Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
яго абрадныя шукаюць прамовы
як той узьліты ў пабожных узьлівень I прасторапрасяжны узьнік Пан малітвы на вучце абраднай разлогім Заплодкам II2II
няхай жа малітву падыме угору
як рукі Савітар свой покліч узьнёслы I што творыцца духам ягоным штодзённа як зьвер страхатлівы магутны няшкодны 113II
расходзіцца покліч той Небам Зямлёю хай правіць як конь дзіваносны чукавы I як стрэлы у дзікіх зьвяроў яго словы імчаць да багоў зьмеяватых малітвы 114II
нягодныя паджры бычком цябе лічаць на ласцы тваёй нажываюцца божа I дароў жаданых ты не даеш зламысным
о Пане малітваў караеш няслаўцаў II5II
прыемна ісьці да яго бы на пашу
ён вабіць да сябе як сябар прыемны I прыглядна ўглядаюцца ў нас неадольцы заворы замкёныя ўсе адчыніўшы II6II
цякуць да яго хваласьпевы як рэкі бы плынуць да мора вірлівыя плыні I вядушчы ён бачыць наскрозь абоіх арол Пан малітвы і ладзьдзю і воды II7II
так велядужы дужародны вялікі
быу богам прызначаны бык Пан малітвы I учцёны хай гоўя падорыць мужоў нам хай будзе грамада насытнай і шчодрай II8II
хбалёіойіч КЯ
16 Агастйа, сын Мітры й Варуны I вада, трава, Сонца (замова на зьнішчэньне яду) I ануштубг, 10-12 магапанкці, 13 магабрыгаці
канкдта што неканката
і канката які запраўдны I што абодва завуцца плушы ўсе замазаны невідомы 111 II
невідомых нішчыць прыйшоўшы невідомых нішчыць пайшоўшы I нішчыць зьверху на іх напаўшы душыць душма і давіць даўма II2II
у чароце й нібы-чароце
травах дарбгі ды травах сайрйі I невідомы ў віране ў муньджы ўсе яны замазаны разам 113II
як зайшлі ў кароўнік каровы
як заціхлі зьвяры ў гушчобе
як загасьлі агні ў сялібах
ўсе замазаны невідомы 114II
вось яны зьявіліся знову
нібы злодзеі адвячоркам I невідомыя ўсім відомы сталі вы сябе паказалі II5II
Неба бацька маці Зямля вам
Сома брат і сястра Бязьмежа I
невідомыя ўсім відомы заставайцеся замрэце II6II
на рамёнах і на чалонах вы кусьлівыя праканкаты I анічога няма для вас тут невідомы зьнікнеце нікма II7II
на усходзе ўзыходзіць Сонца невідомых бойца відомы I вынішчае ўсіх невідомых праганяе усіх вядзьмарак II8II
узьляцела з усходу Сонца спапяляючы ўсякі верад I сын Бязьмежы з высокіх гораў невідомых бойца відомы II9II
я на Сонца вешаю труту нібы мех у вінакурыльні I як яно не памрэ ня згіне так і мы не памром ня згінем I прэч адвёз пан буланых труту мёдам зрабіла цябе медавіца 1110II птушка птушачка невялічка ўсю малютка зьела атруту I як яна не памрэ ня згіне так і мы не памром ня згінем I прэч адвёз пан буланых труту мёдам зрабіла цябе медавіца 1111II тройчы сем вераб'ёў драбнюткіх зьелі емя яду-атруты I як яны не памруць ня згінуць
так і мы не памром ня згінем I прэч адвёз пан буланых труту мёдам зрабіла цябе медавіца II12II
у дзевяці і дзевяноста разбуральніц яду-атруты ува ўсіх я схапіў імёны I прэч адвёз пан буланых труту мёдам зрабіла цябе медавіца 1113II
тройчы сем таксама паваў
сем сясыдёр незамужніх дзеваў I прэч атруту тваю аднесьлі
як ваду у збанох жанчыны II14II
кушумбгака малы маленькі раздушу камянём пачварку I выйшла ўся зь яго едзь-атрута прэч ад нас падалася ўпрочкі II15II
і сказаў тады кушумбгака
прэч выходзячы з горнай кручы I страціў сілу яд скарпіёнаў скарпіёне твой яд бясьсільны II16II

apTblKUAbl
АБРОК
3 ідэяй ахвяры ў РВ зьвязаны некалькі каранёў, галоўныя зь якіх yhu і ^yaj. Першы апісвае тэхнічны бок ахвярапрынашэньня: узьліваньне Сомы й топленага масла (жыру) у агонь. Сярод яго вытворняў варта згадаць havis'узьліў', hotr'сьвятар, які прамаўляў хвалебны РВ і адказваў за ўзьліваньне паднашэньняў' і juhii'чарпень, якім лілі топленае масла ў агонь; язык агню'. Гэты корань шчыльна зьвязаны з роднасным >lhve 'зваць, прызываць (багоў)' падобна таму, як зьвязаны бел. піць і пець. Іншымі словамі, ідэя ахвяры ўлучала два абавязковыя, узаеманеаддзельныя складнікі: узьліў і прызыў-хвалебен.
