• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    старымі пуцямі сваймі Савітару бяспыльнымі торнымі цераз паветра I прыйдзі да нас сёньня дарогаю лёгкай
    надай нам ахову замоў за нас слова 1111II
    
    20 Канва, сын Ггораў I Агні, 13-14 Агні або аброчны слуп I напеў = няцотны славень брыгаці, цотны слпвень саіпобрыгаці
    дзеля вас да юнага бога
    многалікіх весяў набожных I
    мы да Агні мкнёмся з хвалебнам хвалебным да яго жаданага многім 111 II
    здабылі ўжо людзі Агні парастка сілы жортвай будзем табе служыці I
    стань нам сягоньня на помач памысны божа у спаборах даруй пярэймы II2II
    мы паслом цябе абіраем
    усяведа жрацом аброку I
    разрастаецца полым шугае высока
    дастае да Неба праменьне II311
    першапасла запаляюць цябе багове
    Дух Варуна Мітра Арйаман I
    Агні з табой любую надобу здабудзе
    той сьмяротны што годзіць годна II4II
    жрэц уцешлівы пан гасподы
    Агні ты пасланец ад весяў I у табе ўсе вечныя сабраны законы устаноўленыя багамі 115II
    толькі ў цябе о Агні ўзьліваецца жортва у найюнага кожны ўзьлівень I
    будзь заўжды памысным абракай неўміручым дзеля нас на многапатомства II6II
    то яму самаўладцу служаць ісыдінна набожныя людзі I пад прызывы мужове запальваюць Агні перамогшы усіх аблудных II7II
    пераадолелі Неба Зямлю ды воды
    дом шырокі сабе стварылі I
    хай іржэ ён жарабец бліскучы паліты
    на кароваздабычах Канвы 118II
    сядзь жа з намі магутны ўспыхні о запросьнік багоў найлепшы I задымі рыжым дымам о ўслаўлены Агні
    закрасуй о варты заколу II9II
    ты каго разлажылі багі дзеля Продка жортвадаўцам найлепшым гэтта I той каго скарбадаўцам Мэдгйатытхі Канва той каго Врышан з Упастутам 1110II
    той каго Мэдгйатытхі Канва
    запаліў паводле абраду I
    ярка яркне ягоная сыць ад праславаў
    так мы Агні сілкуем сілай 1111II
    дарам багацьцем напоўні нас самавольны
    ты ж сябруеш з багамі Агні I нагародаю ты валадарыш славутай літуй мілуй нас о магутны II12II
    стойма Агні ўздыміся зараз
    стань як бог Савітар на помач I стойма зьзяй калі будзем цябе здабыўча адзываць у іншых прызыўцаў 1113II
    стойма нас барані ад атугі знаменьнем языкамі спалі ядухаў I
    стойма пастаў нас Агні каб жыці хадзіці дружбу божую адшукай нам II14II
    барані нас Агні ад чортаў
    барані ад суроку хціўцы I
    барані ад ушкодніка нас ад забойцы
    о найюны высокапромны II15II
    бі скупога каторы нам хоча нашкодзіць жаразубы нібы дубінай I
    хай жа хцівы сурокаў ня точыць начамі
    хай над намі ня мае ўлады 1116II
    Агні ўдачу здабыў для Канвы
    Агні многа сыноў-нашчадкаў I
    Агні зь Мітрам-Варунам памог Мэдгйатытхі
    Агні ў бораньні Упастуту II17II
    з Агні разам Турвашу Йаду Уградэву прызываем здалёк супольна I
    хай прывядзе для Нававаствы й Брыгадратхі для Турвіці сілу ад чортаў II18II
    разлажыў цябе Агні Продак
    роду вечнаму сьветач яркі I
    ты сьвяціў у Канвы сыне ладу паліты чыняць людзі табе паклоны 1119II
    языкі яго ярыя іскрамі сыплюць
    полым страшны не падступіцца I ты чартоў ведзьмакоў ты паганых заўсёды ты ядухаў палі о Агні II20II
    15 Канва, сын Геораў I Марі/ты I гайатры
    вы гульлівай гурбе Марутаў што на возе красуюцца воі I Канвы песьню сваю напраўце 111 II
    ім народжаным у аздобах самазыркім разам з рабымі I разам з коп'ямі ды клінкамі II2II
    ясна чутны ўдары іх пугі
    нібы тут руку падымаюць I
    па дарозе ўбіраюцца зьзяньнем 113II
    вы прапейце гурбе няўрымснай мігатлівай бліскучай зычнай I
    богададзеную малітву II4II
