Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
15.2 путу (pasam) грэх зьвязвае, таму быць перад Бязьмежай можна толькі ачысьціўшыся ад грахоў. 3 другога боку, адзін з атрыбутаў Варуны менавіта путы, якімі ён зьвязвае-
ўпарадкоўвае сьвет (nap. РВ 7.65.3 пра Мітру-Варуну: td bhdripdsdvdnrtasya setii duratyetii ripave martyaya "y ix многа путаў, [яны] дзьве гаці для бязладзьдзя, цяжка перасячы іх сьмертнаму падступніку").
25
3.2 на конях путы (asvam nd sanditani) т.б. зьняць вяроўку са стрыножанага каня.
6 два гаворка ідзе пра Мітру-Варуну.
8.3 пасьляродка (ya upa jayate 'які нараджаецца побач, у дадатак') дадатковы трынаццаты месяц у месяцовым календары.
10.2 ў водах (pastydsva) спрэчнае слова (гр. лотйцбд 'рака'); іншы пераклад "у (людзкіх) сялібах". Варуна, як вядома, бог касьмічных водаў (гл. 7.3).
13.3 дазорцы (spdso) зоркі. Тут Варуна выступае як уладар ночнага неба.
15 уважалася, што Варуна насылае на людзей вадзянку (так здарылася з князем Гарышчандрам, які не хацеў абракаць свайго сына для Варуны).
18.1	усепаглядны (visvadarsatam) т.б. якога ўсе хочуць пабачыць; гэта датычыць як самога Варуны, так і воза, у якім ён спускаецца зь неба.
26
1.2	ў апранахі (yastrani) у языкі полымя, т.б. "разгарыся". 9.2-3 о нясьмертны ... і багоў і людзей сьмяротных (ubhayesam ... dmrta martyanam 'абодвух [родаў], о нясьмертны, сьмертных [і нясьмертных]') цікавая асаблівасьць мовы РВ, калі адзін са складнікаў мноства не называецца, бо зразумелы з кантэксту; альбо можна разглядаць dmrta як указаньне на нясьмертных падобна да таго, як у парных імёнах багоў першае імя нярэдка стаіць у клічным склоне, а другое далучаецца да яго ў назоўным (РВ 3.4.1 vayav indras са 'о Ветру, і Індра').
10.1	з усімі агнямі (yisvebhir ... agnibhir) аброчных агнёў было тры (гл. 1.15.12.1).
10.3	о сыне сілы {sahasoyaho 'сілы юны') Агні называлі сынам сілы таму, што агонь для аброку здабывалі доўгім церцем двух брускоў.
27
2.1 сын (siinuh) т.б. сын сілы.
10.1	заруючы сьпеўча (jarabodha) тут прынята меркаваньне Ольдэнбэрга, Рэну й Елізаранкавай, паводле якога гэта слова зварот да песьняра, які прачынаецца на сьвітанку, каб учыніць аброк.
10.3	траскучаму (rudraya) відавочна, што Рудра ня мае ніякага дачыненьня да гэтага хвалебну, таму Сайана гэта слова тлумачыць як кгйгауа 'сувораму'. Можна дапусьціць, што даўнімаецца трэск, які ўтварае агонь (yrud 'рыдаць, плакаць, выць'). ПЕ "для бліскучага".
28
Хвалебен прысьвечаны звычайнаму выжыманьню Сомы, якое можна было чыніць ва ўсякім доме. Як вынікае з тэксту, у гэтым абрадзе брала ўдзел і гаспадарова жонка. Народаўладыка Гарышчандра гэта князь, замест чыйго сына зьбіраліся забіць Шунахшэпу (гл.у. РВ 1.24).
2.2	выжымалаў (adhisavanya) начыньне на вялікі выжым Co­mbi.
6.2	нане лесу (yanaspate) зварот да ступы й таўкача, зробленых з дрэва.
9.1 зь дзьвюх чашаў на выжым (camvor) начыньне на вялікі выжым Сомы.
29
Хвалебен больш нагадвае замову.
3.1 крываглядных (mithudrsa) цьмянае слова.
5.1 асла (gardabhani) даўнімаецца руш-супернік, сьпеў якога параўноўваецца з асьліным крыкам.
6.1 са злавескым птахам (kundrnacya) цьмянае слова. ПЕ.
7.2 напасьніка (krkadasvam) цьмянае слова. ПС.
30
1.1	каня рудога (krivim) цьмянае слова. ПГ як каня пасьля бегу паліваюць вадою, так Індру паліваюць Сомаю.
3.3	ён Індра.
19.2	быка (aghnyasya 'якога нельга забіваць') ПГ пад быком даўнімаецца зямля.
31
1.3	у законе тваім (tava vrate) паводле іншых "на службе ў цябе".
1.4	ўмелыя (yidmanapaso) ДС "якія дзейнічаюць зь веданьнем".
