• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    другой невядома падобнай запрэжкі што вам о Маруты прамовіў Готама I усьлед залотакалёсным
    жалезнаікольным гледзячы вепрам II5II
    нясецца ваш гуд о Маруты адгульны туруе як голас вядоўцы на вучце I лёгка ён яго паўтарае
    як заведзена даланямі II6II
    10	Готама, сын Рагі/ганаў I усе багі (1-2, 8-9 багі, 10 Бязьмежп) I джагаці, 6 віратстхана, 8-10 трыштубг
    хай адусюль да нас прыйдуць сілы натхненьня
    хай непадманныя несупынна крынічаць I каб заўсёды багі нам ува ўсім спрыялі каб штодня баранілі пільнуючы пільна 111 II
    божая ласка для праведных нагарода
    божая шчодрасьць хай зыдзе на нас сягоньня I божае дружбы з пачцівасьцю мы благаем
    хай багове працягнуць наш век доўгалецьце II2II
    іх адвечным запросам мы тут прызываем Бгагу Мітру Бязьмежу бясхібнага Дакшу I Арйамана Варуну Ашвінаў ды Сому
    хай нам створыць шчасная Сарасваці шчасьце II311
    хай навее нам Вецер ашчасных гаюнкаў
    хай і маці Зямля хай і Неба айцец нам I
    хай ашчасныя жорны што Сому выжмаюць
    хай пачуюць наш зоў клапатліўцы Ашвіны 114II
    пана рушы ды нерушы мы прызываем надыхальніка дум малітоўных на помач I
    каб набыткі нашыя Пушан павялічваў
    абаронца непадманны дзеля прасьвяды 115II
    хай нас прасьвядай многаслаўны Індра
    хай нас прасьвядай Пушан усяможны I хай нас прасьвядай Таркшйа цэлаабодны
    хай нас прасьвядай надзеліць Пан малітвы II6II
    хай Маруты на конях пярэстых прымчацца на аброк красавацца атожылкі Прышні I сонцавокія вогнеязыкія людзі
    хай усе да нас прыйдуць багове на помач II7II
    дабро о багове пачуйма вушыма
    дабро о багове пабачма вачыма I мы славім багоў каб у целе здаровым
    багамі дадзенае жыцьцё пражыці 118II
    сто восеняў богі яшчэ перад намі
    дзе старасьць чакае на нашыя целы I
    дзе нашы сыны маюць стацца бацькамі
    наш век не папсуйце пасярод дарогі 119II
    Бязьмежа ёсьць Небам Бязьмежа паветрам Бязьмежа ёсьць маці і бацькам і сынам I Бязьмежа ўсе богі Бязьмежа пяць родаў што роджана й тое што толькі радзіцца II10II
    zfejvsfen 55
    9 Готама, сын Рагуганаў I усе багі I гайатры, 9 ануштубг
    хай Варуна прамавадатар
    нас вядзе ды Мітра вядушчы I
    Арйаман супольна з багамі 111 II
    багатыя ўладцы багацьця
    неаблудныя кожнадзённа I
    ахоўваюць пільна законы II2II
    хай ахову нам забясьпечаць
    неўміручыя уміручым I
    адганяючы варажнечу II311
    хай пуціны-дарогі знойдуць
    на пуцьцё нам Індра Маруты I
    Пушан Бгага вартыя славы 114II
    увянчайце малітвы гоўем
    о Пушане о Вішну шпаркі I
    надзялеце вы нас прасьвядай 115II
    мёданосяць вятры суладным
    мёданосяць суладным рэкі I
    мёданосяць хай нам і травы II6II
    мёданосяць хай Ноч Зарыцы мёданосіць хай Дол шырокі I мёданосіць хай Неба бацька II7II
    мёданосіць хай нам пан лесу мёданосіць няхай і Сонца I мёданосяць няхай каровы II8II
    хай спорыць нам Мітра Варуна хай спорыць нам Індра Арйаман I хай спорыць нам Пан малітоўя хай спорыць нам Вішну сігасты II9II
    23 Готама, сын Рагуганаў I Сома I трыштубг, 5-16 гайатры, 17 ушніг
    ты Сома праз мысьль сябе праяві нам
    ты сядру вядзі нас найпростай дарогай I так нашы дзяды пад тваім правадырствам адзержалі долю ў бажыстым багацьці 111 II
    ты Сома натхнёны спасярод натхнёных
    ты сядру здаляшчы спасярод здаляшчых I ты бык між быкоў ты дужы ўсяведзец бліскучы з бліскучых ты мужадазорца II2II
    законы твае што законы Варуны
    высока і глыбока твая праява I
