Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
117
1.3 разьдзелена мова (yisrita gir) паміж рознымі сьвятарамі.
7.3 Ггошы (ghosayai) ПС Ггоша была Какшыватаваю дачкою, якая хварэла на праказу. Ашвіны вылекавалі яе й падарылі мужа.
8.1 ШйаВу (syava) імя чалавека, якога сцалілі Ашвіны.
8.2 статку (ksonasya) цьмянае слова; прымаецца Бэнвэністава этымалёгія, якая зьвязае гэтае слова з pasu'скаціна' (ps -^ks).
11.1 Сунор Манам (уйпдг manena 'сынаў гонар') ПС siinu-
тут азначае Агастйу; іншыя бачаць у тапаімя Агастйавага бацькі, іншыя яшчэ адно імя самога Агастйі, іншыя разглядаюць абодва словы як цэльнае імя.
12.3-4 відаць, гаворка зноў ідзе пра Вандану.
16.4 Вішвачава (visvaco) ПС імя чорта.
20.4 Пурумітравы (purumitrasya} ПС Пурумітра нейкі князь.
21.1 ваўком (угкепа) ПС "плугам"; nap. РВ 8.22.6: yavam vrkena karsathah 'збожжа ваўком араце'.
24.3 Шйаву (syavam) ПС імя нейкага руша.
118
6.3 выбаўляеце (parayathah) цяперашні час нярэдка ўжываецца замест прошлага, бо гаворка ідзе пра міталягічную, т.б. пазачасавую, падзею.
7.3 асьлепленага (apiriptaya) ДС "замазанага", ПС катарактаю; у Джаймінійа-брагмане, 3.72 расказваецца, што Духі замазалі Канву вочы, каб выпрабаваць ягоны дар празорцы.
119
2.3 памогаў (utoya) ПС ідзецца пра памочнікаў жраца.
2.4 Жывіца (iirjam 'ажыўчая сіла, пасілак') ПС гэта адно з імёнаў Санцоўны; ПЕ гэта адушаўленьне адцягненага панятку.
3.4 спадарыню (рйгіт) ПГ Санцоўну як нагароду за перамогу ў спаборы.
4.2 ад продкаў (pitrbhya a) т.б. Бгуджйу ўжо пасьпеў пабываць у сялібе памерлых.
5.2 два галасы (уапі) відаць, галасы жрацоў.
7.3 із долу (ksetrad) ПС гаворка ідзе пра руша Вамадэву, які з чэрава (ksetrad) уславіў Ашвінаў.
120
Аўтар засмучаны маленькай уздачаю, дадзенай яму за выкананьне аброку. Хвалебен складзены з рэдкіх памераў, ці хутчэй няроўных, што, відаць, абумоўлена "экспромп-
тавасьцю" й відавочнай саркастычнасьцю.
5.1 Бгрыгаваны (bhrgavane) відаць, імя нейкага чалавека.
5.2 Паджрыйа (pajriyo) аўтар хвалебну.
6.1 Такавпны (takavanasya) відаць, імя нейкага чалавека.
121
2.1 аснову {dharunani) зямлю.
4.3 трыгорбы (trikakum) Індра або ягоны пярун.
5.4 вечнадоіінай (sabardughayali) значэньне слова sabarневядомае; ПС малако, сок; паводле Барталамэ "адразу", паводле Пэдэрсана "сама-", паводле Барроў "выжым", Рэну ж параўноўвае з saparyati 'служыць, чціць'.
7.4 калёснага роду (anarvise) ДС "чый род на калёсах".
9.2 ўмельцам (rbhva) Тваштарам.
10.2 скалу (phaligam) ПС навальнічная хмара.
11.1 бескалёсныя (асакгё) т.б. у якіх не было яшчэ кола сонца.
12.3 натхненьне (mandinam 'натхняльны, п'янючы') ПГ Comv.
13.1-2 міт пра барацьбу за сонечнае кола, у якой Індра дапамог Эташу (гл. РВ 1.54.6).
122
Хвалебен распадаецца на дзьве часткі: усхваленьне-прызыў багоў (1-6) і ўсхваленьне дароў (7-15), атрыманых рушамі.
1.1 рупліўцы (raghumanyavo) ПС сьвятары, ПЕ Маруты.
1.3 нябёснага Духа (divo ... asurasya) ПЕ гэта намёк на Рудру.
2.3 у зрэб'і дзірчастым (atkam vyiitam vasana) намёк на ўсыпанае зорамі ночнае неба.
4.2 пару відаць, ідзецца пра Ашвінаў.
4.4 руплівага (raspinasya) УП. Значэньне слова невядомае.
5.2 цёмныя радкі; ПС нейкая жанчына Ггоша прызывала Ашвінаў, каб яны прагналі зь яе цела белыя плямы, выкліканыя хваробаю.
