• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

    Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    120.39 МБ
    116.83 МБ
    насяляючых пэўны біятоп (напрыклад, 3. пясчанай пустыні).
    Зыбучие пески — зыбучыя пяскі, незамацаваныя дробназярністыя пяскі, перанасычаныя вадой. Сустракаюцца на многіх марскіх і рачных берагах, а таксама ў вусцях рэк.
    Зыбь — зыб, хвалі на паверхні акіянаў і мораў, якія ўтвараюцца з ветравых хваль пасля спынення дзеяння ветру або ў выніку выхаду ветравых хваль з раёна іх узнікнення ў вобласць, дзе ветру няма. 3. пры бязветранасці называецца мёртвай 3. (хвалі маюць правільную форму і малую круцізну).
    Зырянская ледниковая эпоха (ледниковье) — зыранская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха познеледавіковага абледзянення Заходняй Сібіры (каля 80—10 тыс. гадоў назад). Супастаўляецца з валдайскім ледавікоўем Усходне-Еўрапейскай раўніны.
    И
    Игапо — ігапа, нізкія поймы ўздоўж вялікіх рэк у басейне Амазонкі. У выніку працяглых дажджоў і разліваў большую частку года знаходзяцца пад вадой. Тут многа азёр, балот, часовых пратокаў. Пераважаюць вільготныя трапічныя лясы (гілеі) з багаццем ліян і эпіфітаў Сустра­каюцца ўчасткі лугоў.
    Игла — іголка, вострая з крутымі схіламі горная вяршыня, горны пік або верхняя частка піка. Уласцівы высакагор’ям з развітым абледзяненнем. Тэрмін асабліва часта ўжываецца ў Альпах.
    Игнимбрит — ігнімбрыт, 1) вулканічная горная парода кіслага або сярэдняга саставу. Складаецца са сплаўленых абломкаў лавы і попелу з даволі буйнымі, падобнымі на полымя свечкі лінзападобнымі ўключэннямі цёмнага вулканічнага шкла. Сустракаецца ў Новай Зеландыі, Арменіі, на Камчатцы; 2) геалагічнае цела, падобнае па форме залягання лававым покрывай. Займае вялікія плошчы, валодае такой будовай, як і ігнімбрыт.
    Известкование почвы — вапнаванне глебы, унясенне вапны ў кіслыя глебы, галоўным чынам падзолістыя, дзярнова-падзолістыя і тарфяныя. Вапна нейтралізуе кіслотнасць глеб, шкодную для большасці культурных раслін, паляпшае агульныя ўласцівасці і структуру глебы. Большая частка беларускіх глеб патрабуе вапнавання.
    Известковая кора пустынь — вапняковая кара пустынь, тып пустыннай кары выветривания, якая складаецца ў асноўным з карбанату кальцыю (СаСОз), што выдзяляецца з грунтавых і атмасферных вод. Прадстаўляе сабой шчыльныя покрыўныя ўтварэнні, часта з афарбаванымі паверхнямі. Магутнасць іх месцамі перавышае 0,5 м. В. к. п. сустра­каецца ў пустынях Афрыкі, Заходняй Азіі, Паўночнай Амерыкі, Цэнтральнай Аўстраліі, у паўпустынях тых жа раёнаў і Паўднёвай Амерыцы.
    Известняк — вапняк, асадкавая горная парода, якая складаецца
    пераважна з кальцыту з дадаткамі іншых мінералаў. Большасць В. мае марское паходжанне (рэшткі марскіх істот, якія ўтрымлівалі вапну). Выкарыстоўваецца В. для атрымання вапны і цэменту— вяжучых будаўнічых матэрыялаў, у металургіі ў якасці флюсаў, у сельская гаспадарцы — для вапнавання глебы. Шырока распаўсюджаны ў нетрах Беларусі.
    Извилистость реки — звілістасць ракі, звілістасць абрысаў рэчышча ракі, якая ўзнікае пры руху воднага патоку. Характарызуецца каэфіцыентам 3. р.— адносінай даўжыні ракі паміж вытокам і вусцем або паміж двума пунктамі з усімі яе лукавінамі да адлегласці паміж імі па прамой лініі.
    Изверженные горные породы — вывержаныя горныя пароды, магматычныя горныя пароды, што ўтварыліся пры застыванні магмы (лавы), якая вылілася на дзённую паверхню (базальты, вулканічныя туфы і інш.) Належаць да вулканічных горных парод.
