Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
Чытач ня знойдзе ў гэтым перакладзе знакаў прыпынку. Гэта было зроблена наўмысна. Па-першае, як ужо гаварылася раней, РВ вусны твор; па-другое гэта твор паэтычны, дзе паўзы падпарадкоўваюцца ня сэнсаваму падзелу, а мэтрычнаму; па-трэцяе, знакі прыпынку (акрамя пазначэньня паўслаўню й канца слаўню зноў-такі, мэтрычных адзінак)
Пра мову Рыгвсды -
у рукапісах РВ адсутнічаюць. 3 аднаго боку, даданьне знакаў прыпынку часам здымае тую наўмысную неадназначнасьць, да якой імкнуліся ведавыя паэты; з другога боку, іх расстанова нярэдка сутыкаецца зь вялікім цяжкасыдямі, выкліканымі іх адсутнасыдю ў іставіку, што часта робіць сынтаксычны падзел сказа зусім невідавочным.
У канцы кнігі знаходзіцца збор артыкулаў, прысьвечаных многім ключавым паняткам у РВ, а таксама таму, як яны перадаюцца ў беларускай мове. Тамсама зьмешчаны і слоўнік асноўных наватвораў ды рэдкіх словаў, які мусіць значна аблегчыць успрыманьне перакладу.
Вось жа, дадзены пераклад ёсьць хутчэй спробаю перастварэньня РВ як перадусім паэтычнага помніка сродкамі беларускае мовы, чымся навуковым перакладам, якім, напрыклад, зьяўляецца нямецкі празаічны пераклад К. Гёльднэра, францускі пераклад Л. Рэну або расейскі пераклад Т.Я. Елізаранкавай. Наколькі ўдалым акажацца такое перастварэньне, пакажа час і, вядома, чытачы.
ПРА ПЕРАКЛАДЫ РЫГВЕДЫ
Існуе нямала перакладаў Рыгведы на іншыя мовы, як эўрапейскія, так і індыйскія. Сярод тых, што ўлучаюць усе хвалебны, варта згадаць наступныя:
1.	тры ангельскія пераклады: першы выкананы Р.Т.Х. Грыфітам (1889-1892) і ў многім ужо састарэў; другі Х.Х. ўілсанам (1850-1888); трэці Ст.ў. Джэймісан і Дж.П. Брэрэтонам (2014), грунтоўнае навуковае выданьне з мноствам увагаў да кожнага хвалебну;
2.	тры нямецкія пераклады, выкананыя А. Людвігам (1876), Г. Грасманам (1876) і К.Ф. Гёльднэрам (1951);
3.	пераклад у тамільскую мову, выкананы М.Р. Джамбунатхам (1978-1980);
4.	два пераклады ў гіндзі, выкананыя Шрырамам Шармам (1950-я) і Рамговіндзі Трывэдзі (1954);
5.	досыць вольны пераклад у францускую С.А. Ланглуа (1870).
6.	пераклад у расейскую мову, выкананы Т.Я. Елізаранкаваю (1989-1999). '
Сярод частковых перакладаў вартыя ўвагі:
1.	амаль поўны навуковы нераклад v францускую, выкананы Л. Рэну (1955-1969);
2.	пераклад амаль усяго першага кола ў лаціну, выкананы Ф.А. Розэнам (1830). Увогуле першы пераклад РВ у эўрапейскукі мову;
3.	хвалебны Агні, перакладзеныя ў ангельскую вядомым індыйскім вучоным Шры Аўрабіндо (1946).
Паэтычныя нераклады:
1.	пераклад у ангельскую Р.Т.Х. Грыфіта;
2.	пераклад у францускую С.А. Ланглуа;
3.	пераклад у нямецкую Г. Грасмана;
4.	асобныя хвалебны перакладаліся паэтычна ў розныя мовы: у расейскую (выкананы зь перакладу Т.Я. Елізаранкавай у.Г. Ціхаміравым), у чэскую (О. Фрыш) ды інш.
У	беларускую мову асобныя хвалебны перакладаліся М.Ю. Баярыным, два зь якіх можна прачытаць у ягонай кнізе "Самабыцьцё" (Вільня, Логвінаў. 2014).
