Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Коричнево-красные почвы, красно-коричневые почвы — карычневачырвоныя глебы, чырвона-карычневыя глебы, глебы сухіх субэкватарыяльных і трапічных лістападных лясоў, рэдкалессяў і зараснікаў хмызнякоў Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Пясчаныя і супясчаныя, з утрыманнем перагною 3—5 % і наяўнасцю карбанатаў у ніжніх гарызонтах. Выкарыстоўваюцца ў земляроб­стве гарачага пояса.
Кормовые угодия — кармавыя ўгоддзі, участкі зямной паверхні, расліннае покрыва якіх выкарыстоўваецца ў жывёлагадоўлі для выпасу жывёлы і вытворчасці кармоў (сена, сенажу, сіласу, травяной мукі і інш.). Адрозніваюць натуральный, акультураныя і культурный пашы, сенакосы і іншыя Ку.
Коротковолновая радиация — кароткахвалевая радыяцыя, гэта прамая і рассеяная сонечная радыяцыя з даўжынёй хваль ад 0,17 да 4 мкм (уключае блізкае ультрафіялетавае, бачнае і блізкае інфрачырвонае выпрамяненні).
Корразия — каразія, механічнае ўздзеянне на горныя пароды абломкавага матэрыялу, які перамяшчаецца вадой, ветрам, лёдам або пад дзеяннем сілы цяжару. Кажыццяўляецца ў форме шліфоўкі, паліроўкі, свідравання падсцілаючых парод, у выніку чаго на паверхні парод утвараюцца разоры, шрамы, лагчыны і іншыя паглыбленні; абточваюцца і самі абломкі.
Коррозия — карозія, разбурэнне горных парод шляхам хімічнага (растваральнага) дзеяння природных вод і вынасу рэчываў у водным растворы. У месцах распаўсюджання лёгкарастваральных парод вядзе да ўтварэння розных форм карставага рэльефу (разор, упадзін, каналаў, пячор і інш.).
Корунд—карунд, мінерал, аксід алюмінію (АІаОз). Па цвёрдасці ўступае толькі алмазу. Утварае сіняватаабо жаўтавата-шэрыя, зялёныя або іншыя крышталі, зярністыя масы. Невялікія каменьчыкі аксідаў жалеза і хрому афарбоўваюць К. у чырвоны (рубін) і сіні (сапфір) кодеры. Па паходжанню Кбывае метамарфічны, метасаматычны, магматычны; назапашваецца ў россыпах. Выкарыстоўваецца як абразіўны матэрыял (наждак). Рубін, сапфір — каштоўныя камяні.
Коса — каса, нізкая і вузкая намыўная паласа сушы на беразе мора, возера, ракі, якая складаецца з пяску, гравію, ракушніку і адным канцом злучаецца з берагам. Утвараецца ў выніку накаплення наносаў, перамяшчаемых хвалямі і цячэннямі ўздоўж берага.
Космическая съёмка — касмічная здымка, метад атрымання інфармацыі аб Зямлі, іншых планетах Сонечнай сістэмы, нябесных целах, туманнасцях і розных касмічных з’явах пры дапамозе здымачных сістэм, размешчаных на штучных спадарожніках Зямлі, касмічных станцыях і караблях. Заснавана на вымярэнні і рэгістрацыі ўласнага і адбітага электрамагнітных выпраменьванняў Зямлі.
Космические лучи — касмічныя прамяні, паток часціц высокіх энергій (галоўным чынам пратонаў), якія паступаюць на Зямлю ад Сонца і з касмічнай міжзоркавай прасторы (гэта т. зв. першасныя К. п.), а таксама паток часціц і фатонаў, народжаных узаемадзеяннем з атамамі атмасферных газаў першасных К. п. (другасныя К. п.); у іх састаў уваходзяць усе вядомыя элементарный часціцы.
Космическое землеведение — касмічнае землязнаўства, сукупнасць даследаванняў Зямлі з космасу з дапамогай аэракасмічных метадаў і візуальных назіранняў. Уключае вывучэнне атмасферы, гідрасферы, літасферы, біясферы, геаграфічнай абалонкі, прыродных рэсурсаў з мэтай іх рацыянальнага выкарыстання і аховы і распрацоўвае прагнозы прыродных працэсаў і з’яў.
