• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыгведа Кола першае

    Рыгведа

    Кола першае

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 594с.
    Мінск 2016
    81.37 МБ
    ніня хочам паведаць парыўчаму роду
    знамені буйвала пра іх даўнюю веліч I полымем ліньце Маруты ў сваім палёце шумам бітвы загрымеце магутназыкім 111 II
    мёду бы сына прыносяць мёдапрыношы
    рада пракудзяць пракуды на жортвавечах I не прыходзяць к паклонцу яны без пасобы не пагрэбуюць Рудры жаротвавыконцам II2II
    і каму самаздольныя дар падаруюць жортвашчодраму ўгодніку спор і багацьці I арашаюць мілыя таму памагальцы малаком насычаюць усё навакольле 113II
    ахінулі прастор вы сваёй магутою
    лінулі вашыя самапраўныя коні I страшныя бытам усім і людзкім сядзібам коп'і бліскучыя ўскінулі вы ў палёце 114II
    горы грымяць ад іхнага грознага гону дрыжма дрыгоча ад іх нябёсная сьпіна I страхам усе абнятыя дрэвы лясныя прэч кідаюцца травы калёсаімкліва II5II
    о Маруты грозныя настройцеся добра
    адарэце нас ласкай няўразныя воі I дзе маланка ваша зьмеязубая ўкусіць разьбягаюцца воды як статак ад пугі II6II
    незьнікомы іх дар непахісны як шула незавадных ваяк праслаўляных на вучце I запяюць яны песьню каб Сомы напіцца першых вычынаў волата ведавядомцы II7II
    ад бяды ад суроку стакротнаю мужа абароньце Маруты цьвярдыняю цьвёрдай I самадужыя грозныя поўныя сілы
    ахароньце ад ліха на росквіт патомства II8II
    складзены ўсе на повазе вашым даброты моцы сабраны адна мацней за другую I колцы ў паходах блішчаць на вашых рамёнах круціцца вось трывала трымаючы колы II9II
    многа даброт у вашых руках мужавітых
    зьзяюць на персях зьзяньнем сьляпучым зярцалы шкуры на рамях нажы на вашым абодзьдзі
    веліч сваю распасьцерлі як сокал крылы 1110II
    магуты магутою відомыя зводдаль самасілай як зоркамі Неба начное I вуснаслаўцы салодкаязыкія Рудры атачаюць бадзёрыстай песьняю Індру 1111II
    велізарная ваша Маруты вялікасьць доўгавечны ваш дар як законы Бязьмежы I нават Індру ў зайздрасьці таго не зглуміці што угодніку чыннаму вы падарылі II12II
    сваякамі спрадвеку былі вы Маруты
    адгукаліся часта нясьмертныя мужу I на слухмянасьць яго на хвалебныя зовы дзівадзеі сябе праяўлялі ў дзівосах II13II
    паўнечай Маруты якою надоўга
    увішныя вашаю множымся множна I памогай якою люднее грамада
    мне 5 гэтай жаротваю яе здабыці II14II
    для вас гэты славень Маруты хвалебен
    ад песьнясутворцы ад Мандарйі Манйі I з сытою няхай прынясе нам патомства хай будзе грамада насытнай і шчодрай 1115II
    11 Агастйа, сын Мііпры й Варуны I 1 Індра, 2-11 Маруты I пгрыштубг
    стакротныя Індра твае дапамогі
    стакротныя пане буланых насыткі I стакротным на радасьць адары багацьцем стакротнаю нас надзялі нагародай 111 II
    няхай чарадзеі з пасобай найлепшай прымчацца Маруты з высоканябёснай I хаця б і беглі іх навышнія ўпрэжкі сягаючы шчэ на тым беразе мора II2II
    хінецца валочняю да іх красуня
    убраная ў золата ў патокі жыру I
    таемна ходзячай да мужчын дзяўчынай
    аброчнаю моваю на жортвавечы II311
    за жонку агульную ўзялі Маруты
    юніцу нястомныя красныя воі I ня сталі страшныя яе праганяці падмозе радыя суполу з Родасі 114II
    прыйшло даспадобы іх суправаджаці
    калматай Духавіцы рашучамыснай I на воз угодніка ўзышла як Санцоўна пагрознавідая нібы навальніца II5II
    на воз пасадзілі красуню Родасі
    цьвярдую на вучце юнакі юніцу I
    калі о Маруты вам служачы жортвай
    прапеў сомажымца хвалебную песьню II6II
    хачу я праславіць вялікасьць Марутаў
    іх слаўную сілу іх ісьцінны вычын I прывозіць з сабою адважна ды горда жанок ашчасных станавітая дзева II7II
    бароняць ад ганьбы Варуна ды Мітра карае караю Арйаман зласлоўцаў I хістаюць яны непахісныя цьвержы квітнее Маруты ваш дарападаўца 118II
