• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    Агні божа ты мужа ад крывой дарогі на служэньні аброчным ратуеш рупліўча I у рашучым спаборы мужоў за надобу нават са жменяю перамагаеш процьму II6II
    Агні ты у нясьмерце навышняе ў славу мужа ўміручага пераносіш штодзённа I сам таго прагнучы божа абодвум родам ты прыносіш уцеху й ласунак уладцу II7II
    ты Агні праслаўлены нашага сьпеўцу зрабі бліскучым у здабычы надобаў I хай новым тварэньнем спасьпеем у чыне о Неба-Зямля памагайце з багамі II8II
    Агні ты есі для нас у бацькоўскім лоне бог між багоў о ты бездакорны чувалец I будзь целатворцам ты песьняробу заступцам божа гойны ты сейбіт усяго багацьця II9II
    Агні ты есі нам бацькам нашым заступцам творцам сілы жыцьцёвай твая мы радзіна I сотні ў табе зьбіраюцца тысячы даткаў о нязманны адважлівы пастыр закону II10II
    Агні цябе найпершым жывым для жывога богі зрабілі панам Нагушавай весі I
    Іду зрабілі настаўніцай для чалавека каб ад мяне айца нараджалася чада 1111II
    Агні божа апекай о слаўны сваёю барані шчадроўцаў нашых і нас таксама I ты заступца патомства ахоўнік кароваў абаронца найпільны у сваім законе II12II
    Агні аброчніка ты апякун найблізкі для бяззбройнага двойчыдвухвокі палаеш I мужа што жортву прыносіць дзеля бясьпекі нават слабую мысьлітву прымаеш шчыра II13II
    Агні ты мужу што славіць цябе шырока прагны набытак вышні яму здабываеш I нават убогаму ты як айцец і заступнік настаўляеш цёмнага як болей вядушчы II14II
    Агні ты мужа які атрымаў уздачу
    як дасьпех добрасшыты бароніш зусюды I ложак ежу хто ў доме трымае для госьця чыніць жывааброк той трапіць на Неба II15II
    ты Агні даруй нам праграшэньне гэта дарогу якою мы прыйшлі здалёку I друг бацька заступнік выжатнікам Сомы ты сьмертных нястомна натхняеш на слаўні II16II
    Агні прыйдзі як прыходзіў раней да Продка о Ангірасе да Ангіраса зь Йайаці I прывязі о чысты божы род на пасад наш пасадзі на мурогу задаволь аброкам II17II
    о Агні малітваю гэтай пасілься
    стваронаю зь ведай стваронаю ўмела I да лепшае долі прывядзі нас божа адор нас ласкай нагародапрыноснай II18II
    55
    15 Гіранйаступа з роду Ангірасаў I Індра I трыштубг
    пра Індравы вычыны хачу распавесьці пра першыя подзьвігі пярунадзержцы I забіў мужны зьмея ды выпусьціў воды прабіўшы адчыніў ён горныя нетры 111 II
    забіў мужны зьмея што гару аблытаў Тваштар яму вычасаў пярун грымучы I нібы рыклівыя да цялят каровы
    пабеглі да мора імклівыя воды II2II
    як бык той разьюшаны выбраўшы Сому напіўся з трох кадзяў ён выжматым сокам I пярун ухапіўшы паціснуў шчадровец забіў са зьмеяў першароднага зьмея 113II
    забіў ты Індра першароднага зьмея панішчыў божа чарадзей чарадзеяў I
    зачаў само Сонца і Неба з Зарою
    няма з таго часу табе супраціўца 114II
    забіў акрутніка з акрутнікаў Індра бясплечага зьмея перуном магутным I нібыта сякераю сьцятае гольле
    ляжыць распрастаны на Зямлі напасьнік 115II
    як п'яны ваяка ён вызваў на бітву няўмелы адважніка сытага жомам I ня вытрымаў націску ягонай зброі паў Індраў супернік раздушаны богам II6II
    бязногі бязрукі ён бораўся зь Індрам
    ды муж перуном па хрыбце яго выцяў I імкнуўся лягчанец з быком зраўнавацца ды быў раскіданы па многіх мясыдінах II7II
    ляжыць трысьняговаю сечкай акрутнік струменяць па ім воды Продка патокам I каго трымаў ён пад замком сіламоцай цяпер пад нагамі ляжыць у іх Врытра II8II
    зьнябыліся сілы ў радзіцелькі Врытры ударыў яе перуном сваім Індра I прыдушаны маткаю зьмей распасьцёрся ляжыць зь ім Дану бы карова зь цяляткам II9II
