• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    за ўрадніка ўсякага лепшы ў празорах сабраўшы ў далоні сваёй мужавітасьць I ён стаўся багатым валодцам багацьцяў прыўласьціў сабе ўсё нясьмертнае Агні 111 II
    уцеклае чада шукаючы ўсюды
    у нас не знайшлі яго мудрыя богі I
    у стоме па сьледзе прыйшлі празарліўцы
    у сьлед найвышэйшы дзе Агні схаваўся II2II
    тры восені запар яны намашчалі
    цябе Агні чыстага чыстыя жырам I адзержалі годныя аброку імёны уродныя ладна аздобілі целы ІІЗІІ
    дасягшы двух сьветаў высокіх наперад памчаліся годныя аброку Рудры I прыкмеціўшы ў далі знайшоў яго сьмертны у сьледзе навышнім дзе ён прытаіўся II4II
    укляклі яны перад ім аднадушна
    ўчынілі з дружынамі разам паклоны I пакінуўшы целы стварылі другія
    чуняючы адзін над адным чародна 115II
    знайшоўшы ў табе тройчы сем тайнасловаў багі дастойныя пашаны й аброку I сумысна ахоўваюць імі нясьмерце
    баронь жа усё што стаіць і што рушыць 116II
    вядомча граніцаў паселішчаў Агні
    даруй нам няспынна пасілак ажыўчы I вядомча выдатны дарогаў бажыстых
    ты стаўся нястомным паслом жортваносным II7II
    спусьцілі сем рэкаў руплівыя зь Неба
    пазналі ладазнаўцы дзьверы багацьця I
    знайшла Сарама загароду кароваў
    якой раскашуе й цяпер чалавецтва II8II
    прыўкрасныя справы свае завяршыўшы стварыўшы дарогу сабе да нясьмерця I
    Зямлю вялікую прасьцерлі Бязьмежу
    сыны сваю маці для жыўленьня птаха 119II
    чароўнай красою яго надзялілі
    багі сутварыўшы нябёсныя вочы I заплынулі ўзьлівы як рэкі на волю да рыжых о Агні тваіх кабыліцаў II10II
    
    10 Парашара, сын Шакці I Агні I трыштубг
    хто дорыць жывіцу нібыта айчызна
    хто добры настаўнік як мудрага словы I як госыдь усьцешаны на мяккай ляжанцы спусьціўся жрацом на пасад песьнятворцы 111 II
    хто ісыдіннамысны як бог Савітар сам
    хто духам сваім сьцеражэ што-грамаду I як сонечны бліск многаслаўны ды істы
    як дых уласны дарагі чалавеку II2II
    хто богам жыве на Зямлі ўсеажыўчым
    хто праўцам аточаным вернай сябрынай I уперадзе пільны як воі на варце
    бясхібны як жонка каханая мужу 113II
    таму што заўсёды запалены ў доме слугуюць мужы у сялібах трывалых I вялікай пашанай яго надзяліўшы будзь Агні ўсявечна апорай багацьця 114II
    няхай насычэньняў адзержаць шчадроўцы няхай доўгалецьце адзержаць уладцы I здабудзьма здабычу ў змаганьнях зь бясчынцам надзельма чатою багоў дзеля славы II5II
    набухлі рыклівыя каровы ладу
    вялікавыменны падарунак Неба I
    здалёку благаючы ласкі ягонай
    заплынулі рэкі праз горную тоўшчу II6II
    благаючы ласкі ў цябе атрымалі
    аброку дастойныя славу на Небе I
    стварылі адрознымі Ноч і Зарыцу
    злучыўшы чырвонае разам із чорным 117II
    хай мы са шчадроўцамі станемся тымі
    каго ты о Агні дастойніш для скарбу I за цэлым быцьцём ты ідзеш нібы ценем запоўнішы Неба Зямлю ды паветра II8II
    хай конямі коней мужамі мужоў мы
    ды воямі вояў з табой пераможам I айчызнаю ўладнучы бацькавым скарбам
    хай нашы шчадроўцы пражывуць сто зімаў II9II
    табе гэты слаўні о ўрадніча Агні
    хай будуць прыемнымі мыслу ды сэрцу I стаеньнікаў скарбу тваіх акілзайма
    каб славу адзержаць бажысты дарунак II10II
    75
    9 Готама, сын Рагуганаў I Агні I гайатры
    хочам на пачатку адправы запрасіць хваласьпевам Агні I
    ён пачуе нас і здалёку 111 II
    у сутычках плямён заўсёды бараніў ён скарб і набытак I
    тых што сьледна яму гадзілі II2II
    пачынайце прамову Агні ўжо радзіўся ворагабойца I здабывальнік здабычы ў бітве 113II
    да каго пасланцом прыходзіш на спажыву жаротвы ў доме I каб адправу ўчыніць умела II4II
    вось таго і завуць Ангірасе богумілым жаротвадаўцам I сыне сілы добрамурожным II5II
    прывязі ўсіх багоў о Агні на праславу о краснасьветлы I на спажыву нашых жаротваў II6II
    не чуваць тваёй калясьніцы як храпуць і тупочуць коні I калі едзеш Агні з пасланьнем II7II
    як скакун вырываецца ўперад падтрыманы табою ўгоднік I апынаецца ўперадзе Агні 118II
    дык здабудзь жа многасыноўні дар бліскучы й высокі Агні I у багоў для ўгодніка божа II9II
    5 Готама, сын Рагуганаў I Агні I гайатры
    ты прымі наш далёказычны славень сама боганасытны I абракаючы ротам жортвы 111 II
    для цябе Ангірас найлепшы Агні божа найлепшы ўраднік I пладаносну чынім малітву II2II
    хто твой родзіч з роду людзкога?
