Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
Пры перакладзе ў беларускую мову сэнс сядзеньня быў выражаны словамі пасад і сядзеньне, якія ўжываюцца для перадачы словаў sadmanі sddana-. Слова удпіперадаецца праз лона, улоньне (дарэчы, найбольш імаверная этымалёгія зьвязвае 'лона' з ^лег/лог 'ляжаць, лажыць'). Для vediабранае слова аброчня 'месца прынясеньня аброку' (ж.р.!). Безумоўна, гэта слова не перадае (і не магло б перадаць) усяе паўнаты сэмантычнае карціны vedi-, але тым ня менш яно актуалізуе некаторыя важныя сэнсы: сувязь з аброкам (у адпаведнасьці зь перакладам yajnd'аброк'), сувязь з парадкам (рок 'тэрмін'), сувязь з моваю-ведаю (рачы 'мовіць'), абсяг і паўната (прыстаўка аб-).
АДПРАВА
Рытуал ушаваньня багоў звычайна завецца словам adhvara-. Падчас гэтага adhvaraмог ушаноўвацца як адзін бог, так і некалькі кожны ў сваім часавым парадку (гл., напр., РВ. 1.15). Нярэдка adhvaraфактычна стае сынонімам для слова yajha'аброк': dgne yam yajhdm adhvaram visvatah pari bhurasi / sd iddevesu gacchati "o Агні, які аброк, рытуал ты абдымаеш з усіх бакоў, толькі ён дасягае багоў"(РВ 1.1.4).
Слова adhvara'абрад' дачыняецца да ddhvan'дарога' (гр. £р/о|іаі 'іду, выпраўляюся', ст.-ісьл. ondurr 'сьнегаступы'). Параўнайце таксама: ^уа 'рушыць' —> уатап'выправа, паход; малітва', бел. хадзіць —> хадайніцтва 'просьба'. Іншымі словамі, з аднаго боку, adhvaraёсьць просьбаю да багоў, з другога дарогаю, якою багі прыходзяць да ўгоднікаў і якой Агні адвозіць на неба аброк. Вось некалькі паказальных кантэкстаў: ambdyo yantyadhvabhir jamayo adhvarTyatani "маткі рушаць (сваімі) дарогамі, сёстры тых, што чыняць рытуалы". (РВ 1.23.16); rathir adhvaranam "калясьнічы рытуалаў" (пра бога Агні, РВ 8.11.12); vetyadhvaryuh pathibhi rajisthaih prdti havyani vitaye "рытуалатворца рушыць найпрамымі пуцямі, каб прынесьці жаротвы" (РВ 8.101.10); iirdhvd vam gatur adhvare akaryurdhva socimsi prasthita rdjamsi "yropy ваш двух праход на рытуале зроблены, угору языкі полымя рушаць праз прасторы" (РВ 3.4.4).
Дарога багоў шматкроць згадваецца ў РВ: ehaydtam pathibhir devayanair "прыяжджайце сюды дарогамі багарушнымі" (клясычная формула, напр., РВ 3.58.5); antarvidvarn adhvano devayanan "о знаўца знутры багарушных дарогаў"(пра Агні, РВ 1.72.7); agner visvah samidho devayanih "yce багарушныя палены Агні" (РВ 10.51.2); tё’vindan mdnasa didhyana yaju skannam prathamam devayanam "яны знайшлі, пабачыўшы мыслам, аброчнае выслоўе, што першым прайшло дарогаю
багоў" (РВ 10.181.3); suganpathdh krnuhi devayanan "зрабі дарогі багарушныя лёгкапраходнымі" (РВ 10.51.5).
Традыцыйная этымалёгія таксама ўвязвае adhvardз adhvan-: adhvanam satpatham rati yah so ’dhvarah "які дае дарогу, т.б. ісьцінны пуць, той рытуал" (Vacaspatyam).
У беларускую мову adhvardперакладаецца як адправа 'тое, што адпраўляецца да багоў'. Гэтак хоць бы ўскосна захоўваецца сувязь з дарогаю. Акрамя таго, адправа перагукаецца з словам правы, што немалаважна: падчас абраду сьвятары тройчы абыходзілі аброчны агонь з правага боку; стаялі каля агню таксама праваруч, бо менавіта правы бок уважаўся за пашанны. Вось некалькі прыкладаў: anjanti уат daksinato havirbhih "якога намашчаюць жаротвамі з правага боку" (пра Агні, РВ 1.95.6); ahhi srucah kramate daksinavrto "рушыць да чарпалаў, павернутых направа" (пра Агні, РВ 1.144.1); pradaksinid ... karavo "сьпевакі, павернутыя направа"(РВ 2.43.1).
Ад слова adhvardутвараецца назва аднаго зь сьвятароў на аброку adhvaryu-, якая перакладаецца як адпраўца. Задачаю адпраўцы было сачыць за правільным выкананьнем адправы.