    ты чысты о Сома як Мітра ўлюбёны
    ты варты служэньня як варты Арйаман 113II
    у кожнай праяве сваёй у нябёснай
    у земнай у горах у травах у водах I
    у кожнай памысны о Сома нягнеўны
    прымі валадару ты нашыя жортвы 114II
    ты о Сома спадар пасаду
    ты валоднік і Врытрабойца I
    ты балагая сіла духу II5II
    і калі ты Сома захочаш
    каб жылі мы то не памром мы I
    хвалалюбны пане дзярэўя 116II
    ты для праведніка старога ты для юнага долю здолю I надаеш на жыцьцё о Сома II7II
    барані нас з усіх старонаў валадару ад ліхадзеяў I сьцеражы сяброў сьцеражоных 118II
    той ашчаснай памогай Сома
    што для ўгодніка маеш досыць I памажы нам многапамочнік II9II
    прыхадзі нацешыцца нашым абрачэньнем нашай прамовай I
    будзь жа нам на успор о Сома II10II
    мы хвалебнам цябе о Сома узмацняем вешчыя ў мове I увайдзі ў нас вельміласкавы 1111II
    згубца хіраў спор гаспадаркі добрадаўца множнік дастатку I будзь нам добрым о Сома другам II12II
    Сома радуйся ў нашым сэрцы як на пашах гойных каровы I нібы муж у сваёй дамоўцы II13II
    хто ў сяброўстве з табой о Сома сьмертны радасьць знаходзіць божа I той валодае вешчай здоляй 1114II
    апрастай ад праклёну божа
    абаронь ад атугі Сома I
    будзь нам сябрам вельміласкавым 1115II
    набухай убірай зусюды
    у сябе бычыную сілу I
    будзь жа зборняю нагароды 1116II
    набухай жа о найп'янючы
    ты сваёю кожнай сьцяблінай I
    будзь на спор нам сябрам прачулым о Сома II17II
    хай разам малокі твае нагароды
    зьліюцца добрыя бычыныя сілы I
    набухшы о Сома па-дзеля нясьмерця здабудзь на Небе найвышэйшае славы II18II
    праявы твае што жаротваю чцяцца
    хай наш пачастунак аброчны аточаць I ты спор гаспадаркі спрыяч добрамужны як мужанязгубца ўвайдзі ў нашы жытлы II19II
    даруе ён порсткага скакуна карову
    даруе ён сына руплівага ў справах I дасужага ў доме на вучце на зборы на славу айцу свайму ўгодніку Сомы II20II
    нязможнага ў бітвах выбаўцу ў спаборах здабыўцу вод Сонца дазорцу грамады I раджонага ў валках цябе пераможцу вітаем праслаўнага ў краснай сялібе 1121II
    ты Сома расьліны спарадзіў самохаць
    ты Сома каровы спарадзіў ды воды I
    ты Сома паветра распасьцёр шырока
    ты Сома сьвятлом разгарнуў цемру ночы II22II
    ты божаю мысьляй о Сома бажысты здабудзь сілавіты нам долю ў багацьці I
    табе не завадзіць ты ўладца мужнечы памож абодвум у кароваздабычы II23II
    55
    IS Готама, сын РагуГанаў I Зара, 16-18 Ашвіны I 1-4 джагаці, 5-12 трыштубг, 13-18 ушніг
    вось і Зоры-зарыцы ўзьнялі сваё знамя на усходзе сьвятлом націраюцца дзевы I нібы воі што зброю сваю начышчаюць павяртаюцца маткі рудыя каровы 111 II
    узьляцела зьнячэўку рудое праменьне лёгкаўпрэжнае рыжае ўпрэжана гоўе I сутвараючы вехі сягоньня як перша разьлілі на усходзе сьвятлівыя промні II2II
    напяваюць як жонкі занятыя справай едучы здалёку на супольнай запрэжцы I везучы для шчадрыстага жортвападаўцы насычэньне для спраўнага сомавыжымцы 113II
    начапляе аздобы як тая скакуха
    агаляючы грудзі як вымя карова I цэлы сьвет асьвятліла сабою Зарыца цемру ночы раскрыўшы як гоўе згароду 114II
    ізноў запалаў яе полым зіхоткі
    пачвару чорную праганяе ўпрочкі I як слуп аздабляюць на вучтах аброчных убралася ў промні нашчадзіца Неба II5II
    ужо перайшлі мы на той бераг цемры зарэе Зара сутвараючы вехі I усьмешкаю зьзяе нібы спакушальнік людзей абуджае на радасьць красуня II6II
    вадатарку сьветлую многаўлагодаў нашчадзіцу Неба слаўляюць Готамы I адмер нагародаў нам поўных патомства ад коней Зарыца да дойных кароваў II7II