Для перакладу hotrаднаго з ключавых словаў у РВ выбрана слова жрэц у яго стараславянскім выглядзе (жрэц, жраца). Адпаведна асноўнымі перакладамі для havisсталі жароіпва і жоріпва. Узглядам таго, што зыходны дзеяслоў для гэтых імёнаў у беларускай мове не захаваўся (да нас дайшоў толькі роднасны яму Ужэр 'есьці', які, на жаль, мае моцную адмоўную канатацыю), сам yhu перадаецца дзеясловам ліць або апісальна чыніць жаротву, a juhii— вытворным словам леўка. Таксама ўжываюцца такія словы, як узьліў, узьліваньне, узьлівень. Корань ^Ihve амаль заўсёды перадаецца этымалягічна тоесным яму дзеясловам зваць (часам клікаць).
Калі пераставіць гукі ў hav-, атрымаецца 'Ivah 'везьці', які таксама зьвязаны зтэматыкай ахвярапрынашэньня. Перавоз аброку галоўная функцыя Агні, цэнтральнага (побач зь Індрам) бога ў РВ. Як і ў выпадку ^Ihve, ^vah перадаецца этымалягічна тоесным яму дзеясловам везьці. Аднак ягоныя вытворні перакладаюцца па-рознаму: vahni‘вазьніца' (эпітэт Агні), vaghat‘адпраўца', havirvah'жаротваноша, жортваноша'.
Корань ^yaj выражае функцыянальны бок ахвярапрынашэньня: ушанаваньне багоў. На тое, што гэты корань хутчэй азначаў 'шанаваць', чымся 'чыніць ахвярапрынашэньне', указвае яго кіраваньне: імя бога заўсёды ставіцца ў вінавальны склон, а назва сродку ўшанаваньня у творны, т.б. шанаваць бога паднашэньнем (а не ахвяраваць паднашэньне богу). Адпаведна вытворань yajhaазначаў у першую чаргу 'ўшанаваньне', а ўжо потым 'ахвярапрынашэньне'. У пасьляведавы час гэта слова стала галоўным у называньні ахвярапрынашэньня ў цэлым. Гэты факт спрычыніў дваякі пераклад кораня. 3 аднаго боку, yyaj перадаецца праз чціць, yajnaпраз чэсьць, yajatra-, yajniyaпраз начэсны, годны вучты. 3 другога боку, ydjnaперадаецца словам аброк.
Слова аброк утвараецца ад Урэк 'рачы, мовіць', яго этымалягічны сэнс 'прамоўленае', наяўны ж набор значэньняў 'ахвяра', 'зарок' (т.б. абяцанае) і 'корм, які бярэцца ў дарогу для каня'. Такое спалучэньне значэньняу добра стасуецца з комплексам yhu-yhve. Вынік спажываньня богам аброку выражаецца jvrdh 'расьці, мацнець'. Тая самая ідэя росту хаваецца і ў ystu 'славіць, сьпяваць хваласьпевы', які суадносіцца з \tu 'расыді, быць моцным' (tavas'сіла, моцны' часта ўжываецца дачынна багоў; бел. тыць 'тлусьцець'). Іншымі словамі, аброк гэта кармленьне багоў як хвалебнамі, так і ўзьліваньнямі. Такім чынам, yyaj таксама перадаецца як абракаць / абрачы, аброчыць («—аброк), yajatra-, yajniyaяк годны аброку.
АБРОЧНЯ
Слова vedi'алтар' прынята выводзіць з *ava-sd-i'сядзеньне' {dva 'уніз xsad 'сядзець'). Узапраўды, месца ахвярапрынашэньня называецца ў РВ словамі sadmanі sadana'сядзеньне' (напр. РВ1.173.3ndksad dhdtci pari sddma mitaydn' хгм зьявіцца жрэц, абыходзячы вакол узьведзеныя сядзеньні, РВ 1.95.8 yat sampriicandh sddane gdbhir adbhih 'калі зьмешваецца на сядзеньні з малокамі, з водамі', РВ 1.67.10 sadmeva dhirah sammaya cakruh 'як сядзеньне (дом), празорцы, разьмераўшы, зрабілі'. Індру й Агні таксама называюць sddaspati'пан сядзеньня' (РВ 1.21.5). Алтару-сядзеньню на зямлі адпавядае на небе сядзеньне багоў (РВ 1.139.2 yuvdritthddhi sddmasvapasyama hiranydyam 'там, на вашых сядзеньнях, мы ўбачылі залатое'). Дзякуючы такой суадпаведнасьці алтар апынаўся на мяжы сьветаў людзей і багоў, на восі сусьвету {axis mundiy iydm vedih pdro antah prthivya aydmyajnd bhuvanasya nabhih 'гэты алтар крайняя мяжа зямлі, гэты аброк пуп быцьця' (РВ 1.164).
