• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    што прамовіць кемнаму Рудру
    сама шчодраму магуту нам I каб яго парадаваць сэрца? Ill II
    каб нашчадкаў і нас Бязьмежа каб жывёлу мужоў кароваў I надзяліла гаюнкам Рудры II2II
    каб заўважыў Мітра Варуна
    каб заўважыў нас дужы Рудра I
    каб заўважылі аднамысна 113II
    мы у Рудры пана заколу
    у цалюшчага пана песьні I
    просім ласкі на спор-здароўе 114II
    ён падобны яркаму Сонцу
    нібы золата зьзьяе сьвяцец I
    сама лепшы з багоў наймудры II5II
    хай надзеліць каня здароўем
    ручы дасьць для аўна авечкі I
    дасьць мужом жанкам і каровам II6II
    укладзі ў нас о Сома веліч
    і красу ста мужоў магутных I веляславуды велямужнасьць II7II
    хай о Сома нас перашкоды
    хай скупыя ня зб'юць з дарогі I
    дай нам долю ў здабычы соча 118II
    ты уласных дзяцей нясьмерця што ў навышняй дамове ладу I даглядай на пупе галоўны шанадаўцаў сваіх о Сома 119II
    14 Прасканва з роду Канваў I Агні, 1-2 Лгні, Ашвіны й Зоры I напеў = няцотны славень брыгаці, цотны славснь сатобрыгаці
    прывязі нам о сьветлы Агні
    дар Зарыцы адгоду ярку I
    прывязі Родаведзе для ўгодніка сёньня
    о нясьмертны багоў зароўцаў 111 II
    ты пасланец жаданы нашэньнік аброкаў
    Агні ты вазьнічы адправаў I
    ты з Зарою з Ашвінамі многапатомствам
    надзялі нас высокай славай II2II
    за пасла абіраем сёньня
    добрага шматлюбага Агні I
    дым яго знамя яркапраменнага бога
    аздобу сьвітальнай адправы 113II
    госьця найлепшага добрапалітага Агні
    Родаведа клічу на золку I
    хай найюны ўлюбёнец субожнага мужа
    да багоў адвязе адправу 114II
    я цябе апяваю Агні
    о нясьмертны жывітай сьвету I неўміручы заступніча годны заколу
    о найюны жаротваношу 115II
    добрапаліты зьвястуй песьняру о Агні будзь найюны мёдаязыкім I
    век жыцьцёвы прадоўжы рушу Прасканву пакланіся боскаму роду II6II
    запаляюць цябе супольна
    людзі весі жраца ўсяведа I
    прывязі нам хутчэй жа багоў многакемных не марудзь о многапаліты II7II
    прывядзі Савітара Зару ды Ашвінаў прывядзі на сьвітаньні Бгагу I
    выжмаўшы Сому Канвы цябе запаляюць
    жортваношу добры адпраўча 118II
    Агні ты гаспадар адправаў
    ты пасланьнік ад весяў жрэча I прывязі сонцавокіх на сомапаіны
    ты багоў да нас заравальцаў II9II
    Агні зьзяў ты ў ранейшыя Зоры-зарыцы ўсепрыемны ды яркавіды I ты абаронец ачольнік на ўсіх аброках блізкі сябар для чалавека II10II
    раскладаем цябе о Агні
    выканаўцам аброку божа I
    як у Продка жрацом што аброчыць учасна пасланцом неўміручым жвавым 1111II
    жрэц ачольны багоў о багаты сябрамі блізкі сябар імкнеш з пасланьнем I нібыта шумныя вірныя хвалі Сіндгу палымнеюць сполахі Агні II12II
    мой прызыў пачуй чуйнавухі
    з вазьніцамі разам з багамі I
    хай жа зь Мітрам прыедуць няхай з Арйаманам на мурог на сьвітаньні сядуць II13II
    хай пачуюць вялебен Маруты падаўцы
    іх язык ладаспорных Агні I
    пі з Зарою Ашвінамі сомавы выжым
    о Варуна законадзержны II14II
    35
    10	Прасканва з роду Канваў I Апі, 10 (другая палова слаўню) багі I ануштубг
    Агні сьвятцаў пачці пачэсна
    Рудраў гэтта сыноў Бязьмежы I
    Продкаў род выдатных адпраўцаў што цябе акрапляюць жырам 111 II
    пільна слухаюць хвалатворцу
    угодніка кемныя богі I
    песьнялюбе рыжаскакунны
    трыццаць трох прывязі о Агні II2II
    як прызыў Прыйамэдгаў Атры
    як Вірупаў як Ангірасаў I
    ты пачуй вяліказаконны
    і Прасканваў прызыў о Агні II311
    прызывалі вялікасьпеўцы
    з роду Прыйамэдгі на помач I бога Агні што спраўна правіць на адправах полымем яркім 114II
