Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Синеклиза — сінекліза, буйная (сотні км, часам большая за 300 км у папярочніку) увагнутая платформавая структура; мае ў плане няправільную авальную або ізаметрычную форму. Характэрны вялікая магутнасць адкладаў платформавага чахла і паўната стратыграфічнага разрэзу ў параўнанні з антэклізамі. Утвараецца ў выніку паступовых апусканняў зямной кары, якія прадаўжаюцца без перапынкаў дзесяткі і сотні мільёнаў гадоў. Прыклады С.: Маскоўская, Вілюйская, Тунгуская.
Сйнкннг — сінкінг, працэс паступовага апускання вялікіх мае вады з паверхні акіяна (мора) у выніку павелічэння іх шчыльнасці.
Синклиналь, синклинальная складка — сінкліналь, сінклінальная складка, складка слаёў горных парод, павернутая выпукласцю ўніз. У рэльефе звычайна адпавядае горнай даліне. С. звычайна чаргуюцца з процілеглымі ім па форме выгінамі — антыкліналямі.
Синклинорий — сінклінорый, вялікая і складаная структура агульнай сінклінальнай будовы, якая ўзнікае звычайна ў межах геасінкліналей у выніку дэфармацыі асадкавых тоўшчаў у буйных прагінах зямной кары. Даўжыня да соцень км, шырыня да дзесяткаў км.
Синоптическая метеорология, синоптика — сінаптычная метэаралогія, сіноптыка, раздзел метэаралогіі, які вывучае буйнамаштабныя атмасферныя працэсы (узнікненне і перамяшчэнне цыклонаў і антыцыклонаў, паветраных мае і атмасферных франтоў), што вызначаюць умовы надвор’я вялікіх рэгіёнаў. У задачу С. м. уваходзяць таксама праблемы прагнозу надвор’я. Асноўным зыходным матэрыялам для даследавання служаць сінаптычныя карты.
Синоптические карты — сінаптычныя карты, карты, на якіх лічбамі і ўмоўнымі знакамі абазначаны вынікі адначасовых метэаралагічных назіранняў. Складаюцца для асобных раёнаў і ўсёй зямной паверхні. Выкарыстоўваюцца для вывучэння атмасферных працэсаў, аналізу і лрагнозу надвор’я.
Синузия — сінузія, прасторава і экалагічна адасобленая частка фітацэнозу, якая складаецца з відаў раслін адной або некалькіх экалагічна блізкіх жыццёвых форм. С. часта супадае з ярусам расліннасці (т. зв. ярусная С.; напрыклад, дрэў, хмызнякоў у лесе).
Сирокко — сірока, моцны, гарачы, сухі вецер паўднёвых напрамкаў у Міжземнамор’і, які дзьме з боку пустынь Паўночнай Афрыкі і Аравійскага паўвострава. Нясе многа пяску і пылу. Звычайна дзьме 2—3 дні запар і павышае тэмпературу паветра да 35 °C. Часцей за ўсё назіраецца вясной.
Системный подход в географии — сістэмны падыход у геаграфіі, даследаванне геаграфічных аб’ектаў як сістэм, гэта значыць утварэнняў, якія складаюцца з разнародных, аднак узаемазвязаных кампанентаў і элементаў, што ствараюць адзінае цэлае.
Скала, утёс — скала, уцёс, канцавая частка адгор’я, што выдаецца над акаляючай мясцовасцю; каменная глыба, што стаіць адзінока і складзена ўстойлівымі да выветрывання горнымі пародамі.
Скарны — скарны, поўнакрышталічныя метасаматычныя горныя па­роды, складзеныя вапнякова-магнезіяльна-жалезістымі сілікатамі; узнікаюць на мяжы магматычных І асадкавых карбанатных парод. Адрозніваюць вапняковыя і магнезіяльныя С. Часта ўтрымліваюць каштоўныя мінералы і ўтвараюць скарнавыя радовішчы жалеза, медзі, свінцу цынку, малібдэну, вальфраму і інш., якія маюць важнае прамысловае значэнне (напрыклад, Магнітагорскае жалезаруднае на Урале, Тырнаузскае вальфрамамалібдэнавае на Каўказе і інш.).
Сквозные долины, долины прорыва — навылётныя (скразныя) даліны, даліны прарыву, вузкія і глыбокія ўчасткі рачных далін, што пераразаюць навылёт (ва ўсю шырыню) горныя хрыбты або ўзвышшы. Ствараюцца ў выніку дзеяння рэгрэсіўнай эрозіі, калі рака паступова ўразаецца ў водападзельны грэбень і перапільвае яго, або ў выпадку павольнага падняцця якога-небудзь участка даліны, у які рака паспявае ўрэзацца.
