• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    вы заўжды даяце пасобу на прызыў як-я-песьнятворцы I вы апора людзям і помач II2II
    вы насыцьцеся богі ўдосыць адарэце Індра-Варуна I
    просім вас пра гэтае просам 113II
    вашай моцы хочам здабыці вашай ласкі хочам адзержаць I міласыдяў нагародадаўчых 114II
    Індра з тысячадарадаўчых а Варуна са славагодных I суць сам дух хваласьпевагодны II5II
    нам бы зь іх дапамогай добрай пра запас прыстарацца скарбаў I каб у нас не было нястачы 116II
    прызываю Індру-Варуну
    дзеля яркай многаадгоды I пераможцамі нас зрабеце ІІ7ІІ
    рушаць рушма Індра-Варуна песьнясьпевы да вас багове I абарону вы нам даруйце 118II
    хай дасягне вас мой вялебен зоў прызыўны Індра-Варуна I сьпеву спольнаму дайце спору II9II
    9	Мэдгатытхі з роду Канваў I 1-3 Пан малітвы, 4 Індра, Пан малітвы й Сома, 5 Пан малітвы, Сома, Індра й Уздача, 6-8 Пан пасаду, 9 Пан пасаду пбо Мужаслаў I гайатры
    сомажатніка гучназычным Пан малітвы зрабі апеўцу I Какшыватам што сын Ушыджын 111 II
    багатыр і хваробабойца
    множбіт спору здабыўца скарбаў I
    хай парыўчы нас даглядае II2II
    хай жа сквапнага нас праклёны
    не спасьцігне сьмертнага подступ I
    ахавай нас Пане малітвы 113II
    той ня згіне згінам якога
    Індра з Сомам з Панам малітвы I
    надыхаюць сьмертнага мужа 114II
    барані яго Пан малітвы
    Індра Сома й Уздача разам I
    мужа сьмертнага ад атугі II5II
    да любага Пана пасаду небывалага сябра Індры I
    я па мудрасьці дар зьвярнуўся II6II
    без каго ня плёняць аброкі
    у чукавага нават сьпеўцы I
    той запрэжкай правіць празораў II7II
    ён зьвяршае узьліў жаротвы ды адправу правіць наперад I да багоў прастуе завітва 118II
    найадважнага Мужаслава найшырокага я пабачыў I
    як у Неба пасададаўцу 119II
    9	Мэдгатытхі з роду Канваў I Агні п Маруты I гайатры
    на адправу любую божа
    на каровін напой завесься I
    прыхадзі з Марутамі Агні 111 II
    ані бог цябе ані сьмертны
    духам божа не перавысіць I
    прыхадзі з Марутамі Агні II2II
    зь імі веднікамі паветра непадманнымі ўсе-багамі I прыхадзі з Марутамі Агні 113II
    зь імі грознымі песьнярамі неадольнымі сілай грознай I прыхадзі з Марутамі Агні 114II
    зь імі страшнымі ў зіхаценьні велягоднымі магутамі I
    прыхадзі з Марутамі Агні 115II
    зь імі жыхарамі сьвятліцы што ўсьсядаюць на небасхіле I прыхадзі з Марутамі Arni 116II
    зь імі што сутрасаюць горы
    цераз бурныя воды мора I
    прыхадзі з Марутамі Агні II7II
    зь імі што з прамянямі мкнуцца зь сілай цераз бурнае мора I прыхадзі з Марутамі Агні II8II
    напускаю я мёду Сомы каб напіцца табе найпершым I прыхадзі з Марутамі Агні 119II
    
    8	Мэдгатытхі з роду Канваў I Рыбгу I Гайатры
    гэты славень боскаму роду сутвароны вуснамі сьпеўцаў I сама дараносны вялебен 111 II
    Індру словазапрэжных коней мыслам вычасаўшы для бога I атрымалі долю ў аброку 112II
    поваз вычасалі для Спасаў скораходны колаваротны I вечнадойную ім карову 113II
    вы бацьком сваім шчырамольцы юнасьць праведныя вярнулі I пастараліся ўмелыды Рыбгу 114II
    вашы сокі зьліліся Сомы
    зь Індрам разам зь лікам Марутаў I
    зь дзецьмі Бязьмежы ўладарамі ІІ5ІІ
    а яшчэ вы з новага кубка
    выраб красны бога Тваштара I
    двойчы дзьве зрабілі судзіны II6II
    падарэце дароў нам Рыбгу тройчы сем выжатніку Сомы I па адным за кожны хвалебен II7II
    ня згінулі гэты вазьніцы атрымалі за чэсны ўчынак I між багоў у аброку долю II8II
    TfejVgfen 51
    6 Мэдганіытхі з роду Канваў I Індра-Агні I гаііптры