    Агні хто адправамі годзіць? I
    у каго ты знаходзісься божа? 113II
    ты суродзіч роду людзкога
    Агні мілы яго супольнік I
    сябар прызываны сябрамі 114II
    абрачы для Мітры-Варуны
    для багоў і веляга ладу I
    абрачы для ўласнага дому 115II
    5 Готама, сын Рагуганаў I Агні I трыштубг
    як лепей увагу тваю прывярнуці?
    якая малітва табе даспадобы? I ці можа здабыць тваёй здолі аброкам? якою павагай табе дагадзіці? Ill II
    прыйдзі да нас Агні жрацом у нас сеўшы вадатарам нашым ты будзь беспахібным I з памогаю Неба й Зямлі ўсеабсяжных аброкам багоў ты пачці улагодні II2II
    спалі ўсіх чартоў унівеч абаронча хавай наш аброк ад праклёну ды ўроку I на пары буланых вязі пана Сомы сабралі гасьціну мы шчодрападаўцу II311
    нашчадагалосны ты ротавазьніца цябе прызываю тут сесьці з багамі I стань нам за жраца й чыстара на аброку ты будзь о надаўча спародча дабротаў II4II
    як ты абракаў у натхнёнага Продка празорца з празорцамі чыніў жаротвы I так Агні й сягоньня найісьцінны жрэча абрачы для багоў языком уцешным II5II
    zfejVsfep 77
    5 Готама, сын Рагуганаў I Агні I трыштубг
    як нам дагадзіць табе Агні якою хвалою прыемнай зіхоткаму богу I жрацу неўміручаму між уміручых што лепей за ўсіх для багоў абракае 111 II
    хто жрэц найспрыяльны на ўсякай адправе суладны таго і прывабце паклонам I калі ддя сьмертнага багоў запрашае хай чыніць уважна аброчыць умысна 112II
    сам дух ён малойца дацэльны адважны
    як сябар дорыць небывалае Агні I яго дзівадзея праслаўляюць першым набожныя арйі на годах аброчных 113II
    хай прыме велягодны муж над мужамі гатоўна празор наш і малітваслоўе I і тых шчадроўцаў найдужых з патомствам малітвазамоўцаў нагародашчодрых 114II
    так Агні суладны цябе Родаведзе
    апеўцы праславілі з роду Готамы I
    хай бліск ім памножыць надасьць нагароду ахвотна вядзе ён вяшчун да прыдобы 115II
    5	Готама, сын Рагуганаў I Агні I гайатры
    то цябе вітаем Готамы Родаведзе руплівы божа I праслаўляем цябе яскрава 111 II
    то цябе шануе Готама
    дарахочы даруе песьню I праслаўляем цябе яскрава II2II
    то цябе прызываем Агні най-здабыўцу ўсіх нагародаў I праслаўляем цябе яскрава 113II
    то цябе най-ворагабойцу што паганцаў кідае долу I праслаўляем цябе яскрава 114II
    рэклі мову мядовую Агні
    Ратуганы як Ангірасы I
    праслаўляем цябе яскрава II5II
    12 Готама, сын Рагуганаў I Агні I 1-3 трыштубг, 4-6 ушніг, 7-12 гаііатры
    залотавалосы ў разьліве прасторы зьвіваецца зьмей і шумуе як вецер I знаёмец Зары палымяназіхоткі ён істы як гожыя спраўныя воды 111 II
    твае разьляцеліся паўсюды птахі
    калі заравеў чорны буйвал раўліва I сьмяюцца маланкі як мілыя дзевы цурболіць вада перунуюць аблокі 112II
    калі ён валогаю ладу набухлы
    вядзе за сабою цянькамі абраду I
    Арйаман Мітра і Варуна паўсюдны
    намочваюць шкуру у ніжнім улоньні 113II
    о ўладарча карованоснай
    нагароды о сыне сілы I
    надзялі нас о Агні вялікаю славай 114II
    о запалены сьвятча Агні
    хваласьпеву варты празорча I
    насьвяці нам багацьця о многааблічны II5II