    ня пыняцца воды струменяць віруюць схаваўшы ў сабе цела мёртвага зьмея I таемнае месца абмываюць Врытры
    ў цьме доўгай сукрытага ворага Індры 1110II
    дружынам паганца нявольніцам зьмея замкнёным нібыта каровам у скнараў I прабіў тады выхад закрыты акрутным забіўшы Врытру ён адамкнуў патокі Illi II
    ты ў конскі волас абярнуўся о Індра
    калі цябе ў сківіцу выцяў акрутнік I здабыў кароваў божа адзіны Сому
    пусьціў сем патокаў о мужны на волю II12II
    ні гром ні маланкі якія наклікаў
    ні град ні туман не далі паратунку I
    калі барукаліся Індра са зьмеем
    здабыў навечную адолю шчадровец 1113II
    якога ж пабачыў ты мсьціўца за зьмея што страх пранікнуў у забойцава сэрца I калі дзевяноста і дзевяць патокаў спалоханым сокалам перамахнуў ты? II14II
    пан рушы ды нерушы пярунадзержца пануе Індра над бязрогім рагатым I ён правіць народамі ён валадыка нібыта вобад што абдымае сьпіцы 1115II
    
    15 Пранйасіпупа з роду Ангірасаў I Індра 1 трыштубг
    хадзем жа да Індры па добрых кароваў
    няхай жа пацьвердзіць над намі апеку I ці споўніць ён нашае шчырае мкненьне нязломны да гэтага дару да гоўя? Ill II
    да бога нязможнага надобадаўцы імчу як ляціць у гняздо сваё сокал I узьнёслымі слаўнямі славячы Індру якога ў выправе завуць песьнятворцы II2II
    туламі абвешаны ў поўным дасьпеху зганяе кароў у любога бясчынца I зьбіраючы зьбірма для сябе багацьці ня сквапся о ўзрослы падзяліся з намі 113II
    усьмерціў паганца багатага білам адзін хоць і рушыў з падмогаю Індра I на ўсе староны разьляцеліся з кручы санакі загінулі люд неаброчны 114II
    памчалі наўцёкі пакінуўшы валку куды неаброчным з аброчнымі біцца I
    ты здмуў напаўшы з высокага Неба усіх беззаконьнікаў з абодвух сьветаў II5II
    на бітву войска бездакорнага бога паўсталі радамі плямёны навагва I валы лягчаныя ад быка пабеглі
    па схілах ад Індры прыняўшы паразу II6II
    ты гнаў рыдаючых рагочучых Індра
    да самага краю о грозны прасторы I з высокага Неба ты спаліў паганцаў прыняўшы ад жатніка ад слаўцы славень II7II
    Зямлю ахінуўшы апонай сваёю
    ў аздобе залотнай сьпяшаліся ўпрочкі I ды пана буланых мінуць не прымелі
    сваімі віжамі атачыў ён Сонца II8II
    абняў абхапіўшы ты абодва сьветы
    сваім велізар'ем о Індра магою I з разумнымі ты перамог неразумных паганцаў здмуўшы з дапамогай малітваў 119II
    ні краю Зямлі не дасталі ні Неба быка атачыць не змаглі чарадзействам I узяўшы перуна сабе ў памагальцы
    сьвятлом зь цямрэчы ён надаіў кароваў 1110II
    на волю яго заструменілі воды
    сярод суднаходных ён вырас акрэпнуў I ударыў мыслазасяроджаны зьмея
    ударам найгрозным усьмерціў навечна 1111II
    разьбіў Ілібішавы Індра цьвярдыні
    расьсёк напалам ён рагатага Шушну I штосілы ударыў шчадроўча патужны расьцяў перуном ты праціўніка божа II12II
    напаў на сваіх наступетнікаў Індра раструшчыў цьвярдыні вастрыём магутным I пусьціўшы пярун свой пацэліў у Врытру намер свой супоўніў здабыў перамогу 1113II
    ты Кутсу свайму дапамог улюбёнцу быку дапамог у барацьбе Дашадйу I да самага Неба стаў пыл ад капытаў узьняўся Швайтрэйа на мужазамаганьне II14II
    памог ты бязрогаму буйвалу Швітрйу Зямлю у Тугравых людзей зваяваці I
    задоўга марудзілі яны ў чаканьні набыткамі ворагаў ты завалодаў 1115II
    
    12 Гіранйаступа з роду Ангірасаў I Ашвіны I джагаці, 9,12 трыштубг
    тройчы сёньня зьявецеся вы перад намі дальні ваш пуць дары неабсяжны Ашвіны I
    к вам нібы ў холад да робы хінёмся Спасы
