Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Биогеоценоз — біягеацэноз, прасторава абмежаваная природная сістэма ўзаемазвязаных жывых арганізмаў і акаляючага іх абіятычнага асяроддзя, якая характарызуецца абменам рэчываў і энергіі. У склад Б. уваходзіць біяцэноз як арганічны комплекс і біятоп (экатоп) як сукупнасць кампанентаў нежывой прыроды. Граніцы Б. у вертикальным і гарызантальным напрамку супадаюць часцей за ўсё з граніцамі раслінных суполак.
Бйогеоценологйя — біягеацэналогія, навука аб узаемазвязаных і ўзаемадзеючых комплексах жывой і нежывой прыроды — біягеацэнозах і іх планетарнай сукупнасці — біягеасферы.
Биологическая очистка сточных вод — біялагічная ачыстка сцёкавых вод, адзін з найбольш распаўсюджаных метадаў ачысткі вады, пры якім адбываецца мінералізацыя арганічных рэчываў мікраарганізмамі — сапрабіёнтамі. Для гэтага выкарыстоўваюцца мелкаводныя сажалкі і другія басейны (біяфільтры).
Биологическая продуктивность — біялагічная прадукцыйнасць, здольнасць жывых арганізмаў і іх суполак даваць за адзінку часу (звычайна за год) біялагічную прадукцыю (біямасу).
Биологическая рекультивация — біялагічная рэкультывацыя, узнаўленне з дапамогай біялагічных сродкаў і метадаў асяроддзеўтвараючых, гаспадарчых, рэкрэацыйных, эстэтычных і іншых карысных уласцівас-
цей і якасцей зямельных тэрыторый, парушаных гаспадарчай дзейнасщо чалавека.
Биологические ресурсы — біялагічныя рэсурсы, сукупнасць біялагічных асяроддзеўтвараючых кампанентаў біясферы, пэўнай геаграфічнай зоны, тэрыторьіі (рэгіёна, краіны, вобласці), ландшафту або яго часткі (лесу, вадаёма і г. д.). Від природных рэсурсаў. Рэальная і патэнцыяльная крыніца атрымання ўсіх неабходных чалавеку біялагічных прадуктаў, жывёльнай і расліннай сыравіны і рэчываў. Маюць эстэтычны і рэкрэацыйны аспекты. Аб’ект інтэнсіўнага выкарыстання і эксплуатацыі і звязанай з гэтым прыродаахоўнай дзейнасцю.
Биологический круговорот — біялагічны кругаварот, кругаварот рэчываў, які забяспечваецца жыццядзейнасцю арганізмаў на Зямлі. У яго аснове — працэс утварэння і пераўтварэння першаснай біялагічнай прадукцыі ў другасную і іх распад. Галоўныя кампаненты, якія забяспечваюць Б. к. у межах экасістэмы: прадуцэнты (стваральнікі першаснага арганічнага рэчыва — зялёныя расліны), кансументы (спажыўцы гатовага арганічнага рэчыва — незялёныя расліны і жывёлы) і рэдуцэнты (мінералізуюць арганічнае рэчыва — мікраарганізмы).
Биологический мониторинг — біялагічны маніторынг, назіранні за станам, развіццём і змяненнямі біялагічнага асяроддзя. Дае інфармацыю, якая неабходна для планавання і распрацоўкі мерапрыемстваў па ахове расліннага і жывёльнага свету.
Биологическое выветривание, органическое выветривание — біялагічнае выветрыванне, арганічнае выветрыванне, працэс разбурэння горных парод, які працякае пад уплывай жыццядзейнасці арганізмаў. Уключае некаторыя рысы фізічнага (механічнае разбурэнне парод растучымі каранямі раслін, рыючая дзейнасць жывёл) і хімічнага выветрывання (уздзеянне на горныя пароды арганічных кіслот, кіслароду, вуглекіслаты, якія выдзяляюцца раслінамі і жывёламі).
Биом — біём, сукупнасць суполак раслін і жывёл, а таксама ася­роддзя іх пражывання ў межах адной прыроднай зоны (напрыклад, Б. тундры, Б. стэпаў).
Биомасса — біямаса, агульная маса жывога рэчыва або відаў, папуляцый ці суполак у цэлым, якая прыходзіцца на адзінку паверхні або аб'ёму месцапражывання. Часцей за ўсё выражаецца ў масе сырога або сухога рэчыва (г/м2, кг/га, г/м3 і г. д.). Адрозніваюць Б. раслін (фітамаса), жывёл (заамаса) і агульную Б. Агульныя Б. Зямлі 1841 • 109 т.
