Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
У РВ для перакладу kaviабраныя не ягоныя этымалягічныя адпаведнікі чуйны, чукавы, а словы вейічы, вянічун. 3 аднаго боку, слова вешчы ўзводзяць да ^вед 'ведаць', што адсылае нас да ідэі паэтавай усячуйнасьці, усяведаньня. 3 другога боку, ад вешчы ўтвараецца дзеяслоў вятчаць 'паведамляць ісьціну'. Такім чынам, вешчы трывала асацыюецца ня толькі з звышчуйнасьцю, але й з прамаўленьнем, чаго нельга ска-
заць пра словы чуйны, чукавы. Гэта важна яшчэ й таму, што ў пасьляведавай літаратуры менавіта слова kaviстановіцца галоўным для пазначэньня паэта (пар. лац. vates 'прарок, празорца, паэт').
ВуЧТА
Слова vidathaзвычайна ўжываецца ў РВ ў сэнсе збору людзей дзеля аброку або ў сэнсе самой аброчнай раздачы. Традыцыйная этымалёгія (Unadisiitrani, 3.115) выводзіць гэта слова з ^vid 'ведаць', падкрэсьліваючы, што гэта быў збор людзей, абазнаных у тонкасьцях правядзеньня абраду й якія ведалі таямніцы сьветаўладкаваньня. Суфікс -(a) thaзвычайна ўтварае назвы дзеяньняў: ga-tha'сьпеў', ha­tha'забойства', uc-dtha'рачэньне', sap-dtha'праклён', сагatha'pyx, напрамак', ar-tha'цэль' і г.д. Тады сэмантычны ланцужок можа выглядаць так: ведаць + -atha	► веданьне, веда —» там, дзе ўжываюць веды (перанос значэньня паводле сумежнасьці). Такая этымалёгія прымусіла некаторых заходніх дасьледнікаў перакладаць vidathaяк 'веда, знаньне, уменьне, загад'.
У сваю чаргу yvid 'ведаць' шчыльна зьвязаны з yvi(n)d 'знаходзіць'. Тады vidathaёсыдь ня толькі зборам вядушчых, але й знаходжаньнем-усталяваньнем восі сьвету на месцы аброку, аднаўленьнем чыну сьветастварэньня ў выглядзе абраду або аднаўленьня пэўнага вычыну багоў, здабыцьця ўрэшце боскае ласкі. Корань yvi(n)dy залежным стане азначае 'знаходзіцца, быць', і таму vidathaможа выяўляць ідэю чыстага знаходжаньня, "узапраўднага" быцьця ў цэнтры сьвету, знаходжаньне сябе на адным з канцоў сусьветнае восі, па якой дзякуючы богу Агні адбываецца перадача аброку багом.
Другая, заходняя, этымалёгія ўзводзіць гэта слова да ^vidh 'чціць, шанаваць, служыць': vidhdthaдае vidathaу выніку распадабненьня прыдыхальных. У такім разе viddthaёсьць ушанаваньнем, служэньнем, а таксама ўсім, што зь ім зьвязана: збор людзей дзеля ўшанаваньня багоў, само паднашэньне й г.д.
Іншыя ж узводзяць элемэнт vidhдалей да vi-dha 'разьмяркоўваць' (vi'раз' і ^Idha 'класьці, усталёўваць'), прымаючы за першасны сэнс слова ідэю раздачы. Увогуле, сам yvidh 'чціць, служыць' разглядаецца як вытворань ад vi-dha.
3 другога боку, ^vidh можна ўвязаць з yvyadh 'працінаць' і dvindh 'быць пазбытым, не стачаць' (да якога, відаць, належаць vidhdva'удава' і vehat'ялаўка'). Падобную сувязь паміж ^das 'служыць, гадзіць, шанаваць', ^das 'раніць', Ndas 'стамляцца, высільвацца, адчуваць недахоп' і ydaks 'быць здольным, умелым' у свой час адзначаў яшчэ у.М. Тапароў. Чын аброку, такім чынам, прадугледжвае спусташэньне, высіленьне, аддачу, якая толькі і ставарае магчымасьць адгоды з боку багоў. Нездарма ў пазьнейшай індыйскай традыцыі звычайным заканчэньем малітвы стала формула sand sand santih 'спакой, спакой, спакой': ^Isam спалучае ў сабе сэнсы труджэньня, высіленьня, стомы й заспакаеньня. Паказальна, што гэты корань шырока ўжываецца ў РВ як для апісаньня стараньня сьвятароў, так і для назвы іх плёну (формула sarn yoh 'спор і здароўе', 'спакой і дабрабыт'). Слова ж samitr 'разьбіральнік тушы аброчнае жывёлы' таксама адсылае нас да ^vyadh 'працінаць, раніць' (пар. пазьнейшае слова vyadha'паляўнічы'), хоць гэты корань ужываецца ў РВ толькі ў кантэксьце барацьбы з ворагамі й зьвязаны перадусім са стральбою.
