Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Ледниковый лёд — ледавіковы лёд, лёд, які складае ледавікі сушы. Утвараецца ў выніку назапашвання і пераўтварэння цвёрдых атмасферных ападкаў у вобласці жыўлення ледавікоў, дзе выпадзенне снегу на працягу многіх гадоў перавышае яго раставанне і выпарэнне. Прэсны, мае зярністую і слаістую будову, у верхняй частцы ледавікоў малочнабелы (ад прысутнасці пузыркоў паветра), ніжэй, па меры ўшчыльнення лёду, становіцца блакітным.
Ледниковый период — ледавіковы перыяд, адносна працяглы этап геалагічнай гісторыі Зямлі, на працягу якога на фоне агульнага пахаладання клімату шматразова чаргаваліся вельмі халодныя адрэзкі ча­су— ледавіковыя эпохі (ледавікоўі), калі ўзнікалі буйныя мацерыковыя абледзяненні, і адрэзкі часу з больш цёплым кліматам — міжледавікоўі, калі значная частка мацерыковых ільдоў раставала.
Ледниковый рельеф — ледавіковы рэльеф, рэльеф, створаны работай ледавікоў (старажытных і сучасных). Ледавікі пры руху паглыбляюць і пашыраюць сваё ложа, зносяць рыхлыя пароды, сціраюць няроўнасці, вырываюць катлавіны, паліруюць і шліфуюць скалы, пакідаюць на іх шрамы, штрыхі, драпіны і разоры, пераносяць цвёрды матэрыял і
адкладаюць яго пры раставанні, утвараючы раўніны, узгоркі, грады, узвышшы і азёры. За межамі ледавікоў за лік назапашвання ў буйных паніжэннях рэльефу пясчаных наносаў, якія прыносяцца расталымі ледавіковымі водамі, узнікаюць пясчаныя раўніны. Л. р. характэрны для паўночнай часткі Усходне-Еўрапейскай раўніны, якая ў чацвярцічным перыядзе неаднаразова пакрывалася покрыўнымі ледавікамі. Шырока развіты Л. р. і ў Беларусь Асабліва яскрава ён выражаны ў Беларускім Паазер’і.
Ледниковый сток — ледавіковы сцёк, сцёк расталых вод, якія паступаюць у рачную сетку з паверхні ледавіка. Асабліва ўзрастае ў летні перыяд.
Ледниковый цирк, кар — ледавіковы цырк, кар, натуральнае чашападобнае паглыбленне ў прывяршыннай частцы гор. Мае крутыя скалістыя схілы і пакатаўвагнутае дно. Утвараецца пры марозным выветрыванні.
Ледниковый щит — ледавіковы шчыт, выпуклы плоскакупалападобны ледавік, які характарызуецца значнай (звыш 1000 м) таўшчынёй, вялікай (звыш 50 тыс. км2) плошчай, прыкладна ізаметрычнай планавай формай і радыяльным («цэнтрабежным») цячэннем лёду. Марфалогія і рух лёду ў Л. шч. амаль не залежаць ад рэльефу ложа. Буйнейшыя сучасныя Л. шч.— Антарктычны і Грэнландскі. У плейстацэне Л. шч. пакрывалі вялікія тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Еўразіі.
Ледниковый язык, область стока ледника — ледавіковы язык, вобласць сцёку ледавіка, частка горнага ледавіка, якая ляжыць ніжэй снегавой граніцы. Гэта ледавіковы паток, які спускаецца ўніз па даліне. Тут адбываецца раставанне і выпарэнне лёду і адкладаецца абломкавы матэрыял, прынесены ледавіком.
Ледовитость морей — ледавітасць мораў, развіццё і распаўсюджанне льдоў у морах і акіянах. Характарызуецца плошчай і магутнасцю ледзянога покрыва, яго працягласцю ў часе, тэрмінамі замярзання і ўскрыцця і г. д. Залежыць ад клімату і тэмпературных умоў, прытоку рачных вод, вятроў, цячэнняў, прыліваў.
Ледовые явления — лёдавыя з’явы, лёдавыя ўтварэнні і фазы ўзнікнення і знікнення розных відаў ільдоў на рэках і вадаёмах (шуга, донны лёд, паверхневы лёд, заберагі і т. п.).
Ледовой режим — лёдавы рэжым, сукупнасць працэсаў утварэння, развіцця і разбурэння ледзянога покрыва ў акіянах, морах, рэках, азёрах і вадасховішчах. Адрозніваюць тры фазы Л. р.: замярзанне, ледастаў і ўскрыццё. Асаблівасці Л. р. для кожнага ўчастка вадацёку вызначаюцца кліматам, умовамі жыўлення ракі, будовай рэчышча і дынамікай патоку.
