• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

    Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    120.39 МБ
    116.83 МБ
    Каналы — каналы, штучна створаныя рэчышчы для вады. Служаць для суднаходства, лесасплаву, арашэння, асушэння і іншых патрэб. Буйнейшым у Беларус! суднаходным каналам з’яўляецца ДняпроўскаБугскі.
    Каньон — каньён, глыбокая рачная даліна з вельмі крутым! схіламі і параўнальна вузкім дном, якое звычайна цалкам займае рэчышча ракі. Адзін з буйнейшых у свеце — Вялікі Каньён р. Каларада ў ЗША (даўжыня звыш 320 км, глыбіня да 1800 м).
    Каолин — каалін, белая або светлаафарбаваная гліністая горная парода, асноўнай састаўной часткай якой з'яўляецца мінерал каалініт Валодае высокай вогнетрываласцю, нізкай пластычнасцю і параўнальна буйнымі памерамі гліністых часцінак. Карысны выкапень. Выкары-
    стоўваецца для вогнетрывалых фарфора-фаянсавых вырабаў, у вытворчасці паперы, гумы і інш. Радовішчы — у ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Кітаі і іншых краінах. Месцараджэнні К. ёсць на поўдні Беларусі.
    Каолинит — каалініт, гліністы мінерал, слаісты сілікат алюмінію (АІ20з ■ 25Юг • 2НаО). Утварае белыя парашкападобныя тонкалускаватыя агрэгаты, зярністыя масы. Моцна гіграскапічны. Галоўны кампанент многіх глін, у тым ліку вогнетрывалых і каалінаў.
    Кар, цирк, кресловина — кар, цырк, крэславіна, прыроднае чашападобнае паглыбленне ў прывяршыннай частцы гор. Утвараецца пры марозным выветрыванні паглыбленняў і наступным марозным выветрыванні толькі іх краявых частак. Некаторыя Кзапоўнены каравымі ледавікамі, іншыя — сезонным снегам або вадой (каравыя азёры).
    Карбонатные горные породы — карбанатныя горныя пароды, асадкавыя горныя пароды, галоўнай састаўной часткай якіх з'яўляюцца природный карбанаты. Гэта вапнякі, даламіты, мергель і інш. Складаюць па масе каля 20 % усіх асадкавых горных парод. Шырока выкарыстоўваюцца ў розных галінах прамысловасці (вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, металургіі, хімічнай, харчовай і інш.) і ў сельскай гаспадарцы.
    Карбонатные почвы — карбанатныя глебы, глебы са значным утрыманнем карбанатаў кальцию і магнію, асабліва ў верхнім гумусавым гарызонце. Развіваюцца галоўным чынам ва ўмовах недастатковага ўвільгатнення. На Беларусі сустракаюцца дзярновыя перагнойнакарбанатныя глебы.
    Карбонатный горизонт — карбанатны гарызонт, глебавы гарызонт, які характарызуецца назапашваннем карбанатаў, звычайна кальцыю. Магутнасць — звычайна некалькі дзесяткаў см. Часта вельмі шчыльны. Утвараецца ў глебах пры недастатковым увільгатненні (чарназёмы, каштанавыя глебы і інш.).
    Карбонаты — карбанаты, мінералы, прыродныя солі вугальнай кіслаты. Вядома каля 80 мінералаў. Найбольш распаўсюджаны кальцыт, даламіт, магнезіт, сідэрыт, цэрусіт, малахіт. Усе К. раствараюцца ў кіслотах з выдзяленнем вуглякіслага газу. Складаюць тоўшчы асад­кавых (вапнякі, даламіты і інш.) і метамарфічных (мармур і інш.) парод.
    Карлинг — карлінг, востраканцовая горная вяршыня пірамідальнай, большай часткай трохграннай формы са злёгку выгнутымі схіламі.
    Карналлит — карналіт, мінерал, водны хларыд калію і магнію. Утварае белыя, чырванаватыя зярністыя масы. Моцна гіграскапічны, на паветры расплываецца. Характэрны горкі смак. Сустракаецца ў саляных месцараджэннях.
    Каровая лестница — каравая лесвіца, рад ледавіковых цыркаў (караў), размешчаных у некалькі ярусаў адзін над адным. Кожны ярус ледавіковых цыркаў адпавядае пэўнай фазе абледзянення горнай краіны і вышыні кліматычнай снегавой граніцы. Цыркі адрозніваюцца марфалагічна, у залежнасці ад узросту і стадыі развіцця.