    Індру-Агні я прызываю
    гэта іх мы хочам увельбіць I сомапіўцаў найлепшых Сомы 111 II
    іх услаўце вы на аброках
    Індру-Агні мужы акрасьце I
    ў хваласьпевах багоў апейце 112II
    дзелы славы дружбы-сяброўства
    Індру-Агні мы прызываем
    сомапіўцаў на сомапітву 113II
    прызываем ісьцінных грозных на наш выжматы выжым Сомы I
    Індра-Агні хай прыйдуць гэтуль 114II
    магуты вы паны пасаду
    Індра-Агні раздушце чорта I
    безьдзяцей пакіньце ядухаў II5II
    чоўце сілай ісыдіны гэтай
    на прасторным і сьветлым сьледзе I
    Індра-Агні атул даруйце II6II
    21 Мэдгатытхі з роду Канваў I 1-4 Ашвіны, 5-S Савіпіар, 9-10 Агні, 11 багіні, 12 жонкі Індры, Варуны й Агні, 13-14 Неба й Зямля, 15 Зямля, 16 Вішну або багі, 17-21 Вішну I Гайатры
    разбудзі запрэжнікаў раньніх
    хай жа прыйдуць сюды Ашвіны I
    каб напіцца гэтага Сомы 111 II
    най-вазьніцаў прыгожавозных двух багоў што кратаюць Неба I прызываем сюды Ашвінаў II2II
    медавітай пугай сваёю
    о Ашвіны ўлагоданоснай I пакрапеце нашу жаротву ІІЗІІ
    недалёка вам ехаць богі
    на сваім о Ашвіны возе I
    да жытла выжатніка Сомы 114II
    золатарукага на помач
    Савітара мы прызываем I бога добрага знаўца сьледу II5II
    запрасі сюды Сына водаў Савітара на дапамогу I любыя нам яго законы II6II
    прызываем сюду надзельцу добрадарам яркай адгодай I Савітара людзей дазорцу ІІ7ІІ
    о сябры вы сядайце гэтуль Савітар нашай годны уславы I
    аздабляе дары падаўца 118II
    Агні гэтуль божых дружынау прывязі ты да нас ахвотных I гііці Сому бога Тваштара ІІ9ІІ
    жонак жаркі гэтуль на помач
    о найюны Готру Бгараці I
    прывязі Варутры й Дгішану 1110II
    хай багіні нам сударожаць богажонкі на многапомач I
    цэлакрылыя на пасобу 1111II
    жонку Індры дзеля прасьвяды прызываю жонку Варуны I жонку Агні на сомапітву II12II
    хай вялікае Неба з Долам наш аброк акропяць багове I хай пажывамі нас напоўняць II13II
    малако іх жырнае ліжуць
    сьпевакі мысьлітвай-празорам I
    у трывалым сьледзе Гандгарвы II14II
    мяккай будзь о Зямля-разлога некалючаю будзь прытульнай I дай прыстанак ты нам разьлеглы 1115II
    хай багі нам адтуль памогуць адкуль выйшаў пакрочыў Вішну I па сямі зямельных дамовах II16II
    гэта ўсё ён прамераў крокам тройчы сьлед свой пакінуў Вішну I ўсё сабрана ў ягоным пыльным 1117II
    тры сьляды ён пакінуў крокам непадманны дазорца Вішну I парадкуючы стуль парадкі 1118II
    сузірайце вы творы Вішну
    скуль законы ён дазірае I
    Індраў блізкі сябар супольнік 1119II
    найвышэйшы сьлед бога Вішну сузіраюць заўжды выжымцы I як раскрытае ў Небе вока II20II
    песьняры натхнёныя рана
    запаляюць яго на золку I
    славяць сьлед найвышэйшы Вішну 1121II
    24 Мэдгатытхі з роду Канваў I 1 Вецер, 2-3 Індра-Вецер, 4-6 Мітра-Варуна 7-9 Індра з Марутамі 10-12 усе багі, 13-15 Пушан, 16-22,23 (першая палова слаўню) воды, 23 (другая палова слаўню), 24 Агні I 1-18 гайатры, 19 пураўшніг, 21 гайатры, 20,22-24 ануштубг
    востры Сомы прыйдзі о божа
    з малаком зьмяшаны наш выжым I
    Ветру выпі напой гатовы 111 II
    двух багоў што кратаюць Неба Індру-Ветра мы прызываем I Сомы гэтага ўдвух напіцца 112II
    Індру-Вецер хуткіх як мысьль на пасобу тысячавокіх I клічуць сьпеўцы паноў празору 113II
    Мітру мы сюды прызываем
    і Варуну на сомапітву I
    што радзіліся з чыстай здоляй 114II
    памнажальнікаў ладу ладам
    паноў ладу сьвятла заву я I
    хай жа прыйдуць Мітра-Варуна 115II
    хай Варуна будзе ахоўцам
    Мітра ўсепамочнікам нашым I