    ніхто з нас ніколі ні свой ні чужынец мяжы вашай сілы ня бачыў Маруты I адвагай набухлыя дзёрзкія ў сіле
    яны для варожжа бы гаць для патоку II9II
    быць нам сягоньня улюбёнцамі Індры быць заўтра ў спаборы ў ягонай апецы I быць нам у велічы штодзённа як перша хай з намі Пан Рыбгу мужоў прабудзе 1110II
    для вас гэты славень Маруты хвалебен ад песьнясутворцы ад Мандарйі Манйі I з сытою няхай прынясе нам патомства хай будзе грамада насытнай і шчодрай 1111II
    10 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Маруты I джагпці, 8-10 трыштубг
    што-аброкам да вас імкнучыся нязьменна што-малітвай дабожнаю вам даспадобнай I
    гэтуль хачу я на шчасьце абодвух сьветаў
    слаўнямі вас прывярнуць на многапасобу II111
    самародныя нібы расколіны ў кручы для сыты для сьвятла нарадзіліся збоі I вартым славы як тысячы хваляў на водах як быком як каровам пяе вуснатворца 112II
    нібы выжым яны з набрынялых сьцяблінаў
    што ў нутробе гарыць улюбёнец пітомы I да рамён як дзева прыхінулася дзіда на руках іх наруч і клінок у далонях 113II
    самаўпрэжныя зь Неба зыходзяць запрэжкі падганеце ж нясьмертныя іх самастойна I сутрасаюць трасальцы бліскучакап'ёўцы цьвердзь цьвярдыняў Маруты магутныя зроду 114II
    хто ж Маруты саміх вас маланкавадзідых прымушае дрыжаць языком паміж сківіц I землятрусаў нібыта сыту на жаротве
    падганяных як жвавяць штодзённа Эташу? II5II
    дзе ж канец о бяспыльныя велепрасторы
    дзе ж пачатак якога сягнулі ў палёце? I трасяце о Маруты вы цьвердзь як мякіну летучы на скале праз паток навальнічы II6II
    грозны як здобыч здабычы ваш санцавіты дар навальнічы набухлы плодапрыносны I дар балагі падобна уздачы шчадроўцаў зыркі нібы Духавіца шырокасяжны II7II
    туруюць іх колам шумлівым патокі калі абуджаюць яны голас хмараў I кідаюць усьмешкі удол бліскавіцы калі жырапырскаюць Маруты жырам 118II
    радзіла Прышні на вялікую бітву
    Марутаў нястомлівых лік навальнічы I суратнікі ж тыя стварылі прадзіва сваю ажыўчую раскрылі уроду 119II
    вам гэты вялебен вам песьня Маруты хвала ад песьняроба Мандарйі Манйі I з сытою няхай прынясе нам патомства хай будзе грамада насытнай і шчодрай 1110II
    8 Агастйа, сын Мітры й Варі/ны I Індра I трыштубг
    ад кожнай о Індра хоць якой вялікай
    ад кожнай бяды іх бароніш ад ліха I о наш урадніча ты знаўца Марутаў здабудзь жа іх ласкі табе сама любай 111 II
    запрэглі о Індра яны калясьніцу
    знаходнікі дару у кожнага племя I узбуджана рвуцца наперад Маруты здабыць нагароду галоўную Сонца II2II
    хінецца о Індра да нас твая дзіда
    і грозную гоняць сваю сілу Маруты I агонь жа нязьменна палаючы ў хлудзе як паток абтокі трымае ласункі 113II
    адор жа о Індра нас гэтым дарункам
    уздачаю сходнай з найдужай уздачай I хай слаўні спадобныя табе ды Ветру як грудзі мядамі набухнуць надобай 114II
    дарункі о Індра твае найбучныя
    любому спрыяюць суладнаму мужу I няхай зьлітуюцца Маруты над намі багі заўсёдныя пуцепраходцы 115II
    ты выйдзі о Індра насустрач шчадроўцам ўладкуйся вялікі на зямным пасадзе I цяпер як застылі бы войска ля броду шырокадонныя алені Марутаў 116II
    разьлёгся пярэстых пагрозных аленяў нястомлівых тупат імчастых наперад I да воя сьмертнага з падмогамі рвуцца нібы к даўжніку прылятаюць Маруты II7II
    надай жа о Індра для нашчадкаў Маны кароў з Марутамі ўсялюдзкага скарбу I з праслаўнымі слаўся о божа багамі
    хай будзе грамада насытнай і шчодрай 118II
    jjfejVsfegH ITU
    (5)1,3,4 Індра, 2,5 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Індра 1 брыгаці, 2-4 ануштубг, 5 трыштубг
    Агастйа / Індра:
    ані сёньня няма ні заўтра
    хто ж уведае што за дзіва? I
    варта толькі пайсьці за чужым адумам
    і жаданае ўраз зьнікае 111 II
    Маруты /Агастйа:
    чаму Індра хочаш забіць нас?
