• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    няхай жрэц абрачэ дарадаўцам дарэньне Пан малітвы дазорны аброчыць з быкамі зь вельмішчодрымі буй-быкамі I
    вось пачулі мы далячутны
    покліч жорна за выжыманьнем I папастаўляў пасудзіны бог велядухі
    шмат пасадаў бог велядухі II10II
    о адзінаццацера жыхараў Неба
    о адзінаццацера жыхараў Долу I о адзінаццацера жыхараў водаў
    о багі наш аброк прымеце з унехай 1111II
    no
    13 ДырГгатамас, сын Учатхйаў I Агні I джагаці, 10 джаГаці або трыштубг, 12-13 трыштубг
    Агні сьветлу што любіць сядзець на аброчні нібы жыр прынясі ты прачыстаму лона I нібы покрывам бога пакрый славаслоўем сьветлавознага яркага цемразабойцу II1II
    дападае двуродны да ежы патройнай вырастае за год праглынутае богам I то радзімы ён бык языкастабліскучы то зьмятае падобна слану дзеравіны 11211
    ходзячы ходырам дзьве ягоныя маткі
    разам адно раджаюць дзіця пачарнеўшы I высалапляючы гнеўна язык дыміць ён бацькаў кармілец чэпіцца прагна да матак 113II
    запрагаюцца дзеля сьмяротнага мужа хуткабежныя коні няўрымсныя коні I мчаць уроссып яны падганяныя ветрам па сабе пакідаючы чорнаразоры 114II
    разьбягаюцца лёгка дымлівыя коні капытом падымаючы чорну пачвару I шпарка па рэчышчы па шырокім разлогу скачуць яны іржучы равучы раўліва II5II
    бурых ён абдымае падобны аздобе
    самку нібыта бугай пакрывае з рыкам I граючы сілай грознай красуецца целам бык разьюшаны рогамі трасе няўлоўны II6II
    скіданых раскіданых ён прагна хапае жонак сваіх спазнае зьлягаецца зь імі I зноў вырастаюць злучаюцца ў божай сіле іншы аблік у бацькоў сабе сутвараюць II7II
    абнялі яго крэпка калматыя дзевы
    уваскрэсьлі памёршы яны дзеля мужа I збаўца ад старасьці рушыць да іх раўліва вышнім духам жыцьцём надзяляе нязгасным 118II
    покрыў матчын ён лізма вылізвае ўсюды
    з войскам жарлівым па ейнай бяжыць паверхні I надзяляючы сілай жыцьцёвай хадзячых
    чорны сьлед каляіны пакідае ўсюды 119II
    ты палай дамавіце у нашых шчадроўцаў бугаю сапучы палай палымлівы I ускінуўшы парасткі ты заіскрыўся
    мігціш мігатлівы як шчыт у спаборах 1110II
    ты ладнаю нашай хвалой не бязладнай насыцься прыемнай ня іншай прыемнай I тым чыстым на целе тваім палымяным здабудзь нам о Агні багатых дарункаў 1111II
    дай нашаму возу ды нашаму дому
    ты самавяслоўны самаходны човен I
    які б нашым воям людзям і шчадроўцам
    служыў пераправаю служыў аховай II12II
    прымі ж урачыстань о Агні ласкава
    хай Неба зь Зямлёй самаслаўныя рэкі I каровамі збожжам і доўгімі днямі
    адораць сытою рудыя Зарыцы 1113II
    Пі
    13 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Агні I джагаці, 12-13 трыштубг
    замігцела пазорнае божае зьзяньне радзілося ад сілы каб тут красавацца I нацянькі або не яго сьпеў дасягае плыні ладу зьліліся ў адзіным сутоку 111 II
    красны кладзецца ён на карміліц насытнік потым на матак сваіх сямікроцьлагодных I трэцяга ж разу яго спараджаюць жонкі дояць быка радзімага дзесяць руплівіц II2II
    ці здабыты са споду з выявы бычынай валадарнымі ўладцамі ён вечнаюны I ці спакону ў судзіне на мёдазьмяшэньне прыхаванага вынес яго нам Заплодак 113II
