Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
Гэты ладавы кругазварот праяўляўся на розных узроўнях. У часавым пляне гэта азначала цыклічнасьць часу. Чын сьветастварэньня ня быў для арйаў проста фактам далёкае мінуўшчыны, наадварот ён служыў непасрэднаю асноваю для жыцьця цяперашняга. Як мяркуюць дасьледнікі (у прыватнасьці, Ф. Кёйпэр), ядром РВ сталіся хвалебны, прымеркаваныя да сьвята Навалсцьця часу, калі сілы хаосу найболып пагражалі ўпарадкаванаму сусьвету, і задачаю чалавека было дапамагчы багом у аднаўленьні ладу. Інакш кажучы, чын сьветастварэньня паўтараўся для арйаў штогод у выглядзе вялікага абраду, які меў ня толькі сацыяльную, але перадусім касмаганічную функцыю.
Другою праяваю кругазвароту быў аброк (yajnd-). У аснове сьвету арйаў ляжала ідэя аброку як узаемаабмену паміж сьветам людзей і сьветам багоў. Менавіта гэты абмен забясьпечваў дабрабыт на зямлі й даваў сілы багом у барацьбе зь сіламі хаосу. Арйі не будавалі велічных бажніцаў асяродкам грамады была часовая аброчня (yedi-), якая на момант тварэньня аброку ўяўляла сабою цэнтар сусьвету, празь які праходзіла сусьветная вось, або дарога багоў. Гэтаю найпростаю дарогаю бог агню Агні (agni-) адвозіў на неба жаротвы, паднесеныя багом, і вяртаў зь неба божую адгоду
ў выглядзе багацьця, дабрабыту, удачы. Агні быў нябёсным пасланцом (dHtd-), галоўным пасярэднікам паміж багамі й людзьмі. Другім пасярэднікам можна лічыць Сому напой нясьмерця, які ўзьліваўся падчас аброку ў агонь, а потым вяртаўся на зямлю ў выглядзе дажджу.
Паднашэньне багом было дваякім. 3 аднаго боку, гэта была жаротва (havis-) узьліваньне ў агонь жыру, ці топленага масла (ghrta-), гарачага малака й Сомы (soma-). 3 другога боку, гэта былі хвалебныя вершы, зь якіх уласна і складаецца РВ. Умела складзены хвалебен быў ня менш важны за саму жаротву. Мова, на якой тварыліся хвалебны, уважалася моваю сьвятою (brahman-), бо была адрасаваная багом, і процістаяла мове звычайнай, мове людзей. 3 такога гледзішча зусім справядліва казаць, што РВ напісаная на мове багоў.
Грамадзтва арйаў РВ у многім было мовацэнтрычным. 3 усіх трох станаў сьвятароў (brahman-), ваяроў (rajanya-) ды сялянаў (vis-) (сьмерды sudraфактычна знаходзіліся па-за грамадзтвам) галоўная роля ў часы PBZ безумоўна, належала сьвятаром. Асноведзь стану сьвятароў складалі руйіы (rsi-) паэты-сылевакі, якія тварылі хвалебны багом. Яны ж былі носьбітамі таемнае веды пра ўладкаваньне сусьвету. Важнаю падзеяй жыцьця арйаў былі спаборніцтвы своеасаблівых сябрынаў, карпарацый рушаў (sakhya-). На гэтых спаборніцтвах рушы ня толькі спаборнічалі ў складаньні хвалебнаў, абменьваліся адмысловымі касмаганічнымі загадкамі (brahmodya-), на якія супернік тут жа меўся даваць адказ. Уладары, каб атрымаць запаруку багоў, зьвярталіся да сьвятароў, замаўляючы вялікія аброкі ды шчодра адорваючы іх выканаўцаў. Рушы, валодаючы моваю багоў, у крытычныя моманты існаваньня сьвету фактычна станавіліся творцамі, дапамагаючы багом аднаўляць сусьветны лад.
У знакамітым хвалебне РВ 10.125 мова апісваецца як унівэрсальны прынцып, які ляжыць у аснове ўсяго быцьця. Знаньне
імені рэчы было тоесным знаньню сутнасьці гэтае рэчы. Завалодаць іменем рэчы азначала атрымаць уладу над рэччу. Накладаньне ж імені прыраўноўвалася да чыну тварэньня. Вішвакарман, тварэц усіх рэчаў, завецца ў РВ менавіта імядзеем, творцам імёнаў (namadha-, РВ 10.82.3). Адпаведна ўсё, што ня мае імені, не існуе ў праяўленым сьвеце.