Скелетные почвы — шкілетныя глебы, глебы розных генетычных тыпаў, якія складаюцца са слабавыветраных аблрмкаў горных парод і мінералаў дыяметрам звыш 3 мм (па другіх класіфікацыях, звыш 1 мм), змешаных з драбназёмам. Адрозніваюцца павышанай водапранікальнасцю, добран аэрацыяй і цеплаправоднасцю.
Складки горных пород — складкі горных парод, выгіны слаёў горных парод. Складкі могуць быць пакатымі і крутымі, прамымі, касымі, перакуленымі і ляжачымі. Найбольш простымі відамі складак з’яўляюцца антыкліналі і сінкліналі.
Складчато-глыбовые горы — складкавата-глыбавыя горы, складкаватыя горы, якія ўзніклі ў далёкім геалагічным мінулым і перанеслі паўторнае гораўтварэнне, якое адбывалася без утварэння складак (да гэтага часу зямная кара страціла пластычнасць і набыла жорсткасць і ўстойлівасць). Паўторнае гораўтварэнне суправаджалася ў асноўным
разломамі, скідамі, падняццямі і апусканнямі асобных глыб. Так узніклі С.-г. г., звычайна з плоскімі вяршынямі і стромкімі схіламі. Да С.-г. г. адносяцца Уральскія, горы Алтая, Саяны, хрыбты Забайкалля, Вялікі Водападзельны хрыбет і інш.
Складчатость, горообразование — складкаватасць, гораўтварэнне, утварэнне складак горных парод, агульнае падняцце буйных глыб зямной кары на значную вышыню і ўтварэнне горных краін. Назіраецца ў пэўныя геалагічныя перыяды. Адрозніваюць С.: дакембрыйскую, байкальскую, каледонскую, герцынскую, мезазойскую і альпійскую.
Складчатые горы — складкаватыя горы, горы, якія ўтварыліся ў рухомых участках зямной кары (геасінкліналях) у выніку змінання асадкавых тоўшчаў у складкі і агульнага падняцця ўсяго ўчастка на значную вышыню. Падняцце буйнога блока зямной кары кампенсуецца апусканнем сумежнага ўчастка і ўтварэннем краявога перадгорнага прагіну. С. г. працягваюцца ў даўжыню на сотні і тысячы кіламетраў, сустракаюцца амаль на ўсіх мацерыках і з’яўляюцца самымі высокімі. Да іх належаць горы Альпійска-Гімалайскага горнага пояса (Атлас, Пірэнеі, Альпы, Апеніны, Карпаты, Стара Планіна, Крымскія, Каўказ, горныя ланцугі Малаазіяцкага, Армянскага і Іранскага нагор’яў, Капетдаг, Памір, Гімалаі і інш.) і Ціхаакіянскага (Кардыльеры, Анды і інш.).
Склоновые процессы — схілавыя працэсы, сукупнасць працэсаў, што ўплываюць на форму і эвалюцыю схілаў. Вызначаюцца тэктонікай, геалагічнай будовай, кліматам, водным рэжымам мясцовасці і іншымі фактарамі.
Склоновый ледник — схілавы ледавік, ледавік, які займае шырокую прастору слабарасчлянёнага горнага схілу. Звычайна спускаецца ад горнага грэбеня і ў ніжняй частцы схілу ўтварае кароткі язык. С. л. адрозніваецца ад даліннага ледавіка тым, што размяшчаецца на нерасчлянёным схіле, а ад вісячага — што не «вісіць», а ляжыць на параўнальна пакатым схіле.
Склоновый сток — схілавы сцёк, бязрэчышчавы сцёк, як паверхневы, так і грунтавы, які фарміруецца ў межах схілу.
Склоны — схілы, нахіленыя ўчасткі зямной паверхні, што ствараюцца ў выніку эндагенных і экзагенных працэсаў як на сушы (у межах гор, узвышшаў, па далінах рэк і г. д.), так і на дне мораў і акіянаў (С. падводных хрыбтоў і ўзвышшаў, мацерыковы схіл). Характар С. вызначаецца складам і будовай парод, абсалютнымі і адноснымі вышынямі, асаблівасцямі клімату, глеб, расліннасці, іх экспазіцыяй, інтэнсіўнасцю схілавых працэсаў. Рознае спалучэнне гэтых умоў садзейнічае вялікай разнастайнасці С. (С. прамыя, адвесныя, выпуклыя, увагнутыя, складаныя, ступеньчатыя, абвальныя, апоўзневыя, соліфлюкцыйныя, дэлювіяльныя, эразійныя). Важнейшы паказчык С.— іх крутасць.
