• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі слоўнік тэрмінаў нафта і газаздабычы  Уладзімір Люшцік

    Руска-беларускі слоўнік тэрмінаў нафта і газаздабычы

    Уладзімір Люшцік

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 203с.
    Мінск 1997
    47.75 МБ
    Л99
    Люшцік У. В.
    Руска-беларускі слоўнік тэрмінаў нафтаі газаздабычы. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 203 с.
    ISBN 985-08-0034-8.
    Слоўнік змяшчае 6725 тэрміналагічных адзінак па нафтагазавай, палявой і промыславай геалогіі, разведачным і эксплуатацыйным бурэнні, распрацоўцы нафтавых і газавых радовішчаў, абсталяванні промыслаў, транспарце і захоўванні нафты і газу. Уключаны асноўныя тэрміны па тэктоніцы, петраграфіі і нафтахіміі.
    Прызначаны для навуковых работнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў, работнікаў выдавецтваў. радыё і тэлебачання.
    ББК 33.36я2+81.2-4
    “БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА”
    рыхтуецца да друку:
    БЕЛАРУСКА-РУСКІ I РУСКА-БЕЛАРУСКІ МУЗЫЧНЫ СЛОЎНІК.
    Аб’ё'м 86 арк.
    Зроблена першая спроба сістэматызавання беларускай тэрміналогіі з усіх галін музычнай культуры і мастацтва. Ахоплівае гісторыю і тэорыю музыкі, музычнай акустыкі, эстэтыкі, а таксама стылі і школы, жанры і формы, музычныя інструменты і спеўныя галасы, танцы і харэаграфію, выкананне ў цэлым.
    Слоўнік разлічаны на забеспячэнне навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў музыкі, творчых работнікаў, вучоных, перакладчыкаў, а таксама аматараў музыкі краіны сістэматызаваным даведачным матэрыялам па музычным мастацтве.
    Папярэднія заказы накіроўваць на адрас:
    220141. Мінск, Жодзінская, 18, выдавецтва “Беларуская навука ”
    “БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА” рыхтуецца да друку:
    Драздова 3. У.
    ТВОРЧАСЦЬ А. МРЫЯ I Л. КАЛЮГІ: СТЫЛЯВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ.
    Аб ’ём 7 арк.
    Аналізуецца моўна-стылявое майстэрства таленавітых празаікаў-узвышэнцаў Л. Калюгі і А. Мрыя. Вялікая ўвага надаецца вялікай неаднароднасці і разнастайнасці беларускай прозы 20-х гадоў у жанрава-стылявым плане, яе эстэтычнаму багаццю. Разам з ужо вядомымі чытачу творамі (раман А. Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”) разглядаюцца і “творы з-пад кратаў” — раман Л. Калюгі “Пустадомкі”, аповесці “Дзе косці мелюць”, “Зоры Вам вядомага горада” і інш.
    Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам-філолагам, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры.
    Папярэднія заказы накіроўваць на адрас:
    220141. Мінск, Жодзінская, 18, ■ выдавецтва “Беларуская навука ”