• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    таго Індру для вас адклічам ад народаў далёкіх блізкіх I хай жа будзе адзіна нашым 1110II
    10 Мадгучхандас, сын Вішвамітраў I Індра I гайатры
    Індра ў помач даруй багацьце дар навышні здабычаносны I ўсёадольны заўждызвыцяжны II111
    адалець бы зь яго памогай варагоў нам v рукахваці I ў коняборстве з тваёй пасобай II2II
    Індра мы з тваёю пасобай перначы перуны вазьмема I адалейма ў бітве супорцаў 113II
    са стралкамі сьмелымі разам у суполе з табою Індра I варагоў бы нам адалеці 114II
    дужы Індра яшчэ вялікшай хай жа будзе дуж перуноўца I зь Неба ўшыркі яго магуцьце 115II
    каб была для мужоў здабыча каб было для мужоў патомства I каб натхнёным па іх малітвах II6II
    найпітушчае бруха Сомам
    набухае нібыта мора I нёба нібы водапрастора II7II
    запраўды яго улагода
    шчодра дорыць статкі кароваў I песьняру як сьпелае гольле II8II
    запраўды буйныя падмогі
    у цябе для імне падобных I
    не чакае іх доўга ўгоднік 119II
    запраўды жаданыя богу хваласыіевы іх сьлед узносіць I
    каб мог Індра п'яніцца Сомам 1110II
    10 Мадгучхандас, сын Вішвамітраў I Індра I гайатры
    Індра гэтуль прыходзь п'яніцца кожны дзень прынашэньня Сомы I зьверхны сілай сваёй патужнай 111 II
    то ж налеце соку для Індры сомапіўцу п'янкога пою I усячыннаму выжым чынны 112II
    краснагубы п'янкім вялебнам ап'яняйся о ўсенародны I
    ты на гэтых выжмінах Сомы 113II
    Індра выпусьціў я хвалітвы да цябе быка панясьліся I ненасытныя да сужэнца 114II
    ты прыбаў нам Індра адгоды надзялі нас адборным дарам I хай жа будзе буйным буйненным 115II
    падгані нас як сьлед о Індра да багаідьця божа заўзятых I многаясны нас многавартых II6II
    Індра славы дай нам шырокай шматкароўнай і шматздабычнай I пажыцьцёвай нязгубнай вышняй II7II
    надзялі нас вышняю славай бліскам тысячаскарбаносным I
    і вазамі поўнымі ежы 118II
    Індру скарбаўладыку скарбаў усхваляем мы хваласьпевам I славагоднага абаронцу II9II
    на што-выжмінах мілых Індру творыць славень яму пачцівец I богу вышняму ў выш узносіць II10II
    12 Мадгучхандас, сын Вішвамітраў I Індра I ануштубг
    песьняры цябе апяваюць
    славяць слаўнямі славаслоўцы I
    малітоўцы цябе стадухі
    узьнялі як бярно на стрэху 111 II
    як зь вяршыні лез на вяршыню ўбачыў колькі трэба зрабіць ён I тую справу прыкмеціў Індра з чарадою маркач сьпяшае II2II
    запрагай жа пару грывастых
    буланкоў ты тугапапружных I
    Індра нашыя сомапіўча
    хваласьпевы яжджай паслухаць II311
    прыхадзі падхапі вялебны
    славень выгукні з намі разам I умацуй разам з намі сьвятча наш аброк і нашу малітву 114II
    славень Індру трэба ўчыніці
    многадаўцу прапець успорны I каб на выжмінах нашых могут між сяброў нацешыўся цешма 115II
    да яго па сяброўства рушым
    да яго па дары на мужнасьць I хай жа нам памагае могут
    Індра дарца падаўца скарбаў II6II
    жарнавіча лёгкаадчынну яскравіту лёгкаспарожну I расчыні згароду з гавядай адгадзі адгодай о Індра II7II
    нават разам абодва сьветы не стрымаюць цябе ў запале I заваюй нябёсныя воды
    натрасі нам шчодра кароваў II8II
    чуйнавухі пачуй прызыў мой дай увагі маім хвалітвам I мой вялебен гэты о Індра за суполыда зрабі бліжэйшым II9II як най-бык нам вядомы божа ты што чуеш зоў у спаборах I най-бі>іка прызываем просім аб пасобе тысячаноснай II10II
    пі наш выжматы выжым Індра ап'яняйся Кушыкаў сыне I працягні нам жыцьцё нанова зрабі ж руша тысячадзержным 1111II хвалалюбе няхай хвалітвы цябе божа абдымуць ёмам I доўгавечнага хай жа доўжаць хай нацешныя ды нацешаць 1112II