7.3 -4 Паджраў ... Шрутаратхаў ... Прыйаратхаў (pajre ... srutdrathe ... priyarathe) імёны нейкіх шчодрых замоўцаў
аброку, як і ў 11.3,13.3 ды 15.1-2.
14.1 відаць, ідзецца пра кароваў.
15.3 -4 ПЕ падораная рушу калясьніца тут параўноўваецца з калясьніцаю Мітры-Варуны.
123
2.1 за сусьвст (yisvasmad bhuvanad) або "за ўсякую істоту".
3.4 апякун дамавіты (ddmuna) звычайна гэта эпітэт Агні; Сонца ж уважаецца за каханка Зары.
4.3 імя паводле ўяўленьняў арйаў тоеснае сутнасьці прадмета, які яно называе, таму кожная новая зара мае сваё ўласнае імя; іншымі словамі, толькі сёньняшняя зара ўзапраўды носіць імя Зары.
5.1 Бгагі (bhagasya) bhdga'надзяляльнік' або 'доля'; сама на зары жрацы нагароджваюцца ўздачай за выкананы абрад.
8.3 -4 трыццаць ... перагонаў {trimsatamyojanani) цыклічнасьць зьяўленьня зораў; пад трыцацьцю перагонамі, відаць, разумеецца проста вялікая адлегласьць, якую праходзяць зоры, каб знову зьявіцца на небасхіле.
124
4.1 блудніца (sundhyu-} ПР. ПС гэта назва нейкае птушкіплывуна.
4.2 Нодгас (nodha) імя песьняра; сэнс параўнаньня незразумелы.
4.3 зыкаўка (admasad 'які сядае на ежу') пар., аднак, РВ 8.44.29: dhiro hyasyadmasadvipro nd jagrvih sada 'ты бо празорца, што сядзіць за ежай, нібы натхнёнца, заўжды чуваеш'. У такім разе тут можа ісьці гаворка пра агонь, які запаляюць уранку.
5.2 гоўя (gavam) т.б. рудых ад зары аблокаў.
7.2 скакусе (gartarug) ПЕ; звычайна gartaазначае сядзеньне калясьніцы, але тут яно можа азначаць памост, на які падымаецца (-rug) скакуха, каб танчыць.
7.4 з усьмешкаю (hasreva) ПГ "нібы блудніца".
8.1 малодшая сястра Ноч, адпаведна старэйшая сястра Зара.
8.4 жанчыны (yrah) або "блудніцы".
10.4 пабудніца (jarayanti) або "якая старыць".
12.3 на пасад (ата sate) ДС "таму, які ў доме".
125
У сувязі з гэтым хвалебнам Сайана расказвае паданьне. Пясьняр Какшыват, сын Дырггатамасаў, скончыўшы сваё навучаньне ў настаўніка, выправіўся дадому. Стомлены дарогаю, ён спыніўся на начлег. Уранку на Какшывата налучыў князь Сванайа, сын Бгавайавйаў, які гуляў са сваёй сьвітай. Той, абуджаны шумам, тут жа падняўся. Князь узяў яго за руку ды адвёў у свой табар. Дзівячыся зь юнаковай прыгажосыді, ён стаў распытваць яго пра бацькоў, бо якраз надоечы замераў аддаць сваіх дачок замуж. Задаволены адказам, ён забраў маладога песьняра да сябе ў палац. Ушанаваўшы госьця мядовым малаком, адзежай ды вянком, ён аддаў яму дзесяць дачок разам з 10 нішкамі золата, 100 коньмі, 100 быкамі, 1060 каровамі ды 11 калясьніцамі.
1 ранішні госьць {prataritva) пясьняр, які прыходзіць у дом да замоўцы аброку; дарам зьяўляюцца песьняровы хвалебны, дзякуючы якім гаспадар здабывае ласку багоў.
3.3 -4 магчыма, гаспадаровы словы.
3.4 ваяводу (ksaradviram) Індру.
7.4 гароты (sokah) даслоўна гэта слова азначае 'полымя, горач' і таму перагукаецца з paridhir 'загарода' з папярэдняе ступы, якое таксама азначае агароджу з трох сьвежых палак вакол аброчнага агню; слова гароіпа таксама ўзыходзіць да гарэць і перагукаецца з загарода.
126
1.2 Бгавйі (bhavyasya) ПС гэта патронім Сванайі.
3.4 на згоне дняваньняў (abhipitve ahnam) т.б. па заканчэньні аброку, які цягнуўся некалькі дзён; гэта словазлучэньне сустракаецца ў РВ тры разы (улічваючы згаданую тысячу выжмін, гаворка можа ісьці пра вялікае выжыманьне Сомы, якое пазьней стала называцца sattraі магло цягнуцца да ста дзён).
6 ПС словы належаць Сванайу; але, як заўважаюць заходнія дасьледнікі, хутчэй за ўсё гэта словы Какшывата, які расказвае пра жонку, дадзеную яму ў дар.