    о напоены жырам шчодры ты пачуй хваласьпевы Агні I што пяюць табе сыны Канвы прызываючы на пасобу 115II
    людзі ў весях о яркаслаўны прызываюць цябе шматлюбы I палымянавалосы Агні
    каб адвёз ты багом жаротву II6II
    як жраца цябе разлажылі сьпевакі натхнёныя Агні I чуйнага най-здабыўцу скарбаў найразьлеглага на аброку II7II
    падвялі цябе песьнятворцы да ласунку выжмаўшы Сому I зьніч вялікі жаротваношы
    дзеля сьмертнага хвалатворцы 118II
    боскі род што на сомапітву выяжджае чуць сьвет о шчыры I пасадзі о створаны сілай
    тут у нас на мурог о сьвятча II9II
    прывядзі боскі род на вучту супрызывам сюды о Агні I пеце Сому шчодрыя богі што бушуе другія содні II10II
    15	Прасканва з роду Канваў I Ашвіны I гайатры
    разгараецца дочка Неба
    небывала Зара-зарыца I
    слаўлю высака вас Ашвіны 111 II
    дзецяў Сіндгу дзівасутворцаў мыслатворцаў скарбу-багацьця I што знаходзяць даброты думай ІІ2ІІ
    вось імчацца буйвалы вашы па запаленым небасхіле
    калясьніца ляціць на птахах 113II
    палюбоўнік водаў жаротвай перавозіць вас перавозьнік рухавіты айцец вяршыні 114II
    ён для вас адкрывае модлы
    да малітвы ўважныя Спасы вы напецеся сьмела Сомы II5II
    дайце ж нам Ашвіны падсілку падмацунку што пераправіць I сьветлавіты нас церазь цемру II6II
    прыяжджайце на гэты бераг вы на чоўне нашых мысьлітваў I запрагайце Ашвіны поваз II7II
    вёслы вашы на краі Неба калясьніца ля броду рэкаў малітоўем запрэжаны сокі 118II
    сокі ў сьледзе Неба о Канвы а багацьце у сьледзе рэкаў
    дзе сябе праявіце богі? II9II
    вось узьнікла сьвятло для Сомы золатападобнае Сонца
    языкі выпускае чорны II10II
    вось узьнікла дарога ладу што прастуе на той на бераг паказалася пуць на Неба 1111II
    праслаўляе ў адказ на помач песьнятворца штораз Ашвінаў I што ратуюць ў ап'яне Сомы II12II
    убярэ вас у сьпевы сьпеўца мірадаўчых у сокі Сомы I прыхадзеце як і да Продка II13II
    за красою колаваротных сьледам крочыць Зара-зарыца I вы ж начныя любіце вучты 1114II
    разам пеце Сому Ашвіны
    разам нам надайце ахову I непарушнай сваёй пасобай 1115II
    5^7^^ ТЎ
    10 Прасканва з роду Канваў I Ашвіны I напеў = няцотны славень брыгаці, цотны славень сатобрыгаці
    гэты Сома для вас Ашвіны
    найсалодкі ладакармільцы I
    пеце сокі што бушуюць другія содні
    адарэце ўгодніка дарам 111 II
    едзьце да нас Ашвіны на возе прыгожым на трохмесным на трохскладовым I твораць малітву для вас на адправе Канвы адкажэце ж на іх прызывы II2II
    пеце Сому ладакармілыды
    найсалодкі напой Ашвіны I
    прыяжджайце о дзівы да ўгодніка сёньня прывязеце на возе скарбаў 113II
    акрапеце мядамі аброк о ўсяведы на мурогу на трох аброчнях I
    прызываюць вас Канвы дабожныя сьпеўцы
    напою націснуўшы Сомы 114II
    той памогай якой Ашвіны
    памаглі вы некалі Канву I
    памажэце нам сёньня панове зіхценьня
    ііеце Сому ладакармільцы II5II
    прыяжджайце о дзівы да шчодрага сёньня прывязеце сыцьця на возе I
    надзялеце нас дарам багатажаданым
    скарбам морскім або нябёсным II6II
    ці далёка вы ніня Спасы
    ці ў Турвашы вы о Ашвіны I прыяжджайце на возе да нас быстраходным з прамянямі на ўсходзе Сонца II7II
    хай прывязуць на выжміны вас о Ашвіны скакуны аздоба адправы I
    сядзьце мужы на мурог у шчодрага мужа добрадзея сытой насыцьце II8II
    прыяжджайце да нас о Спасы
    ў сонцаскурай той калясьніцы I што заўсёды прывозіла ўгодніку скарбы на піцьцё мядовага Сомы II9II
    прызываем на помач багатадабротных хваласьпевам і славаслоўем I
