Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
Дождевые леса — дажджавыя лясы, вечназялёныя лясы экватарыяльных і трапічных паясоў.
Дождемер — дажджамер, прылада для вымярэння колькасці выпаўшы.х атмасферных ападкаў. Складаецца з дажджамернага вядра, у якое пападаюць ападкі, і дажджамернай шклянкі, куды зліваюцца ападкі з вядра. Градуіраваная шклянка паказвае таўшчыню слоя ападкаў у мм. Некалькі зменены Д. называецца ападкамерам.
Дождливый сезон, влажный сезон — дажджавы сезон, вільготны сезон, штогадовы перыяд у адзін або некалькі месяцаў, з рэзка выражаным максімумам ападкаў у выглядзе дажджу. Характэрны для абласцей з мусонным, субэкватарыяльным і міжземнаморсібм кліматам.
Дождь — дождж, вадкія атмасферныя ападкі з воблакаў у выглядзе кропель дыяметрам 0,5 мм і больш. Адрозніваюць аблажны дождж са слаіста-дажджавых воблакаў і ліўневы дождж (лівень) з кучавадажджавых воблакаў.
Докембрий — дакембрый, пачатковы, самы працяглы адрэзак часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі, які працягваўся да кембрыйскага перыяду палеазойскай эры. Уключае архейскую (працягласцю 1000 млн гадоў) і пратэразойскую (2000 млн гадоў) эры. У Д. сфарміраваўся фундамент старажытных платформ, зарадзілася жыццё на Зямлі і ўтварыліся найстаражытнейшыя горный пароды.
Долгота дня — працягласць дня, прамежак часу паміж узыходам і захадам Сонца, на працягу якога Сонца бывав над гарызонтам. Залежыць ад геаграфічнай шыраты месца і схілення Сонца; змяняецца
на працягу года. На тэрыторыі Беларусі розніца ў П. д. паміж зімой і летам дасягае звыш 10 гадзін.
Долерит — далярыт, магматычная горная парода, поўнакрышталічная разнавіднасць базальту. Утварае цэнтральныя часткі буйных лававых патокаў, дайкі.
Долинно-балочный рельеф — далінна-лагчынны рэльеф, эразійны рэльеф, створаны спалучэннем рачных далін з шырокімі пакатымі задзірванелымі схіламі, у межах якіх утворана разгалінаваная сістэма лагчын, раздзеленых акруглымі водападзеламі. Д.-л. р. уласцівы для высокіх раўнін, у зоне стэпаў і лесастэпаў, якія складзены гліністымі пародамі. У Беларусі найбольш пашыраны на Аршана-Магілёўскай раўніне.
Долинный ледник — далінны ледавік, тып ледавікоў, спаўзаючых па горных далінах, якія вызначаюць форму, характар і напрамак руху першых. Падзяляюцца на вобласць жыўлення (фірнавы басейн і вобласць раставання (ледавіковы язык). Адрозніваюць Д. л.: простыя, языкі якіх займаюць адну даліну; складаныя (утвараюцца пры зліцці двух або некалькіх ледавіковых языкоў з уласнымі абласцямі жыўлення); дрэвападобныя, або дэндрытавыя, і інш. Самы доўгі Д. л. Хабард на Алясцы (112 к.м). Максімальная скорасць руху Д. л. дасягае 1,9 км/год.
Долины — даліны, выцягнутыя ў даўжыню паніжэнні сушы з аднастайным, часта нераўнамерным ухілам. Утвараюцца размываючай работай водных патокаў. Першапачатковыя формы далін — яры і лагчыны, сталыя формы — рачныя даліны.
Доломит — даламіт, мінерал, двайная вуглякіслая соль кальцыю і магнію. Колер — шаравата-белы, іншы раз з жаўтаватым або бурым адценнем. Сярэдняй цвёрдасці, крохкі. Даламітам называюць таксама горную пароду, што на 90 % і больш складзена з аднайменнага мінералу. Выкарыстоўваецца як будаўнічы камень, у вытворчасці вогнетрывалых вырабаў. Даламітавая мука ўжываецца для вапнавання кіслых глеб. У Беларусі выяўлена 10 радовішчаў Д. з агульнымі запасам! каля 1 млрд т.
Доминантные виды, доминанты — дамінантныя віды, дамінанты, віды раслін ці жывёл, што колькасна пераважаюць у расліннай суполцы ці ў групе жывёл (стаі, статку і г. д.). Вынікам знішчэння Д. в. можа быць карэнная перабудова біяцэнозаў (напрыклад, пры высечцы лясоў).
