• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    з усякай цясьніны прасторатварыца 111 II
    хай прыйдуць багове да нас з памажэньнем пад песьні-хвалебны мужоў Ангірасаў I хай індравай Індра марутнай Маруты заслоніць заслонай бязьмежнай Бязьмежа II2II
    хай нашым хвалебнам здаволіцца Індра Варуна Савітар Арйаман ды Агні I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю 113II
    13 Кутса з роду Ангірасаў I Індра-Агні I трыштубг
    о Індра ды Агні на сама бліскучай што зорыць за кожным у сусьвеце бытам I рушайце да нас на сваёй калясьніцы насыта напецеся выжматым Сомам 111 II
    о Індра ды Агні наколькі шырокі наколькі глыбокі сусьвет навакольны I няхай будзе гэтакім самым сёй Сома каб вашую мысьль насыціць насыта 112II
    імём балагім наракліся вы разам
    вы разам усьмерцілі ворага Врытру I
    дык разам сядайце о Індра ды Агні
    напецеся поем бычыным быкове II311
    агні запаліўшы нацёршыся жырам падняўшы чарпень ды мурог разаслаўшы I сюды дзе вострыя ўзьліваюцца Сомы прыйдзеце багове адорце нас ласкай 114II
    усе вашы вычыны Індра ды Агні
    усе вашы вобразы й бычыныя сілы I
    усе памажэньні што нам даравалі
    вы зь імі напецеся выжматым Сомам II5II
    казаў я калі першы раз выбіраў вас
    што з Духамі прыйдзецца біцца за Сому I прыйдзеце я верны вам ісьціннай верай насыта напецеся выжматым Сомам II6II
    ці ў доме сваім вы п'янееце поем
    ці ў доме валодніка ці малітоўцы I адтуль о быкове да нас прыяжджайце насыта напецеся выжматым Сомам II7II
    ці ў племі турвашу вы сёньня багове
    ці ў йаду ці ў другйу ці ў ану ці ў пуру I адтуль о быкове да нас прыяжджайце насыта напецеся выжматым Сомам 118II
    ці сёньня на блізкай Зямлі вы багове
    ці вы на сярэдняй ці можа далёкай I адтуль о быкове да нас прыяжджайце насыта напецеся выжматым Сомам 119II
    ці вы на далёкай Зямлі о багове
    ці вы на сярэдняй ці можа на блізкай I адтуль о быкове да нас прыяжджайце насыта напецеся выжматым Сомам 1110II
    ці вы на Зямлі о багі ці на Небе
    ці можа ў гарах у расьлінах у водах I адтуль о быкове да нас прыяжджайце насыта напецеся выжматым Сомам 1111II
    ці вы на сьвітаньні о Індра ды Агні
    ці вы серадня п'яніцеся напоем I
    адтуль о быкове да нас прыяжджайце
    насыта напецеся выжматым Сомам II12II
    о Індра ды Агні напіўшыся Сомам
    усе заваюйце для нас нагароды I
    хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам
    хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II13II
    8	Кутса з роду Ангірасаў I Індра-Агні I трыйітпубг
    акінуў я думкай шукаючы ўцехі
    о Індра ды Агні радню й супляменцаў I няма ў мяне іншай апекі як вашай для вас я малітву твару дараносну 111 II
    я чуў што вы большыя дарападаўцы
    ад зяця о Індра ды Агні ад швагра I таму з паднашэньнем салодкага Сомы ддя вас я вычэсваю новы хвалебен II2II
    благаючы каб не парваліся вожкі
    з магою продкаў сумяраючы сілы I п'яняцца быкове для Індры ды Агні для жорнаў бажыстых у лоне Дгішаны II311
    для вас выжымае багіня Дгішана
    о Індра ды Агні п'янлівага Сому I о болагарукія ўзбоўтайце зь мёдам зьмяшайце Ашвіны яго вы з вадою 114II
    о Індра-Агні ў дзяліцьбе багацьця
    я чуй вы найдужыя ў ворагаборстве I сядайце ж на мурог на гэтым аброку напецеся Сомам о пастыры люду 115II
    вы большыя ў сіле за ўсякае войска
    вы большыя ў сіле за Неба зь Зямлёю I
    вы большыя ў сіле за горы ды рэкі
    о Індра ды Агні за іншых істотаў II6II
    пасобце пасобай о Індра ды Агні
    паможце пярунадалонныя дужа I
    тым самым бо Сонца праменіць праменьнем каторым і нашым праменіла продкам II7II
