• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

    Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    120.39 МБ
    116.83 МБ
    Земляные пирамиды — земляныя піраміды, форма рэльефу ў выглядзе няправільных вузкіх конусаў, слупоў або пірамід. Складзены валуннымі або шчэбеневымі суглінкамі рознага паходжання. Вышыня ад некалькіх м да 10—15 м. Утвараюцца ў выніку размыву рыхлых адкладанняў дажджавымі водамі. Уласцівы горным і перадгорным раёнам з засушлівым ці сухім кліматам.
    Земная кора — зямная кара, верхняя цвёрдая каменная абалонка Зямлі. Абмежавана зверху атмасферай і гідрасферай, знізу — мантыяй Зямлі. Яе магутнасць на раўнінах 35—40 км, у тарах — да 70—80 км. пад акіянам — 5—15 км. Утворана галоўным чынам магматычнымі пародам!; маюцца таксама асадкавыя і метамарфічныя горный пароды. Складаецца са слоя асадкавых парод, гранітнага і базальтавага; гранітны слой маецца толькі ў межах мацерыкоў. Адрозніваюць мацерыковую і акіянічную кару. 3. к. падраздзяляецца таксама на ўстойлівыя (платформы) і рухомыя (геасінкліналі) участкі.
    Земная ось — зямная вось, умоўная прамая, якая праходзшь праз цэнтр Зямлі і перасякае зямную паверхню ў геаграфічных полюсах. Нахілена да плоскасц! зямной арбіты пад вуглом 66°33', які ў час гадавога руху нашай планеты застаецца низменным. Вакол 3. в. адбываецца сутачнае вярчэнне Зямлі.
    Земной магнетизм, геомагнетизм — зямны магнетызм, геамагнетызм, 1) магнітнае поле Зямлі; 2) раздзел геафізікі, які вывучае размеркаванне ў прасторы і змяненне ў часе магнітнага поля Зямлі, а таксама звязаныя з ім працэсы.
    Земной сфероид, земной эллипсоид, референц-эллипсоид — зямны сфероід, зямны эліпсоід, рэферэнц-эліпсоід, эліпсоід вярчэння, як! найлепшым чынам прадстаўляе фігуру Зямлі. З’яўляецца дапаможнай матэматычнай паверхняй з пэўнымі памерамі і становішчам у целе Зямлі. Да 3. с. адносяць усе геадэзічныя вымярэнні (з увядзеннем паправак на рэльеф мясцовасці і адхіленне ад лініі адвеса, гэта значыць напрамку на цэнтр цяжару планеты), а таксама ўсе тапаграфічныя здымкі і геаграфічныя карты.
    Зенит — зеніт, пункт небасхілу, які знаходзіцца прама над галавой назіральніка.
    Зенитальные дожди — зенітальныя дажджы, багатыя дажджы з частымі навальніцамі ў трапічных шыротах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў. Прыкладна адпавядаюць часу, калі Сонца апоўдні стаіць амаль у зеніце. У экватара — два перыяды 3. д., вясенні і асенні, гэта т.зв. раўнадзенственныя дажджы. Па меры ўдалення ад экватара працягласць З.д. скарачаецца, а іх перыяды збліжаюцца і недалёка ад тропікаў аб’ядноўваюцца ў адзін летні дажджлівы сезон.
    Зима — зіма, пара года, кліматычны сезон з найбольш нізкімі для дадзенай тэрыторыі тэмпературамі паветра. У астранамічным разуменні — прамежак часу ад моманту зімовага сонцастаяння да вясенняга раўнадзенства (з 21—22 снежня да 20—21 сакавіка ў Паўночным паўшар’і, з 21—22 чэрвеня да 23 верасня ў Паўднёвым). Ва ўмераных шыротах зімовымі месяцам! ўмоўна лічацца ў Паўночным паўшар’і снежань, студзень, люты, а ў Паўднёвым — чэрвень, ліпень, жнівень. Працягласць 3. як кліматычнага і феналагічнага сезону ўзрастае ад нізкіх геаграфічных шырот да высокіх. 3. у Беларусі надыходзіць у лістападзе і працягваецца па сакавік, яе працягласць ад 104 на паўднёвым захадзе да 142 дзён на паўночным усходзе.
    Зимнее солнцестояние — зімовае сонцастаянне, момант часу, калі Сонца праходзіць праз самы паўднёвы пункт экліптыкі, які мае схіленне 23°27' (21 або 22 снежня). Лічыцца пачаткам астранамічнай зімы.