Склянка — шклянка, адзін з відаў маладога лёду; утвараецца пры штылі, адсутнасці хвалявання і цячэнняў шляхам хуткага змярзання
ледзянога сала пераважна ў закрытых бухтах, у разводдзях І палонках сярод старога лёду. Таўшчыня да 5 см.
Скорость ветра — скорасць ветру, лікавая велічыня скорасці руху паветра. Выражаецца ў м/с, км/г. Змяняецца на зямным шары ад О (штыль) да 100 м/с і больш. С. в., выражаная ў балах шкалы Бафорта, называецца сілай ветру. У Беларусі С. в. зімой 4—5 м/с, летам 2—3 м/с. Моцны ведер бывае рэдка (5—10 дзен за год).
Скорость течения воды рек — скорасць цячэння вады рэк, колькаснае выражэнне скорасці руху вады ў рэках. Вызначаецца ў м/с. Залежыдь галоўным чынам ад падзення і ўхілу ракі. Неаднолькавая ў розных частках воднага патоку: паступова павялічваецца ад дна і бакоў рэчышча да сярэдняй часткі патоку; С. ц. в. р. дасягае 5—7 м/с і больш (горныя рэкі); памяншаедца ад верхняга цячэння ракі да вусця.
Скреб, скруб, скраб — скрэб, скруб, скраб, хмызняковыя зараснікі з сухалюбівых відаў эўкаліптаў, акацый і казуарын у засушлівых раёнах Аўстраліі.
Сланцы — сланцы, дробназярністыя горныя пароды, якія характарызуюцца амаль паралельным размяшчэннем пародаўтваральных мінералаў, тонкаслаістай тэкстурай і здольнасцю расшчапляцца на тонкія пласцінкі. Утвараюцца пры метамарфізме асадкавых або магматычных парод. Па ступені метамарфізму сярод С. выдзяляюць глыбокаметамарфізаваныя крышталічныя С. (слюдзяныя, амфіболавыя і інш.) і слабаметамарфізаваныя або неметамарфізаваныя С. (гліністыя, вуглістыя, карбанатныя, бітумінозныя і інш.).
Слитные почвы — злітныя глебы, глебы, якія маюць у глебавым профілі злітны гарызонт — вельмі шчыльны і цвёрды ў сухім і высокапластычны ў вільготным стане. Фарміруюцца на гліністых пародах, ва ўмовах перыядычнага пераўвільгатнення і моцнага высушвання. Да 3. г. належаць рэгуры, смолніцы і іншыя глебы.
Сложение почв — склад глеб, асаблівасці ўзаемнага размяшчэння элементарных глебавых часцінак і глебавых агрэгатаў, што падзелены поласцямі і порамі; адна з асноўных фізічных характарыстык глеб. С. г. бывае танкапорыстым, порыстым, губчатым, ячэістым, трэшчынаватым і інш. Ад яго залежыць шчыльнасць глеб (глебы злітныя, шчыльныя і рассыпчатый). С. г. звычайна вызначаюдь велічынямі аб'ёмнай вагі глебы або яе агульнай порыстасці.
Слоисто-дождевые облака — слаіста-дажджавыя воблакі, шэры воблачны покрыў значнай вертыкальнай магутнасці (у некалькі кіламетраў). С.-д. в. звычайна звязаны з атмасфернымі франтамі; з іх выпадаюць абложныя ападкі.
Слоисто-кучевые облака — слаіста-кучавыя воблакі, воблакі ў выглядзе шэрых або белых слаёў і град, нязначнай вертыкальнай магутнасці. Размяшчаюцца ў ніжняй трапасферы, звычайна ніжэй за 2 км.
Слоистые облака — слаістыя воблакі, шэры, аднародны на выгляд
воблачны слой, з якога іншы раз можа выпадаць імжа або вельмі слабы снег. Маюць малую вертикальную магутнасць (ад дзесяткаў да некалькіх сотняў метраў), размяшчаюцца на вышыні ніжэй за 2 км. Утвараюцца пры тэмпературнай інверсіі, якая не дазваляе вертикальным струменям паветра падняцца вышэй, або пры змешванні розных слаёў паветра.