Биосфера — біясфера, паверхневая абалонка Зямлі, дзе існуюць жывыя арганізмы і праяўляецца іх уплыў на горныя пароды, ваду, паветра. Уключае трапасферу, гідрасферу і верхнюю частку зямной кары да глыбіні 3—4 км, але асноўная маса жывых арганізмаў сканцэнтравана на паверхні Зямлі.
Биосферный заповедник — біясферны запаведнік, 1) тэрыторыя, на якой ажыццяўляецца пастаяннае назіранне (маніторынг) 1 кантроль за
антрапагеннымі змяненнямі прыроднага асяроддзя. Гэта т. зв. маніторынгавы запаведнік; 2) строга ахоўваемы значны па памерах прыродны ўчастак, які практычна не падвяргаецца лекальным уздзеянням акаляючых антрапагенных ландша*таў, а таксама прамым антрапагенным уздзеянням.
Биота — біёта, гістарычна абумоўленая сукупнасць жывых арганізмаў на якой-небудзь тэрыторыі, г. зн. фауна і флора гэтай тэрыторыі. У адрозненне ад біяцэнозаў экалагічныя сувязі паміж відамі могуць адсутнічаць.
Биотические факторы — біятычныя фактары, фактары жывога ася­роддзя, якія ўздзейнічаюць на жыццядзейнасць арганізмаў. У адрознен­не ад абіятычных фактараў дзеянне Б. ф. выражаецца ў форме ўзаемных уплываў арганізмаў, як прамых, так і ўскосных (напрыклад, адны віды могуць служыць крыніцай корму для другіх, быць асяроддзем іх пражывання, садзейнічаць размнажэнню, уздзейнічаць хімічна, механічна або іншым чынам на арганізмы або на асяроддзе іх пражывання).
Биотоп — біятоп, участак, тэрыторыя з аднароднымі біятычнымі фактарамі, заняты пэўным біяцэнозам (напрыклад, ілістае дно вадаёма). Падобныя Б. аб’ядноўваюцца ў біяхор.
Биохор — біяхор, сукупнасць падобных біятопаў (напрыклад, су­купнасць пясчаных, гліністых і камяністых пустынь складае Б. пустынь). Б. аб’ядноўваюцца ў біяцыклы.
Биоценоз — біяцэноз, сукупнасць узаемазвязаных раслін, жывёл і мікраарганізмаў, якія насяляюць участак зямной паверхні з аднароднымі абіятычнымі фактарамі; адно з асноўных паняццяў біягеаграфіі.
Биоцикл, жизненная область — біяцыкл, жыццёвая вобласць, вышэйшая адзінка экалагічнага падраздзялення біясферы: суша, акіян і кантынентальныя вадаёмы. Кожны Б. падзяляецца на біяхоры, якія ўключаюць значную колькасць біятопаў (напрыклад, біятопы пясча­ных, гліністых, камяністых пустынь аб’ядноўваюцца ў біяхор пустынь, які сумесна з біяхорамі лясоў, стэпаў і інш. складае Б. сушы).
Бифуркация рек — біфуркацыя рэк, раздзяленне рэчышча ракі і яе даліны на дзве галіны, якія ў далейшым не злучаюцца зноўку і ўтвараюць самастойныя вусці. Часцей усяго Б. р. узнікае ў выніку размыву няясна выражаных водападзелаў. Назіраюцца таксама сезонныя Б. р.. калі пераліванне вады з аднаго басейна ў другі адбываецца ў час разводдзяў. Класічны прыклад Б. р.— рака Касік’яра ў Венесуэле і рака Кулой на паўночным усходзе Еўрапейскай тэрыторыі Расіі.
Блинчатый лёд — блінчаты лёд, ледзяныя дыскі ад 30 см да 3 м у дыяметры, таўшчынёй 10—15 см. Узнікаюць пры змярзанні ледзянога сала, шугі, дробных ільдзін і ўсплыўшага ўнутрыводнага льду. З’яўляюцца ў пачатку замярзання ва ўмовах слабага хвалявання на паверхні мораў, азёр, вадасховішч 1 на рэках пад уздзеяннем цячэнняў.
Блуждающая река — блукаючая рака, участак ракі, які прадстаўляе сабой сетку часта змяняючых сваё становішча рукавоў, або рака, 28
якая характарызуецца частымі зменамі напрамку свайго цячэння ў цэлым (напрыклад, рэкі Тарым і Амудар’я ў ніжнім цячэнні).
