Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
Ня менш цікавы ў гэтым сьвятле й эпітэт багоў і чартоў dhiтауа'у якога сіла ператварэньняў зьмяі'. Здольнасьць зьмяі зьвівацца, мяняючы сваю форму (меру сваёй формы), была, відаць, навочным праяўленьнем тауа-. Досыць паказальны хвалебен 10.177, які ў Анукрамані носіць назву mayabheda'на злом чарадзейства'. Прывядзем яго цалком:
птаха праяўленага чарадзействам Духа сэрцам сваім і мыслам мужы-празарліўцы I разглядаюць вешчыя ураднікі ў моры промняў у глыбі шукаюць першакрыніцу 111 II
нясе птах лятучы у помысьле мову якую ў нутробе прамовіў Гандгарва I яе зіхоткую нябёсную мудрасьць хаваюць песьнятворцы ў крыніцы ладу II2II
я бачыў пастыра што ішоў нястомна пуцінамі путнік тудою-сюдою I у сточных сукрыты у водах расточных ён вечна варушыцца ўнутры істотаў II311
У хвалебне ідзецца пра пазнаньне як пра нутраное сьвятло, якое засяроджана ў моры-сэрцы паэта-празарліўца. У выглядзе мовы яно імкне на неба, дзе яго ўвасабляе сонца. Найбольш важны тут першы радок: patamgam aktam dsurasya maydya. Слова akta'праяўлены' ўтворана ад 'мазаць,
упрыгожваць, праяўляць'. Атрымліваецца, што тауатолькі надало форму, праявіла пазнаньне ў выглядзе сонца-птаха, сутнасыдь жа засталася непраяўленаю, і менавіта яе шукаюць паэты-празарліўцы, сэрцам і мыслам углядаючыся ўнутар.
Такім парадкам, тауагэта гульня формамі, гульня мерамі: уладальнік тауаздольны зьмяняць меру ўспрыманьня, мяняючы такім чынам форму, аднак сутнасьць застаецца незакранутаю. Таму няма дзіва, што тауаспрабавалі насамперш зьвязаць з Утап 'мысьліць': тауагэта мпіва, тое, што мніцца, здаецца (пар. калоць коліва). Але такі пераклад лепш падыходзіць для пазьнейшых помнікаў (асабліва для тэкстаў Веданты), дзе менавіта гэты аспэкт ілюзорнасьці ў тауавыйшаў на першы плян.
У беларускую мову тауаперакладаецца ў РВ як чарадзейства, a тауіп— як чарадзей. Спарадычна можа ўжывацца варыянт мерадзей 'які дзеіць, стварае меру'.
ЧЫСЬЦІНЯ
Панятак чысьціні ў РВ неад'емна зьвязаны з паняткам аброку. Перад тым, як жаротва й хвалебен будуць адвезеныя Агні на неба да багоў, яны маюць быць ачышчаныя. Можна сказаць, што толькі пасьля ачышчэньня яны набываюць статус узапраўдных жаротвы й хвалебну.
Калі гаворка ідзе пра Сому, то ачышчэньне мае перадусім чыста фізычны характар. Сьвежавыціснуты сок Сомы быў досыць каламутным, таму яго прапускалі праз адмысловае цадзіла (pavitra-), зробленае з авечае шкуры. Вакол гэтага дзеяньня пабудаванае ўсё 9-е кола РВ, якое цалком прысьвечанае боству SomaPavamana'Сома ачышчлны'.
Ключавым коранем, які кадаваў чын ачышчэньня, быў Урй: лац. purus 'чысты', ст.-сл. оупьватн 'спадзявацца', бел. упаваць 'браць пад увагу', пэўны 'дакладны, надзейны' (з польскай; па-беларуску мелася б быць ноўны). Ад яго ўтвараюцца некалькі ключавых словаў: pavitra'цадзіла', pbtr'сьвятар, які займаўся ачышчэньнем Сомы', pavaka'чысты, ачышчальнік'.
Зразумела, што вонкава фізычны працэс ачышчэньня меў і нутраное, мэтафізычнае, значэньне: толькі ачышчаны сок Сомы станавіўся напоем нясьмерця (amrta-), набываючы звышпрыродныя якасьці.
Ачышчаецца ня толькі Сома, але й хвалебны, мова, песьнятворцы, сусьвет: рйпапд агкат "ачышчаючы песьню" (РВ 7.9.2); pavitravanpunati dhiro bhuvanani maydya "ачышчае, празорлівы, сваім чарадзействам істоты (або "быцьці")" (пра Агні, РВ 1.160.3); sahasradhare vitate pavitra a vacam punanti kavayo mamsinah "y нацягнутым цадзіле з тысячай адтулін вешчуны мыславітыя ачышчаюць мову" (РВ 9.73.7).