    ці ад бацькі навышняга ўзяты прадзіўны траважэр жаратлівы пажыўных расьлінаў I ці з абодвух расьцерта яго нараджэньне запалаў ён прачысты над юнымі юны 114II
    ён у матак сваіх уваходзіць прачысты
    у каторых разросься ня знаючы шкоды I і пакрыўшы сабою старых спарахнелых ён на новых на юных кідаецца кідма 115II
    абіраюць яго за жраца жортваданьня падыходзяць з дарамі да шчодрага пана I што заўсёды багоў сваёй сілай натхненьнем запрашае да сьмертнага падсілкавацца ІІ6ІІ
    узьляцеў жортвагоднік ужваўлены ветрам непрыручаны пырхае птахам па дровах I чорнакрылы ў палёце сваім спапяляльным чыстародны паветрам імчыць бездарожны II7II
    як умельцамі зроблены воз быстраходны
    ён да Неба імчыцца чырвоначалонны I адхінаюцца чорныя ад полымя ўладцы
    як ад гнеўнага воя адпырхваюць птахі 118II
    то табою Варуна законадзяржалец насычаецца сілаю Мітра Айраман I як народзісься Агні прасьцёршыся духам абдымаючы сьвет нібы вобадам сьпіцы II9II
    ты прыносіш трудліваму жатніку скарбы
    ты прыводзіш багоў для руплівага мужа I сёньня знову цябе як удачу у цырках
    нам здабыць бы о юны атожылку сілы 1110II
    надзялі нас багацьцем дамовага шчасьця дабрабыту трывалага здоляй дацэльнай I ты што правіш бы вожкамі о ладакемны
    абодвума родамі на богаслужэньні 1111II
    няхай жа пачуе нас жрэц быстраконны мілагучны прасьветлы бліскучавозны I няхай нас вядзе найвадатар бясхібны да шчасьця да ручы да ўсякай прыдобы II12II
    услаўлены Агні трудлівым хвалебнам
    пасаджаны навечна на ўсёдзяржаўе I хай шчодрападаўцы хай мы церазь беды
    праб'ёмся як Сонца праз покрыва хмараў 1113II
    13 ДырГгатамас, сын Учатхйаў I хвалебен-прыяньне: 1 паліва або Запалены Агні, 2 Самасын, 3 Мужаслаў, 4 Прывііпаны, 5 мурог, 6 бога-брама, 7 Зара-Ноч, 8 два жрацы бога-празорцы, 9 тры багіні (Сарасваці, Ida й Бгараці), 10 Тваштар, 11 пан лесу, 12 славазычэньні, 13 Індра I ануштубг
    прывязі о Запалены Агні ты багоў для выжымадаўцы I ніць напні адвечную сёньня дзеля ўгодніка сомачэрпца 111 II
    жыравіты о Самасынс медавіты аброк адмерай I у такога-як-я-натхнёнца што багом дагадзіць імкнецца II2II
    сьветлы чысты ён небывалы чэсьць-аброкі зьмешвае зь мёдам I Мужаслаў тры разы на содні бог пачэсны паміж багоў ён 113II
    прывязі Прывітаны Агні Індру яркалюбага гэтуль I да цябе маё славаслоўе ўецца сёньня краснаязыкі 114II
    сомачэрпец мурог сьцялю я на аброку на чэсьць-абрадзе I найразьлеглы богапрыстанак я для Індры твару шырокі II5II
    хай адкрыецца пуць прачысты многапрагны ладакармілец I незьнікомая бога-брама
    для багоў вялікавароты 116II
    праслаўляныя сужаніцы
    Ноч-Зара ў прыгожых уборах I
    юныя радзіцелькі ладу
    хай жа сядуць тут на мурогу II7II
    двое мёдаязыкіх сьпеўцаў
    багавітых жрацоў-празорцаў I хай аброк абракуць наш сёньня пасьпяховы данебасяжны 118II
    між багоў пастаўлена чыста
    Готра між Марутаў Бгараці I
    Ida Mari ды Сарасваці
    хай сядуць на мурог пачэсны 119II
    хай Тваштар дзівоснае семя
    самамногае многакротна I на пупе тут пусьціць зычліва
    нам на спор на росквіт на збытак II10II
    адпускаючы сам жывёлу
    абрачы багом пане лесу I хай адправіць жаротвы Агні
    бог наймудры паміж багоў ён 1111II
    із Марутамі із Пушанам
    усябожнаму Ветру слава! I надыханаму песьняй слава!