    ты што зьзяеш самаўладарна цёмнай ноччу ды на сьвітаньні I папалі ўсіх чартоў дзеля нас вастразубы II6II
    памажы нам Агні паможна як падносім табе хвалебны I о праслаўны ва ўсіх празорах II7II
    прынясі нам Агні багацьце скарб адборны ўсёпераможны I неадольны ў кожным барэньні 118II
    прынясі нам Агні самохаць усявечны росквіт-багацьце I адары жыцьцядайнай ласкай II9II
    прынясі ты чыстыя словы палымянавостраму Агні I о Готама ўлагодні песьняй II10II
    хто нам будзе чыніці шкоду блізкі дальні няхай падзе ён I толькі нам памагай о Агні 1111II
    рупатлівы тысячавокі
    праганяе чартоў упрочкі I апяваецца жрэц хвалебны II12II
    16 Гоіпама, сын Рагуганаў I Індра, 16 Індра (Ашхарван, Продак і Дадгйач) I панкці
    вось табе ў ап'яненьні Сомам малітоўца стварыў насытак I о найдужы Індра ты зьмея сьцёр зь Зямлі патугай сваёю слава тваяму самаўладзтву 111 II
    ап'яніў цябе бык п'янлівы сок арлом прынесены Сомы I чыёй сілай ты выбіў з водаў перуноўча ліхога Врытру слава тваяму самаўладзтву II2II
    наступай нападай харобра
    перуна твайго не стрымаці I мужнасьць сіла твая о Індра зьнішчы Врытру вызвалі воды слава тваяму самаўладзтву 113II
    выбіў Врытру зь Зямлі о Індра ты акрутніка выбіў зь Неба I выпусьці ажыўчыя воды божа ў суправодзе Марутаў слава тваяму самаўладзтву 114II
    Індра ў гневе напаў на Врытру перуном буянага перыць I па сьпіне акрутнага зьмея выпускаючы плыні водаў слава тваяму самаўладзтву ІІ5ІІ
    па сьпіне акрутніка перыць перуном яго стасустаўным I ап'янёны выжымам Індра для сяброў шукаючы выхад слава тваяму самаўладзтву II6II
    надалі табе Індра мужнасьць жарнавіча калі на зьвера I ты напаў на таго чарадзея чарадзействам яго усьмерціў слава тваяму самаўладзтву 117II
    разышліся па дзевяноста перуны суднаходных рэках I велізарна твая харобрасьць укладзена ў рукі магуцьце слава тваяму самаўладзтву 118II
    апявайце тысячным колам удваццацера праслаўляйце I сто мужоў прывіталі Індру узьнесьлі ддя яго малітву слава тваяму самаўладзтву II9II
    выбіў Індра зь ліхога зьмея сілай сілу выдушыў з Врытры I веляслаўны ягоны вычын воды вызваліў Врытрабойца слава тваяму самаўладзтву II10II
    нават два вялікія сьветы перад гневам тваім дрыжалі I калі ты з Марутамі разам перуном забіваў ізьмея
    слава тваяму самаўладзтву 1111II
    ні трасеньнем Врытра ні громам напалохаць ня здолеў Індру I пранаскрозіў пярун жалезны ліхазьмея тысячазубы
    слава тваяму самаўладзтву II12II
    як змагаўся пярун са зьмеем бліскавіца з акрутным Врытрам I ледзь твая зьмясьцілася сіла змагарова на Небе Індра
    слава тваяму самаўладзтву II13II
    перад громам тваім дрыгоча
    і стаячы і рухавіты I
    сам Тваштар затрымціць ад страху перад гневам тваім о Індра слава тваяму самаўладзтву II14II
    аніхто яшчэ не спрамогся перавысіць у духу Індру I мужнасыдь дух і многапатугу спалучылі у ім багове
    слава тваяму самаўладзтву II15II
    да каго напінаў наш Продак Атхарван і Дадгйач празоры I ў тым і сёньня зышліся разам малітоўі ў харобрым Індру слава тваяму самаўладзтву 1116II
    9 Готама, сын Рагуганаў I Індра I панкці