У РВ 1.140.1 Агні даецца два важныя азначэньні: vedisdde 'таму, які сядзіць на алтары' і priyadhamaya 'таму, якому падабаецца (ягоны) дом'. Першае зь іх наўпрост выяўляе сувязь vediз 'had 'сядзець', другое з sldha 'класьці, усталёўваць', які часта ўжываецца ў касмаганічным кантэксьце. Паказальна, што і sddana-, і dhamanсустракаюцца ў зьвязку з rid'лад' для абазначэньня сядзеньня сусьветнага парадку. Адно зь дзеяньняў, якое выконваецца з алтаром, гэта dram кг'прывядзеньне ў парадак' (РВ 1.170.4), дзе слова dram утворана ад таго самага кораня, што і rta-. Іншымі словамі, саджэньне-ўсталяваньне алтара безумоўна ўспрымалася як аднаўленьне касмаганічнага чыну, скіраванае на захаваньне сусьветнага парадку {rta-), на сталае цэнтраваньне сьвету вакол восі аброкаперадачы.
Калі адлюстраваць ^sad, атрымаецца ^das 'стамляцца, высільвацца, адчуваць недахоп', што актуалізуе такую характарыстыку алтара як месца зьнікненьня (прынесенага ў аброк), як месца высільваньня (прыкладаньня высілкаў з боку аброчнікаў; nap. ysad —> sedi'стамленьне' у Ваджасанэйі-самгіце).
Нельга абмінуць увагаю сувязь vediз veda'веда' (якая абыгрываецца ў выглядзе загадкі ў РВ 10.114) і шырэй з yvid 'ведаць' і Nvi(n)d 'знаходзіць'. Разуменьне алтара як месца знаходжаньня й рэалізацыі сакральнае веды, несумненна, было актуальным у часы ведавых паэтаў (варта ўспомніць хоць бы традыцыю рытуальных загадак brahmodya-, яскравым прыкладам якіх ёсьць РВ 1.164 ці АВ 10.8). Нельга не адзначыць тут і перагуканьне vediз vidatha'аброчная раздача' (гл. Вучта).
Калі адлюстраваць veda-, атрымаецца deva'бог' непасрэдны адрасат аброку. Карані yvid-^div, ад якіх адпаведна ўтвараюцца гэтыя словы, знаходзяцца ў люстраных адносінах ня толькі фармальна, але й сэмантычна. Сэнс гука v можна прыблізна акрэсьліць як 'абсяг, кола', гука d як 'кропка апоры, месца збору', і як 'рух'. У такім разе vid = v—^d, a div = d-^v, т.б. vid гэта pyx ад ускраіны да цэнтру, зьбег абсягу ў кропку, счытваньне карцінкі (відзеньне), a div гэта pyx ад цэнтру да ўскраіны, выпраменьваньне, стварэньне абсягу відзеньня. Алтар, такім парадкам, ёсьць кропкаю збору прасторы на зямлі (prthivi-'), якая адпавядае такой самай кропцы (але з процілеглым дзеяньнем) на небе (div-}.
Слова vediжаночага роду, што адпавядае звычайнай форме алтара прастакутніку з вузкай сярэдняй часткай, падобна да жаночага стану. Месца Агні на аброку называецца удпі'лона, похва' (у—ууй 'зьвязваць, злучаць'): usan hotar пі sada yonisu trisu 'ахвотна, o жрэча, сядзь на тры лоны' (РВ 2.36.4)
(пад трыма лонамі разумеюцца vedi'алтар', ahavamya'жаротвены (усходні) агонь' і garhyapatya'агонь гаспадара дома (заходні)'). Такім чынам, пабудова алтара ўвасабляе сабою злогу мужчыны й жанчыны, дзе мужчына агонь, a жанчына алтар. Сэксуальныя вобразы ўжываюцца і пры апісаньні здабычы агню з дапамогаю двух брускоў. Такім чынам, алтар гэта сувязь зямлі (чатырохкутнае месца аброку з алтаром, якое ўвасабляе гарызанталь) і неба (тры лоны агню, якія стасуюцца з трыма сьветамі ды ўвасабляюць вэртыкаль). Алтар гэта ня толькі месца зьнікненьня аброку, але й месца спараджэньня ўздачы на яго.