Донная морена, основная морена — донная марэна, асноўная марэна, тып марэнных адкладаў, якія ўяўляюць сабой грубаабломкавую, несартыраваную горную пароду, моцна ўшчыльненую пад ціскам лёду. Адкладаецца пры раставанні покрыўных І горных ледавікоў. Шырока распаўсюджана на тэрыторыі Беларусь
Донные осадки, донные отложения — донныя асадкі, донныя адклады, асадкі, мінеральныя адклады, якія пакрываюць дно акіянаў, мораў, азёр І рэк.
Донный лёд — донны лёд, лёд, які адкладваецца на дне водных
аб’ектаў (рэк, вадасховішч, азёр, мораў) на апушчаных у ваду предметах і ў неглыбокіх месцах. Мае рыхлую порыстую структуру.
Драгоценные камни — каштоўныя камяні, бясколерныя або прыгожа афарбаваныя мінералы (пераважна крышталі), з яркім бляскам, вялікім светарассейваннем, празрыстасцю, высокай цвёрдасцю, чысцінёй тону афарбоўкі, аднароднасцю колеру або арыгінальнымі светлавымі эфектамі, здольнасцю прымаць агранку. Да К. к. належаць таксама мінеральныя ўтварэнні арганічнага паходжання — жэмчуг, бурштын. Вырабляюцца таксама і сінтэтычныя К. к. (рубін, сапфір і інш.).
Древнее оледенение — старажытнае абледзяненне, накапленне природных ільдоў і іх сукупнасць на зямной паверхні ў геалагічным мінулым. Назіралася ў дакембрыі, палеазоі (дэвон, верхні палеазой) і кайназоі (чацвярцічны перыяд). Асабліва важнае значэнне мела чацвярцічнае абледзяненне. У чацвярцічным перыядзе ледавікі неаднаразова наступал! і адступалі і ў цэлым пакрывалі вялікую тэрыторыю (каля 38 млн км2 — 26 % сучаснай сушы). Яны сфарміравалі ледавіковы рэльеф на шырокіх раўнінах паўночных частак Еўразіі. у тым ліку Беларусі і Паўночнай Амерыкі.
Древние платформы — старажытныя платформы, платформы, якія ўтварыліся ў дакембрыйскі час, больш за 1600 млн гадоў назад. Іх крышталічны фундамент складаюць пароды архея і пратэразоя. Да Ст. п. адносяцца Руская, Сібірская, Кітайская, Індастанская, Афрыкана-Аравійская, Аўстралійская, Паўночнаамерыканская, Паўднёваамерыканская і Антарктычная, Яны ўтвараюць касцяк, ядра мацерыкоў, да якіх пазней далучыліся болып, маладыя ўчасткі зямной кары.
Дрейф — дрэйф, пасіўнае перамяшчэнне якога-небудзь прадмета (крыгі, судна), якое адбываецца пад уздзеяннем ветру або цячэння.
Дрейф льдов — дрэйф ільдоў, pyx марскіх ільдоў пад дзеяннем вятроў і цячэнняў, прычым у Паўночным Ледавітым акіяне льды пры руху адхіляюцца ўправа ад напрамку ветру, у антарктычных водах — улева (дзякуючы адхіляючаму ўплыву сутачнага вярчэння Зямлі). Таму ў Арктыцы паўночныя і заходнія вятры звычайна наганяюць лёд да берагоў, перашкаджаючы плаванию па паўночнаму марскому шляху, а паўднёвыя і ўсходнія — адганяюць.
Дрейфовое течение — дрэйфавае цячэнне, рух вод пад уздзеяннем на паверхню вадаёма працяглых або пануючых вятроў.
Дренаж — дрэнаж, спосаб асушэння пераўвільготненых зямель шляхам адвядзення паверхневых і падземных вод з дапамогай спецыяльных каналаў і падземных труб — дрэн. Дрэнажныя сістэмы — важнейшае звяно меліярацыі зямель у дастаткова ўвільготненых рэгіёнах (напрыклад, у Нечарназёмнай зоне Расіі, Беларусі). У засушлівых раёнах Д. выкарыстоўваецца для расселения засоленых глеб. У ЗША, Вялікабрытаніі і некаторых іншых краінах Д. называюць любы від асушэння зямель.
Дресва — жарства, рыхлая маса з неабкатаных абломкаў горных
парод і мінералаў памерамі ад I да 10 мм. Утвараецца ў выніку фізічнага выветрывання галоўным чынам магматычных горных парод.
Друза — друза, трупа крышталёў, наросших адным канцом на агульную аснову — сценку поласці або адкрытай трэшчыны ў горнай пародзе. Сустракаецца Д. кварцу (горнага хрусталю, аметисту), кальциту і інш.
