Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Антропосфера — антрапасфера, 1) зямная сфера, дзе жыве ці куды пранікае чалавек; 2) частка біясферы, выкарыстоўваемая чалавекам; 3) сфера Зямлі і бліжняга Космасу, якая ў наибольшая ступені зменена чалавекам у мінулым або якая будзе зменена ў блізкім будучым.
Антропофйты — антрапафіты, расліны, уведзеныя ў склад мясцовай флоры чалавекам. Гэта віды іншаземнага паходжання. У флору Беларусі ўведзена каля 1000 інтрадукаваных відаў дрэў, хмызнякоў, травяністых харчовых і дэкаратыўных раслін.
Апатит — апатыт, мінерал, які змяшчае кальцый, фосфар, фтор і інш. элементы; мінеральная сыравіна, якая выкарыстоўваецца для атрымання фосфарных угнаенняў Змяшчае да 30 % пяцівокісу фосфа­ру. У прыродзе сустракаецца розных колераў і адценняў, аднак часцей зеленаватага. Буйныя месцараджэнні на Кольскім паўвостраве.
Апвеллинг — апвелінг, падняцце глыбінных марскіх вод (звычайна з глыбінь 100—300 м) на паверхню. Узнікае пад уздзеяннем згонных вятроў (вятры адганяюць паверхневыя воды ад берагоў сушы і на іх месца ўзнімаюцца глыбінныя воды), а ў адкрытым акіяне назіраецца ў зонах дывергенцыі (зонах разыходжання паверхневых цячэнняў) і цэнтрах цыкланічных кругаваротаў. Глыбінныя воды багаты пажыўнымі рэчывамі (злучэннямі азоту і фосфару і інш.), іх падняцце садзейнічае развіццю фітапланктону і зоапланктону, які служыць кормам для рыб. Зоны А.— важныя рыбапрамысловыя акваторыі акіяна.
Апогей — апагей, найбольш удалены ад Зямлі пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка Зямлі.
Ареал — арэал, участак тэрыторыі або акваторыі, у межах якога распаўсюджаны аб’екты ці з’явы, што адсутнічаюць па суседніх участ­ках. Раней гэтым тэрмінам абазначалі толькі плошчы распаўсюджання асобных жывёл ці раслін.
Аридная зона — арыдная зона, агульная назва геаграфічных зон з нязначным увільгатненнем, у якіх земляробства магчыма толькі пры штучным арашэнні (зоны пустынь і паўпустынь)
Аридная пустыня — арыдная пустыня, занальны тып пустыні ва ўмовах субтрапічных і трапічных паясоў.
Аридный климат, сухой климат — арыдны клімат, сухі клімат, клімат абласцей з недастатковым атмасферным увільгатненнем, высокімі тэмпературамі паветра і іх вялікімі сутачнымі ваганнямі; выпаральнасць значна перавышае гадавую суму ападкаў. Пераважаюць ландшафты пустынь і паўпустынь, земляробства магчыма толькі пры штучным арашэнні.
Аридный рельеф — арыдны рэльеф, тып рэльефу, уласцівы пусты­ням, паўпустыням, сухім стэпам; ствараецца пад уплывам дзейнасці
ветру (эолавыя працэсы), выветривания, плоскаснага змыву, эрозіі ча­совых вадацёкаў.
Арктический антициклон — Арктычны антициклон, вобласць павышанага атмасфернага ціску над Сібірскім, Канадскім і Грэнландскім сектарамі Арктыкі. Абумоўлена вельмі нізкімі тэмпературамі паветра на працягу большай часткі года.
Арктический климат, климат арктических пустынь — арктычны клімат, клімат арктычных пустынь, халодны клімат з нізкімі тэмпературамі паветра на працягу ўсяго года (ад —40° зімой да 0° летам, месцамі вышэй 0°, але ніжэй 4-5°), працяглымі палярнай ноччу І палярным днём, нязначнай колькасцю ападкаў (200—300 мм у год). Пануе арктычнае паветра, нярэдкі циклоны і пранікненне паветраных мае умераных широт. А. к. уласцівы асноўнай частцы Арктыкі.
Арктический пояс — арктычны пояс, самы паўночны геаграфічны пояс Зямлі. Ахоплівае большую частку Арктыкі. Клімат арктычны халод­ны (сярэднямесячныя тэмпературы ад +5° да —40°), з працяглай халоднай зімой і кароткім халодным летам. Пояс заняты зонай арктыч­ных пустынь.