Ачышчальнікам можа быць ня толькі цадзіла, але й сам Сома, багі, Сонца, сэрца, мысел, сьвятая мова, языкі Агні: tri sa pavitra hrdyantara dadhe "ён тры цадзілы ўклаў сабе ў сэрца" (пра Сому, які атаясамляецца з Панам малітвы, РВ 9.73.8); рнпапё tanva "узаемаачышчаюся самастойна" (пра Мітру-Варуну, РВ 4.56.6); tapos pavitram vitatam divaspade socanto asya tdntavo vyasthiran "цадзіла гарачага нацягнута ў месцы неба, разышліся яго бліскучыя ніці" (пра Сонца, РВ 9.83.2); antarhrda manasa puyamanah "унутры сэрцам, мыслам ачышчдныя" (пра плыні жыру й Сомы, РВ 4.58.6); esd syd sdmo matibhih punand "гэты самы Сома, малітвамі ачышчлны" (РВ 9.96.15).
Як відаць, паняткі ачышчальніка ды ачышчлнага былі зьвязаныя зваротнаю сувязьзю: ачышчальнік меўся быць чыстым, а ачышчлны, становячыся ачь/шчаным, сам мог стаць ачышчальнікам. Вельмі паказальныя з гэтага гледзішча наступныя радкі (РВ 9.63.23-24):
pavamanah so adyd nah pavitrena vicarsanih yah pot a sd punatu nah
ydtte pavitram arcisy dgne vitatam antdrd brahma tena punihi nah
ydtte pavitram arcivdd dgne tena punihi nah brahmasavaih punihi nah
"Ачышчаны, ён сёньня нас цадзілам, вельмі чынны, які чыстар, хай нас ачысьціць.
Тое цадзіла, што ў цябе ў полымі, о Агні, нацягнутае ўнутры, тым ачысьці нашу малітву.
Якое палымянае цадзіла, о Агні, тым ачысьці нас. Натхненьнямі малітваў ачысьці нас".
Адзін з найбольш важных кантэкстаў, зьвязаных з ачышчэньнем, мы знаходзім у 10-м коле РВ, хвалебен 71, дзе гаворка ідзе пра паходжаньне Мовы: saktum iva titaiinapunanto yatra dhira manasa vacam akrata "нібы муку сітам ачышчаючы,
калі празорцы мыслам стварылі мову". Мова апісваецца ў РВ як унівэрсальны пачатак, які ляжыць у аснове ўсяго быцьця (РВ 10.125). Сьвет і мова ўзьнікаюць, калі першыя рушы пачынаюць накладаць імёны: сутнасыдь рэчы, такім парадкам, выражаецца яе іменем, і ў гэтай строгай суадпаведнасьці й палягае чысьціня. у сьвет празь сіта мовы прасейваецца толькі тое, што атрымлівае імя астатняе застаецца непраяўленым. Ёсьць толькі тое, што мае імя, адпаведна ўсё вакол ёсьць Моваю: суадпаведнасыдю імені й выявы (гукавая мова толькі прыватны выпадак Мовы). Але гэтая тайна даступная нямногім (РВ 10.125.4):
mdya so dnnam atti уд vipasyati yah praniti yd Im srndtyuktdm amantdvo mam td upa ksiyanti srudhi sruta sraddhivdm te vadami
"Мною той ежу есьць, xmo бачыць, xmo дыхае, xmo чуе рачэньне.
Жывуць ува мне яны неазмысьлена. Слухай, славуты, слушна я моўлю''.
Пры перакладзе месцаў, зьвязаных з ачышчэньнем, могуць нібыта ўзьнікаць праблемы, бо не заўсёды зразумела, ідзе гаворка пра ачышчальніка ці пра ачышчанага. Гэта датычыць слова pavakd-, якое традыцыйныя камэнтатары тлумачаць як 'ачышчальнік', а заходнія ў бальшыні выпадкаў перакладаюць як 'чысты', напр.: pavaka didivd 'gne "о чысты / ачышчальніча, сьветлы Агні" (РВ 1.12.10). Насамрэч, праблемы тут няма: тое, што для нас выглядае як два асобныя сэнсы, было для паэтаў РВ неразрозным тоествам, пра што сьведчаць многія прыклады, прыведзеныя вышэй.
УВАГІ
Першаю лічбаю пазначаюцца слаўні паводле іх парадку ў хвалебне, другою ступа ўнутры слаўня. Цытаты з РВ даюцца ПП.
РВ адкрываецца хвалебнам богу Агні нездарма будучы сам богам, ён уважаўся за пасярэдніка паміж багамі й людзьмі, і
заваяваць яго ласку лічылася ключавой задачай.
