Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
Градусная сеть Земли — градусная сетка Зямлі, сістэма мерыдыянаў і паралеляў на геаграфічных картах і глобусах. Служыць для адліку геаграфічных каардынат пунктаў зямной паверхні — даўгаты і шыраты або нанясення на карту аб’ектаў па іх каардынатах. Усе пункты дадзенага мерыдыяна маюць аднолькавую даўгату, а ўсе пункты паралелі — аднолькавую шырату.
Гранит — граніт, магматычная горная парода зярністай будовы, якая складаецца з палявых шпатаў, кварцу і слюды. Г.— адна з найбольш распаўсюджаных горных парод, што складаюць зямную кару. Вельмі трывалы будаўнічы матэрыял. Выкарыстоўваецца для абліцоўкі збудаванняў, вырабу скульптур; пры здрабненні — у дарожным будаўніцтве, як састаўная частка бетонаў. У Беларусі распрацоўваецца Мікашэвіцкае месцараджэнне Г.
«Гранитный» слой, гранитно-гнейсовый слой, гранитно-метаморфический слой — «гранітны» слой, гранітна-гнейсавы слой, гранітнаметамарфічны слой, слой мацерыковай зямной кары, выдзелены па сейсмічных даных і размешчаны паміж асадкавым і базальтавым слаямі. Выходзіць на паверхню Зямлі ў межах крышталічных шчытоў. Складаецца з гранітаў, гнейсаў і іншых метамарфічных і вывержаных горных парод. Яго магутнасць — 5—15 км.
Граница оледенения — граніца абледзянення, 1) лінія, якая раздзяляе пакрытыя снегам і лёдам горныя схілы і вяршыні ад частак гор без снегу і лёду; звычайна паралельна мясцовай снегавой лініі, аднак вышэй яе на 100—300 м; 2) граніца максімальнага распаўсюджання старажытных горных або мацерыковых ледавікоў (напрыклад, граніца валдайскага, вюрмскага абледзянення).
Граница питания ледника — граніца жыўлення ледавіка, умоўная лінія на ледавіку, якая раздзяляе вобласці жыўлення і расходу лёду, а таксама вобласці з рухам часцінак лёду ўнутр ледавіка і з яго.
Графит — графіт, мінерал, разнавіднасць чыстага вугляроду. Колер вагаецца ад чорнага да сталёва-шэрага, мае металічны бляск, нізкую цвёрдасць. Вогнетрывалы, характарызуецца высокай цеплаі электраправоднасцю, пластычнасцю. Выкарыстоўваецца ў атамнай тэхніцы, ліцейнай справе і іншых галінах вытворчасці. Радовішчы ў Расіі, на Украіне, у Мексіцы, КНДР, Паўднёвай Карэі.
Грейзен — грэйзен, метасаматычная светлаафарбаваная горная парода, якая складаецца ў асноўным з кварцу і слюды (мускавіту і інш.). Часта ўтрымлівае касітэрыт, вальфраміт, танталіт, тапаз, флюарыт і іншыя каштоўныя мінералы ў прамысловых канцэнтрацыях. Утвараецца пры высокатэмпературным змяненні алюмасілікатных парод.
Гренландский антициклон — Грэнландскі антыцыклон, вобласць павышанага атмасфернага ціску над Грэнландыяй на працягу ўсяго года. Абумоўлена галоўным чынам нізкай тэмпературай і значнай вышынёй ледавіковага шчыта вострава.
Гривы — грывы, вузкія, пакатыя, лінейна выцягнутыя ўзвышшы
рознага паходжання (воднага, ледавіковага, ветравога і інш.). Часам утвараюць грывісты рэльеф. Даўжыня Г. ад некалькі соцень м да дзесяткаў і соцень км, вышыня ад некалькіх м да 100—160 м. Найбольш вядомы ў Кулундзінскай і Барабінскай стэпах Заходняй Сібіры, дзе маюць пераважна эразійнае паходжанне і часта пакрыты стужкавымі барамі.
Гринвичский меридиан, начальный (нулевой) меридиан — Грынвіцкі мерыдыян, пачатковы (нулявы) мерыдыян, мерыдыян, ад якога вядзецца адлік даўгот на Зямлі. Праходзіць цераз Грынвіч (Англія) Ад Г м. вядзецца адлік даўгот ад 0° да 360° у напрамку з захаду на ўсход або ў абодва бак! ад 0° да 180° з прыпіскай адпаведна слова «ўсходняя» або знака плюс і «заходняя» або знака мінус.
