Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
7.4 Духавіца (asuriyeva) т.б. Родасі; параўнаньне стала магчымым і таму, што слова ratih 'дар' жаночага роду.
9.3 прадзіва (dbhvam) ДС "небывалае", "пачвару", т.б. хмару.
169
Паводле дасьледнікаў у гэтым хвалебне ў вельмі цьмянай форме расказваецца міт пра спрэчку паміж Індрам і Марутамі. Аднойчы Агастйа прысьвяціў чарговы аброк Марутам, аднак Індра вырашыў забраць яго сабе. Маруты абурыліся ды выступілі супраць Індры. Пасярэднікам у спрэчцы выступіў сам Агастйа. I Індра, і Маруты апісваюцца ў хвалебне ў ваяўнічым выглядзе.
1.2 іх (etari) відаць, людзей.
3.1 amyaksa ta indra rstir asme цёмны радок, бо: а) незразумела значэньне дзеяслова атуак; б) rstir 'кап'ё' зброя Марутаў, у Індры ж за зброю выступае пярун (vajra-). Магчыма, пад дзідаю тут разумеецца маланка.
4.4 мядамі (mddhvah) гаворка ідзе пра салодкае малако (словам madhuу РВ называецца ўсякі салодкі напой).
5.4 пуцспраходцы (gatiiydnti) ДС "хочуць праходу, поступу, пуцьця, дабрабыту".
6.4 шырокадонныя (prthubudhnasa) ДС. ПГ "шырокасьледныя", ПР "якія пакрываюць сабою шырокую прастору".
8.2 ўсялюдзкага (visvajanya) ПС "спрыяльнага ўсім людзям"; ПГ "якога хопіць усім людзям".
170
Хвалебен працягвае тэму спрэчкі праз аброк паміж Марутамі й Індрам. Прыпісваньне рэплік тым ці іншым удзельнікам спрэчкі не супадае ў традыцыі і ў заходніх дасьледнікаў. Зьлева ад косай рысы пададзена найбольш імаверная заходняя вэрсія, справа традыцыйная ПА.
1.1 т.б. няма жаротвы.
1.3 чужым (anyasya) т.б. Індры, які адабраў аброк Марутаў.
4.2 на ўсходзе (purah) ПС, усходні агонь (ahavaniya-) на аброку зьяўляецца галоўным; іншыя магчымыя пераклады: "перад" (жрацамі) альбо "найперш".
4.3 удвух ПС гэта або замоўца аброку й ягоная жонка, або абраднік і замоўца аброку; ПГ гэта Агастйа з сынам.
171
1-2 відавочная гульня паміж manas'мысьль' і namas'паклон, пакланеньне', што прыблізна перададзена ў перакладзе (мысел памысны).
3.3 разныя (котуа) УП, слова цьмянае; паводде іншых "падрыхтаваныя" або "адпаліраваныя"; ПС = катуа'мілы', 'любы', 'жаданы', і апошнія два радкі перакладаюцца гэтак: "хай усе нашы дні будуць, о Маруты, узьнёслымі (т.б. надзеленымі красой, славай), жаданымі, прыемнымі, пераможнымі".
4.3 наточаныя (nisitani) т.б. або "закрашаныя", або проста "прыгатаваныя".
172
3.1 Трынаскандаў (trnaskandasyd) ДС "скакун па траве".
3.3 iirdhvan nah karta jivase ДС "прамымі нас зрабеце дзеля жыцьця", т.б. ня дайце нам сагнуцца ад старасьці.
173
1.1 ідзецца пра сьвятара-напеўцу (udgatr-').
1.2 сьветлавіты (yavrdhandm svarvat) або "(хай расьце,) як сонечнае сьвятло".
2.4 пару (mithuna) жраца й напеўцу; ПС уступны аброчны верш і аброчны верш; юнак (тагуо) ПС юнак жрэц, ПЕ Індра.
4.1 вітаньні (asatara) значэньне слова невядомае; ПС "вельмі даступныя, прымальныя".
8.1 ў моры (samudra) у вадзе, зь якой зьмешвалі Сому.
8.2 іграе ў малоках (asu madanti) ДС "радуецца ў іх", ПГ гэта малако, зь якім таксама зьмешвалі Сому
10.3 mitrayuvo nd piirpatim susistau / / madhyayuva iipa siksanti yajhaih неадназначны радок; ДС, відаць "як тыя, што паводзяць сябе як супольнікі, пана крэпасьці [трымаюць] у добрай памозе, / / [так] тыя, што паводзяць сябе як пасярэднікі, імкнуцца да [Індры] аброкамі".
12 намінка на апісаны ў папярэдніх хвалебнах разлад паміж
Індрам і Марутамі.
12.3 найноўшай (yavya) цьмяная форма; тут зьвязваецца з yicvan'юны', т.б. новы (nap. yaviyasды ndviyas/ / navyas'ноўшы').