Друмлины — друмлінй, падоўжнйя ў плане ўзгоркі абцякальнай эліптычнай формы, размешчаныя трупам, ў раёнах распаўсюджання старажытных покрыўных ледавікоў. Складзены пераважна марэнным матэрыялам. Даўжыня ад некалькіх соцень м да 2—3 км, шырыня 100—200 м (часам да 700 м), вышиня ад некалькіх м да некалькіх дзесяткаў м. Вицягнуты ў напрамку руху старажытных ледавікоў, прычым пакатыя згладжаныя с.хілы Д. звернуты да былога ледавіка, а больш крутыя — у супрацьлеглы бок. Паходжанне Д. звязваюць часцей за ўсё з працэсамі падлёднай акумуляцыі і ледавіковай эрозіі. Часам Д. утвараюць т. зв. друмлінныя палі, у самым вялікім з якіх (штат Нью-Йорк, ЗША) налічваецца каля 10 тыс. Д. У Беларусі Д. сустракаюцца ў Паазер’і.
Дубравы — дубравы, лістападныя лясы з перавагай дубу і дамешкай ясеню, ліпы, клёну і іншых шыракалістых парод. Характэрны падлесак з арэшніку, брызгліны, рабіны І густы травяны покрыў. У Беларусі Д. найбольш характэрны для Палесся.
Дуговой шквал — дугавы шквал, бура разбуральнай сілы з навальніцай, звязаная з дугападобным кучава-дажджавым воблакам. Працягласць воблачнага вала да 400 км, віхор у воблаку можа дасягаць да 300 км у дыяметры.
Дунай — гюнцское межледниковье — дунай — гюнцкае міжледавікоўе, час пацяплення клімату, які раздзяляе дунайскае І гюнцкае абледзяненні Альпаў. Адносіцца да позняга пліяцэну або да пачатку чацвярцічнага перыяду.
Дунайская ледниковая эпоха (ледниковье) — дунайская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха старажытнейшага абледзянення Альпаў у познім пліяцэне (каля 1,5—1,8 млн гадоў назад).
Дымка — смуга, слабае памутненне паветра каля зямной паверхні. Выклікаецца рассеянней святла на завіслых драбнюткіх кропельках вады або крышталях лёду. Бачнасць пры С. больш за 1 км (пры тумане — да 1 км). У свабоднай атмасферы С.— гэта слабае памутненне паветра, звязанае з прадуктамі кандэнсацыі вадзяной пары.
Дунит — дуніт, інтрузіўная ультраасноўная поўнакрышталічная горная парода, якая складаецца ў асноўным з алівіну. Колер чорны, цёмна-зялёны. Утварае цэнтральныя часткі масіваў ультраасноўных парод (напрыклад. ва Уральскіх тарах), слаі і інтрузіі. 3 Д. звязаны месцараджэнні руд хрому і плаціны. Вогнетрывалы матэрыял.
Дюны — дзюны, пясчаныя ўзгоркі, нанесения ветрам. Утвараюцца на тэрыторыях, пакрытых сыпучымі, не замацаванымі расліннасцю
пяскамі (пустыні, узбярэжжы мораў, рэк, азёр) ларактэрны, напрыклад, для паўднёвых і паўднёва-ўсходніх берагоў Балтыйскага мора, нізоўяў рэк Волгі і Дона. Вышыня Дз. да 30 м, іншы раз да 100 м і больш, іх наветраныя схілы пакатыя, падветраныя — стромкія. Могуць перамяшчацца ў напрамку пануючага ветру.
Е
Евтрофйкацйя — эўтрафікацыя, працэс абагачэння вадаёмаў пажыўнымі рэчывамі, галоўным чынам біягеннымі элементам!, якія выкарыстоўваюцца воднымі раслінамі. Антрапагенная Э. развіваецца ў выніку скідання сцёкавых вод, што рэзка пагаршае якасць вод.
Евтрофное болото, низинное болото, травяное болото — эўтрофнае балота, нізіннае балота, травяное балота, балоты, якія жывяцца галоўным чынам за лік грунтавых вод, багатых солямі. Размешчаны ў поймах рэк, па берагах азёр, у месцах выхаду крыніц, у паніжэннях, якія часова або пастаянна заліваюцца вадой. Маюць плоскую паверхню, невялікі слой торфу (да 1 —1,5 м) і разнастайную расліннасць (вольха, вярба, бяроза, елка, піхта, чарот, рагоз, асака, зялёныя імхі). У раёнах з умераным кліматам — гэта лясныя (з бярозай, вольхай) або травяныя (з асокамі, трыснягом, рагозам) балоты. Травяныя балоты ў дэльтах Дняпра, Дона, Волгі, Кубані, Дуная называюцца плаўнямі. Э. б. широка распаўсюджаны ў вобласці палессяў, у тым ліку ў Беларускім Палессі, на поймах вялікіх рэк Заходняй Сібіры (Обі і інш.).