Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
3.1	Сонцу (svar) ПС сонца Трытаў род, ягоныя продкі, што знаходзяцца на небе.
3.4	Трыта просіць багоў, каб не зайшло сонца яго роду й ён не застаўся без нашчадкаў, што будуць узьліваць Сому й памінаць продкаў.
10.1	пяцёра быкоў (pancoksano) ПЕ тут ідзецца пра нейкае сузор'е, якое Трыта сузірае на досьвітным небе.
106
3.2	багіні дзьве (devi) Неба й Зямля (слова div'неба' у РВ ж.р.).
7.2	ПС гаворка ідзе пра Савітара.
107
2.3	індравай ... (indriyair...} уі мн.л.
108
3.2	на Агні пераносіцца Індраў вычын.
4.1	-3 усе гэтыя дзеяньні выконваюць сьвятары, але тут яны прыпісваюцца багом.
6.2	намінка на барацьбу за Сому між багамі й Духамі.
109
1.4	дараносну (vajayantTm) т.б. якая прынясе мне дар, узнагароду.
3.3	быковс (yrsano) новыя рушы, якія дзейнічаюць так, як дзейнічалі іх дзяды даўнія рушы.
3.4	Індра ды Агні тут атаясамляюцца з жорнамі.
4.4	о Ашвіны часам гэтыя багі выступаюць як адпраўцы (adhvaryu-), асабліва ў брагманах.
5.4	о пастыры люду (pra carsam) прынята выпраўленьне тэк-
сту на pracarsanT.
7.4	yebhih sapitvam pitaro na asan ДС "супольна зь якімі былі нашыя дзяды"; ПР sapitvam "грамада паводле супольнай ежы". Як што слова грамада можа ўзыходзіць да slgf 'прызываць, сьпяваць на аброку' (ст.-слав. жьртьтй 'абракаць'), т.б. грамада гэта людзі, аб'яднаныя супольным выкананьнем аброку, то слова sapitvam можа быць такою грамадою, аб'яднанай супольным "паеньнем багоў", калі яно ўзапраўды зьвязана з spa 'піць'. Тады сэнс гэтых радкоў можа быць такім: "гэта тыя самыя прамяні сонца, зь якімі (ці пры якіх) нашы продкі былі грамадою (паілі багоў)".
110
1.3	мора (samudra) т.б. Сома.
1.4	славасьвячоным (svdhakrtasya) ДС "зробленага пад (выгук) svaha 'слава!'".
3.3	Тваштара (asurasya) уі Духа; ПС пад духам тут даўнімаецца Тваштар, які й вычасаў чашу, зь якое Рыбгу зрабілі чатыры судзіны.
4.4	годацяглых т.б. якія чыняцца цягам году.
6.3	айцом (pitur asyd) ПС сонца, ПГ Тваштар.
7.2	з Ваджамі (rbhur vajebhir vasubhir vasur dadih) неперакладальная гульня слоў: vajebhir 'з нагародамі', але і 'з Ваджамі' (т.б. Рыбгу аднаго з братоў звалі Ваджа); са сьвятцсімі (vasubhir) або 'з багацьцямі'.
111
4.1	пана Рыбгу (rbhuksdnam) гэтым словам называюць Індру, Ветра, Марутаў, але таксама й першага з братоў Рыбгу.
112
1.2 кацялок (gharmam) кацялок, у якім парылі малако для Ашвінаў.
4.2	Парыджману (parijma 'які рушыць вакол') звычайна эпітэт Ветру, тут імя падапечнага Ашвінаў.
4.3	Двіматару (dvimata 'у якога дзьве маці') звычайна эпі-
тэт Агні (агонь разводзілі церцем двух брускоў), тут імя падапечнага Ашвінаў.
4.4	Трыманіпу (trimantur 'у якога тры парады') імя падапечнага Ашвінаў.
5.2	Рэбгу (rebham 'пясвняр') імя падапечнага Ашвінаў; са студні (nivrtam sitam adbhiyd 'скрытага, зьвязанага з водаў') ПС Рэбга быў рушам, якога зьвязалі ды кінулі ў студню Духі, дзе ён гтравёў дзесяць дзён і дзевяць ночаў, пакуль яго ня вызвалілі Ашвіны.
5.3	Вандану (yandanam 'слаўца') імя падапечнага Ашвінаў, які, відаць, разам з Рэбгам быў кінуты ў студню.
6.2	Антаку (antakam 'сканчальнік, мяжа, сьмерць') імя падапечнага Ашвінаў.
6.4	Каріяндгу ды Ваййу (karkandhum vayyani) імёны падапечных Ашвінаў.
7.2	Шучанці (sucantim 'зіхоткі') імя падапечнага Ашвінаў.
7.3	Пурукутсу й Прышнігу (prsnigum purukutsani) імёны падапечных Ашвінаў (пра Пурукутсу гл. РБ 1.63.7).
