейна выцягнутае эразійнае паніжэнне, утворанае часовымі воднымі патокамі (ліўневымі або расталымі водамі). У папярочным сячэнні звычайна карытападобная, з плоскім, часта
забалочаным дном і пакатымі задзернаванымі схіламі, месцамі з хмызнякамі. Пры далейшым развіцці можа ператварыцца ў яр.
Луга — лугі, участкі сушы з самкнутай травяной расліннасцю, якая складаецца галоўным чынам з больш ці менш высокіх злакаў і разнатраўя. Адрозніваюць Л.: мацерыковыя (размешчаны на раўнінах па-за поймамі рэк), пойменныя, або заліўныя (у поймах рэк) і горныя (субальпійскія і альпійскія Л.). Лугі найбольш шырока распаўсюджаны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, галоўным чынам у зоне лясоў. Усе тыпы Л. ёсць у Беларусь Выкарыстоўваюцца як сенажаці і пашы.
Луговой берег — лугавы бераг, нізкі бераг ракі — пакаты схіл асіметрычнай рачной даліны з добра развітай поймай і невысокімі надпоймавымі тэрасамі. Звычайна пакрыты лугавой расліннасцю і хмызняком. Супрацьпастаўляецца нагорнаму берагу — высокаму абрывістаму берагу ракі або схілу рачной даліны, часта пакрытаму лесам.
Лугово-болотные почвы — лугава-балотныя глебы, тып глеб, які фарміруецца пераважна ў лесастэпавай і стэпавай зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі пад вільгацелюбівай травяністай расліннасцю ў паніжэннях на плоскіх раўнінах і на тэрасах рэк ва ўмовах працяглага ўвільгатнення. Выдзяляюцца гарызонты: тарфяністы маламагутны (ча­сам адсутнічае); гумусавы (перагнойны) з прыкметамі агляення ў ніжняй частцы; глеевы, які паступова пераходзіць у аглееную мацярынскую пароду. Рэакцыя ад слабакіслай да шчолачнай.
Лугово-каштановые почвы — лугава-каштанавыя глебы, тып глеб, якія фарміруюцца ў межах стэпавай зоны (большай часткай у падзоне сухіх стэпаў) сярод каштанавых глеб у западзінах ва ўмовах дадатковага паверхневага або грунтавога ўвільгатнення пад разнатраўна-злакавахмызняковай стэпавай і лугава-стэпавай расліннасцю. Характарызуюцца значнай гумуснасцю (магутнасць гумусавага гарызонту 20—30 см, утрыманне гумусу — 3—8 %), у ніжняй частцы адзначаюцца карбанаты, часам назіраюцца прыкметы агляення. Валодаюць добрай структурай І высокай урадлівасцю. Выкарыстоўваюцца пад зернявыя, сады, агароды, а таксама як высокапрадукцыйныя сенажаці І пашы.
Лугово-сероземные почвы — лугава-шэразёмныя глебы, глебы, якія фарміруюцца ў зоне паўпустынь сярод шэразёмаў ва ўмовах дадатковага грунтавога ўвільгатнення. Характарызуюцца большай гумуснасцю, чым шэразёмы, часам агляеннем ніжніх гарызонтаў. Развіваюцца звычайна на лёсах і лёсападобных суглінках. Урадлівыя, амаль цалкам узараны.
Лугово-степные бурые почвы, лугово-бурые полупустынные почвы — лугава-стэпавыя бурыя глебы, лугава-бурыя паўпустынныя глебы, тып глеб, які фарміруецца сярод бурых паўпустынных глеб пад лугавастэпавай расліннасцю ва ўмовах дадатковага паверхневага або грунта­вога ўвільгатнення. Характарызуюцца павышанай гумуснасцю (да 3 %), магутнасцю гумусавага гарызонту да 15—30 см, агляеннем ніжніх гарызонтаў. Нярэдка саланцаваты і саланчакаваты. Часам выкарыстоўваюцца ў земляробстве (галоўным чынам пры арашэнні).