    славаслоў быку між кароваў
    ты гульлівай гурбе Марутаў I крэпнуць воі сокам з-пад зуба II5II
    хто мужове з вас найвышэйшы калі Неба й Зямлю трасальцы I трасяце як прыпол адзежы? 116II
    перад вашым рушэньнем клякне чалавек перад гневам грозным I
    асядаюць і скалы й горы II7II
    Дол зямны перад іх рушэньнем як пан весі стары дрыгоча I перад гонам трасецца ў страху 118II
    вельмідужае іх раджэньне толькі выйшаўшы з маці сілу I здабывае гурба Марутаў II9II
    запяваюць сынове сьпевы расьцягнуўшыся ўсестаронна I наўскапыт яны мчацца з рэвам II10II
    несутомнага сына хмары мчаць высокага гоняць гонам I мчаць шырокага вернуць долу 1111II
    о Маруты сваёю сілай вы людзей павалілі долу I пахіснулі вы самі горы II12II
    як яны выяжджаюць разам то гамоняць мужы міжсобку I чутна ўсякаму іх размова 1113II
    вырушайце хутчэй на порсткіх назьбіралі пачостку Канвы I ап'яняйцеся тут удосыць 1114II
    ёсьць для вас тут чым ап'яніцца вам мы служым заўжды рупліва I каб жыцьця поўны век пражыці 1115II
    15 Канва, сын Ггораў I Маруты I гайатры
    што ў руках шукаючы сябра дзержыце вы як бацька сына? I мы ж мурог для вас разаслалі 111 II
    дзе цяпер вы? зь якою цэльлю?
    мчэце ж Долам нібы па Небе I
    дзе вам рады як пашы гоўе? II2II
    ці праявіце знову ласку?
    о Маруты дасьце нам ручы? I
    ці падорыце зноў удачу? 113II
    каб былі вы о дзеці Прышні уміручымі о Маруты I
    слаўца ваш неўміручым стаў бы 114II
    хай ня будзе ваш песьнятворца нежаданым як зьвер на пашы I хай ня пойдзе дарогай Йамы II5II
    хай ня возьме ў дальнюю далеч хай пагібель нас не загубіць I хай падзе са смагаю разам 116II
    і ў пустыні Рудравы дзеці наганяюць лёгка залеву
    у зацішша мужы парыўчы II7II
    раве бы карова маланка ідзе нібы матка за целем I за проліўнем імі насланым II8II
    і днём наганяюць цямрэчу
    калі з вадавозам Парджанйем I
    Зямлю акрапляюць вадою 119II
    вось ад грому грозных Марутаў задрыжала Зямля наўкола задрыжалі паўсюды людзі 1110II
    вы едзьце на цьвёрдакапытых на конях нястомных імчэце I ўсьлед яркім высокабярэжным 1111II
    быць трывалым вашаму возу абадом скакуном Марутаў I павады хай вашы ня рвуцца 1112II
    зьвярніся песьнясьпевам доўгім па старасьць да Пана малітвы I да сябра прыгожага Агні II13II
    адмерай жа ў роце хвалебен загудзі як Парджанйа грымны I запявай напеў урачысты II14II
    слаў натоўп Марутаў іскрысты дзівагодны лік песьняпеўцаў I хай у нас насыцяцца сілай II15II
    10 Канва, сын Ггораў I Маруты I напеў = няцотны славень брыгаці, цотны славснь сатобрыгаці
    калі вы здалёку мужове
    як полым міргаеце мерна I
    кім намоўлены кім вы натхнёны Маруты
    да каго вы мчыце трасальцы? Ill II
    цьвёрдай быць вашай зброі бяду адганяці трыўкай быці проці варожжа I вашай сіле спраўляць дзівагодныя дзівы а ня сьмертнага чарадзея II2II
    цьвёрдае вы друшчыце ўдрузгі
    цяжкае вы коціце лёгка I
    дзеці Рудры мчыце вы па макаўках дрэваў
    прасторамі горных вяршыняў 113II
    не знайсьці на Небе роўнага вам супорцы
    не знайсыді на Зямлі праціўцы I вашай сіле любую навалу стрымаці покуль вы разам мужове 114II
    сутрасаюць Маруты горы
    вырываюць лясныя дрэвы I о багі вы бушуеце нібы п'яныя ўсёй гурбой о ворагабойцы 115II
    у вазы вы запрэглі пярэстых аленяў перадуе ім рыжы корань I
    і сама Зямля схіліла слых да выправы
    і спужаліся пужма людзі II6II
    выбіраем вашу памогу
    каб хутчэй здабыці патомства I вырушайце ж на помач да нас як калісьці да Канвы спужанага пужма II7II