7 ПС словы Сванайавай жонкі Ромашы ("валасатая"); сэнс у тым, што яна ўжо гатовая да палавога жыцьця, на што ўказвае густое валосьсе на лабку.
7.4 племя Гандгары (gandharmani) нейкае племя; некаторыя дасьледнікі разьмяшчаюць краіну племені гандгары на захад ад ракі Інд і на поўдзень ад ракі Кабул. На адным з надпісаў князя Дарыя згадваюцца ў якасьці ягоных падданых Gandara і Hi^du. Герадот таксама адзначае, што сярод Дарыевага войска былі нейкія гандарыі. Магчыма, гэты этнонім захаваўся ў назьве гораду Кандагар у паўднёвым Аўганістане.
127
7.5 са сховінаў (apidhimr 'з покрываў') з брусоў.
128
5.1 -4 УП.
5.3 для увішнага (isiraya) відаць, Індра.
7.6 Варунавай кары (yarunasya dhurter} або "ад шкоды, злоснасьці"; хаця Варуна, будучы з паходжаньня Духам, быў улучаны ў новы пантэон багоў, ён не згубіў сваіх старых цёмных рысаў. Такое прамое ўказаньне на цёмны бок Варуны рэдкасьць у РВ.
129
1 калясьніца нярэдка выступае ў РВ як сымбаль аброку або малітвы.
2.6 магуты (isanasa) магчыма, сьвятары.
ЗАбурдзюк ...мужчынскаюсілай (yrsanam... tvacam} -ДС"шкуру (напаўняеш, робячы яе) мужнаю (магутнаю)"; словам tvacчаста абазначаецца шкура, якую ўжывалі пры выцісканьні Сомы; ПС tvdcam гэта хмара, a vrsanam дажджавы (yrsan<— ^vrs 'дажджыць, пускаць семя'); акрамя таго, у Ваджасанэйі-
самгіце слова vrsanaу парным ліку ўжываецца ў значэньні яечак.
5.6-7 так звычайна апісваюць Агні.
6.2 шчадрэц (isavan) ДС "у якога ўзьлівы"; ПС гэта Індра; паводле іншых гаворка ідзе пра Бгагу або пра замоўцу аброку.
130
3.1 спрат {nidhim) ПС Сому; іншыя бачаць намінку на міт пра Валу.
3.6 ласункам (isa) дойныя каровы, замкнёныя ў скале.
5.5 цэлі (arthani) мора.
8.7 ліхачынцу (arsasanam) іншыя бачаць тут імя чорта.
9 цёмнае месца. ПГ даўнімаецца міт пра забойства Шушны.
131
1.1-2 паводле ўяўленьняў арйаў неба навісала над зямлёю ў выглядзе скляпеньня адсюль dnamnata 'схіліўся'.
2.4 перапраўцу (navam nd parsdnim) ДС "як таго, што перапраўляе (нас празь бяду, як) лодку (праз раку)".
4.2 асеньніх (saradir) ПТ цьвержы гэта дні сутону перад палярнай ноччу (гл. РВ 2.12.11).
4-5 навукоўцы бачаць тут намінку на заваяваньне арйамі Пэнджабу (Пяцірэчча).
132
1.6 выпадзе выйгрыш (vz сауета bhdre krtdm) ДС "мы хочам разглядзець удачны кідок у спаборы", т.б. удача ў аброку тут параўноўваецца з удачаю ў гульні ў цыркі.
2.1 славень-прыяньне (aprasya vakmani) хвалебен-прыяньне.
3.5 цёмны радок. ПЕ багі бачаць чалавека наскрозь.
6.7 ідзецца пра пярун.
133
1.1 -2 ачышчаю (рйпаті) ... спаляю (dahamt) паказальна, што эпітэт Агні pavaka'ачышчальнік' (або 'чысты') утвораны ад
^рн 'ачышчаць'.
1.4 на баявішчы (yailasthanani) не зусім яснае слова (уаііа-, магчыма, зьвязана з hila/ Vila'яма, нара', sthana'месца'). ПС гэта або месца спальваньня трупаў, або сьвет зьмеяў (nagaloka-).
2.3-4 абупіай (yatHrina) ... і/ вялікі понаж абутай (mahavatHriпа) не зусім яснае месца; слова vaturinяўна ўтворана суфіксам -in'у якога ёсьць' ад слова vatiira-, значэньне якога невядомае. Цэрэбральны гук t указвае на магчымы пракрытызм (^vrtUra > vatiira-, nap. vikrta ► vikata-}, тады зыходным коранем мог быць або ^vrt 'круціцца', або ^vr 'абкручваць, пакрываць'. У такім разе гаворка можа ісьці пра сандаль, які прымацоўваўся да нагі вяроўкамі, абкручанымі вакол галёнкі, або папросту бот, які "пакрываў", абвінаў нагу й частку галёнкі.