Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Гармсйль — гармсіль, сухі і гарачы вецер (тыпу фёну), які дзьме пераважна летам у перадгор’ях Капетдага і Заходняга Цянь-Шаня з поўдня і паўднёвага ўсходу (тэмпература паветра часам вышэйшая за 43 °C). Высушвае пасевы.
Гаруа — гаруа, шчыльны імжачы туман, які прыносіцца брызам на пустыннае Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі (Эквадор, Перу, Чылі). Г.— важнейшая крыніца ўвільгатнення глеб і расліннасці ў гэтым раёне. Утвараецца ў выніку ахаладжэння марскога паветра над халодным Перуанскім цячэннем галоўным чынам зімой і вясной у Паўднёвым паўшар’і. Паняцце «клімат Г.» ужываецца для абазначэння клімату любых прыбярэжных пустынь, якія абмываюцца халоднымі марскімі цячэннямі.
Гафы — гафы, назва лагун у вусцях рэк паўднёвага ўзбярэжжа Балтыйскага мора.
Геесты, гесты — гэсты, плоскія, амаль нерасчлянёныя пясчаныя нізіны недалёка ад узбярэжжа Паўночнага мора, у Германіі і Нідэрландах. Гэта зандравыя раўніны са шматлікімі балотамі і азёрамі. Многа верашчатнікаў, тарфянікаў, сасновых лясоў.
Гейзер — гейзер, перыядычна фантануючыя гарачыя крыніцы. Выкідваюць перыядычна гарачую ваду і пару. Характэрны для абласцей нядаўняга або сучаснага вулканізму (Ісландыя, Камчатка, Новая Зеландыя, Японія і інш.). Вадзяная пара і гарачая вада Г. выкарыстоўваюцца для ацяплення будынкаў, цяпліц і выпрацоўкі электраэнергіі.
Гелиофиты, светолюбивые растения — геліяфіты, святлолюбівыя расліны, расліны адкрытых месцаў, якія для нармальнага росту і развіцця патрабуюць інтэнсіўнага сонечнага або штучнага асвятлення. У іх актыўна працякае працэс фотасінтэзу (у адрозненне ад ценелюбівых раслін).
Гематит — гематыт, мінерал, вокіс жалеза. Утварае скрытакрышталічныя масы (чырвоны жалязняк), чорныя зярністыя (жалезны бляск) і
ліставатыя (жалезная слюда) агрэгаты, ааліты, зямлістыя зборы і інш. Важнейшая жалезная руда. Асноўныя месцараджэнні Г.— у жалезістых кварцытах.
Гемйгйлея, полугйлея — гемігілея, паўгілея, вільготныя вечназялёныя і летнезялёныя змешаныя лясы на чырвона-бурых, жаўтазёмных і чырваназёмных глебах. Распаўсюджаны ў субтрапічных, часткова ў трапічных і ўмераных паясах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў.
Геоантиклиналь — геаантыкліналь, лінейнае, часта асіметрычнае падняцце зямной кары (шырынёй 50—150 км, даўжынёй да 2000 км), якое раздзяляе геасінклінальныя прагіны. У рэльефе Г.— астраўныя вулканічныя або невулканічныя дугі. Асобныя часткі Г.— зоны працяглай і інтэнсіўнай дэнудацыі.
Геоботаника — геабатаніка, навука, якая вывучае раслінныд суполкі, іх склад, будову, развіццё, залежнасць ад асяроддзя, класіфікацыю і асаблівасці фітацэнатычнага асяроддзя. Аб’ект Г.— фітацэнозы і ствараемае імі расліннае покрыва.
Географическая долгота — геаграфічная даўгата, вугал на захад або ўсход паміж плоскасцямі пачатковага мерыдыяна і мерыдыяна дадзенага пункта. Г. д. на картах адлічваюцца ад пачатковага мерыдыяна на захад (заходняя даўгата) і ўсход (усходняя даўгата), ад 0° да 180°. Крайні заходні пункт тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ля Буга, у Ваўкавыскім раёне, пад 23° 1 Г усходняй даўгаты, а крайні пункт на ўсходзе — недалёка ад Хоцімска пад 32°45' усходняй даўгаты.