Ледопады — ледаспады, участкі ледавіка, якія разбіты глыбокімі трэшчынамі на асобныя глыбы. Утвараюцца ў месцах крутых уступаў ложа ледавіка; тут павялічваецца скорасць руху лёду, што ў сваю чаргу выклікае расколы.
Ледораздел — лёдападзел, лінія найбольшай вышыні, якая раздзяляе часткі ледавіковага шчыта ці покрыва, лёд якіх рухаецца ў супрацьлеглых або розных напрамках (напрыклад, у Антарктыдзе, Грэнландыі і інш.).
Ледостав — ледастаў, 1) працэс утварэння ўстойлівага ледзянога покрыва на рэках і вадаёмах. Працягласць Л. і таўшчыня лёду залежаць ад тэмпературных умоў, характеру воднага аб’екта, вятроў, цячэнняў; 2) перыяд, на працягу якога назіраецца нерухомае ледзяное покрыва на рацэ, вадаёме. Л. на рэках Беларусі ўстанаўліваецца звычайна з сярэдзіны снежня і трымаецца ў сярэднім каля 100 сутак (найбольш працяглы на рэках басейна Заходняй Дзвіны — да 160 сутак і больш, самы кароткі на рэках басейна Нёмана і Прыпяці — да 10—20 сутак).
Ледяная крупа — ледзяная крупа, цвёрдыя атмасферныя ападкі ў выглядзе круглявых белых зярнят лёду не больш за 5 мм у дыяметры. Выпадае з кучава-дажджавых воблакаў пры невысокай дадатнай тэмпературы паветра, часцей у переходный сезоны.
Ледяная пещера — ледзяная пячора, карставая пячора, сцены, столь 1 дно якой пакрыты ледзянымі крышталямі, коркамі, сасулькамі і іншымі ледзянымі ўтварэннямі, а тэмпература паветра на працягу ўсяго года ніжэй за 0 °C (напрыклад, Кунгурская пячора на Урале).
Ледяной дождь — ледзяны дождж, дробныя (1—3 мм у дыяметры) празрыстыя няправільнай формы ледзяныя шарыкі. Узнікае пры замярзанні кропель дажджу, калі яны праходзяць праз ніжні слой паветра з адмоўнай тэмпературай.
Ледяной заберег — ледзяны забераг, паласа нерухомага тонкага лёду шырынёй ад некалькіх м да 100—200 м, якая ўтвараецца ўздоўж берага вадаёмаў перад узнікненнем суцэльнага ледзянога покрыва.
Ледяной массив — ледзяны масіў, вялікая колькасць ільдоў у акіяне, якія займаюць сотні км2 1 захоўваюцца летам доўгі час у адным І тым жа раёне. Л. м. фарміруецца пад уздзеяннем пераважаючых вятроў у зоне прыносу льдоў, у зоне вынасу ўтвараюцца палонкі. Выдзяляюць акіянічныя, марскія і лакальныя Л. м.
Ледяной покров — ледзяное покрыва, ільды, якія ўтвараюцца ў халодны перыяд года на паверхні акіянаў, мораў, рэк, азёр, вадасховішч, а таксама льды, якія былі прынесены з суседніх раёнаў. У высокашыротных абласцях існуе на працягу ўсяго года. Устойлівае Л. п. на рэках Беларусі ўзнікае ў пачатку снежня на поўначы і ў канцы таго ж месяца на поўдні.
Ледяной туман — ледзяны туман, памутненне паветра з памяншэннем бачнасці да 1 км. Выклікаецца наяўнасцю ў паветры вялікай колькасці ледзяных іголак, замёрзлых кропелек і ледзяных крышталёў. Утвараецца пры бязвоблачным надвор’і і моцных маразах (звычайна ніжэй за — 30 °C). Пры яшчэ больш нізкіх тэмпературах, калі колькасць ледзяных утварэнняў у атмасферы памяншаецца, можа ўзнікнуць ледзяная смуга (бачнасць да 10 км). Л. т. уласцівы абласцям з рэзка кантынентальным суровым кліматам.	. _.
Ледяные жилы, жильные льды — ледзяныя жылы, жылавыя льды, ледзяныя ўтварэнні ў трэшчынах горных парод, якія ўзніклі пры замярзанні вады ў трэшчынаватых ваданосных пластах або ў маразабойных трэшчынах. Дасягаюць іншы раз таўшчыні 8 м пры вертикальным працягу да 15 км. Звычайны ў абласцях распаўсюджання шматгадовамёрзлых горных парод.