    учынеце жаротву Індру II12II
    ты прыходзь паласіцца ўзьлівам славазычнай жаротвай божа I зоў пачуй ды прыходзь о Індра прызываюць цябе на вучту II13II
    8 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Агні I джагаці, 8 трыштубг
    Агні богу хвалебен навейшы дужэйшы сыну сілы падношу я малітваслоўе I Парастку водаў які са сьвятцамі мілы жрэц усеўся на Доле зямным сваячасны 111 II
    ледзь радзіўся Агні у навышнім разлогу як заўважыў прачыстага бога Заплодак I велічна ён разгарэўся вялікадухі
    полымем Неба-Зямлю асьвятліўшы сьветла II2II
    не завянуць яго прамяням іскравітым чыставіднага Агні бліскучага сілай I мігацяць рабацяць нібы рэкі ў цямрэчы сьветладайныя косы нядрэмнага бога II311
    Агні закладзенага песьнярамі Бгрыгу на пупе раўнадолу пупе бытаваньня I ты да дому свайго падгані хваласьпевам падобна Варуну самадзержца багацьця 114II
    як грымоты Марутаў яго не супыніш як стралу як маланку пралітую зь Неба I разгрызаючы вострымі ікламі дрэвы нападае на іх як на ворагаў воін 115II ці насыціцца сьвяцец славітваю нашай? ці супоўніць са сьвятцамі наша жаданьне? I ці падгоніць натхняр наш хвалебен да цэлі? чыставіднаму Агні вычэсваю песьню II6II
    к жыравіднаму вашаму ў дышлі абраду рушыць к Агні запальнік нібыта да сябра I хай ганец запалены на аброчнай адправе узьнясе да багоў наш празор сьветлавіты II7II
    о Агні уважны уважнай магутнай баронь абаронаю многаласкавай I нязманнаю пільнаю многажаданай ахоўвай нядрэмнай суродзічаў нашых 118II
    IT?
    7 ДырГгатамас, сын Учатхйаў I Агні I джаГаці
    вырушае на службу ў чароўным абліку уздымаючы ўверх сьветлавітую песьню I жрэц зіхоткі да чэрпняў імкне праваручных да найпершых ласкальніцаў сваёй дамовы 111 II
    шчыра яго прывіталі каровы ладу
    дойкі замкнёныя ў лоне чыстага бога I седзячы ў нетрах водаў разьнесены розна смокча свае самасілы якімі рушыць II2II
    рупяцца дзьве аднакамагутныя дзевы к цэлі адзінай імкнуцца наперагонкі I Бгагу падобна вартаму нашых прызываў промні як вожкі схапіў умелы вазьніца 113II
    пестуюць бога роўнаруплівыя дзевы разам у лоне адным жывучы супольна I ноччу як днём сівы нараджаецца юным
    праз пакаленьні ня вянучы не старэе II4II
    дзесяць пальцаў і славень яго падганяюць бога сьмертныя мы прызываем на помач I мчыцца бліскучы са сховішча па адхонах новыя вехі стварыўшы са сьвітай сваёю 115II
    Агні божа ты кіруеш нябёсным сьветам правіш сьветам зямным як пастух чарадою I селі тут на мурог да цябе залатыя дзьве пярэстыя колаваротныя дзевы 116II
    Агні божа хвалебнам ты сім насалодзься мілагучны сын ладу самавольны кемны I ўсюдытвары пазорны ты радуеш вока як сяліба паўнюткая ежай пажыўнай II7II
    5 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Агні I джагаці, 5 трыштубг
    папытайце ў яго ён хаджалы ён знаўца да яго да вядушчага ходзяць з прасітвай I нарачны ён загады нясе ды пасланьні нагароды ўладар пан буянае сілы 111 II
    у яго пытаюцца ён сам не пытае
    пра панятае мыслам сваім празарлівец I помніць кожнае слова з пакону да кону давярае разважны ягонаму духу II2II
    да яго імкнуцца кабыліцы й чарпалы
    ён адзіны й пачуе усе мае словы I шматзагадны адольнік аброкавыконца бездакорны памочнік магутны з маленства 113II
    нараджаецца зыркім пры іхнай сустрэчы распаўзаецца сейміг набухлы з раднёю I пелягуе на радасьць яго маладзіца заступае дарогу ён дзевам юрлівым 114II
    ён зьвер вадзяны ён зьвер лесаходны
    на шкуры навышняй асеў пасяліўся I ён вехі сьмертным абвясьціў ладазнаўца бог ісьцінны Агні вядушчы празорца 115II
    5 Дырггатамас, сын Учатхйаў I Агні I трыштубг
    сяміпаводнаму славаслоўлю Агні
    што сеў трохгаловы у лоне бацькоўскім I у лоне таго што ня рушыць што рушыць усю дасканалы запоўніў сьвятліцу 111 II
    узрос велічэзны насустрач абоім
    высокі нячэзьлівы бык вечнаюны I паставіўшы ногі на сьпіну шырокай рудым языком ён вылізвае вымя 112II
    хоць рушаць удзьвюх да аднога цяляці заўжды разыходзяцца гэты каровы I вярстаючы тропы бясконцых дарогаў ва ўсе вялікія адзетыя думы 113II