9.2	рпку невычэрпнай мядовай (sindhum madhumantam dsascatam) або "(зрабілі) мядовую раку невычэрнаю".
9.3	Васіштху (yasistham 'найсьвятлейшы, найлепшы, найбагатшы') знакаміты руш, які дапамог уладару Судасу ў бітве дзесяці ўладароў (гл. РВ 7.18); усё сёмае кола прыпісваецца рушам зь ягонага роду.
9.4	Нарйу Шрутарйу (srutatyam naryani) імёны падапечных Ашвінаў (ndrya'мужны').
10.3	несьняра (ргепіпі) ПС; этымалёгія слова цьмяная; Вашу Ашвійу (yasam asyyam) імя падапечнага Ашвінаў, складальніка хвалебну РВ 8.46.
11.2	-3 для ДырГгашраваса ... сына Ушыдж (ausijaya ... dirghdsravase 'у якога доўгая слава') імя падапечнага Ашвінаў. ПС ён прымеў улагодзіць Ашвінаў, калі пачалася засха, і тыя паслалі яму дождж.
12.2	Pacy (rasam) назва нябёснае ракі, што атачае зямлю й паветра.
12.4	для Трышокі (trisoka) "у якога тры сьветлы, тройчы
сьветлы", імя руша, падапечнага Ашвінаў.
13.3	Мандгатару (mandhataram 'які творыць малітву') імя даўняга руша.
14.2	Кашоджу (kasojuvam) або імя падапечнага Ашвінаў, або Дыводасава мянушка.
14.4	Трасадасйу (trasadasyum 'у якога ворагі баязьліўцы') імя шчодрага ўладара.
15.2	Вамру (уатгат 'мураш') імя падапечнага Ашвінаў; пітуну (уірірапат) не зусім ясная форма, магчыма "які выпівае да канца" (ПЕ выціскае Сому жорнамі); ўпастуту (upastutam 'услаўлены, прызваны') імя руша, падапечнага Ашвінаў (гл. РВ 1.36.17). Фармальна незразумела, да каго зь іх дачыняецца эпітэт пітун.
15.3	Калі (kalim) імя руша, якому Ашвіны вярнулі маладосьць.
15.4	Вйашву (yyasvam 'бясконны') імя руша; Прыіпхі (prthirri) імя ўладара, падапечнага Ашвінаў.
16.2	Шайу (sayave 'які ляжыць') імя руша, для каторага Ашвіны зрабілі ялаўку зноў дойнаю.
16.4	Сйумарашмі (syiimarasmaye 'у якога раменныя вожкі') імя падапечнага Ашвінаў; кароваў Шары (sarir ajatani) ПГ; ПЕ "для Сйумарашмі прагналі (стрэлы) Шары".
17.2	Патхарвану (patharva) імя падапечнага Ашвінаў.
17.4	Шарйату (sarydtarri) імя падапечнага Ашвінаў.
18.2	намінка на міт пра Валу.
19.2	дружынаў (patnir) ПС "(адну) жонку", а менавіта Пурумітраву дачку; для Вімады (yimadaya) імя старажытнага руша (гл. РВ 1.51.3).
19.4	Судасу (sudasa) знакаміты ўладар, які выйграў бітву дзесяці ўладароў (гл. РВ 1.163.7 і 7.18).
20.3	Лдгрыгу (adhrigum 'які нястрымна рушыць') імя падапечнага Ашвінаў.
20.4	Омйаваці (omiyavatim 'спрыяльная, сяброўская') магчыма, імя падапечнай Ашвінаў; Субгары (subhdram 'у якой лёгкая ноша') магчыма, імя падапечнай Ашвінаў; Рытастубгу (rtastubham 'які славіць суладна') імя руша,
падапечнага Ашвінаў.
21.2	Крышану (krsdnum) стралок, што хацеў падстрэліць арла, калі той нёс да Індры выкрадзенага Сому (РВ 4.26-27).
21.4	Ашвіны шчыльна зьвязаны зь мёдам: у РВ, напрыклад, шматкроць кажацца, што бочкі на іх возе сочацца мёдам.
23.3	Дабгіці (dabhitim 'які шкодзіць') імя падапечнага Ашвінаў ды Індры.
23.4	Дгбасанці (dhvasantim) магчыма, "які пырскае"; Пурушанці (purusantim); ПС абодва імёны рушаў.
24.3	у няўдалай гульні (adyutiye) ПС "у пазбаўленую сьвятла апошнюю частку ночы".
113
1.1-2 адносіцца ці то да аброчнага агню, які запальвалі на сьвітанку, ці то да самой Зары.
2.1	з зыркім цяляткам (rusadvatsa) або аброчны агонь, або сонца.
3.2	богам як вынікае з 1.4 гэты бог Савітар.
18.3	ў водгульлі песень бы ў водгульлі ветру (vayor iva siinrtanam udarke) цемнаваты радок; ПС "пры здабываньні (Зарыцамі) хваласьпеваў так хутка, як вецер".
