Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
РЫГВЕДА
Кола першае
Пераклаў з санскрыту Ігар Кулікоў
Мінск «Медысонт» 2016
ПЕРАДМОВА
Рыгведа найстаражытны моўны твор індыйскае цывілізацыі. Яна ўяўляе сабою збор хвалебнаў (гімнаў), прысьвечаных розным багом (Індру, Агні, Ашвінам, Марутам ды інш.). Акрамя ўласна хвалебнаў, у РВ раскіданыя намінкі на розныя міты, многія зь якіх атрымалі сваё разьвіцьцё ў пазьнейшай літаратуры. Разам з трыма іншымі ведамі (Йаджурведа, Самаведа ды Атхарваведа) і некаторымі іншымі творамі Рыгведа становіць канон шруці 'пачутае') збор сьвятых тэкстаў, якія маюць абсалютны аўтарытэт у індуізьме.
Шруці процістаіць іншаму канону смрыці (smrti'памяць'), тэкстам, што валодаюць толькі адносным аўтарытэтам, бо паводле традыцыі маюць сваім паходжаньнем чалавека. [Цруці ж ёсьць ведаю, яўленай людзям як боскае адкрыцьцё й толькі выражанай нраз чалавечую мовуУласна таму не зусім правільна называць РВ кнігаю як нешта запісанае, падобна Бібліі ці Карану. РВ прынцыпова вусны твор, які тысячагодзьдзямі перадаваўся й дагэтуль перадаецца па памяці брагманамі (сьвятарамі) ад настаўніка да вучня. Першы ж знойдзены рукапіс РВ датуецца толькі 1464 н.э. Дык калі ж тады была створаная РВ?
Гэта пытаньне дагэтуль ня мае пэўнага адказу. Клясычнае датаваньне, прапанаванае яшчэ ў 19 ст., адносіць стварэньне хвалебнаў РВ да часу паміж 1500-1200 гг. да н.э. У гэты час, паводле тэорыі арыйскага заваяваньня Індыі, плямёны індаіранцаў, якія звалі сябе арйамі (агуа'часыіівы'), уварваліся на тэрыторыю паўночнага захаду Індастану, адкуль пачалі сваё паступовае заваяваньне астатняй часткі паўвострава. Тыя плямёны, што стварылі РВ, былі носьбітамі аднае з архаічных індаэўрапейскіх гаворак, якая пазьней стала вядомая як санскрыт (samskrta-).
Тэорыя арыйскага заваяваньня даўно крытыкуецца шырокім колам навукоўцаў як вельмі неабгрунтаваная й не пацьверджаная ані археалягічнымі, ані генэтычнымі дадзенымі. Тым ня менш, бальшыня лінгвістаў зыходзячы пераважна з дадзеных параўнальна-гістарычнага мовазнаўства дагэтуль разьмяшчае стварэньне РВ у прамежку 17001200 гг. да н.э. Некаторыя навукоўцы, што праўда, увязваюць рыгведавую культуру зь Індзкаю цывілізацыяй (напрыклад, грэцкі дасьледнік Н. Казанас) і адсоўваюць датаваньне РВ аж да 3000 г. да н.э. Яшчэ адно цікавае гледзішча на час стварэньня РВ выказаў індыйскі навуковец Б.Г. Тылак. Паводле ягонае тэорыі продкі арйаў мешкалі ў Арктычным рэгіёне, які былі вымушаныя пакінуць каля 8000 г. да н.э. Адпаведна стварэньне найранейшых хвалебнаў РВ ён адносіць да 5000-4000 гг. да н.э.
Як бы там ні было, важная зусім не старажытнасьць РВ адносна іншых твораў на індаэўрапейскіх мовах (хецкіх клінапісных таблічак ці іранскай Авэсты) і твораў на іншых старажытных мовах (эпас пра Гільгамэша). Важна яе абсалютная каштоўнасьць як аднаго з найстаражытных твораў чалавецтва, які ўпісаны ў неперарыўную, дагэтуль жывую традыцыю й дае магчымасьць дакрануцца да сьвядомасьці нашыхдалёкіх продкаў, і штояшчэважней дасьвядомасыді паэта-сьвятара, творцы й носьбіта гэтай самай традыцыі.
