Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
Калі гаварыць пра этымалёгію слова, то раўналежная форма miyedhaдоўгі час прымушала разглядаць medhaяк форму, узьніклую ў выніку спрашчэньня: miyedhamyedha—> medha-. Калі адстараніцца ад гэтае вэрсіі, то medhaлёгка зьвязваецца з mams'мяса'. Так, слова medha 'мудрасьць' прынята выводзіць з *mns-dhe(т.б. manasdha'мысыіе-кладзеньне'; nap. тап-dhdtr 'мудрэц'). Гэтак сама можна разглядаць і medhaяк вынік разьвіцьця з *m(a)ms-
dha'мяса-кладзеньне' (т.б. medha'паднашэньне мяса'). Нельга не згадаць тут бел. мяздра 'падскурная клятчатка ў жывёлаў, адваротны бок шкуры' (ц.-сл. мжздра), якое таксама выводзяць з *mgso 'мяса' і якое яўна родніцца з саскр. medha(але неабавязкова тоеснае структурна).
Для перакладу medhaабранае слова закол, якое адсылае да ст.-сл. заклатй, закланйк, ст.-бел. заклатй. Адпаведна ведаваму medhaслова закол ужываецца ў значэньнях 'жывёльны аброк', а таксама 'мясны сок', 'напой-падсілак'.
ЛАД
Найважнейшае месца ў сьветаглядзе арйаў займала проціпастаўленьне rtd-anrta. Слова rtdзвычайна перакладаецца як парадак, закон, устанаўленьне, справядлівасьць' (як прыметнік 'адпаведны, прыдатны, гожы, здольны'), адпаведна dnrtaяк 'беспарадак, беззаконьне, несправядлівасьць, ілжа' (як прыметнік 'ілжывы').
Абодва словы ўзыходзяць да Vr 'рухацца, падымацца, дасягаць'. Сэнс гука г (г) зыходзячы з спосабу яго вымаўленьня можна акрэсьліць як 'уздыманьне, вяртаньне, паўтарэньне'. Параўнайма: dram 'адпаведна, правільна, дастаткова', rtu'усталяваны час, рок, пара', aritra'вясло', ard 'сьпіца', ardni'брусок, якім распальвалі агонь', aratni'локаць', бел. араць. Гэтыя прыклады досыць ясна ўказваюць на два сэнсы:
1)	устаўленасьць, злучанасьць, прыладжанасьць, адпаведнасьць (парл як адпаведны цэлі час; вясло як устаўленае ў кочат; сьпіца як устаўленае ў калодку; брусок распальваць агонь як тое, ува што ўстаўлялі другі брусок; локаць як месца злучэньня дзьвюх костак);
2)	вярчэньне, паўтаральны, колавы рух (паря, якая паўтараецца штогод; вясло, якім робяць колавыя рухі; сьпіца, якая круціцца разам з вобадам; брусок, які круцяць у іншым, каб атрымаць вугольчык; локаць як месца вярчэньня косткі; араньне, якое складаецца з разваротаў на ўскрайку поля). Іншымі словамі, rtdяк сусьветны парадак, безумоўна, даўнімае пэўную паўтаральнасьць, узаемазлучанасьць дзеяньняў, якія замыкаюцца ў вечнае, непарушнае кола.