Ледяные иглы — ледзяныя іголкі, 1) вельмі дробныя (ад сотых доляў мм да 1 мм) крышталі лёду, якія ўтвараюцца зімой у прыземным слоі паветра звычайна пры бязвоблачным небе або высокай воблачнасці (зіхацяць днём на сонцы, ноччу пры святле ліхтароў); 2) крышталі лёду ў выглядзе іголак або пласцінак, якія ўтвараюцца пры замярзанні вады на яе паверхні або ў яе тоўшчы.
Ледяные облака, кристаллические облака — ледзяныя воблакі, крышталічныя воблакі, воблакі, якія складаюцца з дробных ледзяных крышталёў. Гэта перыстыя, перыста-слаістыя, перыста-кучавыя, а таксама вяршыні кучава-дажджавых воблакаў.
Ледяные острова — ледзяныя астравы, вялікія масівы плывучых абломкаў шэльфавых ледавікоў у морах і акіянах. Дасягаюць у папярочніку некалькіх дзесяткаў км. Іх плошча ад некалькіх тысяч м2 да 500 км2 і больш. Таўшчыня — 30—50 м, узвышаюцца над узроўнем акіяна на 3—5 м. Маюць роўную ці хвалістую паверхню. Дрэйфуюць пад уздзеяннем ветру і цячэнняў. Асабліва характэрныя для антарктычных вод.
Ледяные поля — ледзяныя палі, вялікія (у папярочніку да 10 км і больш) ільдзіны ў морах і акіянах. Дрэйфуюць пад уздзеяннем ветру і цячэнняў. Утвараюцца ў моры самастойна пры замярзанні марской вады і ў выніку разломвання прыбярэжнага ледавіковага покрыва, якое выносіцца ў адкрытае мора.
Ледяные пустыни — ледзяныя пустыні, халодныя, амаль без расліннага покрыва, з вельмі нізкімі тэмпературамі паветра і шырокім распаўсюджаннем ледавікоў пустыні. Характэрныя для Антарктиды, Грэнландыі і многіх астравоў Паўночнага Ледавітага акіяна і высакагор’яў.
Ленточные боры — стужкавыя бары, сасновыя лясы ў лесастэпавай і стэпавай зонах Заходняй Сібіры і Паўночнага Казахстана. Цягнуцца вузкімі палосамі (стужкамі) па грывах і пясчаных берагах буйных рэк (Обі, Іртыша, Табола і інш.). Сумесна з сасной у С. б. сустракаюцца бяроза і асіна, травастой месцамі моцна астэпаваны. С. б. маюць важнае водаі глебаахоўнае значэнне.
Ленточные глины — стужкавыя гліны, адклады прыледавіковых азёр, якія складаюцца з тонкіх слаёў тонказярністага пяску (летні слой) і гліны (зімні слой) — прадуктаў асядання ледавіковай муці. Кожная пара слаёў утварае гадавую «стужку» магутнасцю ад доляў мм да некалькіх см. Распаўсюджаны ў абласцях плейстацэнавага абледзянення (паўночныя часткі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі).
Лес — лес, адзін з асноўных тыпаў расліннага покрыва Зямлі. Гэта раслінная суполка, у складзе якой пераважаюць дрэвы з больш ці менш самкнутымі кронамі. Звычайна ў Л. бывае некалькі ярусаў (дрэвы, хмызнякі, травы, імхі і лішайнікі), сустракаюцца пазаярусныя расліны — ліяны і эпіфіты. У залежнасці ад саставу і развіцця выдзяляюць Л.: вечназялёныя, хвойныя, светлахвойныя, цемнахвойныя, лісцёвыя, лістападныя, жорсткалістыя, шыракалістыя, драбналістыя, трапічныя лясы, мусонныя, мангравыя, летнезялёныя, зімнезялёныя, карэнныя, штучныя, другасныя і інш.
Лесистость — лясістасць, адносіна лесапакрытай плошчы да агульнай плошчы тэрыторыі (мацерыка, краіны, асобнага рэгіёна); выражаецца ў працэнтах. Сярэдняя Л. сушы Зямлі — 27 %, Беларусі — каля 34 %. Практычна бязлесныя тундры, пустыні ўмеранага і субтрапічнага паясоў, альпійскія лугі, нівальна-гляцыяльныя ландшафты.
Лесная фауна — лясная фауна, сукупнасць відаў жывёл, прыстасаваных да жыцця ў лесе. Найбольш багатая фауна вільготных трапічных лясоў, умовы жыцця ў якіх (галоўным чынам клімат) для многіх жывёл аптымальныя. Разнастайны жывёльны свет лясоў Беларусі (млекакормячыя, птушкі, паўзуны, земнаводныя, насякомыя і інш.).