    Каровая терраса — каравая тэраса, тэрасападобная пляцоўка на схіле горнага хрыбта, якая ўзнікла ў выніку злучэння днішч сумежных ледавіковых цыркаў (караў).
    Каровое озеро — каравае возера, невялікае ледавіковае возера, звычайна круглявай формы, на дне кара. Не мае ясна акрэсленага при­току ці сцёку вады. Жывіцца галоўным чынам за кошт дажджоў.
    Каровый ледник — каравы ледавік, параўнальна невялікі, з кароткім языком горны ледавік, які размяшчаецца вышэй кліматычнай снегавой граніцы на дне глыбокага кара (ледавіковага цырка) — чашападобнага паглыблення на схіле горнага хрыбта.
    Карры — кары, дробныя формы карставага рэльефу. Уяўляюць сабой разоры з крутымі схіламі (глыбінёй ад некалькіх см да 1—2 м), раздзеленымі вузкімі вострымі грабянямі. Размяшчаюцца паралельнымі радамі або лабірынтамі. К. шырока распаўсюджаны там, дзе на паверхню выходзяць растваральныя горныя пароды. Часам К. займаюць вялікія плошчы і ўтвараюць каравыя палі.
    Карст — карст, сукупнасць працэсаў, звязаных з растварэннем паверхневымі і падземнымі водамі горных парод (вапнякоў, даламітаў, гіпсаў, каменных солей), што складаюць тую ці іншую мясцовасць. Звычайная ўсюды разбуральная дзейнасць вод спалучаецца з хімічным іх уздзеяннем. У такіх раёнах своеасаблівыя формы рэльефу (гл. Карсто­вый рельеф — карставы рэльеф), клімат, рэкі і азёры, глебы, расліннасиь і жывёльны свет. К. даволі шырока распаўсюджаны на зямной паверхні.
    Карстовая пропасть — карставая бездань, сістэма вертикальных карставых поласцей галоўным чынам у тарах, якія чаргуюцца з амаль гарызантальнымі ці нахіленымі праходамі (галерэямі); пачынаецца натуральнай шахтай. Глыбіня К. б. можа дасягаць 1,5 км.
    Карстовая река — карставая рака, рака, вытокам якой з’яўляецца карставая крыніца або якая цячэ ў карставай мясцовасці.
    Карстовые воды — карставыя воды, падземныя воды ў трэшчынах, порах і пустотах, якія ўзніклі ў растваральных горных пародах (вапняках, даламітах, каменных солях, гіпсах) пад уздзеяннем вады. Утвараюць крыніцы, часта з вялікім, аднак рэзка зменлівым дэбітам (ваклюзы), часам фарміруюць падземныя рэкі і азёры невялікіх памераў.
    Карстовые воронки — карставыя варонкі, замкнутый ўпадзіны ў выглядзе чашы, конуса або няправільнай формы, якія ўтвараюцца вадой у растваральных горных пародах (вапняках, даламітах, гіпсах, каменнай солі). Дыяметр звычайна да 50 м (іншы раз да 400 м), глыбіня да 15 м (іншы раз да 200 м). Размяшчаюцца адзінкава або тру­пам!, нярэдка ланцужком уздоўж тэктанічных трэшчын або падземнага воднага патоку.
    Карстовые озёра — карставыя азёры, азёры, катлавіны якіх (кар­ставыя варонкі) утварыліся ў выніку растварэння паверхневымі 1 падземнымі водамі горных парод (вапнякоў, даламітаў, гіпсаў, каменных
    солей) і вынасу раствораных парод воднымі патокамі. Ка. звычайна невялікія, аднак часам глыбокія, з празрыстай І жорсткай вадой.
    Карстовый колодец — карставы калодзеж, вертикальны вузкі канал з амаль вертикальным! сценкамі, звычайна няправільнай формы, Глыбіня часцей за ўсё не больш за 40—60 м, шырыня — 5—10 м. Утвараецца ў выніку растварэння па трэшчынах вапнякоў і гіпсаў і абвальвання скляпення падземнай поласці.
    Карстовый ландшафт — карставы ландшафт, ландшафт у раёнах развіцця карсту. Ва ўмераных широтах адрозніваецца няроўнай паверхняй, з замкнутым! паглыбленнямі і катлавінамі, адсутнасцю значных паверхневых вадацёкаў, глыбокім заляганнем грунтавых вод, наяўнасцю падземных пустот, пячор, знікаючых рэк, магутных крыніц, адносна беднай расліннасцю і іншымі своеасаблівымі ўмовамі. Глебы часта пе ра гнойна-карбанатныя.