Г алоўным ахоўцам і падтрымцам rtdуважаецца бог Варуна (yaruna<— xvr 'пакрываць, абвінаць'; РВ 5.66.1 varunaya
rtdpesase 'для Варуны, чыя ўкраса rta-'), чый асноўны атрыбут путы-петлі (pasa-), якімі ён трымае сьвет у належным парадку (напр. РВ 7.65.3 ta bhiiripasavanrtasya seta duratyetii ripave martyaya 'яны двое [Мітра-Варуна], маючы многа путаў, суць дзьве гаці-перашкоды для anrta-, празь якія цяжка пранікнуць сьмертнаму ілгуну-ворагу'). Ахоўніцаю rta(rtapa-) завецца й багіня Зара, чыя галоўная свомасьць у РВ вечная паўтаральнасьць. Пастырам rta(РВ 1.1.8 gopam rtasya) завецца й Агні, які забясьпечвае кругаварот аброку. Багі завуцца народжанымі ад rta(rtdprajata-), a хвалебны багом плынямі rta(РВ 1.141.1 rtasya dhena). Нярэдка ў РВ гаворыцца пра дарогу rta(РВ 1.46.11 dbhiidu param etave pant ha rtasya sadhuya / ddarsi vi srutir divah 'вось узьнік, каб рухацца наўпрост на той бераг, пуць парадку, паказалася сьцежка неба'), якою рухаецца Сонца, Зара, Агні. Згадваюцца таксама пасад rta-, дышла rta-, быкі rta-, гудзьба rta-, доля ў rta-, малако rtaды інш. Rtaпранізвае сабою ўвесь сьвет, яно спараджае багоў, яно жывіць багоў і людзей, і яго ж бароняць багі ды падтрымліваюць людзі сталымі аброкамі.
У РВ 1.139.2 сказана, што Мітра-Варуна вынесьлі anrtaза межы rta(rtad adhyadadathe anrtam), т.б. сьвет ёсьць увасабленьнем парадку, у той час як носьбітамі anrtaаказваюцца няправедныя людзі й чарты, ворагі праведных арйаў, што імкнуцца парушыць rta(РВ 7.61.5 anrta jananam 'беззаконьні людзей'). Паказальна, што ў пазьнейшых тэкстах anrtaстала проціпастаўляцца слову satyd'ісьціна', якое ўзыходзіць да yas (бел. ёсьць).
На беларускую мову rtaперакладаецца перадусім як лад, a anrtaяк нелад, бязладзьдзе. Найбольш імаверная этымалёгія зьвязвае слова лад з указальнікам *е!-/оі(лац. Ше 'той', бел. лоні 'летась', санскр. parari 'пазалетась') і *dhb'класьці, усталёўваць' (бел. дзець). Перагукаючыся з такімі словамі, як клад, ук/іад, лагода, слова лад добра перадае
ідэю ўпарадкаванасьці, узаемазьвязанасыді, устойлівасьці, спрыяльнасыді, але, на жаль, пакідае нявыяўленаю (прынамсі наўпрост) ідэю колавярчэньня, паўтаральнасьці, узнаўляльнасыді.
МАЛІТВА
Адным з ключавых словаў РВ а таксама і пасьляведавых тэкстаў ёсьць brahman. 3 націскам на першы склад яно азначае 'малітва', з націскам на другі 'які моліцца, сьвятар; стан сьвятароў'. У пасьлярыгведавы час гэта слова набывае новае значэньне й пачынае азначаць Абсалют першапачатак, зь якога ўзьнікае сусьвет. Brahman галоўны панятак філязофіі Веданта, адзін з асноўных тэкстаў якой так і называецца: Brahmasutrani 'выслоўі пра Брагман'.
Найчасьцей brahman выводзяць з xbrh 'набухаць, расьці, мацнець' (санскр. brhat'высокі, магутны', лац. fid "дзьму", flamen 'павеў', ст.-анг. blawan 'дзьмуць', bldwan 'цьвісьці', bleed 'парыў ветру, дых; дух, розум; дастатак, дабрабыт, слава', ст.-ісьл. Baldr 'бог вясны й сьвятла, апякун расьлінаў ды земляробаў', гр. сракХбі; 'чэляс', ст.-сл. благо, бел. балазе). Бадай, найважнейшаю паралеляй тут будзе ст.-анг. blot 'аброк', a таксама лац./Zz/o 'лію', што адпавядае добравядомай троіцы ліць, піць абракаць славіць: санскр. dhii 'ліць аброк у агонь' yhve 'зваць'; slgr, grnati 'славіць' ^gf, girdti 'есьці, глытаць'; ст.-сл. жьргыпп 'абракаць; есьці, піць'; прасл. *peti, *pojp 'пець' і *pojiti, *pojp 'паіць' (санскр. gir'песьня', giirta-'апеты',jaritr'апеўца', gara'пітво', лац. grains 'прыемны, удзячны, літ. girti 'хваліць', gerti 'піць', ст.-сл. жьргыпй 'абракаць; есьці, піць', ст.-сл. жьрьць 'жрэц', грань, грано 'верш'). Усе гэтыя тры дзеяньні былі непарыўна зьвязаныя аброчным чынам.
