• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    Агні ты найсільнейшы сярод сілавітых найзычнейшы ўзьнікаеш для богаслужэньня нібы дар для богаслужэньня I найзычнейша тваё п'яненьне найбліскуча тваё натхненьне I вось чаму яны служаць табе неўвяданы нібы служкі о неўвяданы II9II
    вы вялікаму богу найдужаму з дужых вы зароўцу кароваздабыўніку Агні хваласьпеў сутварэце Агні I ледзь яго адусюль пакліча пазаве жортвадаўца зычна I адгукаецца ён як пясьняр да сьвітанку жаркі жрэц яшчэ да сьвітанку II10II
    прынясі ж нам о Агні як блізкі над блізкім божа сумысны з багамі добраахвотна скарб вялікі добраахвотна I дар вялікі о наймагутны
    учыні нам дзеля пажытку I
    дар пяўцом о шчадроўча багатасыноўні разатры нібы грозны моцар 1111II
    8 Паручхспа, сын Дыводасаў I Агні I атйашці вось радзіўся каб род падтрымаць чалавечы жрэц паводле закону свайго ды Ушыджаў Агні водле завету ўшыджаў I паслухмяны прагнаму дружбы нібы скарб ддя прагнага славы I жрэц бясхібны сядае на месцы узьліву атачоны на месцы ўзьліву 111 II
    Агні мы раздмухаем каб рушыў на Неба пасылаем з паклонам дарогаю ладу із жаротвай дарогай ладу I падсіленьнем жыўлены нашым ён аблікам ня вяне відам I бог якога Заплодак прынёс чалавеку з краю дальняга чалавеку ІІ2ІІ
    пуць-дарогай сваёю Зямлю абыходзіць абыдзень асягае жарлівы раўлівы семя точачы бык раўлівы I бог дазорца соценнавокі пераможца ў гушчобе дрэўнай I Агні займае пасад на бліжніх вяршынях займае на дальніх вяршынях 113II
    велядухім ачольнікам у кожным доме Агні бог для рупліўца ураднік аброку разумеецца на аброку I разумецца на абрадзе спараджэньняў усёдазорцам I
    нараджаецца госьць упрыгожаны жырам жортваноша нацёрты жырам 114II
    як зьмяшаецца жортва зь яго языкамі з ласкі яго для Марутаў нібыта ежа для увішнага нібы ежа I падганяе ён паднашэньне надзяляе веліччу сьвятцаў I хай бароніць ад неручы ён ды ад згнібы ад уроку праклёну згнібы II5II
    ён паўсюдны разлогі сьвяты пасярэднік перапраўца ў правіцы трымае трывала славапрагны аброк трывала I ддя любога малітваслоўцы да багоў ты адвозіў жортву I для любога набожнага шчодрасьці дзьверы Агні бог адчыняе дзьверы II6II
    ён у грамадзе пастаўлены як найспорны як пан весяў запраўдны на жортвараздачах улюбёны на жортвадачах I над аброкам людзкім пануе гаспадарыць ён над узьлівам I хай бароніць ён нас ад Варунавай кары ад вялікабогавай кары II7II
    Агні прызваны як жрэц і ёмішча скарбу сама прыкметны ён выбраны ў жортваношы ў пасярэднікі ў жортваношы I усявечны ён усяможны вешчы жрэц дастойны аброку I мілы ў памочнікі выбраны ён багамі пад апеў на дабро багамі 118II
    155
    11	Паручхепа, сын Дыводасар I Індра, 6 сядзёр I атйашці, 8-9 атышаквары, 11 ашці
    накіруй о Індра на закол калясьніцу з краю далёкага ўвішны напрам наперад о бясхібны напрам наперад I хай адразу прыйдзе на помач нагароду няхай здабудзе I як і гэты хвалебен о божа парыўчы славень наш о божа парыўчы 111 II
    ты пачуй нас о Індра каго ў баруканьнях прызываюць асілкі за іх пазмагацца пераможнага пазмагацца I здабывальніка сьветла Сонца заваёўніка нагародаў I
    магуты імкнуцца пакарыць пераможцу бы стаеньніка пераможцу II2II
    ты бурдзюк напаўняеш мужчынскаю сілай праганяеш о волаце скупога мужа унікаеш скупога мужа I
    Індра божа табе і Небу самазыркаму богу Рудру I Мітру вяшчаю Варуну сказ далясяжны літасьціваму далясяжны 113II
    хай ваш Індра да нас пасьпяшаецца сьпешна усявечны таварыш надзейны супольнік у спаборах дужы супольнік I падтрымай ты нашу малітву задаволь у кожным змаганьні I