Ідэя працінаньня мае мэтафізічную падкладку. Функцыя абраду гэта перадусім устанаўленьне сувязі паміж сьветамі, дзякуючы якой умагчымваецца перадача аброку. Яшчэ у.М. Тапароў прапанаваў узводзіць лічэбнік тры да кораня *terH(санскр. ^tr 'перапраўляцца, працінаць, ратаваць', лац. intro 'уваходжу, пранікаю', terminus 'памежны калок, камень', гр. терца 'канцавы слуп, метка'), якое, такім чынам, першапачаткова магло кадаваць сувязь трох сьветаў. На абрадзе ўсталёўваўся аброчны слуп (уйра<— уун 'зьвязваць, прывязваць', т.б. 'месца або прылада прывязваньня'), які
мог увасабляць вось сусьвету. Да яго прывязвалася аброчная жывёла, якую потым заколвалі ("праціналі"). Але і сам слуп можна разглядаць як пэўнае ўвасабленьне ідэі працінаньня, праколваньня (падобна памежнаму слупку), які пазначаў памежнасьць абрадавае сытуацыі.
Для перакладу ў беларускую мову vidathaу якасьці асноўнага варыянту абранае слова вучта 'пір, частаваньне' (і як пабочны варыянт пачостка), утворанае ад ^чэт 'лічыць, спалучаць, шанаваць' (бел. чціць, чэсьць 'пашана, пір', чаіна 'доля', часіпаваць, пачостка, ст.-сл. чыпл 'лічу, уважаю' і інш.). Вучта, такім парадкам, гэта час і месца чцсньня (ушанаваньня) багоў і раздачы ім пачастунку (жаротвы), у якім кожны з багоў атрымлівае сваю чату (долю). За другі варыянт абраныя розныя словазлучэньні ўзору жортва-веча й г.д., што ўжываюцца тады, калі слова вучта не хапае для запаўненьня памеру. Слова веча (ад \0ет) тут крыху ператлумачанае ды зьвязваецца з больш актуальным для сучаснай беларускай мовы значэньнем гэтага кораня 'вітаць' (т.б. ушаноўваць), а не 'прамаўляць, раіць'. Акрамя таго, веча перагукаецца з словамі вешчы й вяха, што добра ўпісваецца ў сэнсавы абсяг vidatha-.
ЖЫР
Адным з рэчываў, якія арйі ўзьлівалі ў аброчны агонь, было ghrta'топленае каровіна масла'. Для многіх людзей, знаёмых з індыйскаю культураю, яно болып вядомае пад назваю ghl гэта слова з сучаснае мовы гіндзі ёсьць прамым нашчадкам санскрыцкага слова ghrta-.
Слова ghrtaдачыняецца да нячастага нават у РВ yghr,jigharti 'кідаць, апырскваць, крапіць': jigharmyagnim havisa ghrtena "краплю Агні жаротваю, жырам" (РВ 2.10.4); vajram a jigharti may ini "кідае пярун у чарадзея" (пра Індру, РВ 5.48.3).
Узглядам таго, што ghrtaуяўляла сабою растопленае масла, то трэба, відаць, зьвязваць яго і з другім yghr, jigharti 'гарэць палаць': санскр. haras-' полымя', ghrna-' горач', gharma-' горач, кацёл', ghramsa'сквар, полымя'; гр. бероцаі 'награюся', лац. formus 'цёплы', літ. garas 'пара', бел. грэць, гарэць, жар.
Ghrtaапісваецца ў РВ такімі прыметнікамі: madhu'салодкі', madhuvarna'колеру мёду', hiranyavarna'колеру золата', putd'ачышчаны', siici'яркі, чысты', tapta'нагрэты', tivrd'рэзкі', earn'мілы, прыемны'. Найважнейшае азначэньне тут, безумоўна, piitdі ягоная адмена siipitta'добра ачышчаны' (гл. арт. Чысьціня).
Ghrtaмагло азначаць і тлушч увогуле (асабліва топлены), a ў пераносным значэньні урадлівасьць, плоднасьць: sasasya carma ghrtavat paddm ves tad id agni raksatydprayuchan "збожжа скураны мех, сьлед птаха, поўны тлушчу яго й бароніць пільна Агні" (магчыма, пра сонца як крыніцу ежы, РВ 3.5.6), a no mitravaruna ghrtair gavyutim uksatam "акрапеце, o МітраВаруна, жырамі нашу пашу" (РВ 3.62.16); te grhaso ghrtasciito bhavantu "хай пакоі твае сочацца жырам" (пра памерлага, пахавальны хвалебен РВ 10.18.12).