Такога самага меркаваньня прытрымліваецца й традыцыйная этымалёгія: brmhati vardhate tad brahma 'набухае, расьце той Брагман' {Unadisutrani, 4.147). Але найцікавейшае тое, што ёсьць яшчэ адзін 'Ibrh, які азначае 'гучаць, раўсьці'. І.-э. корань рэканструююць як *bhelgh. Сэнс гука bh роўны спосабу яго ўтварэньня: выбух, рэзкае пашырэньне з цэнтра на ўсе бакі. Гэтая ідэя размнажэньня аднаго акурат ляжыць у ас-
нове сьветатварэньня, але таксама й мовы ды сьвятла. Гэтыя тры чыны ў сутнасыді тоесныя: санскр. ybhas 'гаварыць' fbhas 'зьзяць'; санскр. ЧЫій 'узьнікаць, быць' санскр. уіЬ/ю 'зьзяць, праяўляцца' ст.-сл. баіж 'расказваю', лац. for 'кажу'; санскр. \агс 'зьзяць, славіць, сьпяваць'; санскр. yvas, ucchati 'зьзяць' yvas, vaste 'надзяваць, прымаць форму'.
Brahman мае й шырэйшае значэньне сьвятой мовы ўвогуле мовы багоў, якой малітва ёсьць толькі прыватная праява: acittam brahma "неспасьціжнай сьвятой мове" (РВ 1.152.5) і mantrayante divo amusya prsthe visvav idam vacam avisvaminvam "малітваю твораць на сьпіне таго неба ўсяведную мову, ня ўсім зразумелую" (РВ 1.164.10); sam brahmana devahitam yadasti "зь сьвятою моваю, што ўсталяваная багамі" (РВ 5.42.4); brahmana daivyena "з малітваю боскаю" (РВ 7.33.11); devattam brahma "дадзеная багамі сьвятая мова" (РВ 8.32.27); ’janayan brahma deva "спарадзілі сьвятую мову багі" (РВ 10.67.7).
3 аднаго боку, сьвятая мова процістаіць мове звычайнай, штодзённай; з другога боку, мова ўвогуле апісваецца ў РВ як унівэрсальны прынцып быцьця, які ляжыць у аснове ўсяго. Гэтая асаблівасыдь мовы праўяляецца перадусім у малітве. Малітва ўзмацняе багоў (yvrdh 'расьці, мацнець' ylbrh 'набухаць, мацнець'), малітва абараняе часыдівых арйаў ад ворагаў: indraya brahma vardhanam yathasat "каб малітва стала Індру падсілкам" (РВ 6.23.5); brahma varma mdmantaram "малітва мой нутраны шчыт" (РВ 6.75.19).
Yavad brahma visthitam t avail vak "наколькі пашырылася малітва, настолькі й мова" (РВ 10.114.8). He малітва як праява сьвятой мовы’ ёсьць вытворнаю ад мовы звычайнай, а якраз наадварот. Іншымі словамі, галоўная функцыя мовы (сьвета)творчая, астатняе ж зьяўляецца другасным. Больш за тое, сама гукавая мова ёсьць толькі адною з праяваў Мовы:
catvari vak parimita padani tani vidur brahmana ye manTsinah guha trini nihita nengayanti tunyam vaco manusya vadanti
"Разьмерана мова на чатыры крокі (часткі), іх сьвятары ведаюць, што мыславітыя; тры, у схове складзеныя, ня кратаюць, чацьвертым [крокам] мовы размаўляюць людзі".