    Излучины, меандры — лукавіны, меандры, выгіны рэчышча раўнінных рэк, якія ўтвараюцца пад дзеяннем воднага патоку. Рака падмывае ўвагнуты бераг І адкладае наносы ў выпуклага. Форма Л. паступова змяняецца, і яны змяшчаюцца ўніз па цячэнню.
    Изменение ландшафта — змяненне ландшафту, набыццё ландшаф­там новых або страта папярэдніх уласцівасцей у выніку антрапагеннага ўздзеяння або самаразвіцця.
    Изменение природной среды — змяненне прыроднага асяроддзя, набыццё прыродным асяроддзем і яго кампанентамі новых колькасных і якасных уласцівасцей у выніку яго самаразвіцця або пад уплывам знешніх (пераважна антрапагенных) фактараў.
    Изменения климата — змяненні клімату, працяглыя змяненні кліматычных умоў на Зямлі ў цэлым або ў межах буйных раёнаў. Бываюць геалагічнымі, гістарычнымі і сучаснымі. Сучасныя 3. к. назіраюцца на працягу апошніх дзесяткаў (часам сотняў) гадоў, маюць цыклічны характар.
    Изморозь — шэрань, намаразь, рыхлыя снегападобныя дробныя крышталі лёду, якія нарастаюць на галінах дрэў, правадах і іншых прадметах. Утвараюцца пры тумане ў выніку сублімацыі (ператварэння ў лёд) вадзяной пары пры зніжэнні тэмпературы паветра, звычайна зімой у ціхае марознае надвор’е.
    Изобарические поверхности — ізабарычныя паверхні, умоўныя паверхні ў атмасферы, якія характарызуюцца аднолькавым ціскам паветра. У адносінах да ўзроўню мора або іншага паралельнага яму ўзроўню валодаюць невялікім нахілам (сотні доляў градуса).
    Изобары — ізабары, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты зямной паверхні з аднолькавым атмасферным ціскам.
    Изобаты — ізабаты, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты зямной паверхні з аднолькавай глыбінёй. Служаць для паказу падводнага рэльефу і глыбінь.
    Изогалины, изохалины — ізагаліны, ізахаліны, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты Сусветнага акіяна з аднолькавай салёнасцю марской вады.
    Изогипсы — ізагіпсы, тое ж самае, што Горизонтали — гарызанталі.
    Изолинии — ізалініі, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты зямной паверхні з аднолькавым значэннем якой-небудзь велічыні, напрыклад атмасфернага ціску (ізабары), тэмпературы (ізатэрмы) і інш.
    Изопикны — ізапікны, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты Сусветнага акіяна з аднолькавай шчыльнасцю марской вады.
    Изоповерхности — ізапаверхні, паверхні аднолькавых значэнняў велічынь якіх-небудзь характарыстык, якія даюць уяўленне аб іх прасторавым размеркаванні: напрыклад, у акіяне — ізатэрмічная паверхня (для тэмпературы вады), ізахалінная (для салёнасці вады), ізапікная (для шчыльнасці вады), ізабарычная (для ціску), ізастэрычная (для аб’ёму)
    Изотермы — ізатэрмы, лініі на геаграфічных картах, якія злучаюць пункты зямной паверхні з аднолькавымі тэмпературамі.
    Ил — іл, драбнейшыя мінеральныя часцінкі, якія пераносяцца вадой у завіслым стане і адкладаюцца ў спакойнай вадзе (марской, рачной, азёрнай).
    Иллимеризация почв, лессиваж — ілімерызацыя глеб, лесіваж, перамяшчэнне ілістых (тонкадысперсных) часцінак глебы ў форме водных суспензій (без іх хімічнага разбурэння) з верхніх гарызонтаў у ніжнія. Адзін з важнейщых працэсаў фарміравання глеб, якія маюць зыходны рух вільгаці. I. г. выяўлена ў шэрых лясных, падзолістых глебах, а таксама ў соладзях, саланцах і інш.
    Иллинойская ледниковая эпоха (ледниковье) — ілінойская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха сярэднеплестацэнавага абледзянення Паўночнай Амерыкі. Супастаўляецца з рыскім абледзяненнем альпійскай стратыграфічнай схемы.
