Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
3.1	няўшкодны (avadham) т.б. якому нельга ўшкодзіць; ПР "які выбаўляе ад забойства".
4.2	што болю ня знаюць (atapyamane) ПР "якія пазбаўляюць пакутаў".
7.3	усёпераможным (supratiirti) цяжка сказаць, ці мае там ^tur пераходнае ці непераходнае значэньне, т.б. або "добраімклівыя", або "добрапераможныя"; ПЕ "якія прасоўваюць далёка наперад".
9.1	-2 мова людзей і багоў (ubha samsa narya) ДС "абедзьве мовы людзей [і багоў]", прычым слова пагуа стаіць у парным ліку. Другі складнік вядомага мноства часта не называецца. 10.2 ўчуткі для ... першачупгных (abisravaya prathamarn) т.б. каб яны пачулі гэта першымі; слова "ўчуткі" (як і "ўслых") можна азначаць "прыемны для слыху".
186
1.3	відаць, устаўны сказ, што мусіў бы стаяць пасьля 1.4; юныя (yuvano) багі.
4	сэнс такі: зара і ноч параўноўваюцца з дойнаю кароваю, маючы супольнае вымя (ПС аброк). У той самы дзень (на
сьвітанку й на сутоне), паэт доіць іх вымя ў рознага колеру малацэ (цемра ночы й сьвятло зары), ствараючы хвалебен.
187
Пад ежаю разумеецца ў тым ліку (а можа, і насамперш) сок Сомы.
1.3	-4 Трыта тут выступае заменьнікам Індры.
6.4	зьмсй забіты з тваёй пасобай (tavahim avasavadhit) ідзецца пра забойства Врытры Індрам.
8.1	магчыма, ідзецца пра сьцёблы Сомы ды ваду, у якой іх замочвалі перад выцісканьнем соку.
8.2	добрачасьціну (parimsam) значэньне слова незразумелае.
8.3	о бушлівая (vatape) значэньне слова незразумелае; тут прынята вэрсія vata'вецер' + a-pt 'набухаць', т.б. "які бродзіць, бушуе" (відаць, пра Сому); у гэтым сьвятле паказальна, што наступнае слова piva'тлушч' таксама ўтворана ад ^рі 'набухаць'; іншая вэрсія "сябар Ветру".
9.1	-2 малако й ячмень звычайныя дамешкі да Сомы.
10.2	тлушчам нырачным узбуджальным (pTvo vrkka udarathih) цьмянае месца; vrkka'нырка', udarathiБП "які паруе" (ад nd'угору' + Чг 'рухацца'); такое самае ўтварэньне прапаноўвае і Сайана, тлумачачы далей як indriyanam uddipayita 'прасьвятляльнік органаў пачуцьцяў". ПЕ "у тлушч, у нырачнае сала".
188
2.1	ладаходу (rtdm yate) які ходзіць дарогаю ладу.
4.2	тысячамужны (sahasraviram) т.б. дастатковы для тысячы мужоў, дзе мужы багі.
5.1	усядзержныя самадзержцы (virat samrdd) ПР гэтыя словы проціпастаўлены адно аднаму (ПЕ "якія ўладараць асобна, якія ўладараць разам").
6.2	зьзяюць (уі raj at ah) або "правяць" (дзякуючы красе).
8.3	ПР "каб мы насалодзіліся красой абраду".
9.2	сутварыў (samanaje) дакладней "сумазаў".
11.2	Гайатрам (gayatrena) сьпевам у памеры гайатры.
189
5.2-3 ікластым ... жарлівым (datvate ... addle) ПС другое слова проціпастаўлена першаму ("зубасты") і таму азначае "бяззубы", т.б. які раніць не зубамі, а рогамі і г.д. Тут прынята гледзішча, паводле якога addte дзеепрыметнік ад 'lad 'есьці' (зрэшты, і dat'зуб' таксама стары дзеепрыметнік ад таго самага кораня).
7.4 конь (akrah) цьмянае слова, значэньне выводзіцца з кантэксту (магчыма, ад yanc 'гнуцца, рухацца').
190
2.3-4 гэта месца перакладаюць па-рознаму, але досыць імаверным падаецца гледзішча, згодна якога Пан малітвы тут прыраўноўваецца да Агні (Заплодак), што адразу надае яму адпаведную важнасьць.
3.3 дзейнік покліч.
4.2 хай правіць як конь (atyo nd yamsad) ПЕ тут няправільна пабудаванае параўнаньне: "нібы конь, (якім правяць,) хай правіць ён (моваю)".
4.4 зьмеявапшх (dhimdyam} ДС "у якіх меры, чары, падабенства зьмяі", т.б., відаць, "якія блішчаць, пераліваюцца, як зьмяя".
5.1	паджры (pajrah) выказвалася меркаваньне, што тут Агастйа выказваецца супраць спаборнага роду рушаў.
6.3	неадольцы (anarvano) мяркуецца, што гаворка ідзе пра Ангірасаў і пра міт аб выкраданьні кароваў.
7.2	вірлівыя (rodhacakrah) не зусім яснае слова; магчыма, "у якога ля берагу кругі", т.б. "вірлівая рака".
7.4	ладзьдзю (tara) або "перавоз", або "брод".
8.2	brhaspatir vrsabhd dhayi devah некаторыя бачаць тут намінку на тое, што Пан малітвы быў позна прыняты ў пантэон.
191
Памер не заўжды вытрымліваецца строга, што часткова перададзена ў перакладзе.
1.1	канката (kankato) назва нейкае шкоднае жывёлы, ПС ядавітае зьмяі; паводде тэксту адрозьніваюць два віды канкаты: ісьціннага канкату й нібы-канкату.