    Карстовый рельеф, карстовые формы рельефа — карставы рэльеф, карставыя формы рэльефу, формы рэльефу, звязаныя з растварэннем паверхневымі і падземнымі водамі горных парод (вапнякоў, даламітаў, гіпсаў, каменных солей), што складаюць мясцовасць. Звычайная ўсюды эразійная работа цякучых вод спалучаецца тут з хімічным іх уздзеяннем. У выніку з’яўляюцца своеасаблівыя формы рэль­ефу: карставыя катлавіны, варонкі, калодзежы, шахты, пячоры, правалы; маюцца падземныя рэкі і азёры.
    Карта — карта, паменшанае, абагульненае ўмоўнае адлюстраванне зямной паверхні, іншых нябесных цел або нябеснай сферы і іх аб'ектаў і з’яў на плоскасці. Гэта важнейшы сродак фіксацыі і перадачы інфармацыі, навуковага пазнання ў геаграфіі і многіх іншых навуках.
    Карта-основа — карта-аснова, геаграфічная карта, якая выкарыстоўваецца для нанясення спецыяльных аб’ектаў і стварэння тэматычных карт.
    Картоведение — картазнаўства, раздзел картаграфіі, які вывучае геаграфічныя і іншыя карты, іх элементы, уласцівасці, віды і развіццё, а таксама спосабы выкарыстання карт.
    Картограмма — картаграма, карта, на якой штрыхоўкай або афарбоўкай паказана сярэдняя інтэнсіўнасць ці дынаміка якой-небудзь з’явы ў межах тэрытарыяльных, найчасцей палітыка-адміністрацыйны.х адзінак (К. шчыльнасці насельніцтва, напрыклад).
    Картографирование — картаграфаванне, сукупнасць мэт і працэсаў стварэння геаграфічных карт. Адрозніваюць палявое К. (здымка на мясцовасці природных і сацыяльна-эканамічных аб’ектаў і з’яў) і лабараторнае, ці камеральнае, К. (апрацоўка палявых даных, іншых крыніц інфармацыі і на іх аснове стварэнне канчатковых карт).
    Картографическая сетка — картаграфічная сетка, сістэма мерыдыянаў і паралелей на карце. Служыць асновай для пабудовы карт, неабходна для вызначэння геаграфічных каардынат і нанясення іх на карту, дае магчымасць меркаваць аб велічыні і характары скажэнняў у розных частках карты.	121
    Картографические источники — картаграфічныя крыніцы, матэрыялы (фотаграфічныя, лічбавыя, тэкставыя, картаграфічныя і інш.), на аснове якіх састаўляюцца і абнаўляюцца геаграфічныя карты.
    Картографические проекции — картаграфічныя праекцыі, матэматычныя спосабы адлюстравання зямной паверхні на карце. Зямная паверхня пры гэтым прымаецца за паверхню шара або эліпсоіда вярчэння. Так як паверхню шара немагчыма развярнуць на плоскасць без складак і разрываў, то на картах непазбежны некаторыя скажэнні ў адлюстраванні паверхні. Адрозніваюць К. п. роўнавугольныя (без скажэння вуглоў), роўнавялікія (без скажэння плошчы), адвольныя (застаюцца ўсе віды скажэнняў у невялікіх памерах). Апрача таго, К. п. бываюць цыліндрычныя, канічныя і азімутальныя (у залежнасці ад віду выкарыстаных дапаможных геаметрычных паверхняў).
    Картографические произведения — картаграфічныя творы, творы, галоўнай часткай якіх з’яўляецца картаграфічнае адлюстраванне (геаграфічныя карты і атласы, блок-дыяграмы. карты Месяца, планет, зоркавага неба і г. д.).
    Картографические способы изображения — картаграфічныя спо­сабы адлюстравання, асноўныя сістэмы картаграфічных умоўных знакаў, якія распрацоўваюцца з улікам сутнасці і характеру размяшчэння картаграфуемых з'яў і аб’ектаў. Да Кс. а. належаць: спосаб значкоў. спосаб лінейных знакаў, спосаб ізаліній, спосаб якаснага фону, спосаб колькаснага фону, спосаб лакалізаваных дыяграм, спосаб арэалаў, пунктавы спосаб, спосаб знакаў руху, картадыяграма І картаграма.