Космополиты — касмапаліты, віды, роды, сем’і раслін і жывёл, якія шырока распаўсюджаны на ўсіх мацерыках (акрамя Антарктыды) ці акіянах (напрыклад, злакі, крапіва, ластаўкі, вераб’і).
Космос, Вселенная — космас, Сусвет, увесь існуючы і акружаючы нас свет, неабмежаваны ў часе і прасторы, бясконца разнастайны па формах матэрыі; знаходзіцца ў бесперапынным руху, змяненні, развіцці.
Котидальная линия — катыдальная лінія, лінія на карце прыліваў, якая злучае пункты з аднолькавымі фазамі прыліву. Звычайна характарызуе становішча грэбеня прыліўнай хвалі для кожнай гадзіны, г. зн. паказвае хуткасць распаўсюджання прыліўнай хвалі за 1 гадзіну.
Котловина — катлавіна, замкнутае паніжэнне сушы з параўнальна пакатымі схіламі і плоскім дном (Кузнецкая катлавіна, Мінусінская, Тувінская). Глыбіні і памеры Крозныя. Ктаксама называюцца шырокія паніжэнні дна акіянаў (напрыклад, Усходне-Ціхаакіянская катлавіна).
Кочующие реки и озёра — вандроўныя рэкі і азёры, рэкі і азёры, якія змяняюць сваё месцазнаходжанне з году ў год. Характэрны для сухіх унутрымацерыковых абласцей, звязаны з нераўнамерным размеркаваннем ападкаў і багаццем наносаў.
Кошава — кашава, моцны паўночны, паўночна-ўсходні або ўсходні вецер у басейне сярэдняга цячэння Дуная. Назіраецца пераважна ў халодны час года, іншы раз дасягае скорасці звыш 35 м/с. Часта
суправаджаецца завеямі або пылавымі бурамі, як.я ахопліваюць іншы раз вялікія прасторы. Развіваецца звычайна пры нізкім атмасферным ціску над Адрыятычным морам і высокім — над паўднёва-заходняй часткай Усходне-Еўрапейскай раўніны.
Коэффициент неравномерности стока — каэфіцыент нераўнамернасці сцёку, адносіны найбольшага з сярэднямесячных расходаў вады за год да найменшага. Характарызуе нераўнамернасць размеркавання ўнутрыгадавога сцёку ракі. Звычайна ўзрастае з памяншэннем плошчы вадазбору і павелічэннем засушлівасці клімату.
Коэффициент стока — каэфіцыент сцёку, адносіна сцёку да ападкаў для адной і той жа тэрыторыі за пэўны тэрмін, выражаная ў працэнтах. К. с. узрастае з павелічэннем колькасці ападкаў, адноснай вільготнасці паветра, вільготнасці глеб, інтэнсіўнасці выпадзення ападкаў і снегараставання і памяншаецца з павелічэннем водапранікальнасці глеб і гушчыні расліннасці.
Коэффициент увлажнения — каэфіцыент увільгатнення, адносіна гадавой колькасці ападкаў да выпаральнасці за той жа перыяд. З’яўляецца важным паказчыкам клімату: чым меншы Ку., тым клімат сушэйшы. Пры К. у., большым чым 1, увільгатненне залішняе, меншым чым 1,— недастатковае, роўным або блізкім да 1,— дастатковае.
Краеведение — краязнаўства, вывучэнне прыроды, насельніцтва, гаспадаркі, гісторыі і культуры невялікіх тэрыторый і населеных пунктаў з іх наваколлем (у адрозненне ад краіназнаўства — вывучэнне значных тэрыторый). Падраздзяляецца на галіновае (гістарычнае, этнаграфічнае, тапанімічнае і інш.) і комплекснае геаграфічнае К(вывучае ўзаемадзеянне прыродных і сацыяльных з’яў).
Краевой прогиб — краявы прагін, лінейна выцягнуты перадгорны прагін на мяжы складкаватых горных збудаванняў і жорсткіх участкаў зямной кары (платформ). Запаўняецца звычайна прадуктамі разбурэння гор.
Красная глубоководная глина — чырвоная глыбакаводная гліна, шырока распаўсюджаны тып донных адкладанняў найбольш глыбокіх частак акіянаў (на глыбінях 4000—6000 м). Складаецца з вельмі дробнага матэрыялу; колер абумоўлены вокісламі жалеза. Назапашваецца вельмі павольна (1 мм за 1000 гадоў). Пакрывае каля 35 % паверхні дна Ціхага акіяна І каля 25 % — Атлантычнага і Індыйскага. 3 Ч. г. г. звязаны багатыя рудныя паклады жалеза — марганцавых канкрэцый.