2.4	лёгшы паўсюдна (sayuh katidha) Агні мае многа праяваў (аброчны агонь, лясны пажар, маланка, сонца) і хаваецца ў многіх рэчывах і месцах (у дрэве, у водах, на небе).
4.3	бацькоў (pitror) два брускі, зь якіх расьціраўся аброчны агонь.
4.4	ПС гаворка ідзе пра перанос агню да розных аброчняў.
7.3	абодвум родам (janmane) т.б. багом і людзям.
8.3	новым тварэньнем (apasa navend) т.б. новым хвалебнам.
11.4	чада агонь, бацька аброчнік.
13.2	двойчыдвухвокі (caturaksd) ДС "чатырохвокі", т.б. які глядзіць на ўсе чатыры стараны сьвету адразу.
15.3	ПС гаворка ідзе пра жрацоў-вандроўцаў.
15.4	чыніць жывааброк (jivayajdmyajate) абрачэньне жывёлы.
17.2	Йайаці (yayati) старажытны валадар, Нагушаў сын. Папулярны пэрсанаж у пасьляведавы час. Яго гісторыя падрабязна выкладаецца ў 1-й кнізе Магабгараты.
32
У гэтым хвалебне падрабязна апісваецца ключавы Індраў вычын забойства зьмея Врытры.
3.2	з трох кадзяў (trikadrukesu) цьмянае слова (nap. РВ 5.29.7 tri saramsi maghava somyapah 'тры возеры шчодры Сомы выпіў').
6.2	сытага жомам (jjisam) рэшткі, што застаюцца пасьля выжыму Сомы. Тут ПГ разумеецца як "які п'е выжымкі Сомы",
што відавочным чынам проціпастаўляецца durmada 'п'яны' ў 6.1: ап'яненьне Сомам надае сілы на адрозьненьне ад звычайнага п'янага чаду, які спрычыняе брага (sura).
33
1	ПС намінка на міт пра Валу.
3.4 о ўзрослы (pravrddha) Індра расьце ад паднесенага яму Сомы й хвалебнаў.
4.4 санакі (sanaka'стары') назва нейкага племені, пераможанага Індрам.
8 дасьледнікі мяркуюць, што гаворка можа ісьці пра сонечную зацьму.
8.4 ПР; ПГ "ахінуў сваіх віжоў сонечным сьвятлом".
10.4 намінка на міт пра Валу.
12.1	Ілібішавы (i/Tbisa) імя чорта, зь якім змагаўся Індра.
14.2	Дашадйу (dasadyu'дзесяцідзённы?') ПС імя руша, якому дапамог Індра.
14.4	Швайтрэйа / Швітрйа (svaitreya / svitrya) нашчадак нейкае жанчыны Швітры.
34
2.1	мядовай (madhuvahane) ДС "якая вязе мёд".
4.1	мова (aksara'незьнікомая') ПГ "вечнадойная карова", ПС "невычарпальныя (дажджавыя) воды".
35
6.1	сьвет РВ падзяляецца на тры часткі (неба, паветра, зямля), а кожная з гэтых частак таксама дзеліцца на часткі. Выказвалася меркаваньне, што пад двума небамі Савітара даўнімаюцца неба ранішняе й неба вечаровае. Трэцяе ж неба сяліба памерлых.
6.2	мужоў прыстанак (virasat) т.б. апошняе месца спачыну, бо Йама валадар сьвету памерлых.
6.3	нясьмерце (amrta) тут зборны назоўнік: нясьмертныя.
7.1	крылаты (suparno) гэтым словам называецца ўсякая вялікая птушка, асабліва драпежная; тут гаворка ідзе пра сонца.
8.1	восем верхавінаў зямлі (astau ... kakubhahprthivyas) відаць, ідзецца пра чатыры асноўныя стараны сьвету й чатыры прамежкавыя.
8.2	сем рэкаў (sapta sindhun) сьвет РВ улучаў сем рэкаў; раўніну на тры перагоны (tri dhdnva yojana) цікавая канструкцыя: ДС "тры раўніну перагоны", т.б. раўніну тры перагоны [удоўжкі] або раўніну [на] тры перагоны. Даўнімаецца раўніна, дзе працякаюць сем рэкаў РВ.
9.1	руплівы (vicarsnir) ПЕ "уладар людзкога роду".
36
2.1	парасіпка сілы (sahovrddhani) ПР; ПС "які павялічвае сілу [мужоў]".
7.4	titirvamso ati sridhah ПС; паводле іншых "пераадолеўшы няўдачы, памылкі [пры распальваньні агню]"; аблудных т.б. непабожных.
8 паводле заходніх дасьледнікаў ідзецца пра мінулае, калі продкі з роду Канвы, перасекшы мноста перашкодаў, у тым ліку й рэкі, здабылі сабе зямлю, дзе потым і атабарыліся.