    Злаковннкй — злакоўнікі, участкі лугоў, лугавых стэпаў і стэпаў, у раслінным покрыве якіх пераважаюць злакі. Да 3. належаць многія травастоі стэпавай і лесастэпавай зон Еўразіі, а таксама амерыканскія прэрыі і пампы, многія стэпавыя травастоі Паўднёвай Афрыкі і Аўстраліі.
    Золлй — золі, круглявыя ўпадзіны глыбінёй у некалькі м і дыяметрам у некалькі дзесяткаў м, запоўненыя вадой або торфам. Пераважна маюць тэрмакарставае паходжанне. Сустракаюцца ў абласцях развіцця плейстацэнавага покрыўнага абледзянення паблізу ўскраін старажытных ледавікоў. Шырока распаўсюджаны на Сярэднееўрапейскай раўніне.
    Золотые руды — залатыя руды, руды золата, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца чалавекам для прамысловай здабычы золата. Золата знаходзіцца галоўным чынам у самародным выглядзе, рэдка — у выглядзе тэлурыдаў. Асноўныя месцараджэнні па паходжанню карэнныя (гідратэрмальныя) 1 другасныя (россыпныя, галоўным чынам алювіяльныя). Радовішчы ў Расіі, ПАР, Канадзе, ЗША, Аўстраліі і інш.
    Зона затишья (штилей) — зона зацішша (штыляў), зона са слабым! вятрамі і штылямі ў абласцях перавагі субтрапічных антыцыклонаў Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў, а таксама каля экватара.
    Зона избыточного увлажнения — зона залішняга ўвільгатнення, участкі паверхні сушы, у межах якіх атмасферных ападкаў выпадае больш, чым можа іх выпарыцца (тундры і лесатундры, большасць лясных ландшафтаў у межах умераных, трапічных, субэкватарыяльны.х і экватарыяльных паясоў).
    Зона комфорта — зона камфорту, тэрыторыя, якая валодае аптымальнымі для арганізма чалавека спалучэннямі сонечнага цяпла, тэмпературы, вільготнасці паветра, скорасці ветру.
    Зона недостаточного увлажнения — зона недастатковага ўвільгатнення. участкі паверхні сушы, у межах якіх атмасферных ападкаў выпадае менш, чым іх можа выпарыцца (пустыні, паўпустыні і сухія стэпы).
    Зона (область) неустойчивого увлажнения — зона (вобласць) няўстойлівага ўвільгатнення, зона (вобласць) зямной паверхні, дзе ападкаў у асобныя гады дастаткова, у іншыя — недастаткова для нармальнага развіцця сельскагаспадарчых культур; здараюцца таксама і засухі.
    Зона оптимального увлажнения — зона аптымальнага ўвільгатнення, участкі паверхні сушы, у межах якіх гадавая сума атмасферных ападкаў прыкладна роўная або некалькі вышэйшая за велічыню іх магчымага выпарэння (шыракалістыя лясы, лесастэпы, вільготныя са­ванны і інш.).
    Зона (пояс) западных ветров — зона (пояс) заходніх вятроў, умераныя шыроты (35—65°) абодвух паўшар’яў Зямлі, дзе пануюць заходнія вятры. 3 вышынёй 3. з. в. пашыраецца і паўторнасць заходніх вятроў павялічваецца. У верхний трапасферы і ніжняй стратасферы 3. з. в. адзначаецца на ўсіх шыротах, за выключэннем вузкай экватарыяльнай паласы. Ва ўмераных шыротах гэта зона актыўнай цыкланічнай дзейнасці. Асабліва ўстойлівыя заходнія вятры ў паўднёвых умераных шыротах (на поўнач ад 60° пд. ш.), тут яны пануюць на працягуўсяго года пры сярэдняй скорасці 7—13 м/с і нярэдка дасягаюць сілы ўраганаў, асабліва ў маі — кастрычніку. Таму паўднёвыя ўмераныя шыроты называюць равучымі саракавымі і выючымі пяцідзесятымі.
    Зональная растительность — занальная расліннасць, расліннасць, характэрная для дадзенай прыроднай зоны (напрыклад, імхі і лішайнікі — для зоны тундры, хваёвыя лясы — для зоны тайгі, змешаныя лясы — для зоны змешаных лясоў умеранага пояса і г. д.). Найбольш ярка рысы 3. р. выражаны на раўнінах.
