Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
77
3.2	сябар (mitro) або "Мітра"; небывалае (adbhutasya) ПС дзівосныя багацьці, ПЕ гэта могуць быць багі, бо гэта слова бывае эпітэтам некаторых зь іх.
4.3	і тых (са уё) т.б. малітвы песьняроў і іх шчодрых апекуноў, што замаўляюць гэтыя малітвы.
4.4	мсілітвазамоўцаў (isayanta тапта) ДС "прымушаюць пасылаць малітву" (ПС); ПЕ "што цешацца разам з патомствам (нашаю) малітваю".
78
5.2	Рагуганы (rahiigand) нашчадкі Рагуганы з роду Ангірасаў.
79
2.1	разьляцеліся паўсюды {а ... ammantanh evaih} ПС "працялі хмару"; ПЕ "зьмяніліся водле свайго звычаю"; птахі (suparna) языкі полымя.
2.2	чорны буйвал {krsno vrsabhd) хмара.
3.4	у ніжнім ўлоньні (uparasya удпан) ДС "ва ўлоньні ніжняга (сьвету, т.б. зямлі)".
80
8.2	перуны (yajraso) адзінае месца ў РВ, дзе vajraзгадваецца ў множным ліку.
81
5.2	сьветачы (госапа) ПС зоркі.
82
2.1	сяброве (ргіуб) Маруты.
4.4	коняўпрэжную ... чашу {patram hariyojanam) чашу, што напаўнялася апошняю перад ад'ездам Індры зь месца аброку.
83
1.4	Сіндгу (sindhum) ПЕ "акіян".
2.2	avah pasyanti vitatam yatha rajah або "ўніз глядзяць, як на расьцягнутую прастору".
3.1 двух {dvayor) відаць, жраца {hotr-) і адпраўцу {adhvaiyu-). Уласна, першы радок датычыць толькі жраца (ён прамаўляў хвалебны на аброку), а другі адпраўцу, які чыніў узьліваньні.
84
9 радкі 1-2 і 3 сынтаксічна не дапасаваныя; сэнс, відаць, такі: хто б ні захацеў адваяваць Індру ў іншых, ён павінен гэта зрабіць праз выжыманьне Сомы, і сіла, атрыманая ад выціснутага Сомы, заўжды належыць Індру.
10.1-2 тут апісваецца/ як сокі Сомы ("мёд салодкі") зьмешваюцца з малаком ("каровы-гаўры"); каровы-гаўры {gauryah)
парнакапытная жывёла роду быкоў, якая распаўсюджана ў Індыі; вылучаецца вялізнымі рогамі.
14.3	Шарйанаваце (saryanavat) возера на Курукшэтры.
15.1	дзейнік няясны; ПС прамяні.
15.2	уважалася, што Тваштарова карова даілася Сомам.
16.1	быкоў ладу (ga rtasya) ПГ гаворка ідзе пра жрацоў, a стрэлы сьвятая мова, якою яны могуць паразіць сваіх незычліўцаў.
85
5.2	скалу (adrini) ПС навальнічную хмару.
5.3	рудога (arusasya) ПС сонца або Агні ў выглядзе маланкі.
10.1	ПС некалі руш Готама, пакутуючы ад смагі, папрасіў Марутаў прынесьці яму вады. Тады Маруты, знайшоўшы непаводдаль калодзеж, перанесьлі яго да Готамы й прымусілі забіць на новым месцы.
11.4	асабіста (dhamabhih) ПГ; ПЕ "паводле (сваіх) звычаяў".
86
7.3	вы прымеце пачастунак (prayamsi parsathd) ПС; ПЕ "чые радасьці вы захочаце зрабіць поўнымі".
87
1.4	нібы Зарыцы у зоркі (usra iva strbhih) або "нібыта каровы з плямамі (на лобе) у выглядзе зорак".
3.2	коней звычайна Маруты езьдзяць на аленях.
4.4	мужы (yrsa ganah) ПС Маруты, ПЕ сьпевакі, што славяць Марутаў.
5.2	ідзецца, відаць, пра паэтычнае натхненьне, якое абуджае Сома.
5.3	-4 ідзецца пра Марутаў.
88
1.2	зьзяііных (svarkai) або "суправаджаных напевамі".
3.4	камень (adrim) т.б. камень выціскаць Сому; яны сьвятары.
4.1-2 dhani grdhrah pari a va agur I imam dhiyam varkaryam devim цьмяныя радкі; varkarya можа азначаць 'ваданосны'.
5.1 запрэжкі (yojanam) т.б. малітвы.
6.3 ён відаць, Готама.
89
6.3 Таркшйа (tarksya) імя каня-сонца; цэлаабодны (dristanemiH) ДС "у якога непашкоджаны вобад".
7.3 людзі (manavah) ПГ гаворка можа ісьці пра тых людзей, што сталі багамі (як Рыбгу); ПР гэта можа быць абазначэньнем усіх багоў.