Красная книга — Чырвоная кніга, назва спісаў рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, для аховы якіх павінны быць прыняты асобыя меры. Прадстаўляе сабой анатаваны пералік відаў і падвідаў, даныя аб іх біялогіі з паказам сучаснага і мінулага распаўсюджання, колькасці і прычын скарачэння, асаблівасцей узнаўлення, прынятых і неабходных мер аховы. Маюцца міжнародныя, нацыянальныя (у маштабах дзяржаў) і лакальныя Ч. к.
Красно-бурые почвы — чырвона-бурыя глебы, глебы тыловых саваннаў Афрыкі, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыкі. Характарызуюцца малой колькасцю перагною (1,5—3%), назапашваннем у ніжніх гарызонтах злучэнняў жалеза, алюмінію, марганцу і карбанатаў. Выкарыстоўваюцца ў земляробстве пры арашэнні.
Красновато-бурые почвы — чырванавата-бурыя глебы, глебы апустыненых саваннаў і трапічных паўпустынь Афрыкі, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыкі. Распаўсюджаны ў пераходнай зоне ад саваннаў да трапічных пустынь. Адрозніваюцца нязначнай колькасцю перагною (1 —1,5 %) і багаццем мінеральнымі солямі (карбанатамі і інш.). Выкарыстоўваюцца ў земляробстве пры арашэнні.
Красновато-чёрные почвы — чырванавата-чорныя глебы, глебы субтрапічных лесастэпаў і стэпаў (захад Цэнтральных раўнін у Паўночнай Амерыцы, усход Пампы ў Паўднёвай Амерыцы, паўднёвы ўсход Афрыкі і інш.). Урадлівыя, камякаватай структуры, кіслыя, з утрыманнем перагною да 2—5 %. Утвараюцца пад багатай травяністай расліннасцю ў раёнах з паўвільготным субтрапічным кліматам.
Красно-жёлтые ферраллитные почвы — чырвона-жоўтыя фералітныя глебы, глебы вільготных экватарыяльных і вільготных трапічных лясоў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Адрозніваюцца значнай таўшчынёй, невялікай колькасцю перагною і высокім утрыманнем жалеза і алюмінію, чым і тлумачыцца іх колер. Выкарыстоўваюцца для вырошчвання рысу, какавы, гевеі, кавы і іншых трапічных культур.
Краснозёмы — чырваназёмы, глебы субтрапічных вільготных і мусонных лясоў (паўднёвы ўсход ЗША, Бразіліі, Афрыкі, Аўстраліі, Усходні Кітай, Карэя, Японія, Заходняе Закаўказзе, Ленкаранская нізіна). Бедныя пажыўнымі рэчывамі (фосфарам, каліем, азотам), кіслыя, з колькасцю перагною да 6—9 %. Чырвоны колер звязаны з высокім утрыманнем жалеза і алюмінію. Выкарыстоўваюцца ў земля­робстве.
Красно-коричневые почвы — чырвона-карычневыя глебы, глебы сухіх трапічных лясоў і хмызнякоў Бразільскага нагор’я, басейнаў рэк Конга і Замбезі, цэнтральнай часткі Індакітая. Лёгкага механічнага саставу (супясчаныя і пясчаныя), утрымліваюць 3—5 % перагною, маюць добра выражаны ілювіяльны карбанатны гарызонт і часта прыкметы саланцаватасці, рэакцыя нейтральная. Афарбоўка пераважна чырванаватая. Выкарыстоўваюцца пад трапічныя культуры.
Краснолесье — чырваналессе, хвойныя, галоўным чынам сасновыя лясы. Паходжанне тэрміна, відаць, звязана з чырванавата-жоўтым ко­лерам кары сасны.
Красные ферраллитные почвы — чырвоныя фералітныя глебы, глебы субэкватарыяльных змешаных лістападна-вечназялёных лясоў і высакатраўных саваннаў Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Характарызуюцца значнай магутнасцю, зярніста-
камякаватай структурой, залішняй кіслотнасцю, высокім утрыманнем жалеза, алюмінію і марганцу, іх шчыльнымі ўтварэннямі і праслойкамі і колькасцю перагною да 6—8 %. Шырока выкарыстоўваюцца ў земляробстве.