Блуждающее озеро — блукаючае возера, бяссцёкавае возера на плоскай раўніне, якое мяняе сваё месцазнаходжанне, памеры І салёнасць з году ў год. Звязана гэта галоўным чынам са значнай зменлівасцю паступлення вады ў мнагаводныя і малаводныя гады І перыяды, а таксама з мноствам прыносімых рэкамі наносаў. Сустракаюцца ў засушлівых унутрымацерыковых раёнах (напрыклад, возера Лабнор у Кітаі).
Богара, богарные земли — багара, багарныя землі, землі ў раёнах арашаемага земляробства, на якіх вырошчванне сельскагаспадарчых культур магчыма без арашэння. На Б. вырошчваюць пераважна засухаўстойлівыя збожжавыя, кармавыя і бахчавыя культуры.
Боковая долина — бакавая даліна, даліна прытока галоўнай ракі.
Боковая морена, поверхностная морена — бакавая марэна, паверхневая марэна, вялікая колькасць шчэбню І буйных абломкаў горных парод, якія працягваюцца ўздоўж краёў горнадалінных ледавікоў ніжэй снегавой лініі; могуць перамяшчацца ўніз сумесна з ільдом. Б. м. звычайна размешчаны па краях ледавіковых языкоў, дзе ўтвараюць валы вышынёй ад 1—2 м да 20—30 м, іншы раз маюць ледзяное ядро. Пры раставанні ледавікоў на месцах Б. м. утвараюцца берагавыя марэны.
Боковая эрозия — бакавая эрозія, размывание ракой, часовым водным патокам бакоў рэчышча. Вядзе да адступання берагоў, пашырэння рачной даліны, утварэння лукавін і іх перамяшчэння. Найбольш характэрна для сярэдняга цячэння ракі. Працякае адначасова з глыбіннай эрозіяй.
Боксит — баксіт, горная парода, якая складаецца з гідратаў вокісу алюмінію, жалеза, крэменязёму і іншых мінералаў; лепшы від алюмініевай руды. Змяшчае да 50 % гліназёму. Звычайна чырвонага і шэрага колераў. Па паходжанню галоўным чынам латэрытныя (астаткавыя) і асадкавыя (пераадкладзеныя). Буйныя месцараджэнні — у Гвінеі, Аўстраліі, Бразіліі, на Ямайцы.
Болота—балоты, участкі сушы з павышанай вільготнасцю, своеасаблівай балотнай расліннасцю і назапашваннем торфу. Узнікаюць у паніжэннях і на водападзелах шляхам зарастания вадаёмаў ці пры застоі вады ў лясах, на лугах, высечках, тарах; развіццю балот спрыяе раўнінны, слабарасчлянёны рэльеф, залішняе ўвільгатненне, водатрываласць грунтоў, шматгадовая мерзлата, неглыбокае заляганне грунтавых вод. Б. найбольш широка распаўсюджаны ў тундры і ў лясной зоне ўмеранага пояса; у залежнасці ад характару мінеральнага жыўлення Б. падзяляецца на нізінныя, верхавыя І пераходныя. У Беларусі займаюць звыш 20 % тэрыторыі рэспублікі: тут ёсць тры тыпы балот, аднак найбольш распаўсюджаны нізінныя балоты.
Болотные почвы — балотныя глебы, глебы, якія ўтвараюцца пры пастаянным залішнім увільгатненні пад вільгацелюбівай балотнай рас-
ліннасцю. Распаўсюджаны ў асноўным у халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. Характарызуюцца развіццём агляення, часта маюць тарфяны гарызонт. Прадстаўлены ў асноўным тарфяна-балотнымі глебамі. Пасля асушэння ператвараюцца ў высокапрадукцыйныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Б. г. шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусь
Болотный заказник — балотны заказнік, заказнік, які выдзелены ў мэтах захавання унікальных або тыповых балотных масіваў як месцаў жыхарства рэдкіх або каштоўных раслін і жывёл, рэгулятараў натуральнага воднага рэжыму або рэзерватаў каштоўных відаў прыроднай сыравіны — пераважна торфу і сапрапеляў. Б. з. могуць сумяшчаць у сабе асаблівасці батанічных, гідралагічных, паляўнічых, ландшафтных заказнікаў і рэзерватаў. У Беларусі прыкладамі Б. з. з’яўляюцца балотныя масівы: Дзікае (7,4 тыс. га — Пружанскі р-н Брэсцкай і Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.), Ельня (16,4 тыс. га — Міёрскі р-н Віцебскай вобл.), Выганашчанскае (43 тыс. га — Ляхавіцкі і Івацэвіцкі р-ны Брэсцкай вобл.), Заазер’е (3,6 тыс. га — Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл.).