Гроза — навальніца, атмасферная з’ява, пры якой у магутных кучава-дажджавых воблаках і паміж аблокамі і зямлёй узнікаюць шматразовыя электрычныя разрады — маланкі, якія суправаджаюцца громам. Н. звычайна спадарожнічаюць шквалістыя вятры, ліўневыя ападкі, нярэдка і град. На Беларусі за год у кожным пункце бывае ў сярэднім 25—30 сут з Н.
Гром — гром, гукавая з’ява ў атмасферы, якая суправаджае разрады маланкі пры навальніцы. Выклікаецца награваннем і хуткім расшырэянем паветра ўздоўж шляху маланкі. Г. мае характар працяглага грукату і чуцен на адлегласці да 15—20 км.
Грот — грот, 1) неглыбокая пячора з купалападобнай столлю 1 шырокім уваходам; 2) значна расшыраная з павышаным скляпеннем частка пячоры пасля вузкага пераходу; 3) ніша ў канцы ледавіковага языка, адкуль выцякаюць расталыя воды.
Грунт—грунт, 1) горная парода, якая залягае непасрэдна пад глебай; 2) зборная назва горных парод (уключаючы і глебу), якія ў натуральным заляганні з’яўляюцца аб’ектам ійжынерна-будаўнічай дзейнасці і прадметам вывучэння грунтазнаўства.
Грунтовые воды — грунтавыя воды, падземныя воды першага ад паверхні зямлі пастаяннага ваданоснага гарызонту, не прыкрытага суцэльным воданепранікальным слоем. Распаўсюджаны амаль паўсюдна, звычайна прэсныя, слабанапорныя, вобласць іх жыўлення ў асноўным супадае з вобласцю распаўсюджання, перамяшчаюцца паволі (у буйназярністых пясках са скорасцю 1,5—2 м/сут, у суглінках і лёсах — 0,1—0,3 м/сут). Служаць асноўнай крыніцай водазабеспячэння ў сельскай мясцовасці. На Беларусі сярэдняя глыбіня залягання Г в,— 10—15 м, у паніжэннях (поймы рэк, балоты) —да 0,5 м, нярэдка яны змыкаюцца з паверхневымі водамі.
Грядовые пески — градавыя пяскі, масівы пяскоў, размешчаных у выглядзе вузкіх паралельных град і арыентаваных па напрамку пануючых вятроў. Адна з галоўных форм рэльефу пясчаных пустынь. Даўжыня да некалькіх дзесяткаў км, вышыня ад некалькіх м да 80 м (часам да 200 м).
Гряды — грады, агульная назва выцягнутых, адносна невысокіх узвышшаў рознага памеру І паходжання (напрыклад, марэнныя, пясчаныя, астраўныя, падводныя і іншыя Г.).
Грязевое озеро — гразевае возера, возера, дно якога пакрыта магутным слоем ілу або гразі, што складаюцца з минеральных злучэнняў з дамешкай арганічнага рэчыва. Адклады нярэдка выкарыстоўваюцца ў лекавых мэтах (напрыклад, Сакскае і Майнакскае азёры ў Крыме).
Грязевые вулканы, сальзы, макалубы — гразевыя вулканы, сальзы, макалубы, разнастайныя па форме геалагічныя ўтварэнні, якія пастаянна або перыядычна вывяргаюць на паверхню Зямлі гразевыя масы І газы, часта з вадой і нафтай. Невялікія Г. в. называюцца гразевымі сопкамі. Распаўсюджаны галоўным чынам у нафтаносных і вулканічных абласцях, а таксама ў дэльтах рэк (напрыклад, на Апшэронскім, Керчанскім паўастравах, востраве Сахалін, у Новай Зеландыі і інш.).
Гуано — гуана, расклаўшыйся ва ўмовах сухога клімату памёт марскіх птушак. Выкарыстоўваецца як каштоўнае азотнае і фосфарнае ўгнаенне. Паклады Г. знаходзяцца на астравах зблізку ўзбярэжжа Чылі, Перу, на астравах Карыбскага мора і інш.
Губа—губа, назва марскіх заліваў на Поўначы і Далёкім Усходзе Расіі, якія далёка ўдаюцца ў сушу і ў якія звычайна ўпадаюць буйныя рэкі (Анежская, Пячорская, Обская губы). Звычайна мелкаводныя, іх воды моцна апрэснены, на Поўначы большую частку года скаваны лёдам.
Гумидный климат — гумідны клімат, клімат абласцей з залішнім увільгатненнем (галоўным чынам зоны вільготных экватарыяльных лясоў, тайгі і тундры).