Што праўда, адзінага меркаваньня пра паходжаньне быцьця ў РВ няма. У іншым знакамітым хвалебне РВ 10.129 паэт гаворыць пра Нешта Адно (tadekam), зь якога й пачаўся сьвет. Гэтае Адно "існавала" яшчэ да сутнага й нясутнага, будучы народжаным зь неразрознага хаосу сілаю жару. Далей у Аднаго зьявілася жаданьне, якое стала першым семем мысьлі. У хвалебне РВ 10.121 гаворыцца, што напачатку быў Залаты зародак (hiranyagarbha-), а ў РВ 10.129.7 гіаэт увогуле наўпрост кажа, што, адкуль узьнікла гэта быцыдё, можа ведаць толькі Ён Адзін альбо можа й ня ведаць.
Асноўным касмаганічным мітам у РВ зьяўляецца забойства богам Індрам {indra-) сусьветнага зьмея Врытры (vrtrd-). Дакладную пасьлядоўнасыіь падзей устанавіць вельмі цяжка, бо ў РВ зусім няма сюжэтных апісаньняў, а ёсьць толькі раскіданыя там-сям намінкі на добра вядомыя тагачасным слухачом паданьні. Каротка гэты міт выглядае так. У касьмічных першаводах плавала першагара, у якой былі ўвязьнены рэкі й сонца-агоні,. На гары, абкруціўшы яе, ляжаў зьмей Врытра, чыё імя можна даслоўна перакласьці як 'перашкода'. Гэта натыкнула дасьледнікаў на думку, што сам Врытра і быў гэтаю гарою. Бог Індра, галава пантэону арйаў, забівае Врытру сваім перуном (yajra-}, праломвае гару ды выпускае на волю рэкі й сонца, ствараючы такім чынам дзень і ноч. Потым ён аддзяляе зямлю ад неба: зямлю ён прасьцірае ўшыркі ды трывала ўкарэньвае пасярод касьмічных водаў, а неба падпірае сабою ды замацоўвае па-над зямлёю, разьмясьціўшы паміж імі паветраную прастору (antariksa-).
У якасыді адмены гэтага міту многія дасьледнікі разглядаюць і міт пра скалу Вала. Паводле яго чарты рапі'скнары' выкрадаюць дойных кароў ды хаваюць іх у скале Вала {vald'пячора' ад xvr, ад якога ўтвараецца і слова vrtrd-\ Сука Сарама {sardma-) знаходзіць кароў, і Індра з дапамогаю Пана малітвы {brhaspdti-} ды песьняроў Ангірасаў {angiras-') праломвае скалу, выпускаючы кароў на волю. Каровы тут увасабляюць сабою промні ранішняе зары.
Падсумоўваючы ўсю інфармацыю, даступную ў РВ, Ф. Кёйпэр так апісвае сьветастварэньне. Напачатку быў неразрозьнены хаос, у якім сьвятло й цемра існавалі толькі як магчымасыдь. Багамі гэтага прасусьвету былі Ді/хі-асуры {asura-), галоўным зь якіх, відаць, варта лічыць Варуну {varuna-), ахоўніка ладу. Пасьля Індравае перамогі над Врытрам і стварэньня разрозьненага быцьця на зьмену асурам прыходзяць багі-дэвы {deva'сьветлы'). Духі былі адціснутыя ў ніжні, падземньі, сьвет, стаўшы ворагамі новых сьветлых багоў, аднак некаторыя зь іх такія, як Варуна й Агні, напрыклад, былі прынятыя ў новы пантэон. Гэта ў прыватнасьці тлумачыць вельмі супярэчлівую прыроду Варуны ў РВ, чый цёмны бок, старанна замоўчваны паэтамі, час ад часу выходзіць на паверхню. Менавіта Індраў вычын (забіцьцё Врытры ды разьдзяленьне неба й зямлі), на думку Кёйпэра, адзначаўся ў сьвята Навалеідыія: арйі ўважалі, што ў гэты пераходны час Індру прыходзілася зноў паўтараць свой сьветатворчы чын, і менавіта аброкі, чынёныя людзьмі, былі пакліканыя яму ў гэтым дапамагчы.