Арктический фронт — арктычны фронт, атмасферны фронт паміж арктычным паветрам І паветрам умераных шырот у Паўночным паўшар’і. Размяшчаецца звычайна паміж 60° і 75° пн. ш.
Арктические воздушные массы, арктический воздух — арктычныя паветраныя масы, арктычнае паветра, паветраныя масы, якія фарміруюцца ў асноўным над Арктыкай (Паўночным Ледавітым акіянам). Характарызуюцца нізкай тэмпературай, малой вільготнасцю, празрыстасцю. Пранікаючы ва ўмераныя широты, у тым ліку і на тэрыторыю Беларусі, выклікаюць значныя і рэзкія пахаладанні. Ад паветра умера­ных шырот Паўночнага паўшар’я аддзяляюцца арктычным фронтам. Падобны да антарктычных паветраных мае у Паўднёвым паўшар’і.
Арктические пустыни, ледяные пустыни — арктычныя пустыні, ледзяныя пустыні, природная зона арктычнага пояса. Ахоплівае астраўную І мацерыковую сушу Арктыкі. Клімат арктычны, халодны (сярэднія тэмпературы ўсіх месяцаў ніжэй +5°), ападкаў 200—300 мм у год. Пануюць ледавікі І шматгадовая мерзлата. На свабодных ад лёду участ­ках сушы — камяністыя пустыні з вельмі беднай І разрэджанай (у выглядзе дзярнінак і курцінак) расліннасцю (імхі, лішайнікі). Глебы пераўвільготненыя, слаба развітыя, размешчаны на шматгадовай мерзлаце. Водзяцца белыя мядзведзі, пясцы, лемінгі; на скалах летам — птушыныя кірмашы.
Арктические тундры — арктычныя тундры, самая паўночная і найбольш суровая частка зоны тундр. Рэдкая расліннасць (імхі, лішайнікі, дрыяды, асокі, злакі, палярныя макі) пакрывае толькі да 60 % паверхні зямлі.
Артезианские воды — артэзіянскія воды, напорныя падземныя воды, якія залягаюць паміж водатрывалымі слаямі. Размяшчаюцца ў прагінах 16
і ўпадзінах зямной кары. Пры наяўнасці шчылін могуць фантанаваць. Шырока распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі, Заходняй Еўропе і інш. Назву атрымалі ад правінцыі Артуа ў Францыі, дзе А. в. выкарыстоўваліся ўжо ў XII ст.
Архейская эра, архей — архейская эра, архей, пачатковы, вельмі вялікі адрэзак часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі, працягласцю ў 1000 млн гадоў. Для А. э. характэрны: старажытнейшае гораўтварэнне, актыўны вулканізм, з’яўленне першых жывых арганізмаў (прымітыўных аднаклетачных і некаторых бактэрый), утварэнне жалезных і поліметалічных руд.
Архипелаг — архіпелаг, астравы, якія размешчаны недалёка адзін ад аднаго і разглядаюцца як адно цэлае. Напрыклад, Зямля ФранцаІосіфа, Шпіцберген, Японскія, Філіпінскія, Вялікія Антыльскія астравы. Па паходжанню бываюць мацерыковымі і акіянічнымі.
Асбест — азбест, мінерал валакністай будовы, вогнетрывалы, кіслотаўпорны, не праводзіць электрычнасць. Яго вобразна называюць «гор­ным ільном». Якасць А. вызначаецца даўжынёй валокнаў. 3 А. атрымліваюць вогнетрывалыя тканіны і ўжываюць пры вырабе шыферу, азбестацэментных труб, ізаляцыйных матэрыялаў. Буйнейшыя месцараджэнні ў Расіі, Канадзе, ПАР.
Астеносфера — астэнасфера, слой паніжанай вязкасці ў верхний мантыі Зямлі. Размешчаны пад мацерыкамі на глыбіні каля 100 км, пад дном акіяна — 50 км. Ніжняя граніца на глыбіні 250—300 км. А.— асноўная крыніца магмы.
Атмосфера — атмасфера, паветраная абалонка Зямлі. Складаецца з азоту (78%), кіслароду (каля 21 %), вуглякіслага (0,03 %) і іншых (1 %) газаў; прысутнічаюць таксама вадзяная пара (у ніжніх слаях ад 0,01 да 4 %), цвёрдыя і вадкія часцінкі. Заканчваецца прыкладна на вышыні 3000 км (тут шчыльнасць паветра прыбліжаецца да шчыльнасці рэчыва ў міжпланетнай прасторы). Асноўная маса А. сканцэнтравана ў яе ніжніх слаях — трапасферы і стратасферы.