Гумус, перегной — гумус, перагной, арганічная частка глебы, звычайна цёмнаафарбаваная. Утвараецца ў выніку пераўтварэння раслінных і жывёльных рэшткаў. Змяшчае асноўныя элементы жыўлення раслін (азот, фосфар, калій і інш.). З’яўляецца галоўным фактарам урадлівасці глеб. Назапашваецца ў верхніх глебавых гарызонтах у розных колькасцях: чарназёмы — 10—12 %, падзолістыя глебы — 3—4 %, у дзярнова-падзолістых ворных глебах Беларусі ад 0,7 % на пясчаных да 2 % на сугліністых глебах і г. д.). Па колеру гумусу і гумусавага гарызонту звычайна глебы атрымліваюць сваю назву.
Гумусовый горизонт, перегнойный горизонт — гумусавы гарызонт, перагнойны гарызонт, верхні, найболып урадлівы слой глебы, які змяшчае найбольшую колькасць арганічнага рэчыва І гумусу, звычайна цёмнай афарбоўкі. Тут адбываецца ўтварэнне і накапленне гумусу ў выніку пераўтварэння арганічных (пераважна раслінных) рэшткаў, якія паступаюць у глебу. Найбольшая магутнасць (да 1 м і болей) Г. г.— у чарназёмах. Мінеральныя глебы Беларусі маюць нязначны па магутнасці (да 20—30 см) Г. г.
Густота речной сети — гушчыня рачной сеткі, адносіна даўжыні ўсіх рэк басейна або любой тэрыторыі да плошчы басейна, тэрыторыі.
Выражаецца ў km/kmv. Характарызуе развіццё паверхневага сцёку. Залежыць ад колькасці атмасферных ападкаў, водапранікальнасці паверхневых парод, рэльефу і расліннага покрыва. У Беларусі Г. р. с. складае 0,44 км/км2.
Гюнц-миндельское межледниковье—гюнц-міндэльскае міжледавікоўе, раннеплейстацэнавая мі-жледавіковая эпоха пацяплення (700— 500 тыс. гадоў назад), якая раздзяляе гюнцкае і міндэльскае абледзяненні Альпаў. Супастаўляецца з налібоцкім міжледавікоўем на торыторыі Беларусь
Гюнцская ледниковая эпоха (ледниковье), гюнц — гюнцкая ледавіковая эпоха (ледавікоўе), гюнц, час пашырэння плошчы абледзянення Альпаў у канцы неагену або ў пачатку ранняга плейстацэну (800—900 тыс. гадоў назад). Некаторыя даследчыкі супастаўляюць з беларускім абледзяненнем, якое было на тэрыторыі Беларусь
д
Дайка — дайка, плітаабо жылападобнае геалагічнае цела ў трэшчынах зямной кары, якое рэзка адрозніваецца ад умяшчальных парод і сячэ іх пад тым ці іншым вуглом. Могуць узнікаць пры запаўненні трэшчын зямной кары магмай або асадкавым матэрыялам.
Далматинский берег — далмацінскі бераг, тып падтопленага морам падоўжнага берага складкаватай вобласці. Утвараецца ў выніку пранікнення мора ў рашотчата-расчлененыя горы; узнікае складаная рашотчатая сетка шырокіх падоўжных і вузкіх папярочных праліваў і заліваў, астравоў і паўастравоў, у тым ліку молатападобнай формы. У тыповым выглядзе прадстаўлены на ўсходнім узбярэжжы Адрыятычнага мора ў Далмацыі (адсюль назва).
Дамба — дамба, 1) у геамарфалогіі — высокі натуральны прырэчышчавы вал. Вышыня над поймай да 6—8 м. Утвараецца звычайна ў далінах вялікіх рэк, якія цякуць па алювіяльных раўнінах і нясунь многа наносаў; 2) д. штучная — гідратэхнічнае збудаванне з зямлі, каменю і бетону, якое прадухіляе берагі рэк і мораў ад размыву і залівання або садзейнічае падпору на вадасховішчах.
Дацит — дацыт, эфузіўная кіслая горная парода. Колер шэры, бураваты або чырванаваты. Складаецца з тонказярністай, мікралітавай або шклістай асноўнай масы і парфіравых выдзяленняў плагіяклазу, кварцу, радзей рагавой абманкі, біятыту, піраксену і інш. Распаўсюджана ў асноўным у абласцях старажытнага вулканізму; вядома сярод сучасных лаў Камчаткі.