РВ паўставала ў выглядзе асобных хвалебнаў, якія ствараліся рознымі родамі паэтаў-сьвятароў (rsi-) на працягу досыць доўгагачасу, ітолькізначна пазьней (згодназлінгвістычным аналізам па некалькі стагодзьдзях) яны былі сабраныя разаму самгіту (yamhita-'збсур'). Паводлеіндыйскаетрадыцыі аўтарства самгіты прыпісваецца мудрацу Вйасу (vyasa'разьдзельца'). Менавіта ён разьдзяліў адкрытую багамі таемную веду на чатыры вядомыя нам Веды. Як паказвае лінгвістычны аналіз, пры стварэньні самгіты былі ўжытыя гукавыя правілы, якія альбо ня дзейнічалі ў часы першых
паэтаў, альбо наўмысна імі не ўжываліся, што прывяло да скажэньня паэтычных памераў, а таксама да зацямненьня многіх месцаў у творы. Таму пазьней настаўнікам Шакалйем (sakalya-} было зроблена разьбіцьцё тэксту самгіты на асобныя словы, што атрымала назву Падапатха (padapatha'чытаньне па словах').
Стварэньне Падапатхі было спрычыненае й тым, што з часам мянялася й сама мова, і многія словы станавіліся незразумелымі. Ужо на мяжы 2-га і 1-га тысячагодзьдзяў (а мо й раней) існаваў сьпіс цяжкіх да разуменьня слоў у РВ, які называўся Нігганту (nighantu-}. Дзесьці ў 6-5 стст. да н.э. на яго зьяўляецца камэнтар Нірукта (nirukta'вытлумачэньне') настаўніка Йаскі (yaska-) важны твор індыйскай традыцыйнай этымалёгіі. Каб забясьпечыць правільную вусную перадачу хвалебнаў, досыць рана сталі распрацоўвацца правілы вымаўленьня й падрабязныя апісаньні гукаў, якія былі зьведзеныя ў тэкст Пратышакхііа (prdtisakhya-). Гэта слова літаральна азначае "[трактат] для кожнай галіны". Пад галінаю разумеецца асобная школа рэцытацыі, якіх існавала досыць многа і якія трохі адрозьніваліся ў спосабе вымаўленьня асобных гукаў і іх спалучэньняў. Захавалася пяць падобных Пратышакхйаў: адна для РВ, адна для Атхарваведы, дзьве для Чорнай і Белай Йаджурведы ды адна для Самаведы.
Наяўны тэкст РВ завецца Шаксілйа-самгітою (sakalyasamhita-\ Гэтая рэдакцыя ўлучае 1028 хвалебнаў даўжынёю ад 1 да 58 слаўняў, падзеленых на 10 колаў {mandala-}. Другою магчымаю рэдакцыяй РВ, што дайшла да нас, можна лічыць Башкала-самгіту {baskalasamhita-}, названую паводле настаўніка Башкалы {baskala-}. Яна ўлучае 1025 хвалебнаў й дадатак з 95 хвалебнаў кхіла-хвалебны (khilanl), якія, відаць, бытавалі ў іншых школах рэцытацыі РВ або зьяўляюцца пазьнейшымі дадаткамі.
Традыцыйны камэнтар на РВ Анукрамані (anukramani-) замацоўвае за кожным хвалебнам імя пэўнага паэта. Часам дадзеныя гэтага тэксту выглядаюць зусім непраўдападобна, але збольшага яго прымаюць як досыць імаверную крыніцу ведаў пра аўтарства хвалебнаў. Колы 2-7 прынята называць родавымі (фамільнымі), бо ПА яны цалком прыпісваюцца паасобным родам паэтаў. Так, 2-е кола належыць паэтам з роду Грытсамады (grtsamada-), 3-е Вішвамітры (visvamitra-), 4-е Вамадэвы (yamadeva-), 5-е Атры (citri-), 6-е Бгарадваджы (bharddvaja-') і 7-е Васіштхі (ydsistha-). Колы разьмешчаны паводле ўзрастаньня колькасьці хвалебнаў: 2 (43), 3 (62), 4 (58), 5 (87), 6 (75) і 7 (104). Унутры ж кола хвалебны разьмешчаны паводле багоў: спачатку ідуць хвалебны, прысьвечаныя Агні, потым Індру і г.д.
Астатнія колы напісаныя паэтамі з розных родаў. 9-е кола цалком прысьвечана боству Сома Ачышчаны (somapavamana-). Аўтары гэтага кола тыя самыя, што й родавых, таму мяркуецца, што складальнікі самгіты папросту дасталі ўсе хвалебны Сому з гэтых колаў ды аб'ядналі іх у асобны разьдзел. Вялікую цікавасьць становіць 8-е кола, у якім надзвычай многа доўгіх хвалебнаў. Яны складзеныя ў нетыповай для астатняе РВ страфічнай форме ды поўняцца імёнамі яўна неарыйскіх валадароў.