174
Складаны для разуменьня хвалебен з мноствам эліптычных сказаў і цьмяных граматычных формаў.
1.1 tvam raja indra уё са deva ДС "ты праўца, о Індра, і тых, што багі". У РВ нярэдка называецца толькі адзін складнік зь вядомага мноства, калі йдзецца пра ўсё мноства.
3.3 жарлівага Ami (agnim asiisam tiirvayanam) або "Агні, Ашушу (частае азначэньне Шушны), Турвайану (імя чалавека)", але ў такім разе незразумела, чаму Індра мае ахоўваць Шушну, якога ва ўсіх астатніх месцах РВ ён забівае.
4.1 у лоне адзіным (sasmin удпай) у магіле.
6.1 таварышаздрайцаў (mitrerun) ПС; іншыя бачаць тут назву нейкага племені.
6.2 натхёны пасілкам (codapravrddho) ДС "пасілены натхняльным". ПС гэта хвалебны, ПГ Кутса, іншыя ж бачаць тут Сому.
6.3 пры арйах вернага друга (aryamdnam sacayos) цёмнае месца; ПЕ "Арйамана разам з Айу", ПГ "апекуна разам з Айу, ПР "Арйамана з двума, т.б. Мітрам і Варунам" (ён раскладае sacayos як sac a ayds, а не sdca ay os). Слова ayii'людзі, чалавецтва' фактычна тоеснае арйам.
7.1 вяшчун (kavir) ПГ Кутса або ўшанас; дзеля Сонца (arkasatau) ДС "на сонцаздабычы" або ПБ "пры стварэньні хвалебнаў".
8.1 sana ta ta indra navya aguh ДС "даўнія гэта твае, o Індра, новыя прыйшлі"; гэты радок дапаўняюць па-рознаму: ПЕ "гэта, о Індра, твае даўнія (дзеі). Новыя прыйшлі (пакаленьні)"; ПС "новыя рушы", ПР "новыя хвалебны".
8.2 далей і надалей натоўпы (saho nabho)т.б. адольвай і ў будучыні; ДС "адольвай варажнечы".
10.1 як найневарожы (avrkatamo) т.б. як сама надзейны.
175
2.1 a nas te gantu паводле заходніх перакладнікаў "няхай да нас памкне твой (напой)".
4 паводле міту ў сонца спачатку было два колы.
5.2 врытрабойчай прасторадаўчай (yrtraghna varivovida) ПГ гэта азначэньні да ап'яненьня; ПС гэта формы парнага ліку, якія азначаюць і ап'яненьне {mddo\ і дух (kratuh).
176
5.1 двойчыцьвярдому (dvibarhasoi) ПС Індра двойчы цьвёрды, т.б. дужы: ад хвалебнаў і ад Сомы.
177
1.1 напоўнік народаў (carsanipra) ПС (т.б. ад ярп 'прыяць' з выпадзеньнем у. *-prais —> -pras); ПГ "які напаўняе людзей, т.б. ад spr 'напаўняць'), ПБ "які правіць людзьмі, які бароніць людзей" (ург 'перапраўляць, ратаваць, бараніць').
2 быча ... быкоў мужнакалёсных {yrsano vrsabhasa... vrsarathasd) гульня слоў: vrsan'мужны, магутны; бык, жарабец' і vrsabha'мужны, магутны; бык'.
5.3 памож нам адведаць Зары (yidyama vaster avasa) ДС "уведайма зару з (тваёю) падмогай", што ПГ азначае "хай зможам мы пражыць новы дзень".
178
1 ydd dha sya ta indra srustir asti / yaya babhiitha jaritrbhya iiti / / ma nah kamam mahayantam a dhag / visva te asyam pari apa aydh ДС "калі гэта прыслухмянасыдь y цябе, o Індра [усё яшчэ] ёсьць, / якой ты бываў на падмогу для песьняроў, / / [то] не пагрэбуй нашым узьвелічальным жаданьнем (просьбай), / усяго твайго хай я дасягну больш, чым [дасягае] адправа чалавека!" (ПГ).
2.2 дзьвс сястры (svasara) дзень і ноч.
3.1 з мужамі (nrbhir) ПС Маруты.
4.2 змагае і зьвязы (abhi mitrino hhuf) ПР Індра адольвае нават тых ворагаў, што ўклалі хаўрус, бо падмацоўваецца жа-
ротвамі.
4.3 на словаспаборы (yivaci) vi'раз' + ^vac 'гаварыць', т.б., як мяркуюць дасьледнікі, гаворка ідзе пра інстытут слоўнага спаборніцтва паміж песьнярамі, які меў як рэлігійнае, так і сацыяльнае значэньне.