    паможце у бітвах о горадабурцы
    пасобце о Індра ды Агні пасобай I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам
    хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II8II
    iiU
    9	Кутса з роду Ангірасаў I Рыбгу I джаГаці, 5,9трыштубг
    тчэцца нанова тканая мною малітва найсалодкія словы зьбіраю ў хвалебен I гэтае мора ўсім прызначаю багом я славасьвячоным насыцьцеся ім о Рыбгу 111 II
    як пайшлі вы ў дарогу у пошуках ежы дзей далёка на ўсходзе у мяне знаёмцы I о сыны Судганвана па доўгаблуканьні да Савітара ў дом вы папалі на жортву II2II
    і тады надзяліў Савітар вас нясьмерцем да Нясхоўнага ў дом прыбылі вы з пасулам I вы зь піцьцёвае чашы тварэньня Тваштара з аднаго толькі кубка зрабілі чатыры 113II
    пастараўшыся рупныя гэты вядоўцы несьмяротнымі сталі сьмяротнымі быўшы I сонечнавокія Судганванавы дзеці атрымалі чату ў годацяглых малітвах 114II
    як поле разьмералі Рыбгу кіёчкам умельцы шырокаразяўлены кубак I апетыя вышняга просячы дару спаміж неўміручых шукаючы славы 115II
    абрачэм жа малітву мужом павятровым мы уменьнем і ведай як жыр зачарпалам I за айцом засягалі руплівыя Рыбгу падняліся на Неба забраць нагароду II6II
    дужы Рыбгу нібыта яшчэ адзін Індра шчодры Рыбгу са сьвятцамі з Ваджамі сьвяцец з вашай падмогай о богі у дзень спрыяльны адалейма у бітвах усіх невыжымцаў II7II
    вырабілі са скуры вы Рыбгу карову
    знову маці злучылі зь яеным цяляткам I вы уменьнем сваім о сыны Судганвана юнасьць бацьку ды маці вярнулі нанова 118II
    памож нам з Ваджамі ў нагародаборстве прыбаў Пане Рыбгу нам яркай адгоды I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II9II
    ill
    5	Кутсаз роду Ангірасаў I Рыбгу I джагаці, 5 трыштубг
    змайстравалі з умеласьцю воз быстраходны змайстравалі для Індры двух коней магутных I змайстравалі бацьком Рыбгу новую юнасьць змайстравалі цяляці самотнаму матку 111 II
    дык змайструйце жывіцы за жортвападачу за натхненьне за здолю нашчадкаў выдатных I каб жылі мы заўжды добрамужнаю весьсю надзялеце ж індровасьцю нашае войска II2II
    дык змайструце удачу для нас о майстрове
    каб ручыла стаеньніку нашаму й возу I пераможнай удачай заўжды надзяляйце над раднёй нераднёй перамогаю ў бітвах II311
    Пана Рыбгу Індру прызываю на помач
    Рыбгу Ваджаў Марутаў на сомапаіны I
    Мітру Варуну сёньня абодвух Ашвінаў
    хай пасобяць ва ўдачы натхненьні адолі 114II
    хай Рыбгу наточыць удачу ў здабычы
    хай Ваджа паможа нам перамагалец I
    хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам
    хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II5II
    Іі5
    25	Кутса з роду Ангірасаў I 1 Неба й Зямля (першая ступа), Агні (другая ступа), Ашвіны (трэцяя й чацьвертая ступы), 2-25 Ашвіны I джагаці, 24,25 трыштубг
    Неба й Зямлю прызываю першым адумам
    Агні нагрэць кацялок для двух падарожных I прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што натхняе ў спаборы на перамогу 111 II
    узышлі на ваш поваз дары невычэрпны як находзіць натхненьне на малітватворцу I прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што спасобіць празорам у чыне аброчным 112II
    правіце вы з наказу нябёснага ўсімі
    весямі сімі мужове сілай нясьмерця I прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што вярнула ялавай малако карове II311
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што дала Парыджману багата нашчадкаў I што дала Двіматару звыцягу ў забегах непразорцу Трыманту дала празарлівасьць 114II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што дастала са студні зьвязанага Рэбгу I што вярнула Вандану пад сьветлае Сонца