    небыль Маруты што галіцца нам нашкодзіць насланую вамі ці сьмертным I прэч адхілеце змогай сваёю патужнай прэч ад нас праганеце Рудры 118II
    непалоўна вы адарылі
    о пачэсныя Канву дарам I непалоўнай падмогаю нас адарэце як маланкі дажджом Маруты II9II
    непалоўная ваша патуга о даўцы
    непалоўная ваша змога I
    кіньце нянавісыдь у ненавісьніка рушаў як стралу пусьцеце ў ліхога II10II
    8	Канва, сын Ггораў I Пан малітвы I напеў = няцотны славень брыгаці, цотны славснь сатобрыгаці
    уздыміся Пане малітвы
    богалюбы цябе благаем I
    хай прыедуць сюды дарадаўцы Маруты
    будзь і ты нашым госьцем Індра 111 II
    то цябе сыне сілы прызывае сьмертны
    як толькі прызначана стаўка I
    хай здабудзе сыноў о Маруты шмат коней
    той хто вас палюбляў заўсёды II2II
    хай прыйдзе сюды Пан малітвы
    хай прыйдзе багіня ўлагода I
    хай адгоду да мужнага дар пяцікротны
    аднясуць наш аброк багове 113II
    хто вядоўцу дабром надзяляе прыўкрасным здабывае вечную славу I
    для яго мы просім падмацунку патомствам
    пераможных сыноў-асілкаў 114II
    засьпяваў урачысты славень
    Пан малітвы завёў мысьлітву I
    дзе багове Індра Варуна Арйаман
    знаходзяць сабе насалоду 115II
    гэту мысьлітву прамовім для вас на вечы незраўнаны добрахвалебен I
    гэту прамову прымеце мужы ласкава
    усякае споўніць жаданьне II6II
    хто зраўнаецца з богалюбам
    з чалавекам мурог паслаўшым? I далёка прасунуўся па рэках угоднік пасярод заснаваў сялібу II7II
    хай уладу сваю з валадыкамі множыць
    у навале яго зацішак I
    не стрымаць не змагчы перуноўца ў спаборы ні ў малым ні ў вялікім бога II8II
    9	Канва, сын Ггораў I Варуна, Мітра й Арйаман, 4-6 сыны Бязьмежы I гайатры
    чалавек які пад аховай
    Варуны Мітры Арйамана I ніколі яго не падманеш 111 II
    сьмяротны якога ад шкоды нібы на руках выбаўляюць I працьвітае цэлы й здаровы II2II
    праганяюць варожасьць праўцы перашкоды на іх дарозе I праз усе вядуць небясьпекі 113II
    лёгкі пуць о сыны Бязьмежы для таго хто рушыць суладна I не бывае для вас затору 114II
    хай аброк які ведзяце вы нацянькі о сыны Бязьмежы I дасягне вашай думкі богі II5II
    здабывае такі сьмяротны сам багацьця ды ўсё патомства I дар атрымвае неадольны 116II
    як жа выканаць нам сяброве вялебен Арйаману й Мітру I пір вялікі Духу Варуну? II7II
    не даносам на тых што шкодзяць праклінаюць людзей субожных I толькі слаўнем вас прызываю II8II
    як трымальца чацьвёркі трэба баяцца да раскладу цырак I уракаць абмаўляць ня варта II9II
    75
    10	Канва, сын Ггораў I Пушан I гайатры
    о Пушане прайдзі пуцямі разгарні цясьніну о божа I ачалі нас сыне вызволу 111 II
    о Пушане лютага воўка што сіберны нам пагражае I прагані яго прэч з дарогі II2II
    прагані разбойніка божа што задумаў рабоўнік ліха I прэч з дарогі жані зладзея II311
    у двудушнага мужа божа
    у зламоўцы кім ён ні быў бы I раздушы галаўню нагою II4II
    дапамогай тваёй о мудры заручыцца хочам о дзіве I што дзядом памагаў ты ёю 115II
    о найлепшы носьбіце меча
    залатога о ўседабротны I
    хай здабыча нам будзе лёгкай 116II
    адвядзі ад нас перасьледцаў сутвары нам дарогу лёгку I надзялі о Пушане духам II7II
    адвядзі нас на добры выпас хай дарога ня будзе цяжкай I надзялі о Пушане духам 118II
    памажы адары дай плёну навастры ды жывот напоўні I надзялі о Пушане духам II9II
    мы Пушана бога ня крыўдзім апяваем дзіва ў хвалебнах I пра багацьці яго благаем II10II
    9	Канва, сын Ггораў I Рудра, 3 Рудра ды Мітра-Варуна, 7-9 Сома I гайатры, 9 ануштубг