10.4 Врышан (yrsan'бык') з Упастутам (upastuta 'праслаўлены') відаць, рушы з роду Канваў.
18.1 Уградэву {ugradeva'гразнабожны') імя старажытнага валадара.
18.3 Нававаствы (navavastva"у якога дзевяць паселішчаў") імя старажытнага валадара.
37
1.1 гульлівай (krilam) сталы эпітэт Марутаў.
2.2 з рабымі (prsatibhir) за цяглавую жывёлу Марутаў уважаецца mrga'антылёпа'.
5.3 з-пад зуба (jambhe) выжымальны камень.
6.1	пытаньне рытарычнае, бо ўсе Маруты нараджаюцца разам і ўважаюцца ва ўсім аднолькавымі.
10.1	Маруты ўважаюцца за Індравых песьняроў.
10.2	kastha ajmesu atnata не зусім ясны радок. ПЕ слова kasthaналежыць да тэрміналёгіі конных бягоў і азначае
"бегавішча", "цэль забегу", "мяжа"; ПН "старана сьвету".
38
1	ПС сэнс такі: вазьмеце нас у свае рукі!
4	ПГ сэнс такі: калі б я [пясьняр] быў на вашым месцы, я б зрабіў песьняра неўміручым за яго служэньне.
1	3.2 па старасьць (jarayai) т.б. каб Пан малітвы даў даўгавечча.
14.1	адмерай (mimihi) т.б. ствары рытмічна разьмераную мову.
14.3	напеў (gayatrani) гэта слова можна разумець тут як назву памеру (гайатры), у якім і напісаны гэты хвалебен.
39
6.2	рыжы корань (prastir ... rohitah) ПС іншы від аленя; корань жывёла, што прыпрагалася наперадзе супражы.
9.1	непалоі/на (asami) т.б. цалком; мове РВ уласьціва выражаць станоўчае праз адмаўленьне адмоўнага.
40
1.4	госьцем (prasiir) цьмянае слова; ПГ "правадыр", ПС "спажывец Сомы".
2.1	сыне сілы (sahasas putra) ПС зварот да Пана малітвы, ПГ да Індры.
6.3	мужы (раго) ПГ і ПР зварот да замоўцаў аброку, ПС да багоў.
7.3	-4 адны бачаць тут намінку на прасоўваньне арйаў углыб Індыі, другія тлумачаць радкі з гледзішча абраду.
41
3.1	праўцы (rajand) Мітра, Варуна ды Арйаман.
9.1-2 ІІС тут ідзецца пра гульню ў цыркі, правілы якой вядомыя толькі прыблізна: цыркі кідалі або выхоплівалі з купы, а потым раскладвалі для падліку. Той, чыя колькасьць цырак была кротная чатыром, уважаўся за пераможцу. ПС тут прапушчана другая частка параўнаньня: "...так трэба баяцца зласлоўя".
42
4.3	галаўню (tapusim) паходню або запаленую стралу.
43
9.1	дзяцей (praja) т.б. багоў.
9.2	ў навышняй дамове ладу (parasmin dhamann rtasya) магчыма, гаворка ідзе пра вышняе неба.
9.3	на пупе (nabha) на аброчні, якая ўважалася за асяродак сьвету.
9.4	шанадаўцаў (abhitsantih) ПС. Наконт значэньня a bhUsмеркаваньні перакладнікаў разыходзяцца. ПР і ПЕ "якія ўважлівыя [да людзей]", ПГ "што яны [багі] гатовыя [цябе выпіць]".
44
1.2 дар Зарыцы (usasas ... radhd) дзённае сьвятло.
9.4 сонцавокіх (svardrsah) ПС "якія глядзяць на сонца".
45
2.3 рыжаскакунны (rohidasva) за коней Агні ўважаліся яго языкі.
3.2 Вірупаў (уігйра) старажытны руш з роду Ангірасаў, аўтар хвалебнаў РВ 8.43, 44, 75.
4.1	вялікасьпеўцы (mahikerava) УП. ПС ад ^кг'чыніць', паводле іншых ад усі 'заўважаць, быць уважным' (пар. кТгі'пясьняр, паэт', сёгй'пачцівы').
46
1.2	небывала (apHrvya) небывалаю Зара называецца таму, што кожная з зораў новая, ня бачаная людзьмі раней.
2.1	Сіндгу ПР sindhuтут агульнае імя, т.б. "рака".
3.2	па запаленым небасхгле (jiirnayam adhi vistapi) або ПГ "па хісткай паверхні [паветраных водаў]".
4.3	вяршыні (kutasya) УП. Слова kutaня мае адназначнага перакладу (дом, вяршыня, збан); ПС kutaроўнае krta'чын' і адносіцца да наступнага слова carsani-, якое ён выводзіць з