У беларускую мову ghrtaперакладаецца як жыр. 3 аднаго боку, слова родніцца з ^іжэр (ст.-сл. жьргьтй 'абракаць; есьці, піць', ст.-сл. жьрьць 'жрэц', грань, грано 'верш', санскр. vgf, grnati 'апяваць, славіць' і ^gr, girati 'есьці, глытаць', gir'песьня', gurta'апеты', jaritr'апеўца', gara'пітво', літ. girti 'хваліць', gerti 'піць'). Узьліваньне ды сьпяваньне былі непарыўна зьвязаныя ў аброку (nap. ^hu 'ліць аброк у агонь' yhve 'зваць'; прасл. *peti, *pojq 'пець' і ★pojiti, *pojQ 'паіць').
3 другога боку, жыр можна выводзіць з ужы (пар. піць пір). Такім парадкам, жыр трывала зьвязаны і з ідэяй аброку (паеньня-апяваньня багоў), і з ідэяй жыцьцёвае сілы.
У 4-м коле жыру прысьвечаны містычны хвалебен (РВ 4.58), у якім ён атаясамляецца і з Сомам, напоем нясьмерця, і з паэтычнаю моваю моваю багоў. Варта прывесьці яго цалком:
узьнялася з мора мядовая хваля і з выжымам сомавым стала нясьмерцем I што ёсьць утаемненым іменем жыру язык нясьмертных пупавіна нясьмерця 111 II
мы жыру імя зьвеставацьмем сягоньня на гэтым аброку ўкарэнім паклонам I хай слых прыверне да яго малітоўца бык двойчыдвухрогі яго вывяргае II2II трохногі той буйвал з чатырма рагамі двухкротнагаловы сямікротнарукі I трохкротна зьвязаны раве грамавіта увайшоў велябог у багоў нясьмертных ІІЗІІ
хаваны скнарамі разьдзелены тройчы знайшлі несьмяротныя жыр у карове I адзін быў ад Сонца другі быў ад Індры а трэці яны змайстравалі з дазорцы 114II
струменяцца з сэрца струменяцца з мора за сотняй згародаў не для вачэй ілжыўца I я пільна ўглядаюся ў патокі жыру стаіць там стажар залаты пасярод іх 115II
сьцякаюцца рэкамі словапатокі ўнутры ачышчаныя сэрцам і мыслам I імчаць імкліва жыравітыя хвалі нібыта алені ад стрэл паляўнічых 116II
падобна быстрыням у рэчышчы рэкаў ляцяць юніцы абганяючы вецер I патокі жырныя бы рыжы стаеньнік ламаючы плот набухаючы хвальлем II7II
да Агні кідаюцца нібы дзяўчаты красуні з усьмешкай нібы на спатканьні I зьлягаюцца з дровамі патокі жыру радуецца ім Родавед прагавіты II8II пазорныя плыні нібы маладзіцы масламі што масьцяцца перад вясельлем I на выжмінах Сомы на вучце аброчнай яны ачышчаюцца патокі жыру II9II струменьце хвалебен на здобыч кароваў надзельце багацьцямі нас балагімі I вядзеце аброк да багоў несьмяротных у мёд ачышчаюцца патокі жыру II10II
ты служыш апораю для бытаваньня ўнутры мора-сэрца ўнутры жыцьцясілы I сустрэцца прынесенай з аблікам водаў здабыць бы нам хвалі тваёй медавітай 1111II
ЗАКОЛ
Слова medhaужываецца ў РВ насамперш у сувязі з жывёльным аброкам. Так, у РВ 1.162.10 кажацца:
yad iivadhyam uddrasyapavati yd amasya kraviso gandhd asti sukrta tacchamitarah krnvantu uta medham srtapakam pacantu
Якая нястраўленая ежа ў страўніку ваніць, які пах сырога мяса ёсьць, хай разьбіральнікі (тушы) тое зробяць добрым, жывёльны аброк варма звараць.
У слоўніку Бётлінга падаюцца наступныя значэньні для medhaу РВ: мясны сок, булён, моцны напой; цдя пазьнейшых ведавых тэкстаў; жывёльны аброк, аброчная жывёла. Паказальныя таксама некаторыя складаныя словы з medhaу РВ: asvamedha'абрачэньне каня', nrmedha'абрачэньне чалавека?' (сустракаецца як імя руша); у пазьнейшай літаратуры: gomedha'абрачэньне каровы', purusamedha'абрачэньне чалавека'. V РВ 1.43.4 Рудра называецца medhapati'пан medha-', а ён увогуле шчыльна зьвязаны з жывёльным сьветам (ужо ў АВ для яго пазначэньня сустракаецца слова pasupati'пан жывёлы').