    Илозадерживающие насаждения — ілазатрымліваючыя насаджэнні, глебаі водаахоўныя дрэвава-хмызняковыя насаджэнні, якія прызначаны для затрымання і асаджэння дробнадысперсных часцінак, якія пераносяцца паверхневымі водамі, а таксама для паляпшэння ўмоў фільтрацыі вады праз глебагрунты. Ствараюцца ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, на дне яроў, лагчын, часовых вадацёкаў. Маюць супрацьэразійнае значэнне, перашкаджаюць размыву грунту, заіленню і забруджанню вадаёмаў.
    Иллювиальный горизонт, горизонт накопления — ілювіяльны гарызонт, гарызонт назапашвання, глебавы гарызонт, у якім накопліваюцца розныя рэчывы, што вымываюцца вадой з верхніх слаёў глебы. Звычайна шчыльны, з паніжанай водапранікальнасцю.
    Иллювий — ілювій, арганічныя і мінеральныя рэчывы, якія вышчалачаны дажджавымі і расталымі снегавымі водамі з верхніх глебавых гарызонтаў (гумусавага і элювіяльнага) і адкладзены ў ніжэйразмешчаным ілювіяльным гарызонце.
    Имбьерно, инвьерно — імб'ерна, інв’ерна, перыяд зімовага ўзмацнення дажджлівага мусону ў трапічных шыротах Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, які падзяляе доўгі (верана) і кароткі (веранельё) сухія сезоны года.
    Иммиграция — іміграцыя, працэс натуральнага пранікнення і рассялення жывых арганізмаў у месцы, дзе раней яны не існавалі. Непажаданай з’яўляецца I. відаў, якія здольны нанесці гаспадарчую або экалагічную шкоду (напрыклад, каранцінных відаў).
    Импактный мониторинг — імпактны маніторынг, назіранне за при­родным! працэсамі і з’явамі, а таксама за іх змяненнямі над уплывам антрапагенных фактараў у асабліва небяспечных для прыроднага асяроддзя зонах і пунктах.
    Па памеру тэрыторыі можа мець характар пунктавага, лакальнага або радзей рэгіянальнага маніторынга.
    Инверсия ландшафтов — інверсія ландшафтаў, размеркаванне ландшафтаў на вышыні, якое не адпавядае закону вышыннай пояснасці. Асабліва характэрна для горных раёнаў пры наяўнасці ў іх унутрыгорных і міжгорных катлавін. Выклікана інверсіяй тэмпературы, інверсіяй ападкаў, а таксама мясцовымі змяненнямі воднага рэжыму, напрыклад паляпшэннем дрэнажу на схілах. У выпадку I. л. пры руху ўверх па схіле фарміруюцца больш цеплалюбівыя ландшафты.
    Инверсия осадков — інверсія ападкаў, памяншэнне колькасці атмасферных ападкаў з вышынёй у тарах вышэй пояса іх максімальнага выпадзення. Адпавядае звычайна ўзроўню найбольшага развіцця воблакаў. У Альпах (на Манблане) максімальная колькасць ападкаў на вышыні 2500 м, у Гімалаях — на вышыні 1300 м (у час летняга мусону) На меншых вышынях колькасць ападкаў з падняццем у горы звычайна павялічваецца.
    Инверсия рельефа — інверсія рэльефу, рэльеф, формы якога адваротныя геалагічным структурам. Выклікаецца дзейнасцю розных знешніх фактараў ва ўмовах рэзкай змены літалагічнага саставу, асабліва пры чаргаванні стойкіх і падатлівых да размыву горных парод. На­прыклад, са шчыльных ядраў прагінаў (сінкліналей) утвараюцца гор­ный хрыбты, а ў падатлівыя скляпенні падняццяў (антыкліналей) уразаюцца рачныя даліны, ствараючы т.-зв. перавернуты рэльеф.
    Инверсия температуры, температурная инверсия — інверсія тэмпера­туры, тэмпературная інверсія, павышэнне тэмпературы паветра з вышы­нёй. Звязана часцей за ўсё з ахаладжэннем приземных слаёў паветра ад падсцілаючай паверхні. Утварэнню I. т. садзейнічае катлавінны рэльеф. У замкнутый паніжэнні сцякаецца са схілаў падняццяў і застойваецца ахалоджанае паветра. Прыклад таму — Верхаянская І Аймяконская катлавіны на Паўночным Усходзе Сібіры, дзе тэмпературы паветра зімой зніжаюцца да —60° І нават —70°, тады, калі на схілах гор яны значна вышэйшыя.