    заўжды пілі вы о Спасы выжымы Сомы на ўлюбёным пасадзе Канваў 1110II
    16	Прасканва з роду Канваў I Зара I напеў = няцотны славень брыгаці, цотны сяавень сатобрыгаці
    разгарыся о дочка Неба
    разам з дарам для нас Зарыца I
    разам зь мілым о шчодрая яркая скарбам о багіня з высокім бліскам 111 II
    хай Зарыцы багатыя коньмі гавядай
    разгарацца ўсядаўча ярка I
    уздымі о Зарыца да мяне ўлагоды
    пабудзі шчадроўцаў на шчодрасьць II2II
    хай гарыць як раней гарэла
    паскаральніца калясьніцаў I
    што чакаюць прыходаў яркай багіні
    нібы тыя чаўны на мора 113II
    тыя ўладцы што мысьль сваю запрагаюць
    на дарэньне ў твае прыходы I
    тут на аброку імя тых мужоў апявае
    сьпеўца Канва найлепшы з Канваў II4II
    вось ідзе Зара-зараніца
    нібы дзева цешыць красою I
    абуджае двуногіх і двойчыдвуногіх
    падымае ў паветра птахаў 115II
    падымае людзей завіхацца у справах нібы жарсная жонка крочыць I лётаюць птахі нястомна ў тваім разгары
    о падайніца нагародаў II6II
    скакуноў запрэгшы здалёку
    па-за ўсходам яркага Сонца I едзе на сотні вазоў Зара-зараніца да людзей балагая мчыцца II7II
    ўсё што рушыць схілілася перад Зарою сутварае сьвятло красуня I
    хай адгоніць шчадрыца ад нас варажнечу
    хай адгоніць сьвятлом няўдачы 118II
    о Зара зіхаці зіхатлівым
    ты сьвятлом о Небава дочка I
    прывязі нам вялікае шчасьце шчадрыца
    палымней на небапрасінах II9II
    у табе ўсяго сьвету жыцьцё і дыханьне калі ты палаеш красуня I
    зоў наш пачуй падайніца яркіх шчадрункаў з высокай сваёй калясьніцы II10II
    о Зара здабудзь нагароду
    што б ярчэла сярод народаў I
    прывязі на адправы набожных вядоўцаў што цябе багавіца славяць 1111II
    прывязі ўсіх багоў ты з прасторы паветра
    о Зара на сомапаіны I
    надзялі славагоднай гавядай і коньмі
    нагародай многасыноўняй 1112II
    вось ярчэе яе праменьне
    балагое значыцца ў Небе I
    хай надзеліць Зара ўсежаданым прыгожым дарам доляй лёгкадарожнай 1113II
    як цябе прызывалі даўнейшыя рушы
    о вялікая на пасобу I
    то і нашы прымі ты вялебны Зарыца
    разгарыся на шматадгоду II14II
    адчыні Зара і сягоньня
    дзьверы Неба сваім сьвячэньнем I падары нам шырокую сховань ад воўка падмацунак многакароўны II15II
    ты злучы нас з багацьцем высокім квітучым о Зара з пажывай і клёкам I
    з усязможным злучы о вялікая бліскам нагародзіца з нагародай II16II
    4	Прасканва з роду Канваў I Зара I ануштубг
    о Зара прыйдзі з балагімі са сьвятліцы Неба з дарамі I хай цябе скакуны рудыя прывязуць у жытло выжымцы 111 II
    узышла ты на лёгкі поваз
    на квяцістую калясьніцу I падтрымай жа на ёй Нябоўна ты сягоньня слаунага мужа II2II
    ускрыляюць у Неба птахі
    як прыходзіць твая часіна I абуджаецца зноў двуногі о Зарыца двойчыдвуногі 113II
    разгараесься ты праменіш асьвятляеш усю сьвятліцу I то цябе хваласьпевам Канвы прызываюць яснабагіню 114II
    13 Прасканва з роду Канваў I Сонца (11-13 замовы супраць хваробаў, 13 (апошняя палова слаўню) замова супраць ворагаў) I Гайатры, 10-13 ануштубг
    вось угору узносяць промні
    бога яснага Родаведа I
    каб усе пабачылі Сонца 111 II
    уцякаюць зоркі з начамі
    і хаваюцца як зладзеі I
    перад Сонцам усёвідушчым ІІ2ІІ
    разьвіднелі яго знамёны
    прамяні да людзей памкнулі I
    як агні палымнеюць ярка II311
    усябачны ўсёпранікальны
    ты стваральнік сьвятла о Сонца I
    асьвятляеш усю сьвятліцу 114II
    да радзінаў багоў абліччам
    да людзей узыходзіш Сонца I
    да ўсяго ты сьвятло прыносіш II5II
    ён жа вока якім о чысты