    здабыць бы Зара добрамужнага скарбу ад коней да служак бліскучых багацьцяў I ашчасьніца зьзяйная славай дзівоснай настройся на дар нагародзіца вышні 118II
    палае багіня прыцягвае позірк
    усе аглядаючы наўкола быты I усё жывое абуджае да руху адданых празорцаў прымае прамову II9II
    адвечная родзіцца знову ды знову
    у квет неадменны сябе аздабляе I як стаўкі дасужы гулец скарачае багіня жыцьцё уміручага мужа II10II
    яна адкрывае нябёсныя межы
    прачнуўшыся прэч праганяе сястрыцу I зьмяншае юніца людзей пакаленьні
    палаючы вокам сваяго каханка 1111II
    сьвятло разагнала як статак папасам
    як бурны паток разьлілася шырока I ніколі ня ломячы божых законаў заўсёды зьяўляецца з косамі Сонца II12II
    о Зара прынясі нам яркі
    нагародзіца дар бліскучы I
    каб сабе мы змаглі забясьпечыць патомства II13II
    о Зара-зараніца сёньня
    ты багатая коньмі гоўем I
    о багіня ўлагодная вызары скарб нам II14II
    запрагай о Зара рыжавых
    нагародзіца сваіх коней I
    прывязі нам дары ўсе ашчасныя сёньня 1115II
    о Ашвіны ў золатаносны выяжджайце ў аб'езд о дзівы I каля нас супынецеся каровадаўцы II16II
    вы што зь Неба пусьцілі покліч
    вы што людзям сьвятло адкрылі I
    прывязеце о дзівы нам клёку-падсілку II17II
    хай жа едуць сюды Ашвіны абады залатыя мчацца I
    каб у нас на сьвітанку насыціцца Сомам II18II
    12 Готама, сын Рагуганаў I Агні-Сома I 1-3 ануштубг, 4-7,12 трыштубг, 8 джагаці або трыштубг, 9-11 гайатры
    Агні-Сома зьвярнеце ўвагу на мой зоў о быкі ласкава I спадабайце мае хвалебны будзьце ўгодніку на спацеху 111 II
    Агні-Сома таго хто сёньня славень чыніць для вас пачціва I надзялеце дарам кароўным добрамужным і добраконным II2II
    Агні-Сома хто годзіць жортвай хто вам чыніць жаротвадзею I хай з патомствам сваім здабудзе поўны век і дар добрамужны ІІЗІІ
    о Агні ды Сома слыве ваша мужнасьць вы ежу з каровамі скралі у скнараў I вы зьнішчылі разам Брысайева кодла сьвятло адшукалі адно дзеля многіх 114II
    вы гэты сьветачы на Небе высокім о Агні ды Сома зьмясьцілі сумысна I вы рэкам палонным ад ганьбы й праклёну о Агні ды Сома далі вызваленьне 115II
    аднога Заплодак прынёс зь небасхілу другога арол выкраў з горнае кручы I
    о Агні ды Сома вы сытыя слаўнем шырокі стварылі прастор для аброку II6II
    о Агні ды Сома гатовай жаротвы ад'ежце быкове прымеце з уцехай I аховай памогай вы будзьце нам добрай на спор і здароўе аброкападаўцу II7II
    хто Агні ды Сому слугуе жаротвай
    хто мысьляй слугуе дабожнай хто жырам I харанеце служэньне яго ад атугі
    весі й народу даруйце велеахову 118II
    Агні-Сома завём вас разам
    разам вы валоднеце жортвай I
    між багоў вы разам у шане II9II
    Агні-Сома хто жырам годзіць хто вам гэту творыць хвалітву I усьвяцеце яму дар вышні II10II
    Агні-Сома жаротвы нашы спадабайце гэты апевы I прыхадзеце да нас супольна 1111II
    о Агні ды Сома напрамце нам коней напоўнеце жортвазабельнае гоўе I надайце нам сілаў і нашым шчадроўцам зрабеце слухмянаю нашу адправу 1112II
    16 Кутса з роду Ангірасаў I Агні (Родавед), 8 (тры ступы) багі, 16 першая палова Агні, другая Мітра, Варуна, Бязьмежа, Сіндгу, Зямля й Неба I джагаці, 15-16 трыштубг
    гэты хвалебен для годнага Родаведа
    мы гатуем уважна нібы калясьніцу I
    хай паклапоціцца ён дзеля нас на сойме
    Агні ў дружбе з табою ня ведаць нам шкоды 111 II
    для каго ты аброчыш той муж працьвітае
    ў міры жыве неўвярэдны добрасыноўні I дужы ён злыбедзе ўсякай непадуладны