    жадны вораг цябе не адолее божа ты ж любога здалееш божа 114II
    пазьбівай ты з усякага ворага пыху
    да брусоў найвастрэйшых падобнай пасобай грозны божа грознай пасобай I ты вядзі нас як вёў дагэтуль
    незраўнаным есі асілкам I
    прагані ўсе беды вазьніца ад Пуру ротаносны нашы вазьніца II5II
    я вяшчаю хвалебен прыўкраснаму сядру як шчадрэц прызываны ён будзіць мысьлітву чортабойца будзіць мысьлітву I хай прагоніць ён перагудаў незычлівасыдь адверне зброяй I хай асядзе на самае дно ліхаслоўца быццам пыл асядзе сурочнік II6II
    хочам здабыць мы гэтай жаротвай бліскучай хочам здабыць дарадаўча дар добрамужны шчасьцяносны дар добрамужны I незычліўца зычлівым зовам мы насыціць хочам узьлівам I
    бога Індру ісьціннай заахвотай зовам жортвагоднага істым зовам II7II
    хай наперад з падмогаю самабліскучай мчыць ваш Індра каб нашых нядобразычліўцаў разадраць нядобразычліўцаў I хай страла сама сябе зьнішчыць
    што пусьцілі у нас ядухі I хай згарыць хай у нас ня лучыць галаўня хай у нас ня лучыць 118II
    Індра сьпяшайся сюды з дарамі бучнымі пуць-дарогай імчы бязваднай руш пуцінаю безварожай I сударож ты нам на чужыне сударож ты нам на радзіме I барані нас здалёку ды зьблізу падтрымча барані нас заўжды падтрымча II9II
    Індра сьпяшайся сюды з дарамі збавеньня грознаму богу хай сударожыць падмога нібы Мітру велепадмога I о найгрозны наш памачніча о нясьмертны наш абаронча I паразі калясьніцу разючую божа паразі о вялебны божа II10II
    барані жарнавіча ты нас ад няверных ты бясхібны прагонца мужоў ліхамысных бог прагонца ўсіх ліхамысных I ты забойца ліхога чорта
    шчыт такому як-я-апеўцу I
    гэткім цябе нарадзіў радзіцель о сьвятча чортазабойцам нарадзіў о сьвятча 1111II
    10 Паручхепа, сын Дыводасаў I Індра I атйашці, 10 інрыштубг
    Індра божа прыйдзі ты да нас з далячыняў дому прыйдзі на жаротву як пан пасаду як уладца як пан пасаду I прызываем цябе сягоньня на ласунак на выжым Сомы I як айца яго дзеці завём нагародцу найшчадрэйшага нагародцу 111 II
    выпі Сому о Індра ты выжыму жорнаў соку з поўнае кадзі як буйвал са студні як асьмяглы буйвал са студні I насалодзься ім ап'яніся
    насыцься удосыць сытою I
    хай жа цябе буланкі прывязуць як Сонца як прывозяць штодзённа Сонца II2II
    спрат адшукаў ён нябёсны тайную сховань як зародак птушыны сукрыты у кручы унутры у бясконцай кручы I як захопнік хлеў адчыняе Індра першы між Ангірасаў I адамкнуў перуновец замкнёным ласункам вароты замкнёным ласункам 113II
    ашчаперыўшы крэпка свой пярун рукамі натачыў яго Індра на забойства зьмея як часак на забойства зьмея I
    ахінуты патугай Індра магутою вялікім бліскам I
    як дзярэўе цясьляр ты напасьнікаў валіш як сякерай ворагаў валіш 114II
    рэкі ты вызваліў Індра разгаціў гаці к мору струменіць пусьціў нібы калясьніцы к нагародзе бы калясьніцы I дапамогі свае запрогшы плынуць плыні к бясконцай цэлі I бы каровы што ўсё малако чалавеку аддаюць пітво чалавеку 115II
    змайстравалі мы гэта табе славаслоўе як умелы цясьляр калясьніцу зрабілі каб улітасьцівіць зрабілі I упрыгожылі цябе божа бы каня пераможцу ў гонах I жарабца магута на багацьцездабычу на здабычу усіх багацьцяў II6II
    пабурыў дзевяноста цьвярдыняў для Пуру для ўгодніка Дыводаса ты о скакуне перуном пабурыў скакуне I ты Шамбару для Атытхігвы зрынуў грозны з высокай кручы I о раздаўча вялікапатужны багацьцяў о раздаўча усіх багацьцяў II7II
    арйам шчодрым на жортвы заўжды памагаў ён стопаможны ў спаборах дзе Сонца здабычай у баёх дзе Сонца здабычай I
