• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    пра гэта мне ноччу і днём паўтараюць пра тое знаменьне мне яўлена з сэрца I каго прызываў Шунахшэпа зьвязаны хай вызваліць нас уладыка Варуна II12II
    прызваў Шунахшэпа нашчадка Бязьмежы да трох стажараў прывязаны вяроўкай I каб вызваліў яго валадыка Варуна
    вядун непадманны хай путы разьвяжа 1113II
    прэч гнеў Варуна адвядзема паклонам прэч ятру адгонім аброкам жаротвай I
    о Духу валодны чукавы ўладыка
    усе нашы грэхі здымі з нас дазваньня II14II
    угору верхнюю а ніжнюю долу
    здымі з нас Варуна сярэднюю путу I о сын Бязьмежы каб у тваім законе прабыці бязгрэшнымі перад Бязьмежай II15II
    
    21 Шунахшэпа, сын Аджыгартаў, нарэчаны сын Вітвамітраў як Дэварата I Варуна I гайатры
    о Варуна божа які б мы
    не ламалі з тваіх законаў I
    як твае падданыя дзённа 111 II
    не давай нас у гневе зброі ты забойчай забіці божа I ані ятры ў разьюсе лютай II2II
    нам бы мысьль тваю на ласку як вазьніца на конях путы I разьвязаці сваім хвалебнам ІІЗІІ
    мчаць далёка мае ўлагоды добрабыту лятуць шукаці I як імкнуцца да гнёздаў птахі 114II
    то калі апяём Варуну мы апору валоды мужа I дзеля ласкі далёказорцу? 115II
    той валодай уладнуць разам два дазорцы песьняскладальцам I не пагардзяць законаверным 116II
    ведам ведае сьлед птушыны птушак v паветры лятучых I ведам ведае караблі ён II7II
    ведам ведае ён законьнік тузін месяцаў із патомствам I ведам ведае пасьляродка 118II
    ведам ведае пуць-дарогу
    ветру дужага ўшыр і ўвышкі I
    ведам ведае тых што зьверху II9II
    разьмясьціўся законадзержца многадухі ІЗаруна ў водах I бог чукавы на ўсёдзяржаўе II10II
    аглядае адтуль уважны
    ўсе праявы што адбыліся I
    і ўсе тыя што толькі будуць 1111II
    хай пуці нам лёгкія творыць
    сын Бязьмежы штодня цямушчы I хай жыцыдё нам наша прадоўжыць II12II
    залатыя адзежы носіць
    бог Варуна чыстыя ўборы I
    абакол жа сядзяць дазорцы II13II
    не зашкодзіць яму шкадлівец ні напасьнік богу сьмяротны I ні зламысьнік ліхі ў намерах II14II
    ён стварыў сабе ясну славу ён стварыў непадзельну веліч
    між людзей і ў чэравах нашых 1115II
    мчаць далёка мае празоры
    як каровы ідуць на пашу I
    у шуканьні далёказорцы II16II
    пагаворма з табою знову бо прынесьлі напой мядовы I як жрацу табе на паспытак 1117II
    мне б убачыць усепаглядны мне б убачыць воз над Зямлёю I хай мае ўпадабае сьпевы II18II
    мой прызыў о Варуна сёньня ты пачуй і прабудзь ласкавым I да цябе я мкнуся па помач 1119II
    над усім ты ўладнеш о мудры правіш Небам правіш Зямлёю I слых зьвярні да маёй прасітвы II20II
    верхнюю ўверх здымі з нас божа разьвяжы сярэднюю путу I
    ніжнія ўніз на доўгалецьце 1121II
    
    10 Шўнахшэпа, сын Аджыгартаў, нарэчаны сын Вітвамііпраў як Дэварата I Агні I гайатры
    апраніся годны заколу ў апранахі пане падсілкаў I абрачы ты адправу нашу 111 II
    сядзь у нас за жраца абраны на мысьлітвы прыйдзі найюны I на дабожныя словы нашы II2II
    то ж для сына айцец аброчыць пабрацім дзеля пабраціма I дзеля сябра сябар жаданы НЗІІ
    хай Варуна Мітра Арйаман велягодныя на мурог наш I сядуць так як сядалі ў Продка 114II
    жрэча даўні радуйся рада Агні божа сяброўству з намі I хваласьпевы пачуй жа гэты II5II
    кожны раз як багом жаротву безупынна аброк аброчым і то ў цябе ён ліецца Агні II6II
    хай жа будзе мілы пан весяў дарагім для нас жрэц абраны I як і мы пры агні прыгожым II7II
    пры агні бо прыгожым богі нас заўжды адорваюць дарам I быць жа нам пры агні прыгожым 118II
    хай жа будзе тады ўзаемнай