АТуГА
Важнае месца ў сьветаглядзе арйаў РВ займала проціпастаўленьне двух паняткаў: amhas— varivas-, йгйIoka-, што даслоўна азначае 'вузкасьць шырыня, разлога'.
Слова amhasмае шырокія этымалягічныя паралелі: санскр. amhu'вузкі', гр. аух“ 'здушваю', лац. ango 'сьціскаю', літ. ahkstas 'цесны, вузкі', ст.-анг. enge 'вузкі, трывожны', ст.-сл. лзькь, бел. ві/зкі. Словы varivas'шыр' і uni'шырокі' аднакаранёвыя: санскр. liras'грудзі', varas'шырыня', variman'прастора', гр. ейрвд 'шырокі'. Усе яны дачыняюцца да yvr 'пакрываць', літ. verti 'адчыняць, зачыняць', vartai 'дзьверы', ст.-сл. отворйтй. Першасны корань мог азначаць зваротны рух "зварочваць-разварочваць" ды "адчыняць-зачыняць", які далей удакладняўся прыслоўямі ды кантэкстам. Слова Ioka'прастора' зьвязана з угнс 'сьвяціць' (пазьней пачынае ўжывацца ў значэньні 'сьвет'): гр. 'сьветлы', лац. lux 'сьвятло', ст.-анг. leoht 'сьвятло', літ. laiikas 'поле', рас. луч.
Такім парадкам, гэта ня толькі проціпастаўленьне вузкасьці-шырыні, сьціснутасьці-прасторы, але й цемры-сьвятла (санскр. tamas'цемра', ^ІІат 'задыхацца, душыць', бел. таміць).
3 аднаго боку, гаворка тут ідзе пра касмаганічны чын: стварэньне шырыні зь цеснаты зьяўляецца важнаю функцыяй багоў. Шырокая, разгорнутая прастора процістаіць вузкасьці, згорнутасьці як упарадкаваны сусьвет неўпарадкаванаму, зьлітнаму хаосу. Разьдзяляючы неба й зямлю, Індра стварае шырокую прастору: vi bhumya aprathaya indra "ты распасьцёр зямлю, о Індра" (РВ 1.62.5); sa dharayatprthivim раprathac са "ён усталяваў зямлю ды распасьцёр" (РВ 2.15.2); yudhendro mahna varivas cakara devehhyah "бітваю, магутою Індра стварыў шыр для багоў"(РВ 3.34.7).
3 другога боку, паняткі вузкасьці-шырыні атрымліваюць этычнае напаўненьне: вузкасьць увасабляе сабою грэх, няправільнасьць, бяду, а шырыня свабоду, волю й дабрачыннасьць. Адна зь міласьцяў багоў гэта акурат выбаўленьне сваіх угоднікаў з amhasі надзяленьне іх varivas-. iirdhvd nah pahyamhaso ni ketdna "вэртыкальны, барані нас ад вузкасьці сваім знамем" (пра Агні, РВ 1.36.14); nd tarn dmho nd duritdm kutas cand naratayas titirur nd dvayavinah "не авалодалі ім ні вузкасьць, ні бяда, ні хцівасьць, ні двудушнікі" (РВ 2.23.5); dameva vatsad vi mutnugdhyamho "як вяроўку зь цяляці, здымі вузкасьць" (у Варуны звычайна просяць вызваліць ад учыненых грахоў, РВ 2.28.6); ml devaso varivah kartana "дык стварэце [нам] шыр, о багі" (РВ 7.48.4); пй indra rdye varivas krdhi "дык ствары, о Індра, шыр для багацьця" (РВ 7.27.5); krnotyasmai varivo yd itthendraya sdmam usate sunoti "таму стваpae шырокасьць, хто для прагнага Індры шчыра выціскае Сому" (РВ 4.24.6). Шыр могуць ствараць для багоў і іх угоднікі: yatha vo deva varivah karani "каб я мог стварыць ддя багоў шыр" (РВ 10.52.5).
У беларускую мову слова amhasперакладаецца як атуга (слоўнік Насовіча: отуга 'тесные, тяжелые обстоятельства, стесненме') Гэта слова ўтворана ад дзеяслова ацяжваць: прасл. *tqg-/tpg-, бел. тугі, туга 'смутак', цягнуць, цяжкі. Вось жа, атуга гэта сьцягнутасьць, цесната, туга, злыбеда. Зрэдзьчас для перакладу ўжываецца слова цясьніна.
Varivasзвычайна перадаецца словам прывольле, якое спалучае ў сабе і ідэю шырокага прастору, і ідэю свабоды, вольнасьці. Unilokdяк правіла перакладаецца даслоўна як шырокая прастора.