    пакарыў для Продка няверных скуру чорную падначаліў I як агонь што дазваньня сушняк спапяляе ліхачынцу ён спапяляе 118II
    кола Сонца сарваў ён народжаны сілай голас ён адабраў бог руды на сьвітаньні валадарны скраў на сьвітаньні I
    з далячыняў калі ахвотна
    ты на помач прыйшоў вяшчуне I
    як для Продка памогі усе перавысіў
    нібы дні усе перавысіў 119II
    за новыя слаўні разбурча цьвярдыняў барані абаронча нас мужначынны I увельбены ты Дыводасавым родам расьці ж о Індра нібы Неба штодзённа II10II
    Т5Т
    7 Паручхепа, сын Дыводасаў I Індра I атйашці
    то перад Індрам дужым схіліўся Дух-Неба то перад Індрам Зямля разьлеглася ўшыркі велічна разьлеглася ўшыркі I Індру ўсе багі аднамысна на чале паставілі разам I толькі для Індры усе жаротвы людзкія хай жа будуць дары людзкія 111 II дабіваецца божа цябе кожны-ўсякі аднаго на усіх для сябе на адправах сонцапрагны ён на адправах I мы цябе перапраўцу бога запрагаем у дышаль зычню I як прынаджваюць Індру аброкамі людзі славаслоўямі Індру людзі II2II
    цягне кожны цябе да сябе на падмогу ў барацьбе за кароў загароду гавяды за згароду Індра гавяды I зводзіш ты абедзьве радзіны сонцапрагных у бой кідаеш I сваім блішчучы божа суратнікам грозным перуном суратнікам грозным 113II
    добра ведаюць пуру твой вычын адважны помняць о Індра збурэньне асеньніх цьвержаў зруйнаваньне асеньніх цьвержаў I пакараў ты сьмертнага божа неаброчніка пан магуцьця I
    адабраўшы ў яго шыр зямную ды воды ап'янёны гэтыя воды 114II
    слыне вычын твой мужны о туру магутны як памог ты Ушыджам напіўшыся Сомы у сяброў напіўшыся Сомы I пастараўся для іх старанна
    дзеля слаўнае перамогі I
    і адну за другой здабылі яны рэкі зваявалі плынныя рэкі 115II
    хай на гэтай Зары нам узрадзее Індра ты заўваж наш хвалебен завітву жаротву на сонцаздабычы жаротву I як зьбярэсься ворагаў нішчыць перуноўча магутны Індра I ты найноўшага ўрадніка пачуй малітву маю ты паслухай малітву II6II
    зьлітуйся о Індра падсіліўшыся Сомам недруга сьмертнага зьнішчы о дужародны перуном забі дужародны I ліхадумцу усьмерці божа
    ты пачуй нас о сама чуйны I як бяда ў дарозе хай урок абміне нас хай усякі ўрок абміне нас II7II
    6	Паручхепа, сын Дыводасаў I Індра, 6 (першая палова слаўню) Індра-Парвата I атйашці
    нам бы Індра шчадроўча у першай сутычцы здолець з тваім памажэньнем сваіх супорцаў перабораць іх у спаборы I набліжаецца дзень рашучы заступіся ж ты за выжымцу I
    хай жа нам выпадзе выйгрыш на гэтай вучце нагароданосны на вучце 111 II
    у спаборы за Сонца пад славень-прыяньне калі Агні ўмашчаюць растопленым маслам заравальца топленым маслам I Індру ў гэтую дніну кожны мае бога прызваць пачціва I надзяляй жа заўсёды нас дарам багацьцем балагі балагім багацьцем II2II
    гэты ласунак табе бліскучы прадаўні пастыру ладу абранаму ў абаронцы на аброку ды ў абаронцы I то пацьвердзі і сёньня гэта прамянямі зораць унутар I
    ён бо Індра вядомы як гоўездабыўца
    для радні кароваздабыўца 113II
    мы апяваем Індру сягоньня як перша як Ангірасам ён расчыніў загароду успаможнік адкрыў згароду I як для іх ты змагаўся біўся так за нас барукайся біся I
    падкарай жортвадаўцам заўсёды няверных падкарай найлютых няверных 114II
    ты прыцягваеш позірк мужоў сваім духам у спаборы калі яны мчацца па славу нагародзе жадны па славу I славасловяць яму каб дужы доўгі век ім здабыў патомства I нібы дадому рушаць да Індры малітвы багавітыя мкнуць малітвы II5II