    Зональное течение — занальнае цячэнне, рух вады ў акіянах t морах, пераважна ў шыротным напрамку з захаду на ўсход або з усходу на захад пад уздзеяннем пераважаючых вятроў (напрыклад, Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне).
    Зональные ветры — занальныя вятры, вятры, пануючыя ў пэўных зонах Зямлі. Да іх адносяцца пасаты (вятры трапічных шырот), заходнія вятры (умераныя шыроты), паўночна-ўсходнія і паўднёваўсходнія (палярныя вобласці). У экватарыяльнай паласе размяшчаецца зона зацішша і штыляў. 3. в. абумоўлены занальным размеркаваннем атмасфернага ціску.
    Зональные почвы — занальныя глебы, глебы, характэрныя для да­дзенай прыроднай зоны (напрыклад. падзолістыя глебы зоны тайгі, дзярнова-падзолістыя зоны змешаных лясоў, чарназёмы зоны стэпаў
    умеранага пояса). Фарміруюцца пад тыповай занальнай расліннасцю, звычайна на раўніна.х.
    Зональный перенос — занальны перанос, перанос паветра ў агульнай цыркуляцыі атмасферы над той ці іншай зонай або над усім зямным шарам з занальнай складаючай (заходняй або ўсходняй) ветру, рэзка пераважаючай над мерыдыянальнай складаючай.
    Зондирование атмосферы — зандзіраванне атмасферы, даследаванне размеркавання тэмпературы. вільготнасці, ціску паветра, вятроў і іншых параметраў атмасферы на розных вышынях. Ажыццяўляецца з дапамогай радыёзондаў, самалётаў, ракет, штучных спадарожнікаў Зямлі.
    Зоны ветров — зоны вятроў, зоны ў сістэме агульнай цыркуляцыі атмасферы з рознымі рэжымамі вяіроў. Адрозніваюць 3. в.: экватарыяльная зона зацішшаў (штыляў), трапічныя зоны пасатаў, умераныя зоны заходніх вятроў, палярныя зоны ўсходніх вятроў.
    Зоны дивергенции в океане — зоны дывергенцыі ў акіяне, зоны разыходжання паверхневых цячэнняў і пад’ёму вод з глыбіні акіяна (мера). Развіваюцца пад уздзеяннем нераўнамернасці ветравога поля, асаблівасці рэльефу дна або канфігурацыі берагавой лініі. Характэрны таксама для центральных частак цыкланічных кругаваротаў вод (супраць гадзіннікавай стрэлкі — у Паўночным паўшар’і, па гадзіннікавай стрэлцы — у Паўднёвым). Устойлівыя 3. д. адзначаюцца ва ўсходніх частках Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў ва ўмераных і субтрапічных шыротах.
    Зоогеографическое районирование, фаунистическое районирова­ние — зоагеаграфічнае раяніраванне, фауністычнае раяніраванне, падзел паверхні Зямлі і асобных яе тэрыторый і акваторый на рэгіёны, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго жывёльным светам і фаунай.
    Зоогеография — зоагеаграфія, раздзел біягеаграфіі, які вывучае заканамернасці геаграфічнага распаўсюджання жывёл і іх суполак (зоацэнозаў) на зямным шары як у цяперашні час. так і ў мінулым, даследуе сучасныя і гістарычныя фактары і заканамернасці, якія вызначаюць гэта распаўсюджанне.
    Зоонозы — заанозы, інфекцыйныя і паразітарныя захворванні жы­вёл. Некаторымі з іх ад жывёл можа заразіцца чалавек (бруцэлёз, чума, сібірская язва і інш.). Характерна залежнасць 3. ад адпаведных природных ландшафтаў або паселішчаў чалавека.
    Зоопланктон — зоапланктон, сукупнасць дробных жывёл, якія насяляюць усю тоўшчу вады марскіх і прэсных вадаёмаў, не здольных супрацьстаяць пераносу цячэннямі. 3.— састаўная частка планктону.
    Зоофаги — заафагі, арганізмы, для якіх кормам служаць жывёлы (звычайна маецца на ўвазе расліна — заафаг).
    Зоофенология — зоафеналогія, навука аб сезонных з'явах у жывёль­ным свеце.
    Зооценоз — зоацэноз, сукупнасць узаемазвязаных відаў жывёл,