• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    Індра-Парвата багове першыя ў бітве хто б на нас ні напаў вы забеце нападцу перуном забеце нападцу I хай пакажацца ён зьбегу сховам да якога мкнуўся I хай жа волаце ворагаў нашых паўсюды разрываючы рве паўсюды II6II
    І55
    7	Паручхепа, сын Дыводасаў I Індра I 1 трыштубг, 2-4 ануштубг, 5 Гайатры, 6 дгрыці, 7 атйашці
    абодва сьветы ачышчаю абрадам
    спаляю пазбаўленых міласьці Індры I напасьнікаў нашых з памогаю божай ляжаць разадраныя на баявішчы 111 II
    ты напасьнікам нашым Індра ведзьмаком патрушчы галовы I размажджэр нагою абутай у вялікі понаж абутай II2II
    зьнішчы ворагаў жарнавіча
    ведзьмакоў раскідай загоны I
    на развалінах на вялікім
    на пабоішчы на вялікім 113II
    раскідаў тройчы пяць дзясяткаў
    ведзьмакоў ты ў сваіх нападах I
    кожны ведае пра асілка
    пра цябе магута асілка 114II
    ты пішачы страшнага зьнішчы
    чорта ў рыжых зубцох-калючках I
    раздушы ўсялякага чорта 115II
    раскідай напасьнікаў Індра пачуй нас запалаў небасхіл як Зямля у спалоху як ад горачы у спалоху I о найпалкі з аружжам палкім грозны рушыш ты з грознай зброяй I
    мкнеш нястрымны сьмелы нязгубча мужоў з ваярамі з тройчыкроць сямю ваярамі II6II
    здабывае выжатнік бучную сялібу адганяе аброкам ад сябе варожжа адганяе богаварожжа I хоча ён перамогахочы авалодаць тысячай скарбаў I памагае выжымцу няспыннаму Індра нагародзіць выжымцу Індра II7II
    6	Паручхепа, сын Дыводасаў I Вецер I атйашці
    хай жа порсткія коні цябе на ласунак о Ветру прымчаць сюды на першапаіны прыімчаць на сомапаіны I хай цябе распазнае божа апануе ўлагода мысел I
    на запрэжаным возе яжджай на раздачу о Ветру на шчырараздачу 111 II
    хай цябе ап'яняць нашы сокі п'янкія наш згатунак о Ветру бліскучыя Сомы з малаком зьмяшаныя Сомы I
    хай пакорыць напітак здольны бога дзеля ўсёпамажэньня I тут на шчодрараздачу запрэжкі малітваў прызываюць яго малітвы 112II
    запрагае двух коней спрытлівых у поваз Вецер у дышаль рыжа-чырвоных вазілаў у ярмо найлепшых вазілаў I абудзі о Ветру Раскошу
    як каханку яе каханак I
    асьвятлі Неба-Дол запаліўшы Зарыцы запалі на славу Зарыцы 113II
    для цябе ярка-чыстыя воддаль Зарыцы шаты ткуць балагія зь дзівосных праменьняў апранахі з новых праменьняў I для цябе дабром усялякім вечнадойка доіцца скарбам I
    ты Марутаў з ажыўчых грудзей нарадзіў быў зь нябёсных грудзей нарадзіў быў II4II
    для цябе яны чыста-празрыстыя льлюцца плынуць грозныя плыні віруюць п'янкія водавірныя ды п'янкія I у цябе лавец змардаваны
    на лавітве просіць удачы I
    ты ад быта і духа бароніш баронча ад любога заўжды-баронча 115II
    ты дастойны о Ветру напіціся ўдосыць паспытаці у нас выжыманьняў найпершым Сомаў выжматых сама першым I клічуць весі цябе наўзахват прывярнуць да сябе імкнуцца I дояцца дойкі табе малаком на вучту жыраносяць усе на вучту II6II
    9 Паручхепа, сын Дыводасаў I 1-3,9 Вецер, 4-8 ІндраВецер I атйашці, 7-8 айіці
    разасланы мурог прыяжджай на бяседу ты на тысячы супражаў пане запрэжак на стакротных пане запрэжак I бо ж табе на першапаінах богу ўсе багі саступілі I
    для цябе гэты выжым мядовы о Ветру ап'яняйся натхняйся Ветру 111 II
    для цябе гэты жорнаачышчаны Сома ў кадзь струменіць убраны у прагныя шаты у чысьцюткія ўбраны шаты I гэта доля твая між люду
    між багоў аброчыцца Сома I
    прыяжджай на запрэжках сваіх о зычлівы прыяжджай ахвотна зычлівы II2II