    о нясьмертны гэта хвалітва I
    і багоў і людзей сьмяротных II9II
    ты з усімі агнямі Агні
    наш аброк і нашу прамову I
    прымі рада о сыне сілы II10II
    хбалёІоёЧ 57
    13 Шунахшэпа, сын Аджыгартаў, нарэчаны сын Вішвамітраў як Дэварата I 1-12 Агні, 13 багі I 1-12 гайатры, 13 трыштубг
    нібы каня здабычаношу належыць славіць бога Агні I усіх адправаў усядзержцу 111 II
    няхай жа з моцай сын сваёю шырокасяжны шматласкавы I прабудзе з намі шчадравіты II2II
    здалёку ды зблізу о Агні
    баронь ад ліхамысных сьмертных I
    баронь усё жыцьцё нас божа 113II
    дар новы прыўкрасную песьню нясі да багоў неўміручых I хвалітву прамоў нашу Агні 114II
    надзель нагародаю вышняй надзель нас о божа сярэдняй I пра найблізкую паклапоцься 115II
    ты надзелыда о яркасьветлы імкліва бы на хвалі Сіндгу I для ўгодніка дары струменіш II6II
    муж сьмертны якому ў спаборах пасобіш здабыці здабычу I насытак адзержыць бясконцы II7II
    нікому яго не адолець
    кім бы ня быў ён о здольча I
    чата яго слава здабычы 118II
    здабычу ўсенародны Агні
    хай здабудзе з гюмаччу коней I
    хай прыдбае з помаччу рушаў II9II
    складзі заруючы сьпеўча
    пачэснаму ў кожнай сялібе I
    траскучаму славень пазорны II10II
    няхай вялікі невымерны
    шматбліскучы дымазнаменны I
    натхніць нас адорыць здабычай 1111II
    як багаты пан весяў Агні
    сыдяг багоў высокапраменны I
    хай пачуе нашы рачэньні 1112II
    паклон вялікім багом паклон маленькім паклон маладым багом паклон старэйшым I мы хочам пачціць іх калі стане змогі
    няхай не заваджу я лепшаму слаўню 1113II
    
    9 Шунахшэпа, сын Аджыгартаў, нарэчаны сын Вішвамітраў як Дэбарата I 1-4 Індра, 5-6 ступа, 7-8 ступа й таўкач, 9 народаўладыка Гарышчандра або выціскальная шкура на Сому I 1-6 ануштубг, 7-9 гайатры
    дзе жарон шырокаасноўны
    прыпадняты на выжыманьне I Сому выжматы ў ступе выжым пі о Індра глынаючы глынам 111 II
    дзе нібы шырокія сьцёгны
    гіара зроблена выжымалаў I
    Сому выжматы ў ступе выжым
    пі о Індра глынаючы глынам II2II
    дзе жанчына займаецца спраўна
    утаўхае ды вытаўхае I
    Сому выжматы ў ступе выжым
    пі о Індра глынаючы глынам 113II
    дзе прывязваюць калатоўку
    каб нібы павадамі правіць I
    Сому выжматы ў ступе выжым
    пі о Індра глынаючы глынам 114II
    як у доме кожным о ступка
    запрагаюць цябе на выжым I
    тут гучы найгучней стучы ты
    як барабан у пераможцаў 115II
    абвявае тваю вяршыню
    вецер макаўку пане лесу I
    выжымай на піцьцё ддя Індры
    Сому цісьні яму о ступа 116II
    двое носяцца дараношау
    снадзь аброчная трэцца з шумам I
    як буланкі зжырае зёлкі II7II
    о два волата-дрэвы сёньня
    разам з волата-выжымцлмі I
    пой мядовы цісьнеце Індру II8II
    вымі жом зь дзьвюх чашаў на выжым прапусыді праз цадзіла Сому I пакладзі на бычыну шкуру II9II
    ХІО^АЙ^ЙЧ
    7 Шунахтэпа, сын Аджыгартаў, нарэчаны сын Вішвамітраў як Дэварата I Індра I панкці
    як о ісыдінны сомапіўча мы жывём нібы без надзеі I дай жа нам надзею о Індра на кароваў тысячу коней на прыгожых о многашчодры 111 II
    краснагубы пане спабораў о валоднік дзівоснай моцы I дай жа нам надзею о Індра на кароваў тысячу коней на прыгожых о многаможны ІІ2ІІ
    ты прысьпі крываглядных пару хай заснуць яны беспрабудна I дай жа нам надзею о Індра на кароваў тысячу коней на прыгожых о многаможны ІІЗІІ
    хай заснунь усе непадаўцы хай чуваюць о дужы даўцы I дай жа нам надзею о Індра на кароваў тысячу коней на прыгожых о многаможны II4II