114
1.1	з вімосьсем сабраным у куклу (kapardine) ДС "з валосьсем, што сабрана ў выглядзе ракаўкі каўры".
3.4	цэламужныя (aristavira) ДС "у якіх мужы непашкоджаныя".
4.2	выяспшга (уапкйт) ПС "які йдзе крыва", т.б. паэты гаварылі ня проста, а "зьвіліста", выкарыстоўваючы параўнаньні, мэтафары й загадкі. Такая "зашыфраванасьць" была наўмыснаю, бо хвалебны адрасаваліся не людзям, а багом.
10.4	двойчытрывалым (dvibarhaH) ПС на зямлі і ў паветры.
115
2.4	ярмо (yugani) аброк.
5	Варуну адпавядае цёмны аблік, Мітру сьветлы.
116
1.1	nasatyabhyam barhir iva pra vrnje ДС "Спасам, нібыта мурог, рыхтую (кацёл з гарачым малаком)". Неперакладальная гульня словаў: prd vrnje азначае 'раскідваць' (аброчны мурог) і 'ставіць на аброчны агонь (кацёл з малаком)".
2.3	асёл (rasabhd) адна зь цяглавых жывёл Ашвінаў; ПС ідзецца пра спабор, які багі зладзілі з нагоды вясельля Санцоўны.
3	ПС князь-руш на ймя Тугра, улюбёнец Ашвінаў, вырашыў аднойчы перамагчы ворагаў, што жылі на іншым востраве ды чынілі на яго княства набегі. Ён сабраў карабель і даручыў свайму сыну ачоліць войска. Але карабель, заплыўшы надта далёка ў адкрытае мора, трапіў у буру й затануў. Тады Бгуджйу зьвярнуўся з мальбою да Ашвінаў, і тыя ўратавалі яго на сваіх лятучых вазох і праз тры дні пасьля адплыцьця вярнулі сына бацьку.
6.2	Пэду імя нейкага чалавека, якому Ашвіны падарылі белага каня, здольнага забіваць зьмеяў.
7.2	Какшывату (kaksTvate) ПС гэта руш, які быў надзелены Ашвінамі надзвычайнай празорлівасьцю; з роду Паджраў {pajriyaya} Сайана атаясамляе іх з Ангірасамі.
9 У РВ 1.85.10-11 гэты вычын прыпісваецца Марутам.
11.3	зь ямы (darsatad) прымаецца выпраўленьне тэксту на rsyadad 'з лоўчае ямы'.
12 ПС паведаўшы рушу Дадгйачу веду праваргйі (уступны абрад перад асноўным аброкам Сомы) і веду мёду (т.б. Сомы), Індра сказаў яму: "He выдавай нікому гэтай тайны іначай я раструшчу перуном табе галаву!" Тады Ашвіны, сьцяўшы Дадгйачу галаву, прыладзілі на яе месца конскую. Ягоную ж галаву яны схавалі ў надзейным месцы. Пасьля гэтага Дадгйач змог раскрыць ім тайныя веды. Дазнаўшыся пра гэта, Індра раструшчыў Дадгйачу голаў, як і абяцаў. Тады Ашвіны дасталі яго схаваную чалавечую галаву й прыладзілі назад.
13.1	Пурандгі {puramdhih') або "цяжарная".
13.3	Вадгрымаці (yadhrimatya 'у якой муж лягчанец') ПС Вадгрымаці імя жанчыны, што папрасіла сабе сына ў Ашвінаў.
13.4	Гіранйагасту (hiranyahastam) ДС "у якога залатыя рукі". 14 ПС перапёлка зара, а воўк сонца ў цёмную частку сутак.
15.1	Кхелавых (khelasya) ПГ гэта можа быць уласьнік кабылы Вішпалы.
16 ПС аднойчы да князь-руша Рыджрашвы, сына Врышагіра, зьявіўся асёл Ашвінаў у выглядзе ваўка. Каб накарміць яго, Рыджрашва ўзяў у гарадчукоў 99 баранаў і зарэзаў іх. Разгневаны бацька выкалаў сыну вочы, але Ашвіны заступіліся за яго й вярнулі яму зрок.
17.2	рысу (karsma) ДС "разору": у якасыді фінішнай рысы на зямлі рабілі разору.
18.4	дэльфінам (simsumaras) ПС кракадзіл.
19.3	радзіны Джагну (jahnavim) ГІС Джагну старажытны руш.
20.1	Джагушу (jahusam) імя нейкага падапечнага Ашвінам князя.
21.1	Вашу (yasam) ПГ Ваша мог быць галоўным жрацом Прытхушраваса.
21.4	Прытхушраваса (prthusravaso 'Шырокаслаўны') ПС імя князя.
22.1	,3 Шары (sarasya), Шайі (sayave) ПС рушы.
23.1	Вішваку Крышнійу (krsniyaya visvakaya) імя руша; лічыцца, што ён або ягоны бацька Крышна зьяўляецца аўтарам РВ 8.86.