ВЕШЧЫ
Kaviадно з найважнейшых пазначэньняў паэта ў РВ. Слова ўзводзяць да кораня *(s)keu'бачыць, чуць, чуць нюхам' (гр. ковсо 'заўважаю, чую', лац. caved 'я пільны', гоц. hausjan 'чуць', ст.-анг. hawian 'глядзець', scdawian 'паказваць', бел. чуць, човіць, чукавы). Іншымі словамі, *(s) kenзьвязана амаль з усім комплексам пачуцьцяў (зрок, слых, нюх), што выяўляецца ў поўнай "абуджанасьці" (пар. санскр. \budh 'быць абуджаным; разумець' і buddhi'розум'), усяведаньні натхнёнага паэта: pari yat kavih kavya bharate siiro nd ratho bhdvanani visva "калі шырыць чуйнасьці свае паэт, як поваз валатоўскі, па ўсіх быцьцях" (РВ 9.94.3). Асабліва зьвяртае на сябе ўвагу слова kavikratu-. 3 аднаго боку маем аднакарэнныя словы akHta-, akuti'намер, жаданьне' (а \кй 'намярацца'), з другога kratu'намер, дух, разуменьне, кемнасьць'. Kavikratuгэта той, хто мае намер намерцы, чуйнасьць чуйнага. Быць паэтам значыць праяўляць волю быць чуйным, чукавым, абуджаным, пільным, усябачным. Паэт, такім чынам, гэта актыўная пазыцыя, якая далёкая ад пасіўнага візіянэрства. Ведавыя паэты мусілі быць "напагатове", каб успрыняць і потым выказаць ісьціну, якую багі ўкладалі ім у сэрца, і актыўнасьць сьвядомасьці якраз палягала ў волі да яснасьці ўспрыманьня.
Другі важны кантэкст зьвязаны з чысьцінёю: kratum punandh kavibhih pavitraih "чуйнымі цадзіламі ачышчаючы дух" (РВ 3.1.5); tnadhvah punanah kavibhih pavitraih "[воды] мядовыя чуйнымі цадзіламі ён чысьцячы" (РВ 3.31.16); hold mandrah kavitamah pavakah "жрэц рады, найлепшы паэт, ачышчалец" (РВ 7.9.1); agnih siicivratatamah sucir viprah sucih kavih "Агні, найчыстазарачысты, чысты, натхнёны і паэт чысты" (РВ 8.44.21); pavate kaviyan "[Сома] ачышчае, дзеячы як паэт" (РВ 9.94.1); saktum iva titauna punanto yatra dhira manasa vacam akrata "нібы муку ачышчаючы сітам, дзе празорцы мыслам чынілі
мову" (РВ 10.71.2); sahasradhare vitate pavitra a vacam punanti kavayo manisinah "y тысячапаточным працягнутым цадзіле паэты чысьцяць мову, мыславітыя" (РВ 9.73.7); rtdsya tantur vitatah pavitra a jihvaya agre varunasya mayaya "нацягнута ніць ладу ў цадзіле, на кончыку языка чарадзействам Варуны" (РВ 9.73.9); dhiya pavate "празорам ачышчаецца" (РВ 9.72.4); eto nv indram stavama suddhdm suddhena samna / suddhair ukthair vavrdhvamsam "ніня ж прыйдзі, мы Індру славіцьмем чыстага чыстым напевам, / што ўздужаў на чыстых рачэньнях" (РВ 8.95.7). 3 аднаго боку, само стварэньне мовы (і вузей хвалебнаў) паэтамі разглядаецца як ачышчэньне, з другога само быцьцё паэтам, ягоны стан абуджанасьці, пільнасьці ёсьць успрыманьне чысьціні. Паэт, па сутнасьці, ёсьць ачышчальнік {pavitra-; паказальнае тут імя аднаго з паэтаў: Pavitra Angirasah). Чуваць {*кей-{ значыць чуць чыстае.
Паводле традыцыйнай этымалёгіі kaviутвараецца ад ^кй/ кй 'утвараць гук, выкрыкваць; рухацца': kauti sabdayaty upadisati sa kavih medhavi vidvan krantadarsano va "які гаворыць, настаўляе, той kavi-, мудрэц, вядун, які пашырыў сваё бачаньне" (Unddisiitrani, 4.140). Паводле іншай вэрсіі Унадысутраў: kavayati grthnati sa kavih "які зьвязвае, складае, той паэт". Дзеяслоў яўна другасны. У Дгатупатха таксама зафіксаваны ykab/kav 'апісваць, славіць'. У тлумачальным слоўніку санскрыту Sabdakalpadruma прыводзіцца такое тлумачэньне: kavate sarvam janati sarvam varnayati sarvam sarvato gacchati va "kavate усё знае, усё апісвае або паўсюль рухаецца".