Акрамя проціпастаўленьняў багі-людзі й багі-Духі, у РВ актуальная й пара жывыя-продкі (pitarah). Першачалавекам, ад якога пайшоў людзкі род, уважаўся Продак {manu-, manus'чалавек'), які заснаваў аброк і распачаў ушанаваньне багоў. Аднак першым памерлым чалавекам стаў ня Ману, a 14ама (yama-), які й пралажыў дарогу ў сялібу памерлых. Яна месыдіцца на вышнім, трэідім, небе, дзе памерлыя піруюць
разам зь Йамам. Пазьней, у пасьлярыгведавы час, Йама ператвараецца ў змрочнага бога пекла, дзе памерлых чакае кара за ўчыненыя пры жыцьці грахі. Ушанаваньне продкаў і чыненьне памінальных абрадаў было неад'емнаю часткаю жыцьня арйаў.
У зямным пляне важным проціпастаўленьнем была пара вузкасьць-шырыня (amhasuruIoka-, varivas-}. Стварэньне шырыні зь цясьніны зьяўляецца важнаю функцыяй багоў, якое фактычна ёсьць касмаганічным вычынам: разгорнутая прастора процістаіць вузкасьці, згорнутасьці як упарадкаваны сусьвет неўпарадкаванаму, зыіітнаму хаосу. Цікава, што сусьвет называецца ў РВ словам bhuvana'быцьцё' (што этымалягічна дакладней было б перакласьці як 'узьнікненьне, набуханьне'), а яго складовыя часткі словам rodasl-, што прыблізна азначае 'дзьве відалі' (у перакладзе ўжываецца слова 'сьвет'). Паняткі вузкасьці-шырыні (атуга й прывольле ў перакладзе) маюць і этычнае напаўненьне: вузкасьць увасабляе сабою грэх, няправільнасьць, бяду, а шырыня свабоду, волю й дабрачыннасыдь.
Значную ролю ў сьветаглядзе арйаў грала лікавая сымболіка. Абыгрываньне лікаў ідзе ў РВ увесь час. Лік 1 увасабляе сабою пачатак сьвету. Лік 2 першы крок у стварэньні ўпарадкаванага сьвету з Аднаго неразрознага. Багі ў РВ нярэдка аб'ядноўваюцца ў пары (двое Ашвінаў, МітраВаруна, Зара й Ноч і г.д.). Лік 3 суадносіўся з вэртыкальным вымерам, з трыма часткамі сусьвету: небам, паветрам, зямлёю. Колькасьць аброчных агнёў роўная тром. Тры сядзеньні й тры колы мае калясьніца Ашвінаў. Колькасьць ворагаў, якіх забівае Індра, нярэдка кротная тром; гэтаксама й колькасыдь багоў, якая звычайна роўная 33. Лік 4 суадносіўся з гарызантальлю, з чатырма кірункамі сьвету. Лік 5 кадаваў тыя самыя чатыры бакі сьвету, улучаючы ў якасьці пятага кірунку цэнтар, празь які праходзіла вось сусьвету. Акрамя таго, менавіта зь пяці плямёнаў складаўся
сьвет арйаў. Лік 5 увасабляў сабою ідэальны гарызантальны вымер, які мае выхад у вэртыкаль. Тры плюс чатыры дае лік 7 лік паўнаты сусьвету. Менавіта сем промняў мае сонца, сямі роўная колькасьць мітычных першапаэтаў, сем рэкаў улучае сьвет арйаў, сем цьвярдыняў разбурае Індра.
Важнае месца ў РВ займае й візуальны код. Колер яўна быў сымбалічна нагружаны ўжо ў часы РВ. Гульня на суаднясеньні колераў з рознымі дэнататамі улюбёны прыём рушаў. Адна з галоўных якасьцяў, якою мае валодаць чалавек, каб быць паэтам, гэта dhP, нутраны зрок, якім ён зможа ўспрымаць адкрываную багамі ісьціну. Гэтым жа словам называецца й вынік такога ўзіраньня хвалебенмалітва. Зусім невьпіадкова, што пазьней зборнік такіх хвалебнаў атрымаў назву Рыгведа Веда слаўняў {yedaад ^vid 'ведаць', але й прасл. *г/