    аж Маруты табе за брацьцяў I абыходзься ты зь імі добра не губі ты нас у разладзе 112II
    Маруты / Індра:
    чаму ж ты о браце Агастйа
    хоць і друг а грэбуеш намі? I
    знаем мы што ў цябе на мысьлі
    дараносіць ты нам ня хочаш 113II
    Агастііа / Індра:
    хай зробяць ладна аброчню
    хай агонь на ўсходзе распаляць I
    тут удвух нясьмертнаму значны
    мы аброк табе напінацьмем 114II
    Агастйа / Агастйа:
    ты ўсім о пане багацьця ўладнеш багацьцем ты пане сяброўства сяброў найпадтрымца I о Індра дагодзься з Марутамі мірна
    прыходзь у суладны час есьці жаротвы 115II
    І7І
    6 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Маруты, 3-6 Індра з Марутамі I трыштубг
    да вас я іду з пакланеньнем памысным хвалебнам прашу я аб міласьці ўвішных I зычлівымі будзьце Маруты напраўду суцішце свой гнеў распражэце ў нас коней 111 II
    для вас гэты славень Маруты памысны вычэсвалі сэрцам складаючы мыслам I дык едзьце да нас з мыслам радасным богі хвалебнаў памысных магутныя спорцы II2II
    пачцёныя намі хай богі зьмякчацца
    і зь імі пачцёны шчадровец найспорны I хай высяцца нашы разныя карчагі
    штодзень о Маруты ў надзеі на здобыч 113II
    ад могута гэтага я адступіў быў
    ад Індры жахлівага я задрыжаў быў I для вас натачоныя гэты жаротвы прыйшлося схаваці зьлітг/йцеся ж богі 114II
    той славай катораю нашчадкі Маны блішчэлі на кожнай Зары-зараніцы I надзель нас о быча з Марутамі разам о грозны з грознымі о сілападаўча 115II
    ты нас о Індра барані ад мацнейшых
    ня гневайся ты не сярдуй на Марутаў I сяброў бліскучых супольцаў заўсёдных хай будзе грамада насытнай і шчодрай 116II
    3 Агастйа, сын Мішры й Варуны I Маруты I Гайатры
    яркім вашы палёт хай будзе
    яркім посаб о дарадаўцы I
    зьмеебліскучыя Маруты II111
    хай ня лучаць о дарадаўцы
    ў нас разючыя вашы стрэлы I
    хай ня лучыць у нас ваш камень II2II
    Трынаскандаў народ у весях не чапайце о дарадаўцы I апрастайце нас доўгалецыдем II311
    175
    13 Агастйа, сын Мітры й Варуны I Індра I трыштпубг, 4 Віратстхана або трыштубг зь няроўнаю ступою
    няхай узьнясецца напеў веляптахам падхопім яго хай расьце сьветлавіты I нязманныя селі на мурог каровы каб зь Неба нябёснага прывабіць бога 111 II
    хай бык із быкамі што потам аброчаць як зьвер згаладнелы засьпявае зычна I пачаў жрэц радасны сьпяваць славаслоўе падтрымвае пару юнак жортвагодны II2II
    хай жрэц абыдзе ўкол пасадаў узьнятых
    хай восеньскі плод ад Зямлі прынясе ён I хай конь заіржэ хай зарыкае гоўе
    хай мова памкне вестаношай міжсьветнай 113II
    вітаньні мы творым для бога
    узносяць набожнікі ўзрушныя слаўні I хай Індра іх прыме дзівабліскучы вазьніца імклівы падобна Ашвінам 114II
    яго ты праслаў баяўнічага Індру
    вазьніцу апей асілка шчадроўца I найлепшага воя што правіць коньмі што нават густую разгоніць цямрэчу 115II
    вялікшы за ўсякага мужа напраўду
    абодвума сьветамі ён падпасаўся I
    Зямлёю прыкрыўся нібыта згародай
    ён Небам сябе увянчаў самавольны II6II
    заўжды дабівацца абраньніка вояў
    народам найлепшага путніка Індру I цябе аднамысным людзям у ап'яне уладцу вітаючым множнай здабычай II7II