    прыяжджай на абрад на стакротных запрэжках ты на тысячакротных да нас на бяседу о Ветру на жортвабяседу I гэта доля твая о божа
    ўчасны датак сонцапраменны I ўжо прынесьлі абраднікі чыстыя сокі ўжо гатовы ясныя сокі II3II
    хай запрэжаны воз прывязе вас на помач на ласункі адборныя к нам на бяседу о Ветру на жортвабяседу I вы адпеце зь мядова соку першапіцьце вашае права I
    о Ветру з бліскучаю прыходзьце адгодай о Індра прыходзьце з адгодай 114II
    хай прывернуць малітоўі вас да абрадаў сок ачышчаны Сома нагароданосны бы скакун нагароданосны I
    пеце ж Сомы о добрахоты прыхадзеце да нас з пасобай I Індра-Ветру п'янецеся нашым сядрам жорнавыжматым гэтым сядрам II5II
    выжматы Сомы ддя вас з вадою зьмяшаны ўжо прынесьлі абраднікі чыстыя сокі ўжо гатовы ясныя сокі I
    паналіты для вас о Ветру
    праз цадзіла хуткія бруі I
    праз паўсьцінкі авечыя мкнуцца жадліва мкнуцца Сомы да вас жадліва II6II
    мчыся Ветру над кожным заснулым сьпяшайся рушце тамтуль о Індра дзе жоран гамоніць у доме аброчным гамоніць I
    узьнялася ўлагода заструменіла масла з поўнай супражжу едзеце вы на адправу едзеце сюды на адправу II7II
    едзеце гэтуль о Індра на сомаўзьлівы хай жа мяды забруяцца нам на удачу ля смакоўніцы на удачу I набухаюць дойкі наліваецца збожжа не зьнікае ніколі о Ветру ў кароваў малако у тваіх кароваў II8II
    дужаногія Ветру твае най-вазілы у рацэ яны лётаюць лётма быкове
    растучы патужна быкове I
    мчаць бяз коней яны раўнінай
    не стрымаеш іх славаслоўем I
    цяжка іх акілзаць што праменьне запрэгчы рукамі схапіўшы запрэгчы II9II
    7	Паручхепа, сын Дыводасаў I 1-5 Мітра-Варуна, 6-7 боствы паводле азнакі I атйашці, 7 трыштубг прынясеце ж уважным паклон найвыдатны літасьцівым багом найсалодкую жортву учынеце малітву жортву I усядзержцам жырапітушчым праслаўляным на што-аброку I не аспрэчыць нікому ніколі валоды
    іх бажыстасьці ды валоды 111 II
    разьвіднеў для шырокага праход шырокі стала правіць дарогаю ладу праменьне правіць вокам Бгагі праменьне I там на Небе сяліба Мітры
    дом Варуны ды Арйамана I
    славаслоўце ж вялікай іх сіле-жывіцы двубажыстай сіле-жывіцы II2II
    сьветланоснай Бязьмежы падтрымніцы люду дзень пры дні сударожаць ёй Мітра-Варуна нядрэмныя Мітра-Варуна I сьветланоснай паны дарэньня
    валадзеюць яны валодай I
    Мітра зь іх двух Варуна людзей парадкоўца Арйаман людзей парадкоўца 113II
    хай жа Мітру-Варуну ён спорыць найспорна Сома на кожных паінах долепрыемца бог між бостваў долепрыемца I хай багі ім сягоньня разам насалодзяцца ап'яняцца I
    споўнеце ж нашы прасітвы ўладныя богі малітвы суладныя богі 114II
    мужа сьмертнага спраўна што ім дараносіць ад усякай багове бароняць уразы богаўгодніка ад уразы I
    Арйаман таго даглядае хто жыве паводле закону I хто рачэньнямі краснымі славіць закон іх славаслоўем красіць закон іх II5II
    Небу высокаму шану абодвум сьветам Мітру прамовіць хачу Варуну падаўцу многалітаснаму падаўцу I слаў жа Індру слаў Агні Бгагу небажыхара Арйамана I хай нам патомства ў доўгажыцьці сударожыць помач Сомы хай сударожыць II6II
    з пасобаю божай улюбёнцы Індры мы самаясьнейма падобна Марутам I хай Агні бароніць хай Мітра-Варуна хай стануць і нам і шчадроўцам на помач 117II
    3	Паручхепа, сын Дыводаспў I Мітра-Варуна I атышаквары
    прыхадзеце на нашы выжым жорнавыжматы сок п'янючы пазабелены ды п'янючы I прыхадзеце да нас усполе небасяжныя ўладарове I вам гэты Мітра-Варуна чысьцюткі Сома малаком забелены Сома 111 II
    прыхадзеце гатовы выжым