Географическая зональность— геаграфічная занальнасць, заканамернае змяненне ад экватара да полюсаў клімату, рэльефу, вод і іх рэжыму, а таксама глеб, расліннасці і жывёльнага свету, геаграфічных паясоў І зон. Абумоўлена галоўным чынам занальна-шыротным размеркаваннем сонечнага цяпла і нераўнамернасцю ўвільгатнення. Найбольш ярка выражана на буйных раўнінах (напрыклад, на Усходне-Еўрапейскай, Заходне-Сібірскай); у тарах ускладняецца вышыннай пояснасцю.
Географическая оболочка — геаграфічная абалонка, абалонка Зямлі, у якой непасрэдна сутыкаюцца і цесна ўзаемадзейнічаюць атмасфера, гідрасфера, літасфера і біясфера. Складаецца з ніжніх слаёў атмасферы (трапасферы), гідрасферы, зямной кары і сукупнасці жывых арганізмаў (біясферы). Сфарміравалася на стыку касмічных і зямных уплываў. Адрозніваецца найбольшай складанасцю свайго саставу і будовы, найбольшымі запасамі свабоднай энергіі ў параўнанні з іншымі зямнымі абалонкамі. На Зямлі толькі ў геаграфічнай абалонцы маюцца арганізмы, асадкавыя пароды, глебы, розныя формы рэльефу, назапашваецца сонечнае цяпло, існуе чалавечае грамадства. Тут цесна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой горныя пароды, вада, паветра, глеба, расліны, жывёлы і мікраарганізмы. Вялікі ўплыў на Г. а. аказвае гаспадарчая дзейнасць чалавека. Вывучэннем Г. а. займаецца фізічная геаграфія.
Географическая среда — геаграфічнае асяроддзе, сілы, аб’екты і
з’явы прыроды, у тым ліку змененыя чалавекам, якія характарызуюць умовы той ці іншай тэрыторыі.
Географическая широта — геаграфічная шырата, вугал паміж вертыкальнай лініяй у дадзеным пункце і плоскасцю экватара. Г. ш. на кар­тах адлічваюцца ад экватара на поўнач (паўночная шырата) і на поўдзень (паўднёвая шырата), адОда 90°. Тэрыторыя Беларусі размешчана паміж 51° 16' (некалькі вышэй вусця Прыпяці) і 56°10' (на поўнач ад Асвейскага возера) паўночнай шыраты.
Географические зоны, природные зоны — геаграфічныя зоны, прыродныя зоны, буйныя занальна-шыротныя падраздзяленні зямной паверхні, якія выдзяляюцца ў межах геаграфічных паясоў. Характарызуюцца агульнасцю тэмпературных умоў і ўвільгатнення, што прыводзіць да агульнасці знешніх працэсаў, расліннасці, глеб, жывёльнага свету. Г. з. размяшчаюцца пераважна ў шыротным напрамку і змяняюць адна адну ад экватара да полюсаў, а ўнутры геаграфічных паясоў, акрамя таго,— ад прыакіянічных раёнаў мацерыкоў да ўнутрыкантынентальных.
Географические карты — геаграфічныя карты, паменшаныя абагуленыя адлюстраванні зямной паверхні на плоскасці з дапамогай умоўных знакаў. Г. к. адрозніваюць паводле тэрытарыяльнага ахопу (сусветныя, мацерыкоў, асобных краін); маштабу (буйнамаштабныя, сярэднемаштабныя, дробнамаштабныя); зместу (агульнагеаграфічныя і тэматычныя); прызначэння (вучэбныя, турысцкія і інш.).
Географические координаты — геаграфічныя каардынаты, гэта геаграфічная шырата і геаграфічная даўгата. Вызначаюць становішча любога пункта на зямной паверхні.
Географические меридианы — геаграфічныя мерыдыяны, умоўна прынятыя лініі на паверхні зямнога шара, якія злучаюць геаграфічныя полюсы. Утвараюцца ў выніку сячэння паверхні зямнога шара плоскасцямі, што праходзяць праз любы пункт зямной паверхні і зямную вось. Указваюць дакладны напрамак з поўначы на поўдзень; супадаюць з напрамкам паўдзённага ценю (адсюль назва); аднолькавыя па даўжыні. Па Г. м. адлічваюцца геаграфічныя даўготы.
Географические памятники природы — геаграфічныя помнікі пры­роды, ахоўваемыя адасобленыя геаграфічныя комплексы ці аб’екты, якія займаюць невялікую плошчу і ахоўваюцца як унікальныя прыклады природных тэрыторый і ўтварэнняў (напрыклад, пікі і вяршыні гор). У Беларусі налічваецца звыш 130 помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння.