ПРА ТРАНСЬЛІТЭРАЦЫЮ САНСКРЫЦКІХ ІМЁНАў
У	кнізе ўжываецца спрошчаная трансьлітэрацыя санскрыцкіх словаў, набліжаная да беларускага правапісу.
a, a аі
a
ай
і, Т
о
І / Ы1 o
u, u an
у,ў2 аў
Г, f
m
ры
M
e h
Э
X
k
к
kh
KX
g
r
gh
ГГ
h
H
с
ч
ch
ЧХ
J
ДЖ
jh
ДЖГ
h
Hb3
t
т
th
TX
d
Д
th
ДГ
n
H
t
т
th
TX
d
Д
dh
ДГ
n
H
Р
п
ph
ПХ
b
6
bh
бг
m
M


y
Й
r
P
I
Л
V
B


s
Ш
s
Ш
s
c
h
Г
1 'ы' пасьля зацьвярдзелых зычных (напр., kaksivat Какшыват), пасьля 'т’ і 'д' у сэрядзіне слова (напр., atithigvd Атытхігва); на на канцы слова ' ti' і 'di' перадаюцца як ‘ці' і 'дзі'
2 'ў' пасьля галосных, калі таго вымагае рытм
3 альбо 'н' + ётаваная галосная (winp.,jnana джняна)
ВЕРШАВАНЫЯ ПАМЕРЫ РЫГВЕДЫ
Рыгведа ёсьць зборнікам хвалебнаў, напісаных у вершаванай форме. Вывучэньнем і навучэньнем вершаваных памераў займаецца традыцыйная індыйская навука чхлндас (chandas'вершаваны памер'), адна з шасьці ведангаў (vedahga'частка, целавіна Веды').
Слоўны націск у мове Ведаў танічны. Адрозьніваюць тры фанэматычныя таны: удатта (udcitta'узьняты') галоўны тон, які за рэдкім выняткам мае толькі адзін галосны ў слове; анудатта (dmidatta'няўзьняты'), які маюць усе астатнія галосныя ў слове; сварыпіа (svarita'гучны'), які гістарычна ўзьнік з камбінацыі ўдатты й анудатты. На фанэтычным узроўні анудатта непасрэдна перад удаттаю пераходзіць у саннатару (sanndtara'ніжэйшы') тон, ніжэйшы за ўдатту прыблізна на дзьве ноты. Анудатта пасьля ўдатты перад іншаю анудаттаю пераходзіць у чысшую сварыіпу, якая вымаўляецца на ноту вышэй за ўдатту. Асабліва добра гэта чуваць на доўгіх галосных, якія як бы расьцягваюцца: пачатак вымаўляецца як удатта, а канец як сварыта. Астатнія анудатты ператвараюцца ў тон экаійруці (ekasruti'адначутны'), які вымаўляецца фактычна як удатта. Уся гэта складаная танічная сыстэма, аднак, ніяк не ўплывае на вершаскладаньне.
Вершаваньне РВ ёсьць перадусім сылябічным, і ў меншай ступені квантытатыўным. Мэтрычную адзінку верша становіць сіпупа (pada'нага, чвэрць'), якая мае пэўную колькасьць складоў. Камбінацыя некалькіх аднолькавых ці розных ступаў утвараюць усю разнастайнасьць памераў РВ. Адзін верш, вытрыманы ў пэўным памеры, завецца слаўнем (гсадсюль назва твору rg-vedd'веда слаўняў'). Слаўні ж аб'ядноўваюцца ў строфы ды хвалебны (siiktd-).
Ступа будуецца на чаргаваньні лёгкіх і цяжкіх галосных, аднак структура ня жорсткая й дапускае мноства адхіленьняў. Галосны называецца лёгкім (ЛГ, пазначаецца ў схемах як_), калі ён кароткі й перад ім няма зьбегу зычных. Астатнія галосныя (доўгія, а таксама кароткія, перад якімі ёсьць зьбег зычных) называюцца цяжкімі (ЦГ, пазначаецца ў схемах як д). Ступа разглядаецца як фанэтычнае цэлае, таму галосны й наступны зьбег зычных могуць належаць да розных слоў. Канец ступы заўжды супадае з канцом слова.
Чаргаваньне ЛГ і ЦГ больш-менш строга вытрымліваецца толькі ў канцы ступы, якая становіць кадэнцыю гэта 4 або 5 апошніх складоў (у схеме аддзяляецца коскаю). Для пачатку ж ступаў часта ўласьцівы ямбічны рытм (кожны другі галосны цяжкі), але ён часта парушаецца. Колькасная характарыстыка першага й апошняга галоснага ступы пад увагу не бярэцца й можа быць любою.
Колькасьць складоў у ступе можа быць 5, 8, 11 і 12. У дзьвюх апошніх ступах бывае цэзура (кароткая паўза, у схеме выяўляецца знакам ), якая робіцца пасьля 4-га ці 5-га складу. 5-складовыя ступы сама рэдкія ў РВ.