    Сомы зьмешаны з сыраквашай сокі зьмешаны з сыраквашай I дзеля вас з прамянямі Сонца на прачыне Зары-зарыцы I Мітра-Варуна выжматы ён на піценьне на абрад для вас на піценьне II2II бы карову на золку сьцёблы дояць жорнамі вам рупліўцы дояць Сому для вас рупліўцы I прыхадзеце да нас усполе на жаротву на сомапітву I вам ён выжматы Мітра-Варуна мужамі на піценьне мілы мужамі 113II
    T5S
    4	Паручхепа, сын Дыводасаў I Пушан I атйашці
    крэпне песьня Пушану магутнаму богу дужароднага сілы ня чэзнуць ня слабнуць хваласьпевы яму ня слабнуць I слаўлю бога ўміласьціўляю літасьцівага памагальца I
    што к сабе прыцягнуў думкі кожнага мужа шчыры бог усякага мужа 111 II
    падганяю Пушане цябе славаслоўем бы ў забегу каня каб расьсеяў ты ліха бы вярблюд перапраў празь ліха I бога я прызываю сьмертны
    у сябры заву літасьціўца I
    зрабі ж о Пушане нашы зычань бліскучым нагароданосным бліскучым II2II
    памажэньнем тваім о Пушане сяброўскім карыстаюцца здаўна твае хвалатворцы велядухія хвалатворцы I да цябе мы з новаю рушым словапросьбаю аб багацьці I
    прыхадзі многаслаўны нягнеўны заўсёды з нагародай да нас заўсёды 113II
    будзь жа з намі на лёгкую здобыч багацьця з славахочымі будзь о нягнеўны падаўча козлаконны многападаўча I
    прывярнуць бы лёгка цябе нам дзівадзею хвалой упраўнай I я ж табою о жаркі Пушане ніколі ня грэбаваў дружбай тваёю II4II
    П Паручхепа, сын Дыводасаў I 1,11 усе багі, 2 МітраВаруна, 3-5 Ашвіны, 6 Індра, 7 Агні, 8 Маруты, 9 ІндраАгні, 10 Пан малітвы I атйашці, 5 брыгаці, 11 трыштубг
    чуйце ж Агні я стаўлю на чале празорам лік бажысты мы сёньня сабе выбіраем Індру-Ветра мы выбіраем I на пупе сяродзіцца новы наш хвалебен на Сьветлавіце I хай жа мкнуць лёгка наперад нашы малітвы багавітыя мкнуць малітвы II1II
    вынесьлі вы калісьці о Мітра-Варуна нелад за межы ладу о здольныя богі у запале здольныя богі I і пабачылі на пасадах
    вашых мы залатое лона I
    не малітвай ня мыслам на ўласныя вочы
    на ўласныя сомавы вочы II2II
    прызываюць хвалебнамі вас о Ашвіны заклікаюць гукаюць набожныя людзі жаротвай набожныя людзі I валадыкаў красы-багацьця ўсіх насыціваў насычальных I пырскаюць колы вашага поваза мёдам залатога о дзівы мёдам 113II
    раскрываеце вы небасхіл на сьвітанку запрагаеце поваз на небапрасіны бяспыльны на небапрасіны I
    стаіце вы ў кузаве богі залатога о дзівы воза I як дарогаю рушыце вы праз паветра напрасткі мчыце праз паветра 114II
    моцай о багатыя моцай надзяляйце нас днём і ноччу I хай не занікне ніколі вашая шчодрасьць не пакіне нас ваша шчодрасьць II5II
    для цябе гэты сядры бычыныя быча выжым о Індра бруіцца сок бурапенны жорнавыжматы бурапенны I хай расшчодрыць цябе п'янючы на адгоду ярку вяліку I прыхадзі хваланоша нясёны хвалою літасьцівы многахвалою 116II
    ты пачуй нас о Агні цябе прызываем перадай жа багом ты дастойным аброку ўладаром дастойным аброку I як далі о багове дойку
    падарылі вы Ангірасам I
    доіць разам з рупліўцам Арйаман карову нам вядомую двум карову II7II
    хай бяз нас не завянуць бліскучыя ўчынкі вашы дзеі ня счэзнуць ані не пажоўкнуць ніколі бяз нас не пажоўкнуць I той хвалебен што вам пяецца
    з роду ў род вечнановы яркі I захавайце Маруты вы ў нас незраўнаны захавайце ў нас незраўнаны 118II
    ведамы род мой Дадгйачу пра-Ангірасу Прыйамэдгу Канву Атры вядомы Продку даўнім рушам таксама Продку I ад багоў распачаты род іх
    род жа нашы ад іх пачаты I
    гэтым сьледам прайшоўшы схіляю хвалебнам Індру-Агні к сабе хвалебнам II9II