Найпазьнейшым дадаткам да родавых колаў уважаецца 10-е кола. На такую выснову натыкае шэраг фактаў: папершае, некаторае моўнае адрозьненьне (напр., значна боліяііая часьціня гука I, зьяўленьне новых слоў, уніфікацыя граматычных формаў і г.д.); па-другое, іншае разьмеркаваньне багоў (зусім няма хвалебнаў багіні Зары, аслаблена роля Мітры-Варуны); па-трэцяе, пашырэньне тэматыкі (касмаганічныя й філязофскія хвалебны, абрадавыя (вясельныя ды пахавальныя) хвалебны, многа хвалебнаўдыялёгаў).
Наастатку, 1-е кола, чый пераклад чытач трымае ў руках, распадаецца на дзьве часткі. Першая частка (1-50) мае шмат агульнага з 8-м колам, у прыватнасьці тое, што значная частка хвалебнаў належыць паэтам з роду Канваў. Другая ж частка (51-191) уважаецца навукоўцамі як найранейшы дадатак да родавых колаў.
Акрамя падзелу на колы, РВ традыцыйна дзеліцца на 8 васьмярыцаў (astaka-), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на ўзыходы (adhyaya-), якія распадаюцца на разьдзелы (varga-). Гэты падзел мае чыста ўтылітарны характар і быў зроблены ддя аблягчэньня завучваньня ды перадачы тэксту па памяці.
Шматлікія месцы РВ атрымалі сваё тлумачэньне абрадавае й філязофскае у пазьнейшыхтэкстах: брагманах (brahmana-), аранйаках (aranyaka-) ды ўпанішадах (upanisad-), якія таксама ўваходзяць у канон шруці. Іншаю важнаю крыніцаю для разуменьня РВ зьяўляецца поўны камэнтар настаўніка Сайаны {sayana-), выкананы ў 14 ст. н.э. Сайана быў родам з Паўднёвай Індыі і ў сваёй працы абапіраўся на папярэднія яму камэнтары, ад якіх да нас дайшлі толькі невялікія ўрыўкі. Сайана трактуе РВ амаль выключна з гледзішча абраду, звычайна пакідаючы па-за ўвагаю суаднясеньне з пазарытуальнаю рэчаіснасьцю. Пераклад РВ у гіндзі, выкананы Рамаговіндам Трывэдзі, у многім абапіраецца на Сайанаў камэнтар. Адзіны дасайанавы камэнтар, што захаваўся цалком, належыць настаўніку Мадгава (madhava-), які жыў у 10 ст. н.э. Ён улучае толькі першую васьмярыцу.
He зважаючы на высілкі як тубыльнай, так і заходняй экзэгезы, РВ у многім застаецца цёмным творам. 3 аднаго боку, у пасьляведавы час адбываюцца зьмены ў рэлігійным (напр., галоўны бог РВ Індра выцясьняецца троіцай багоў Брагма-Вішну-Шыва) ды ў сацыяльным жыцьці (напр., інстытут паэтычных спаборніцтваў зьнікае бясьсьледна). Усё гэта робіць нават традыцыйныя тлумачэньні РВ не
зусім дакладнымі, зумоўленымі абноўленай культурнай парадыгмай. 3 другога боку, архаічная мова помніка разам з наўмысна цёмным стылем нярэдка дапускае замнога інтэрпрэтацый. I, канец канцоў, сама сьвядомасьць, выяўленая ў хвалебнах, адрозьніваецца ад сьвядомасыді сучаснага чалавека, і сьветагляд арйаў РВ ужо ніколі ня стане зразумелым нам напоўніцу.
Як адзначалася вышэй, традыцыя рэцытацыі РВ жывая да нашага часу. Урад Індыйскай рэспублікі чынна падтрымлівае тых брагманаў, якія дагэтуль займаюцца перадачаю старажытных Ведаў. Існуе нямала запісаў, як брагманы рэцытуюць хвалебны РВ, адзін зь якіх шаноўны чытач можна знайсьці на гэтым адрасе: https://drive.google.com/drive/ folders/0B2GhC3jNPVpAZVUwZVlhUnFGWFk.
ПРА СЬВЕТАГЛЯД АРЙАў РЫГВЕДЫ
У цэнтры сьветагляду арйаў РВ стаяў панятак ладу, ці сусьветнага парадку (r/t/-). Этымалягічна rtaадсылае нас да ідэі кругавароту, і менавіта ідэя цыклічнасьці, паўторнасьці станавіла сутнасьць парадку для старажытных арйаў. Ня менш паказальна й тое, што само слова арііа (агуа-) паходзіць ад таго самага кораня >Іг, што й слова rta-. Іншымі словамі, быць арйам азначала быць пасьлядоўнікам ладу, быць падтрымнікам сусьветнага парадку. Арйа гэта часьцівы, суладны чалавек, упісаны ў космас як яго неад'емная частка.