10 многія дасьледнікі ўважаюць гэты славень пазьнейшым дадаткам.
10.3 пяць родаў (pdncajana) пяць плямёнаў арйаў (гл.у. 7.9.3).
90
1.1	прамавадатар (rjunitt) ПС прамаваджэньнем; ПЕ гэта форма парнага ліку, якая датычыць і Варуны, і Мітры.
91
19.3	спрыяч (pratdranah) ПС; ПГ які працягвае жыцьцё.
23.4	памож (pra cikitsd) ДС праяві, пакажы сябе; абодвум (ubhayebhyah) дакладней, абедзьвюм групам; ПГ сьпеваком і замоўцам аброку.
92
2.3	вехі (уауйпапі) або мяжа паміж днём і ноччу (nap. РВ 2.19.3: aktuna ahnam vayimani sadhat "(Індра) з дапамогаю ночы ўпарадкаваў вехі дзён"), або абрысы навакольля, якія дазваляюць зноў разрозьніваць рэчы.
3.1	справай (yistibhih) сэнс слова не зусім зразумелы; іншы пераклад: "пяюць, як жанчыны за работаю, напераменку".
4.4	як гоўе згароду (gavo nd vrajani) ПЕ параўнаньне пабудавана няправільна: мусіла б быць "як для кароў (адчыняюць) згароду".
6.3	спакушальнік (chdndo) не зусім яснае слова; AC sriye 'дзе-
ля красы, прыгожа'; ПС "як лісьлівец дзеля багацьця".
10.3	гулец (svaghni) ДС "забойца сабакі"; тэрмін з гульні ў цыркі, які пазначае ўдачлівага, умелага гульца.
11.2	сястрыцу (svasaram) ноч.
11.4	каханка (jarasya) сонца.
18.2	абады зіыатыя (hiranyavartani) ДС "двое, у каго ёсьць залатыя абады"; як мяркуюць некаторыя дасьледнікі, складаныя словы тыпу bahuvrihi (напр., mahabahu'у якога вялікія рукі, вялікарукі') маглі разьвіцца з болыіі старажытных словазлучэні>няў цэлага й часткі, зьвязаных злучальнаю сувязьзю, т.б. mahabahu raja магло раней азначаць "князь вялікая рука" (пар. рас. петушокзолотой гребешок, і мянушкі тыпу Джо Крывы hoc). Таму, там, дзе немагчыма перакласьці падобныя складаныя словы прыметнікамі, час ад часу ўжываюцца падобныя "мянушкавыя" канструкцыі.
93
4.3	Брысайева (brsayasya) магчыма, Брысайа правадыр нейкага племені, варожага арйам; яшчэ раз узгадваецца ў РВ 6.61.3.
5.2	сьветачы (тсапапі) ПС зоркі, плянэты й г.д.
6.1	аднога Агні.
6.2	другога Сому. Паводде міту Сома рос на скале на вышнім небе. Арол выкраў яго дзеля Індры. Па дарозе ў яго стрэліў стралок Крышана, але здолеў выбіць толькі адно пяро (гл. РВ 1.152.2).
12.1	напрамце (piprtdm) дакладней "перапраўце праз (небясьпекі)".
94
4.2	у кожныя зьмены {parvanaparvana) пры кожнай зьмене месяца.
6.3	урадаў пасадаў (вышэйпералічаных).
15.2	о Бязьмсжа (adite) да Агні так зьвяртаюцца, бо Бязьмежа даруе бязгрэшнасьць (гл. 24.15).
95
1	дзьве каровы гэта ноч і дзень, цяля Агні; уначы Агні аброчны агонь, удзень сонца.
2.1	дзясяцера (dasa) дзесяць пальцаў рук, якімі расьціраецца агонь з двух брускоў; слова angiili'палец' жаночага роду, адсюль юніцы.
2.2	перанашэнца (yibhrtrani) т.б. той, каго пераносяць зь месца на месца, каб запаліць іншыя агні.
4	ПС гаворка ідзе пра Агні-маланку, а маткі гэта воды ў хмары.
6.4	правастаячых сьвятары; прадмет ушановы заўжды мусіў быць справа.
7.2	абедзьве палы (sicaii) ПС гэтыя неба й зямля.
8.3	асноведзь (budhnam) месца аброку.
9.2	іпура (mahisasya) Агні.
96
1.3	натпхненьне (dhisana) цьмянае слова; або "аброчная судзіна на Сому".
2.3	уі прапушчаны дзеяслоў; ПС асягае, напаўняе; ПЕ азірае; ПР спараджае.
3.3	гадованца (bharatam) ДС "якога трэба падтрымліваць", сталы эпітэт Агні; ільсьністага (srpradanuni) паводле адных "у якога тлустыя кроплі", паводле іншых "які гладка дае" або "ў якога шчодрыя дары".
97
3.1	ПС гэта сам Кутса.
98
1.2	дзяржаўца (abhisrih) не зусім яснае слова; відаць, "які злучае, упарадкоўвае, дзержыць, кіруе".