    дайце ж гэтуль прывесьці сябе песьняпеўцам 111 II
    тры абады ў калясьніцы вашай мядовай
    ведае кожны пра вашу цягу да Сомы I тры апоры пастаўлены ўсяму апорай
    тройчы днём выяжджаеце тройчы ўночы II2II
    тройчы на дзень о хавальцы нашых заганаў тройчы сёньня аброк акрапеце мядамі I
    тройчы нас дарадаўчай багове Ашвіны на зьмярканьні на золку насыцыде сытою 113II
    тройчы едзьце да мужа законьніка Спасы тройчы рупліўцу паможце яму траяка I тройчы радасьць вы нам прынясеце Ашвіны
    тройчы насыцьце сыцівам нас нібы мова 114II
    тройчы дароў вы нам прынясеце Ашвіны тройчы паможце на богаслужбе малітвам I тройчы шчасьцем вы тройчы адорце нас славай узышла на трохколавы поваз Санцоўна 115II
    тройчы дайце нябёсных Ашвіны гаюнкаў тройчы дайце зямных і тройчы надайце з водаў I спор і здароўе сыну майму прывязеце
    тройчы яго атульце паны зіхаценьня II6II
    тройчы на дзень прыяжджайце да нас Ашвіны вокал сьвету траістага Зямлі о Спасы I о вазьніцы імчэце па трох даляглядах
    о пачэсныя нібы той вецер на пашу II7II
    тройчы з рэкамі Спасы зь сямю мацяркамі
    тры судзіны траяка гатуецца жортва I над трыма лятаючы землямі лётма небасхіл вы бароніце і днём і ноччу II8II
    дзе тры калясьніцы трохскладнае колы?
    дзе тры сядзеньні угнязьдзіліся разам? I калі запражэньне асла дараношы які на аброк вас прывозіць о Спасы? II9II
    прыяжджайце о Спасы на жортважаротву мёду напецеся мёдапітушчым ротам I шчэ да сьвітаньня ваш пасылае Савітар воз жыравіты яркі на нашы абрады 1110II
    прыяжджайце о Спасы на мёдапаіны
    з тройчы адзінаццацьма вы гэтуль багамі I вы прадоўжаце век нам сатрэце хваробы адхінеце нянавісьць і нам сударожце 1111II
    на возе Ашвіны сваім трохскладовым дар многасыноўні вы нам прывязеце I мы вас праслаўляем зываем на помач надайце нам сілы ў баі за пярэймы 1112II
    11 Гіранйаступа з роду Ангірасаў I 1 (па ступах) Агні, Мітра-Варуна, Ноч і Савітар, 2-11 Савітар I трыштубг, 1,9 джагаці
    прызываю Агні першым дзеля прасьвяды прызываю ў памочнікі Мітру-Варуну I
    прызываю я Ноч супакойніцу рушы
    прызываю бога Савітара на помач 111 II
    сягаючы чорнай прастораю едзе
    спачынак даруючы сьмертным нясьмертным I імкне на сваёй залатой калясьніцы
    сюды Савітар аглядаючы быты II2II
    то долу ён едзе пачэсны то ўгору
    на пары буланых едзе бліскучых I здалёку Савітар да нас прыяжджае усякую прэч праганяючы неруч II311
    на воз многакветны жамчугом убраны на поваз высокі залотазанозны I
    узышоў Савітар бог яркапраменны
    магуцьце яўляючы чорным прасторам 114II
    глядзяць на людзей беланогія коні
    у дышлі залатым бягуць вараныя I адвечна весі ў Савітаравым лоне усе ды заўсёды ў ім месьцяцца быты II5II
    два Небы з трох у Савітаравым лоне у Йамавым трэцяе мужоў прыстанак I
    нясьмерце на ім як на загваздцы кола
    хто гэта спасьцігнуў хай зараз прамовіць II6II
    асьвятліў крылаты прасторы паветра глыбоканатхнёны Дух добравадатар I дзе Сонца цяпер? хто спасьціг таямніцу?
    каторага Неба сягнуў яго промень? II7II
    восем верхавінаў Зямлі асьвятліўшы сем рэкаў раўніну на тры перагоны прыходзіць Савітар бог золатавокі угодніку годзячы дарам адборным 118II
    бог залотадалонны руплівы Савітар падарожыць між Небам і Долам натхнёны I гоніць хваробу й Сонца вядзе за сабою рушыць на Неба сягае чорнай прасторай 119II
    вадатар выдатны Дух золатарукі
    хай гэтуль прыйдзе літасьцівы памочнік I чартоў ведзьмакоў праганяючы ўпрочкі прыходзіць штовечара славапраслаўны II10II