Географические параллели — геаграфічныя паралелі, умоўна прынятыя лініі на паверхні зямнога шара, паралельныя экватару. Утвараюц­ца ў выніку сячэння паверхні зямнога шара плоскасцямі, перпендыкулярнымі зямной восі. Указваюць дакладны напрамак з захаду на ўсход. Даўжыня Г. п. памяншаецца ад экватара да полюсаў; па Г. п. адлічваюцца геаграфічныя шыроты.
Географические полюсы — геаграфічныя полюсы, пункты перася-
чэння зямной восі з паверхняй зямнога шара. Адзін Г. п.— Паўночны, другі, супрацьлеглы,— Паўднёвы. Толькі гэтыя пункты зямной паверхні не апісваюць акружнасці пры сутачным вярчэнні Зямлі. Тут сходзяцца мерыдыяны і няма звычайных старой гарызонту (ёсць толькі поўдзень або поўнач). Сонца каля паўгода не апускаецца за гарызонт (палярны дзень) і каля паўгода не ўзыходзіць (палярная ноч). Паўночны Г. п. знаходзіцца ў цэнтральнай пакрытай лёдам частцы Паўночнага Ледавітага акіяна, Паўднёвы — у Антарктыдзе, бліжэй да яе ціхаакіянскага ўзбярэжжа.
Географические пояса — геаграфічныя паясы, буйныя шыротна-занальныя падраздзяленні зямной паверхні, якія характарызуюцца аднароднасцю тэмпературных умоў. Увільгатненне можа быць розным. Адрозніваюць Г. п.: экватарыяльны, субэкватарыяльныя, трапічныя, субтрапічныя, умераныя, субарктычны і субантарктычны (агульная назва — субпалярныя паясы), арктычны і антарктычны (палярныя па­ясы). У межах Г. п. выдзяляюцца геаграфічныя зоны.
Географические реликты — геаграфічныя рэлікты, віды жывёл і раслін, якія захаваліся ў невялікіх па плошчы месцапражываннях і зніклі ва ўсіх іншых геаграфічных месцах былога распаўсюджання. Як правіла, Г. р. адносяцца да ліку рэдкіх, знікаючых або выміраючых відаў і бяруцца пад ахову
Географический атлас — геаграфічны атлас, сістэматызаваны набор геаграфічных карт у выглядзе альбома або кнігі. Як і геаграфічныя карты, атласы бываюць розныя ў залежнасці ад памераў адлюстраванай на картах тэрыторыі, зместу І прызначэння. Есць Г а. свету, асобных мацерыкоў, акіянаў, краін і г. д. Адрозніваюць вучэбныя, турысцкія, даведачныя атласы і інш.
Географический ландшафт — геаграфічны ландшафт, канкрэтная тэрыторыя, аднародная па свайму паходжанню і развіццю, кліматычных умовах, аднолькавых спалучэннях форм рэльефу, вод, глеб, расліннасці і жывёльнага свету. Г. л. таксама прыродна-тэрытарыяльны комплекс любой велічыні — ад цэлых прыродных зон (ландшафт тайгі, ландшафт пустыні) да невялікіх участкаў (балотны ландшафт, камяністая або пясчаная пустыня).
Географический объект — геаграфічны аб’ект, натуральнае або створанае чалавекам цэласнае і адносна стацыянарнае ўтварэнне ў межах геаграфічнай абалонкі, якое характарызуецца геаграфічным становішчам і ўдзельнічае ў фарміраванні і функцыяніраванні геасістэм (або ў іх змяненні).
Географический цикл, геоморфологический цикл — геаграфічны цыкл, геамарфалагічны цыкл, цыкл эрозіі, заканамерная змена форм рэльефу (стадыі юнацтва, сталасці і састарэласці), у выніку якой першапачаткова выраўнаваны рэльеф пад уздзеяннем галоўным чынам тэктанічных падняццяў пераўтвараецца ў моцна расчленены горны. Наступнае развіццё эрозіі і дэнудацыі вядзе да паніжэння рэльефу і яго выраўноў-
вання і заканчваецца ўтварэннем пенепленаў. Паўторнае падняцце зямной кары можа пакласці пачатак новаму Г. ц. У залежнасці ад кліматычных умоў і вядучага фактару пенепленізацыі адрозніваюцца воднаэразійны (нармальны), арыдны, ледавіковы, марскі і іншыя Г. ц.