1.1 клічу (de) ytd спалучае ў сабе сэнсы 'вітаць-чціць' і 'маліць' (найбольш імаверная этымалёгія выводзіць гэты
корань з *is-d\ гр. аібеоцш 'багавею, шаную', гоц. aistan 'шанаваць', ням. Ehre 'пашана'; элемэнт жа *isу сваю чаргу можа дачыняцца да yis 'імкнуцца да').
1.2 ўчас які аброчыць (rtvijam) rtvij'які абракае ў вызначаны час' агульная назва сьвятара ў РВ. Асноўныя віды сьвя-
тароў: 1) hotr'жрэц, які чытаў РВ; 2) adhvaryu'адпраўца, чытаў Йаджурведу ды сачыў за правільным выкананьнем абраду'; 3) brahman'малітоўца, мусіў ведаць усе тры Веды ды кіраваў аброкам увогуле; пазьней стаў шчыльна зьвязаны з Атхарваведаю'; 4) udgatr'пясьняр, сьпяваў Самаведу'.
2.1 даўнія (piirvebhir) у РВ ясна проціпастаўляюцца даўнія й новыя (niitana-, т.б. сучасныя) рушы, даўнія й новыя хвалебны і г.д.
3.3 наймногасыноўні (yiravattamam) т.б. дар, які складаецца з мноства сыноў-мужоў. Пад vira(лац. vir 'мужчына', літ. vyras 'мужчына, муж', ст.-анг. wer 'чалавек, мужчына', бел. 0ой) у РВ разумеецца ня толькі дарослы мужчына й ваярасілак, але й увогуле патомства мужчынскага полу.
5.1 вешчадухі (kavikratuh) "зь вешчым духам", т.б. вельмі чуйны, уважлівы, кемлівы паэт (гл. арт. Вешчы).
6.3 о Ангірасе (angirah) сталы эпітэт Агні.
7.2 з празорам мысьлі (dhiya) т.б. з хвалебнам-малітваю (гл. арт. Празорца).
2
Хвалебен уяўляе сабою запрашэньне багоў на ранішні выжым Сомы.
2.3 часаведы (aharvidah 'якія ведаюць дзень') якія ведаюць належны час ладзіць аброк.
3.1 паток насычальны (praprncati dhena) найбольш відавочны сэнс у тым, што вецер разьдзімае сабою агонь.
4.1 Індра-Ветру (indravayu) парнае згадваньне багоў у выглядзе складанага слова яскравая рыса РВ. Найчасьцей аб'ядноўваюцца імёны шчыльна зьвязаных адзін з адным багоў, як Мітра-Варуна або Неба-Зямля.
7.2 велягоднага (risadasam) ПР "які клапоціцца пра чужое".
9.3 жыхары разлогу (uruksaya) т.б. чыё жыльлё усё неба.
3
3.3 пуць-дарогай рудой (rudravartani) паводле аднаго з тлумачэньняў гэта пасмы сьвятла, што паступова распасьціраецца па небе на сьвітаньні.
4.3 пальцы (anvibhis tana 'маленькімі тонкімі') гаворка ідзе пра пальцы сьвятара, што выціскае Сому.
6.2 пан буланых (harivah') Індраў воз вязе двойка буланых коней.
7.3 ўгоднікі на ўгоднікаў (dasvamso dasusah} людзі годзяць (=служаць) багом з дапамогай аброкаў, багі ж годзяць (=адорваюць) людзям з дапамогаю дароў; такая амбівалентавасьць лексыкі частая зьява ў РВ.
8.1. перасекшы воды {apturah) пад водамі разумеецца паветра.
9.3 вазьніцы (yahnayah) багі завуцца вазьніцамі, бо звычайны спосаб іх перасоўваньня вазы-калясьніцы.
10.3 многамысная {dhiyavasuh 'у якой багацьце з дапамогаю мысьлі' або 'ў якой багацьце малітвамі') Сарасваці багіня мовы, адсюль і такі эпітэт (гл. 12.3).
11.1 шматлагодаў (sunrtanani) тут: малітваў.
4
1.1 многавіднага (suriipakrtniim 'які чыніць прыгожыя формы')
вядомая здольнасьць Індры прымаць розныя выявы.
4.1 запытай (prccha) зварот да замоўцы аброку; мудраца (vzpascitarri) жрэц, які чыніць аброк.
7.2 мужап'янлівы (nrmadanam) т.б. які ап'яняе мужоў; строй аброку (yajnasriyam) т.б. які строіць, упрыгожвае аброк.
5
9.3 асяродак мужнасьці мужнай (yasmin visvani paumsya 'у якім усе мужнасьці') ПС гэта адносіцца да слова vajam 'дар' у 9.2, якое м.р., аднак яно можа адносіцца і да Індры.
6
У хвалебне раскіданыя вельмі цьмяныя намёкі на міт пра Валу.