    TfejVgfePl П
    8	Джэтар, сын Мадгі/чхандасаў I Індра I ануштубг
    Індру сьпевы надллі сілаў што разлогі нібыта мора I най-вазьніца з усіх вазьніцаў пан пасаду пан нагародаў 111 II
    з нагародцам з табой у дружбе нам нічога ня страшна Індра I пан магуцыдя цябе вітаем неадольнага ўсеадольцу ІІ2ІІ
    незьлічоны яго дарункі не зьнікаюць яго пасобы I надзяляе шчодра апеўцаў шматкароўным Індра шчадрункам 113II
    бурца цьвержаў юны празорца нарадзіўся бязьмернадужым I Індра справы ўсякай падтрымца перуновец многавялебны 114II
    ты каровадзержнага Валы жарнавіча разьвёр пячору I то табе бясстрашныя богі памаглі натхнёныя богам 115II
    о асілку з тваймі дарамі я вярнуўся паведаў плыні I бліз стаялі о хвалалюбе сьпеўцы ведама ім пра гэта II6II
    чарадзействамі ты о Індра чарадзейнага зрынуў Шушну I мудрацом пра гэта вядома узьнясі іх славы о божа II7II
    Індру бога прызвалі песьні што ўладарыць сваёй патугай I у якога тысяча шчодрых незьлічоных велядарункаў 118II
    12 Мэдгатыліхі з роду Канваў I Лгні I гайапіры
    Агні мы паслом абіраем усяведа паслом аброку I многадухага тут і сёньня II111
    Агні Агні завуць завітвы шматпрыемнага пана весяу I што адвозіць багом жаротвы II2II
    прывязі радзіўшыся Агні нам багоў на мурог пасланы I есі нашым жрацом пачэсным 113II
    абудзі іх о Агні прагных
    калі прыйдзеш да іх з пасланьнем I сядзь з багамі тут на мурогу 114II
    паліваны жырам зіхоткі ты вярэднікаў нашых Агні I унівеч спалі чартавітых 115II
    запаляецца Агні з Агні пан гасподы празорца юны I жортваноша языкароты II6II
    слаў на вучце Агні празорцу чый парадак ісьцінны бога I праганяльніка ўсіх хваробаў II7II
    хто пан жортвы табе о Агні як паслу услужлівы служыць I будзь таго абаронцам божа 118II
    хто захоча прынадзіць Агні дзеля піру багоў жаротвай I ушануй таго мужа чысты II9II
    гэтуль божа чысты зіхоткі прывязі нам багоў о Агні I
    на аброк і жаротву нашу II10II
    праслаўляны новаю песьняй прывязі нам дарунак Агні I падмацунак многасыноўні II11II
    Агні полымем палымяным
    божа ўсіх багоў запрашэньнем I задаволь гэты наш вялебен II12II
    12 Мэдгатытхі з роду Канваў I хвалебен-прыяньне: 1 паліва або Запалены Агні, 2 Самасын, 3 Мужаслаў, 4 Прывііпаны, 5 мурог, 6 бога-брама, 7 Зара-Ноч, 8 два жрацы бога-празорцы, 9 тры багіні (Сарасваці, Ida й Бгараці), 10 Тваштар, 11 панлесу, 12 слабазычэньні I гайатры
    прывязі Запалены добра жортвадаўцу багоў о Агні I наш аброк ты супоўні жрэча 111 II
    медавітым зрабі празорча
    наш аброк для багоў сягоньня I
    Самасыне ім на салоду II2II
    Мужаслава я прызываю
    хай жа прыйдзе мёдаязыкі I
    жортвадзей на нашу адправу ІІЗІІ
    Агні ў возе найскораходным
    прывязі багоў Прывітаны I
    жрэц пастаўлены нашым Продкам ІІ4ІІ
    расьсьцялеце мурог належна
    дзе зьяўляецца род нясьмертны I
    мудрацы траву жырасычінну 115II
    хай адчыніцца бога-брама незьнікомы ладакармілец I ніня й вечна дзеля аброку II6II
    Ноч-Зарі/ ў прыгожых уборах на аброк прызываю гэты I на мурог наш клічу прысесьці 117II
    двух жрацоў мядоваязыкіх прызываю бога-празорцаў I хай аброк абракуць наш сёньня 118II
    Ida Магі ды Сарасваці шчасьцяносныя хай багіні I на мурог бясхібныя сядуць II9II
    прызываю Тваштара гэтуль ўсевыяўнага бога-ўмельца I
    хай ён будзе адзіна нашым II10II
    адпусьці панс лесу зараз божа гэту багом жаротву I хай падаўцу яны заўважаць 111! II
    слава! споўнеце абрачэньне