Сайана выказвае здагадку, што тры схаваныя крокі гэта тры Веды, т.б. сьвятая мова. Магчымае й такое тлумачэньне, што чатыры крокі Мовы гэта 1) сьвет, 2) копія сьвету, сфармаваная органамі пачуцьцяў, 3) карціна сьвету, сфармаваная розумам і 4) гукавая мова. РВ 10.125.4:
may a so аппат atti уд vi pasyati yah praniti ya im srnoty uktdm amantavo mam td upa ksiyanti srudhi sruta sraddhivam te vadami
"Мною moil ежу есьць, xmo бачыць, xmo дыхае, xmo чус рачэньне.
Жывуць ува мне яны неазмысьлена.
Слухай, славуты, слушна я моўлю".
Мова была дадзена багамі людзям у якасьці адкрыцьця, таемнай відзежы (санскр. veda-, бел. ведаць відзець), якую яшчэ трэба было выразіць, стварыць. РВ 10.71.1-2:
brhaspate prathamam vaco agram yat prairata namadheyam dadhanah yadesam srestham yadaripramasit prena tadesam nihitam gtihavih
saktumiva titaiina punanto yatra dhlra manasa vacam akrata...
" Пане малітвы, першы пачын Мовы, калі яны ўзяліся да работы, дзеючы імядзею. Што былоў іх сама лепшым, бязбрудным, скрытае ў тайне, любоўю явілі.
Нібы муку ачышчаючы сітам, мыслам дзе Мову празорцы чынілі..."
Важная свомасьць мовы яе чысьціня, дзякуючы якой яна можа сама быць ачышчальнікам: рітапд brahmana "ачышчаючыся малітваю" (пра Сому, РВ 9.113.5). 3 другога боку, чын ачышчэньня мовы, зроблены пры яе стварэньні, мае паўтарацца на кожным аброку: yatte pavitram arcisyagne vitatarn antara / brahma tenapunihi nah "якое цадзіла ў цябе, о Агні, нацягнула ўнутры полымя, / ачысьці ім нашу малітву" (РВ 9.67.23).
У беларускую мову brahmanперакладаецца як малітва, a brahmanяк малітоўца. Традьгцыйна прасл. *modliti узводзяць да і.-э. *meldh-: літ. maldyti 'умаляць', ст.-анг. meld 'паведамленьне', хец. ma-al-ta(i) 'даваць зарок, прасіць у багоў'. Сюды ж ст.-сл. мьлва, санскр. ЎЬгй 'мовіць', лац. promulgo 'абвяшчаю', гр. цёлос 'песьня'. Сэнс гука т мяжа, дзякуючы якой з аднаго ствараецца два (імя й форма ў выпадку мовы), гука / працягласьць, ліцьцё. Мова гэта мяжа, якая трымае гэты сьвет распадзеленым. У Чхандогйаўпанішад, 8.4.1-2 кажацца: atha ya atma sa setur dhrtir esam lokanam asambhedaya "вось, які Атман (Сам), той гаць, апора для разьяднаньня сьветаў", tasmad va etam setum tirtva api naktam ahar evabhinispadyate /sakrd vibhato hy evaisa brahmalokah "таму, запраўды, перайшоўшы гэту гаць, нават ноч стае днём, бо гэты сьвет Брагману заўжды зьзяе". Можна сказаць, што Брагман гэта патэнцыя мовы, а Атман праяўленая мова. Перайшоўшы гаць праяўленай мовы, чалавек прыходзіць да разуменьня тоества Атману й Брагману: уласнага Сам і Сам сусьвету. Паводле ўпанішады гэтага можна дасягнуць