    хай прыбавяць багі адгоды 116II
    Індру клічам на сомапітву хай з Марутамі разам прыйдзе I хай насыціцца разам зьлікам ІІ7ІІ
    о Маруты важай ваш Індра о багі Пушане падаўча I ўсе пачуйце мой зоў прызыўны 118II
    добрадаўцы забеце Врытру у сугюле з асілкам Індрам I хай зламоўца намі ня ўладне 119II
    мы багоў усіх прызываем ды Марутаў на сомапітву I грозны парасткі маці Прышні II10II
    нібы гучны кліч пераможцаў гром Марутаў нясецца дзёрзка I калі мчаць мужы красавацца 1111II
    вы ад сьмеху маланкі ўзьніклі ад яе ж вы нас баранеце I хай умілуюць нас Маруты II12II
    жар-Пушане апору Неба што стаіць на рабым мурогу I прыгані як зьніклых кароваў 1113II
    жар-Пушан знайшоў валадыку што стаіць на рабым мурогу I адшукаў схаванага ў схове II14II
    для мяне хай на соках Сомы шэсыдь запрэжак прыгоніць нібы I на быкох наарэ ячменю 1115II
    рушаць маткі сваймі пуцямі сёстры родныя пуцяводаў I мёд з сваім малаком мяшаюць 1116II
    хай жа тыя што побач з Сонцам ці з каторымі Сонца разам I пуць-адправу нашу прысьпешаць II17II
    прызываю вода-багіняў
    п'юць з каторых нашы каровы I рэкам трэба ўчыніць жаротву 1118II
    суць у водах нясьмерце у водах гаюнак о багове на славу водаў I
    нагароды дарэце шчодра II19II
    суць у водах мне мовіў Сома унутры іх усе гаюнкі I усяспорны у водах Агні усягойныя гэты воды II20II
    воды цела маё гаюнкам вы нагюўнеце абарончым I каб мне Соніда бачыці доўга 1121II
    прэч нясеце з сабой о воды
    ўсякі грэх што ўва мне грахоўны I ўсю вярэду што я ўчыніў быў ці пракляў ці сказаў няпраўду 1122II
    сёньня я дабраўся да водаў мы сустрэліся зь іх валогай I з малаком о Агні прыходзь жа надзялі мяне зыркім бліскам II23II
    надзялі мяне Агні бліскам
    і патомствам і доўгалецьцем I хай багі мне засьведчаць гэта
    хай засьведчыць Індра ды рушы II24II
    TfejVgfcn 57
    15 Шунпхшэпа, сын Аджыгартаў, нарэчаны сын Вітвамітраў як Дэварата I 1 хто? (Пан спародаў), 2 Агні 3-5, Савітар, 5 Савітар або Бгага, 6-15 Варуна I 1,2,6-15 трышшуог, 3-5 гайатры
    каторага бога каго зь несьмяротных імя чароўнае мы зараз успомнім? I хто верне нас сёньня вялікай Бязьмежы каб знову я ўбачыў і бацьку і маці? Ill II
    бога Агні першым сярод несьмяротных імя чароўнае мы зараз успомнім I ён верне нас сёньня вялікай Бязьмежы каб знову я ўбачыў і бацьку і маці II2II
    у нябе Савітару божа
    уладыкі адборных скарбаў I
    просім долі заўжды-памочнік 113II
    бо шчасьлівая тая доля недас гупная для суроку I у тваіх руках мірадаўча 114II
    долядаўча з тваёй памогай мы вяршыні дастатку хочам I
    дасягнунь сабе для апоры 115II
    ні ўлады тваёй ні запалу ні сілы здабыць не змаглі ні крылатыя птахі I ні гэтыя воды што плынуць няспынна
    ні тыя што ветру гамуюць шаленства 116II
    трымае у бездані вяршыню дрэва
    старчма чыстаздольны ўладыка Варуна I карэньне уверсе галіны ж даловах
    няхай укарэніцца у нас праменьне II7II
    шырокую пуць уладыка Варуна
    дарогу для Сонца стварыў дзеля руху I стварыў бязногаму для апоры ногі адводзіць ён словам і верад сардэчны II8II
    сто маеш гаюнкаў і тысячу лекаў шырокай глыбокай умілуй нас ласкай I прагані далёка пагібель упрочкі учынены грэх уладыка здымі з нас II9II
    куды днём зоркі прападаюць сьвяцілы што поначы ў Небе высока бліскочуць? I непарушны законы Духа Варуны
    вандруе зіхоцячы месяц уночы 1110II
    з прашэньнем іду да цябе малітоўным
    з прашэньнем жаротвы табе абракаю I ня гневайся гнеўна будзь з намі Варуна жыцыдя не крадзі ў нас о шырокаслынны 1111II