    і дацэльнага Канву прывяла да цэлі 115II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што ратунак ліпеламу ў прорве Антаку I
    што дала паратунак бясхібная Бгуджйу ўратавала Каркандгу ды Ваййу таксама II6II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што дала сьвіту красную й скарбы Шучанці I што суцішыла горач у печы для Атры Пурукутсу й Прышнігу памагла паможна II7II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што адрынутых робіць удачнымі знову I што сьляпога відушчым калеку хадзячым перапёлку выпусьціла на волю з пашчы 118II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што зрабіла раку невычэрпнай мядовай I што ажывіла Васіштху дала яму сілаў
    Кутсу Нарйу Шрутарйу памагла паможна II9II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што Вішпалу з параненай нагой у гонах I адарыла звыцягай багатаздабычнай
    песьняра Вашу Ашвійу многапамогай 1110II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што ддя Дырггашраваса крапіла мядамі I для купца сына Ушыдж ды з вашае бочкі песьняру Какшывату памагла паможна 1111II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што напоўніла водамі быстрымі Pacy I што дала перамогу бясконнаму возу
    выгнала кароваў рудых для Трышокі 1112II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што вядзе вас о шчодрыя ў сонцааб'ездах I
    што вяла Мандгатара ў праўленьні краінай песьняру Бгарадваджу надала патолю 1113II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што калісь Атытхігву асілку й Кашоджу I памагла Дыводасу ў забойстве Шамбары памагла Трасадасйу ў бурэньні цьвярдыняў 1114II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай
    што паслужыла Вамру пітуну ўпастуту I што паслужыла Калі здабыламу жонку
    Вйашву й Прытхі таксама надала патолю 1115II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай
    што для Шайу ддя Атры шукала дарогу I
    што для Продка шукала калісыді пуціну
    што кароваў Шары прывяла Сйумарашмі II16II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай
    што дала Патхарвану з жыватом вялікім I зазіхцець як сабраны агонь на дарозе
    а Шарйату здабыць нагароду ў спаборы II17II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай
    што прывяла вас натхнёных духам і мыслам I у пячору замкнулую мора кароваў
    падтрымала адважнага Прашчура ежай 1118II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай
    што дружынаў добрых прывяла для Вімады I што рудою гавядай адарыла шчодра
    што прынесла Судасу субожную ласку II19II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што прыносіць угодніку спор і здароўе I
    што Адгрыгу ды Бгуджйу памагла паможна Омйаваці Субгары тады Рытастубгу II20II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што паслужыла Крышану ў стрэлапусканьні I што памагла каню маладзёна ў забегу
    ды мёду салодкага прыносіць ддя пчолаў 1121II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што натхняе мужа ў барацьбе за каровы I што натхняе ў здабычы Зямлі ды патомства памагае вазом памагае стаенцам II22II
    прыхадзеце Ашвіны з той самай пасобай што памагла Арджунаваму сыну Кутсу I што памагла Турвіці памагла Дабгіці памагла Дгвасанці памагла Пурушанці II23II
    зрабеце прамову багацьцепрыноснай супоўнеце нашу о дзівы малітву I заву вас на помач у гульні няўдалай спрыяйце быкі ў нагародаздабычы 1124II
    бароньце Ашвіны нас дзённа і ночна
    удачай і шчасьцем якім не зашкодзіць I хай дарадаруюць нам Мітра з Варунам хай Сіндгу Бязьмежа ды Неба зь Зямлёю II25II
    ІТ5
    20 Кутса з роду Ангірасаў I 1 Зара, другая палова слаўню