    ты асла сяго Індра зьнішчы што раве так агідна брыдка I дай жа нам надзею о Індра на кароваў тысячу коней на прыгожых о многаможны II5II
    хай ляціць са злавесным птахам прэч ад лесу далёка вецер I
    дай жа нам надзею о Індра на кароваў тысячу коней
    на прыгожых о многаможны II6II
    раздушы усякага крыксу загрызі напасьніка божа I дай жа нам надзею о Індра на кароваў тысячу коней на прыгожых о многаможны II7II
    
    22 Шунахшэпа, сын Аджыгартаў, нарэчаны сын Вішвпмітраў як Дэварата I 1-16 Індра, 17-19 Ашвіны, 20-22 Зарп I 1-10, 12-15, 17-22 гайатры, 16 трыштубг
    Індру нібы каня рудога
    многакемнага найшчадроўцу I
    падганяем кропячы сядрам 111 II
    сто ачышчаных плыняў плынуць
    ці забеленых дзесяць соцень I
    бы ў нізіну струменяць сокі II2II
    як сьцякуцца ў яго нутробе ап'яненьня дзеля запалу I ён бы мора стае разлогім II311
    вось ён твой да яго імчыш ты
    нібы голуб ляціць да самкі I
    нашы слаўні заўваж паслухай 114II
    о асілку пане адгодаў
    хваланоша дябе слаўляем I
    на тваю ўлагоду буйную II5II
    стань на помач нам о стадухі у спаборы гэтым і ў іншых I мы з табою ўмовіцца хочам 116II
    хто дужэе з кожнаю справай
    Індру ў кожным спаборы клічам I
    як таварышы на падмогу II7II
    хай жа прыйдзе калі пачуе Індра з сотняй сотняў падмогаў I з нагародамі на прызыў наш II8II
    прызываю ў звычаі даўнім
    мужа дужага ў супраціве I
    як айцец твой зываў дагэтуль 119II
    цябе мы цябе ўсёпадаўчы благаем о многапрызыўны I о сябра о сьвятча зь пяўцамі II10II
    у нас краснагубых о Індра
    сомапіўча у сомапіўцаў I
    у таварышаў о таварыш 1111II
    так і быць таму сомапіўча
    ты зрабі як мы просім Індра I пасьпяшай прыйсьці перуноўча II12II
    няхай на бяседах сумесных
    нас Індра абдорвае скарбам
    на сытных дае нагароды II13II
    з уласнае ласкі прыходзіш
    о дзёрзкі на просьбы апеўцаў I як вось устаўляеш у колы II14II
    яўляючы дружбу стадухі
    спаўняеш жаданае сьпеўцам I як вось устаўляеш памочнік II15II
    заўжды заваёўваў з храпучымі Індра з іржачымі порсткімі коньмі надобу I
    залаты нам поваз дзівадзейны бог ён падарыў здабыўца нам дзеля здабычы 1116II
    о Ашвіны з падсілкам конным прыяжджайце з падсілкам дужым I адарэце золатам гоўем II17II
    поваз ваш о дзівы нясьмертны што запрэжаны для абодвух I
    о Ашвіны едзе па моры 1118II
    вы трымаеце кола воза
    на галаве быка о дзівы I
    другое ж коціцца па Небе II19II
    хто й калі табе даспадобы
    о Зара нясьмертная зь сьмертных? I
    да каго зіхавіца прыйдзеш? II20II
    мы ж у мысьлях былі з табою
    ці далёка ці блізка ўсёды I
    о рабая чырвань-кабыла 1121II
    прыхадзі з нагародамі гэтуль
    нагародзь нас о дочка Неба I
    адары о Зара дарамі II22II
    Si
    18 Гіранйаступа з роду Ангірасаў I Агні I джагаці, 8,16,18 трыштубг
    Агні ты есі першым сярод Ангірасаў сябар наймілы багоў сам бог і празорца I у законе тваім нарадзіліся сьпеўцы яркадзідыя ўмелыя мужы Маруты 111 II
    Агні ты есі найпершым най-Ангірасам божы закон аздабляеш сабой празорца I ты разгарнуўся мудры на ўсё бытаваньне сыне дзьвюх матак ляжыш паўсюды для люду II2II
    Агні ты першым сябе пакажы Заплодку у натхненьні о божа сваім Сьветлавіту I Неба й Дол задрыжалі на жрэцавыбраньні ношу прыняўшы пачціў ты вялікіх сьвятча 113II
    Агні ты Неба прымусіў грымець для Продка шчодра аддзячыў шчодраму Пуруравасу I толькі ты выйдзеш з улоньня бацькоў набухшы правяць цябе на усход а потым на захад 114II
    Агні ты есі быком памножнікам спору годны таго каб цябе праслаўляў чарпалец I жортва пад "вашат" табе вядомая добра вабіш спакону адзіны на ўсіх плямёны II5II