179
Як адзначаюць дасьледнікі, гэта хутчэй замова на выкупленьне граху парушэньня цноты, чым хвалебен.
1.2 -3 старэючы ... старасьць (jarayantih ...jarima) гульня слоў: першае ДС "(праз [многія] зоры,) што стараць", але і "... што абуджаюць".
3.3 спаборы (ajini) даўнімаецца плоцкая спакуса.
5.4 многім жарсьцям (pulukamd) цікавая формаpuluз / замест звычайнага для РВ г у гэтым слове, што можа ўказваць на народнае паходжаньне і тым самым падтрымлівае меркаваньне, што гэта народная замова.
6.1 відаць, Агастйа быў пустэльнікам і харчаваўся карэньнем, што выкопваў зь зямлі (слова "глеба" уі адсутнічае).
6.3 у станах абодві/х (ubhad varnav) прыводзяцца два тлумачэньні: або varnaтут азначае 'абсяг' (т.б. Агастйа спасьпеў і ў пустэльніцтве, і ў патомстве), або, як і звычайна, 'стан' (т.б. Агастйа прынёс плён і стану брагманаў, і стану кшатрыйаў, бо яго жонка была князёўнаю).
180
2.1 каня (atyasya) сонца.
3.3 птахабліскучы (hvaro nd sucir) птах сонца.
4.3 -4 ПГ, т.б. Ашвіны ўзнагароджваюцца за дапамогу так сама, як узнагароджваецца той, хто шукае (здабывае) гавяду: мядовым аброкам.
5.2 аброкам малака (gor dhena) гарачае малако звычайны аброк Ашвінам.
5.4 нож (aksur) значэньне слова цьмянае. ПБ гэта від сеткі. Іншыя параўноўваюць гэта слова з aksd'вось'. Выказвалася сувязь з прасл. погь (*ngh-su-), якая прынятая тут.
8.2 ПГ гэта намёк на разлад паміж Індрам і Марутамі, апісаны ў хвалебнах 169-171.
8.4 karadhumva citayat sahdsraih ДС (ПС) "як баявая ракавіна, прыцягвае [вашу, т.б. Ашвінаў] увагу тысячай [слаўняў]"; значэньне слова karadhuni не зусім яснае.
9.2 жрэц чалавечы (manuso па hota) Агні.
181
2.1 пітуны малокаў (payaspa) коні багоў п'юць тое самае, што і іх уласьнікі (Індравы коні п'юць Сому).
3.4 сам-першы (ahampurvo) ДС "я-першавы", т.б. які хоча быць першым.
4.1 розна (iheha) у розных месцах, т.б., як вынікае з наступных радкоў, адзін быў народжаны на небе, другі на зямлі; адзіныя воляй (sam avavasitam) значэньне формы не зусім яснае: або ад was 'жадаць, вялець', або ад Weis 'раўці, шумець, сьпяваць (як птушка)'.
5.1 буйвал (kakuhd 'гарбаты') воз параўноўваецца з быком дзякуючы свайму сядзеньню, што нагадвае бычыны горб.
5.3 -4 han anyasya pipayanta vajair / / mathra rdjamsi asvina vi ghosaih УП, бо незразумела: 1) han Н.скл. ці В.скл.; 2) pipayanta мае пераходнае ці непераходнае значэньне; 3) што такое mathra (або 'якія трасуць (-цца)', або назва масьці); 4) vi яўна даўнімае дзеяслоў, але які сказаць напэўна цяжка (магчыма, ypat 'ляцець'). ПЕ "Калі двух буланых коней іншага робяць набухлымі ад нагародаў, // два ... (коні) з шумам пра(лятаюць) праз прасторы".
6.1 шматасеньні (saradvari) т.б. які бачыў многа восеняў, стары, старажытны, вечны.
8.1 бліскучая (rusato vdpsaso) або Рушат Вапсас, імя нейкага руша.
182
4.1 сабакаў (simo) магчыма, разумеюцца рушы-супернікі.
5.3 субожныя мыслам (devatra mdnasa 'з мысьляй між багоў') ПС "ахвотна, ласкава".
183
1 тры колы, тры сядзеньні, тры часткі й тры седакі (Ашвіны й Савітарава дачка Санцоўна) адпавядаюць тром часткам сусьвету: небу, паветру й зямлі.
4.3 доля (bhago) доля ў аброку.
184
3.4 yuga jurneva varunasya bhiireh ДС "ёрмы паношаныя, нібы ў буйнога Варуны"; выказвалася меркаваньне, што Варунавы ёрмы гэта хвалі.
185
1.1 ж.р. можа ўказваць як на неба й зямлю (div'неба' ў РВ ж.р.), так і на зару й ноч.
2.2 зародак (gdrbham) ПС гэта ўсе рухавыя істоты (jdgat-); ПР гэта можа быць Агні, да якога часта ўжываецца гэта слова.