1.3	згэтуль (ito) т.б. з двух брускоў, якімі расьціралі агонь.
1.4	раўнаецца (yatate) або "спаборнічае".
2.3	рупліва (sahasa 'сілай') Агні часта называецца дзіцем сілы.
99
Найкарацейшы хвалебен у РВ. Магчыма, гэта толькі ўрывак вялікшага хвалебну, які цалком не захаваўся.
1.2 хціваму (pratTyato) т.б. ворагу.
100
3.2 нябёснае семя (divo ... retaso) дождж.
7.2 мірам (ksitayah 'людзі') усе плямёны арйаў; мірабаронцу (ksemasya ... tram) тут слова 'мір' ужыта ў сваім звычайным значэньні (адсутнасьць вайны, спакой, бясьпека).
9.2 хідачныя цыркі (krtani) тэрмін з гульні ў цыркі: krta'цырка з чатырма кропкамі' (выйгрышны кідок), які процістаіць kali'цырка з адною кропкаю' (пройгрышны кідок).
12.3 пяцінародны (pancajanyo) ПС абаронца пяці народаў; ПЕ "шанаваны сярод пяці народаў"; Сома (camriso) цёмнае слова, ПС 'які рухаецца ў чашы', т.б. Сома.
15.3 тварушчы (tvaksasa 'творчай сілай, энэргіяй') ytvaks 'ствараць', што зьвязана з xtaks 'вычэсваць, выразаць, надаваць форму, вобраз, ствараць'. Прыметніктут прэдыкатыўны, т.б. "ён неба й зямлю перавысіў, творачы, праяўляючы творчую сілу".
17.2 Врышагіра (yrsagir'мужнагалосы') даўні валадар.
18.3 з дружынаю сьветлай (sakhibhih svitnyebhih 'са сьветлымі сябрамі') ПС з Марутамі; таксама выказвалася думка, што гэта плямёны сьветласкурых арйаў (у процівагу цемнаскурым тубыльцам).
101
1.4 важая Марутаў (marutvantam 'які з Марутамі') адзін са сталых эпітэтаў Індры.
1.2 чорнаплодныя месты (krsnagarbha) уі слова "месты" няма, аднак прыметнік ж.р., як іpurah 'гарады'. ПС гэта цяжарныя жонкі Духа Крышны.
3.1	намінка на Індраў вычын, калі ён разьдзяліў неба й зямлю, усталяваўшы паміж імі прастору паветра.
5.2	малітоўцы (brahmane) намінка на міт пра Валу; пад ма-
літоўцамі тут даўнімаюцца Ангірасы.
7.1	дімёкабачны (yicaksand) або "які далёка бачыць", або "які далёка відаць".
7.2	юніца (yosa) відаць, ідзецца пра жонку Рудраў Родасі.
102
1.2	розум (dhisana) цёмнае слова; ПГ Tatkraft 'энэргія, чыннасьць'; ПЕ розум, натхненьне.
1.3	у гонах усіх і пагонях (utsave са prasave cd) цьмянае месца; магчыма, гаворка ідзе пра розныя віды спаборніцтваў.
103
1	іншымі словамі, Індрава прырода дваякая. ПС Індра зьвязаны зь сьвятлом аброчнага агню ноччу (на зямлі) і зь сьвятлом сонца днём (на небе).
2.3	Раўгіну (rauhina'які паходзіць ад rohim'рудая (карова)') імя чорта, пераможанага Індрам.
4.4	імя Сына славы т.б. імя "Сын славы".
104
2.4	народ (уагпат) гэта слова насамперш азначае 'форма, колер', таму многія дасьледнікі тут бачаць проціпастаўленьне сьвятлейшых арйаў цямнейшым тубыльцам.
3.2	Шыпха (sipha) назва ракі, якая дапамагла арйам зьнішчыць Куйаву.
4.1	пупавіну (ndbhir) т.б. сувязь, род.
4.3	назвы рэкаў, што падтрымалі арйаў.
5.2	Сарама дададзена паводле заходняга тлумачэньня.
105
У хвалебне каротка апавядаецца гісторыя, пазьней распрацаваная ў Магабгараце. Нейкі чалавек на ймя Трыта быў укінуты ў студню сваімі хцівымі братамі. Са студні ён зьвяртаецца да багоў, чыніць уподумкі ўзьліваньне Сомы, здабывае божую ласку, і тыя на досьвітку яго вызваляюць. Боства ж Трыта Аптйа, згаданае ў хвалебне, цьмянае ўжо ў
РВ, а потым зьнікае зусім. Г. Людэрс бачыць у гэтай гісторыі апісаньне сонечнае зацьмы, якая адбылася таму, што аброк ды лад нечакана страцілі сваю сілу, зьніклі. Сьветавы парадак аднаўляецца зноў дзякуючы малітве, дадзенай Варунам (ён уважаўся за ахоўніка ладу).