Атмосферная вода — атмасферная вада, вада, якая знаходзіцца ў атмасферы ў выглядзе вадзяной пары або завіслых прадуктаў кандэнсацыі (кропляў, ледзяных крышталёў).
Атмосферное давление — атмасферны ціск, ціск атмасфернага па­ветра на прадметы, якія знаходзяцца ў ім, і на зямную паверхню. Вызна­чаецца масай вышэйляжачага слоя паветра. Выражаецца ў мм ртутнага слупка, мілібарах і гектапаскалях. Вымяраецца барометрам!. Сярэдняя велічыня А. ц. на ўзроўні мора — 760 мм рт. сл. (нормальны атмасферны ціск).
Атмосферные аэрозоли — атмасферныя аэразолі, цвёрдыя і вадкія часцінкі, якія знаходзяцца ў ніжніх слаях атмасферы. Гэта кроплі вады, ледзяныя крышталікі, вулканічны попел, дым і г. д.
Атмосферные осадки — атмасферныя ападкі, вільгаць, якая выпа­дав з атмасферы на зямную паверхню. Утвараюцца ў выніку кандэнса-
цыі вадзяной пары. Вымяраюцца ападкамерам. Выражаюцца таўшчынёй слоя выпаўшай вады ў мм. Асноўная частка А. а. выпадае з воблакаў (дождж, снег, крупа, град і інш.). Пры кандэнсацыі вадзяной пары у прыземных слаях А. а. выдзяляюцца прама на глебу і наземныя прадметы (раса, іней і інш.). А. а. па фізічнаму стану бываюць цвёрдымі (снег, крупа, град, іней) і вадкімі (дождж, раса); па характару выпадзення аблажнымі, ліўневымі і імжачымі. Максімальная колькасць А. а. выпадае на востраве Гаваі і ў Чарапунджы (Індыя)—да 14 000— 12 000 мм у год, мінімальная — у трапічных пустынях (Сахара — 10— 40 мм, Атакама — 0,1—5 мм у год). Сярэднегадавая колькасць А. п. у Беларусі 600—650 мм.
Атмосферный лёд — атмасферны лёд, ледзяныя часцінкі, якія завісаюць у атмасферы або выпадаюць на зямную паверхню (цвёрдыя ападкі), а таксама ледзяныя крышталікі або аморфны налёт, якія ўтвараюцца на зямной паверхні, на паверхні наземных прадметаў і на лятальных апаратах у паветры (абледзяненне самалётаў і інш.).
Атмосферный фронт — атмасферны фронт, пераходная зона паміж паветранымі масамі з рознымі фізічнымі ўласцівасцямі. Даўжыня А. ф.— тысячы км, шырыня — дзесяткі км, таўшчыня па вертыкалі — сотні м. 3 А. ф. звязана ўтварэнне воблакаў, выпадзенне франтальных ападкаў, змяненне надвор’я. Адрозніваюць А. ф.: арктычны, палярны, трапічны, цёплы, халодны.
Атоллы — атолы, нізкія кольцападобныя каралавыя астравы з мелкаводным унутраным вадаёмам і пралівам. Дыяметр А. ад 200 м да 60 км і больш, шырыня кальца да 100—200 м. Асновай для вострава служаць звычайна невялікія падводныя ўзвышшы, часта падводны вулкан. А. у асноўным размяшчаюцца ў далечыні ад берагоў, сярод адкрытых водных прастораў, ва ўмовах нармальнай салёнасці чыстай цёплай вады. Найбольш характэрны для Ціхага і Індыйскага акіянаў.
Ауро — аура, мяккі, вільготны, умераны заходні вецер на поўдні Францыі. Зімой суправаджаецца ліўневым дажджом ці снегам, летам — навальніцай і градам.
Афганец — афганец, мясцовы сухі моцны паўднёва-заходні або паўднёвы вецер, накіраваны з раёна Заходняга Паміра і вярхоўяў Амудар’і. У Тэрмезе назіраецца да 70 дзён у годзе. Дзьме да 2 сутак безупынна ўверх па далінах Амудар’і, Сырдар’і, Вахша. А. звязаны з уварваннем халодных паветраных мае у паўднёвыя раёны Сярэдняй Азіі. Нясе многа пылу, засыпае пяском палі, іншы раз зносіць урадлівы слой глебы.