    Індру ў доме жаротвадаўцы I прызываю багоў туды я II12II
    
    72 Мэдгатытхі з роду Канваў I усе багі I гайатры
    Агні божа на дружбу сьпевы Сому піці з багамі ўсімі I прыхадзі абрачы аброк наш 111 II
    гэта Канвы цябе прызвалі песьні чыняць табе натхнёнцу I прывядзі о Агні багоў ты II2II
    Індру-Ветра Мітру-Варуну
    Пана модлаў Пушана Бгагу I
    сыноў Безьмежы лік Марутаў 113II
    вам прыносяцца сокі Сомы пой п'янлівы п'янкі п'янючы I
    кроплі мёду што селі ў чашы 114II
    просяць Канвы ў цябе пасобы разаслаўшы мурог благаюць I жортвадаўцы зладзіўшы жортву II5II
    хай твае запрэжныя мыслам жырасьпінныя коні гэтуль I прывязуць багоў на паіны II6II
    ладаспорцаў годных аброку
    надзялі дружынамі Агні I
    сыць іх мёдам краснаязыкі II7II
    хто аброку варты ды клічу хай тваім языком нап'юцца I мёду Агні пад выгук "вашат" 118II
    хай жа ён са сьвятліцы Сонца прывязе ўсіх багоў зароўцаў I жрэц натхнёны да нас на вучту II9II
    Сомы мёд з усімі багамі
    Агні зь Індрам і зь Ветрам разам I пі паводле уставаў Мітры 1110II
    ты бо жрэц пастаўлены Продкам Агні ты сядзіш на аброках I наш абрад ты пачці сягоньня 1111II
    запрагай жа рудых у поваз кабыліц чырвона-буланых I прывязі нам багоў о Агні 1112II
    
    12 Мэдгатытхі з роду Канваў I шпю-боству і/ суладны час: 1 Індра, 2 Маруты, 3 Тваштар, 4 Агні, 5 Індра, 6 Мітра-Варуна, 7-16,11 Ашбіны, 12 Агні I гайатры
    Індра Сому пі ў час суладны у цябе хай увойдуць сядры I пой апойны звычны п'яніці II111
    пеце ў час суладны Маруты
    з чыстаровай чашы шчадроўцы I
    наш аброк ачысьцеце богі II2II
    ухвалі з жаною аброк наш
    прывадыру пі ў час суладны I
    ты бо дарападаўца божа 113II
    прывязі нам багоў о Агні пасадзі іх у трох улоньнях I абдымі пі ж у час суладны 114II
    пі з адгоды малітватворцы Сому Індра у час суладны I непарушна тваё сяброўства ІІ5ІІ
    здабылі о законадзержцы
    ў час суладны Мітра-Варуна I вы аброк нязманную здолю II6II
    скарбадаўцу коней кароваў жорнарукія ў час адправы I на аброках вітаюць бога II7II
    скарбадаўца няхай адорыць нас багацьцем славаславутым I ад багоў бы яго адзержаць 118II
    скарбадаўца жадае піці
    ў час суладны выносьце жортву I
    з прывадыравай леце чашы ІІ9ІІ
    як табе чацьвертага разу
    чэсьць учынім у час суладны I
    станься сейміг нашым дароўцам 1110II
    яркавогненныя Ашвіны пеце мёд о чыстазаконцы I вучтаношы у час суладны 1111II
    як дамовы агонь о шчыры
    для пабожнага ў час суладны I
    адвязі да багоў жаротву II12II
    Тб
    9 Мэдгатытхі з роду Канваў I Індра I гайатры
    хай вязуць цябе буланыя
    Індра сонцавідыя коні I дуж-быка на сомапаіны 111 II
    да зярнят намочаных жырам хай вязуць буланыя коні I Індру ў возе найскораходным ІІ2ІІ
    Індру рана мы прызываем
    Індру мы на гэтай адправе I Індру Сому піць прызываем II311
    прыяжджай жа на выжым нашы ты на конях грывастых Індра I прызываем цябе на выжым 114II
    ты прыходзь на вялебен нашы ды на гэты выжматы выжым I пі як буйвал асмаглы божа 115II
    Сомы выжматы гэты сядры на мурогу гатовы сокі I пі о Індра насыцься сілай II6II
    хай жа гэты апеў найспорны тваё сэрца кране выдатны I пі наш выжматы выжым Сомы II7II
    на што-выжміны Сомы Індра ап'яняцца прыходзіць поем I Врытрабойца на сомапітву 118II
    споўні наша жаданьне божа коней дай о стадухі гоўя I узьвялічым цябе хвалітвай II9II
    Т7
    9 Мэдгатытхі з роду Канваў I Індра-Варуна I гайтпры
    я благаю Індру-Варуну усядзержцаў заву на помач I хай умілуюць нам падобных 111 II