РВ дайшла да нас у выглядзе г.зв. самгіты (samhita'збор') пазьнейшай за самі хвалебны рэдакцыі. У ёй амаль паўсюль дастасаваныя прасадычныя правілы слндг/ (х<7л<7/?/-'злучэньне') злучнага вымаўленьня, некаторыя зь якіх пашырыліся толькі ў пасьляведавы час. Гэта прывяло да скажэньня зыходных памераў. Акрамя таго, як паказвае прасадычны аналіз хвалебнаў, старажытныя паэты карысталіся пэўнымі штучнымі прыёмамі для запаўненьня памеру. Напрыклад, санорныя v і v вельмі часта вымаўляюцца як й’ ды nv:
РВ 1.1.2 idiyo niitanair uta (замест Tdyo)
РВ 1.2.7 mitram huve piitadaksam (замест hve)
Доўгі галосны е можа расыдягвацца на два галосныя а ды і:
РВ 1.148.5 nityasa Тт prayitaro araksan (заместpretaro}
Доўгі галосны а таксама нярэдка расьцягваецца на два склады:
РВ 1.5.2 purutamam рйгйпаат (заместрйгйпат) Isanam variyanaam (замест variyanam}
Доўгі гаслосны вельмі часта скарачаецца перад наступным кароткім:
РВ 9.96.10 mrjano apsii duduhand adrau i г.д.
Схема 5-складовае ступы: х х х х
Іншымі словамі, у гэтай ступе пераважае трахеічны канец.
Чатыры 5-складовыя ступы ўтвараюць памер двухступны вірадж (dvipadaviraj-}, які традыцыйна дзеліцца на два радкі па 10 складоў. Сустракаецца рэдка.
Схема 8-складовае ступы: хххх,_х_х.
Іншымі словамі, у гэтай ступе пераважае ямоічны канец.
Тры 8-складовыя ступы ўтвараюць памер гайатры (gayatri-} другі паводле часьціні ў РВ. ў самгіце прынята аб'ядноўваць першыя дзьве ступы разам у паўславень, што пазначаецца ў перакладзе знакам I пасьля радка.
Чатыры 8-складовыя ступы ўтвараюць памер ануштубг (anustitbh-}, які займае чацьвертае месца ў часыдіні ўжываньня. У самгіце ён дзеліцца на два паўслаўні. У пасьляведавы
час ён ператвараецца ў галоўны памер эпічнай паэзіі шлока (sloka-).
Пяць 8-складовых ступаў утвараюць памер панкці (pankti-), у якім апошні радок звычайна становіць рэфрэн.
Схема 11-складовае ступы:
а)	х х х х |	х, х _ х х
б)	х х х х х |	/ х _ х х
Іншымі словамі, у гэтай ступе пераважае трахеічны канец.
Як відаць са схемы, пераходу да кадэнцыі папярэднічае пэўны збой (два лёгкія склады).
Чатыры 11-складовыя ступы ўтвараюць памер трыттубг (tristubh) сама пашыраны ў РВ. У самгіце ён дзеліцца на два паўслаўні.
Схема 12-складовае ступы:
а) х х х х |	х z х _ х _ х
5) х х х х х |	, х х х
Іншымі словамі, у гэтай ступе пераважае ямбічны канец.
Чатыры 12-складовыя ступы ўтвараюць памер джагаці (jagatl) трэці паводле часыдіні ў РВ.
Слаўні, вытрыманыя ў пэўным памеры, могуць аб'ядноўвацца ў строфы. Памер какубг або брыгаці разам з памерам сатобрыгаці аб'ядноўваюцца ў напеў (pragcithd-), a тры памеры гайатры у трыславень (tree-).
Рэдакцыя РВ, што дайшла да нас, завецца Шакгыйа-самгітой паводде настаўніка Шіікалйі (sakalya-), які першым выканаў разбор самгіты на асобныя словы (пада-рэцытацыя). Сярэдняя даўжыня хвалебну вагаецца ў раёне 5-15 слаўняў. Нярэдка бывае так, што пачатак і канец хвалебну выдзяляюцца слаўнямі ў памерах, адрозных ад асноўнае часткі.
У перакладзе на беларускую мову ведавыя памеры перададзеныя толькі прыблізна. Кожная ступа гіавялічаная на адзін склад, што мае перадусім сэнсавую прычыну: пасьля многіх спробаў стала ясна, што сэнс іставіку па-беларуску далёка не заўжды ўкладаецца ў зыходны памер. Менавіта якнайлепшаму захаваньню сэнсу была аддадзеная перавага.
На жаль, такі сэнсава-арыентаваны падыход спарадзіў адзін важны збой у мэтрыцы: памер двухступы вірадж, які уі складаецца з чатырох ступаў па 5 складоў, аб'яднаных у два паўслаўні (5-5 —5-5 —» 6-6 —6-6), фактычна супаў у перакладзе з памерам двухстопны трыштубг (11-11 —> 12-12). Розьніцай паміж імі ў перакладзе палягае толькі ў паўзе: у двухступым віраджы яна абавязкова робіцца пасьля кожных шасьці складоў, а ў трыштубгу яна робіцца пасьля кожных 12 складоў (цэзура ж унутры ступы можа быць пасьля 4-га, 5-га ці 6-га складу).