1.3	плушы (phis'!) магчыма, назва шкоднае казуркі.
1.4	невідомы (adrsta) ПГ тут даўнімаюцца таксама й "мітычныя" шкодныя істоты, якіх не відаць удзень.
3	ПС "невідомыя" знаходзяцца на гэтых травах; паводде іншых гэтыя травы замазваюць невідомых.
10.2	у вінакурыльні (suravato grhe) ДС "у вінакуравым доме"; брага (swra) на адрозьненьне ад Сомы ўважалася за напой зямны, гірафанны.
10.5	пад праўцам буланых разумеецца сонца.
10.6	медавіца (madhula) ДС "мядовая, салодкая", назва нейкае травы.
12.2 емя (piisyam) дакладней "пасілак"; заходнія дасьледнікі выпраўляюць pusyam на puspam "кветку".
13.1	-2 ПС гэта рэкі.
15.1	кушумбгака (kusumbhakas) ПС гэта мангуста.
16.3	страціў сілу (arasdm) ДС "бяссокавы", т.б. пазбыты соку, сутнасьці.
СЬПІС УЛАСНЫХ ІМЁНАў I АСНОўНЫХ ТЭРМІНАу
Імёны, якія згадваюцца толькі аднойчы, трэба шукаць ва ўвагах да адпаведных хвалебнаў.
Націск у імёнах індыйскага паходжаньня ставіцца так, каб найлепей адпавядаць рытміцы беларускага перакладу. Правілы наступныя: 1) у двухскладовых імёнах на галосны націск падае на першы склад (напр., Агні); 2) у двухскладовых імёнах на зычны націск падае на апошні склад і пры словаадмснс зь яго не перабягае (напр., Пушан Пушана); 3) у трохскладовых імёнах націск падае на другі склад, але пры словаадмене перабягас на перадапошні (напр., Савітар Савітара); 4) у болын-за-тры-складовых імёнах націск падае на перадапошні склад (напр., АтытхіГва).
Агастйа (agasty^a-) знакаміты руш, адзін з аўтараў РВ, паводле традыцыі сын багоў Мітры й Варуны ад апсарасы Урвашы (пра яе гл. РВ 10.95). Ягоная жонка Лопамудра (пра яе гл. РВ 1.179).
Агні (agni'агонь') адзін з галоўных багоў РВ (разам зь Індрам). Бог агню ва ўсіх яго праявах у кожнай з трох частак сьвету: на небе (сонца), у паветраных водах (маланка), на зямлі (аброчны й дамовы агні, лясны пажар). Галоўнаю праяваю ёсыдь, безумоўна, аброчны агонь, і таму Агні таксама завецца пасланцом багоў, пасярэднікам паміж людзьмі й багамі, жаротвавозам, ачольнікам ды жрацом. Варта згадаць і імя Зародак (garbha-\. агонь здабывалі церцем двух кавалкаў дрэва, якія называліся яго мацяркамі. Адна з частых тэмаў хвалебнаў, прысьвечаных Агні, акурат апісаньне месцаў яго нараджэньня.
Аднаногі казёл (ajaekapad-) цьмянае боства. Згадваецца разам са Зьмеем Глыбіняў.
адпраўца (adhvaryuад adhvara'адправа') сьвятар, які сачыў за правільным выкананьнем абраду ды выціскаў сок Сомы.
Айу (ауй'жывы, жывая істота') імя пачынальніка племені айу, якое фактычна атаясьняецца з арйамі. Слова родніцца з гр. aicov 'век, жыцьцё', лац. aevum 'вечнасьць, век, старасьць, гоц. aiws 'час, вечнасьць'. Паводле традыцыйнай этымалёгіі, ayusутворана ад 'рухацца, ісьці'.
АнГірасы (angiras-') назва паўбоскіх істотаў, песьнятворцаў, сыноў неба (слова angirasчаста параўноўваюць з гр. ayys^oq 'пасланец' і іран. ayyapog 'паштовы ганец у старажытнай Пэрсіі'; некаторыя спрабуюць зьвязаць з санскр. angara'вугольле'). Ангірасы як першыя рушы (і пачынальнікі аднаго з роду аўтараў РВ) бяруць удзел у вызваленьні Індрам кароваў зь пячоры Вала. Ангірасам ці найлепшым сярод Ангірасаў часта называюцца Агні ды Індра.
ану (атіПН 'чалавек') адно зь пяці галоўных плямён у РВ.
арйа (агуа'пачцівы, часьцівы, высакародны, набожны') саманазва індаіранскіх плямёнаў (сюды ж назва сучаснае краіны Іран "краіна арйаў").
Арйаман (агуатап'блізкі сябар, дружка') адзін з aditya-, сыноў Бязьмежы. У Тайтырыйа-брагмане Жураўліная дарога завецца Дарогай Арйамана.
АтытхіГва (atithigva'да якога маюць ісьці госьці') імя розных людзей; мянушка Дыводаса, улюбёнца Ашвінаў; імя ворага Індры; імя падапечнага Індры,
Атры (atri'ядок?') знакаміты руш, адзін з аўтараў РВ (кола 5). Галоўны вычын Атры знаходжаньне сонца, скрадзенага чортам Сварбгану (гл. РВ 5.40).
Атхарван (atharvan-) першы жрэц, якія ўсталяваў ушанаваньне агню, узьліваньне Сомы й чытаньне хвалебнаў. Дадгйачаў бацька. Уважаецца, што укр. ватра 'вогнішча' запазычаньне з іранскіх моў, якое родніцца з санскр. athari-, ав. atar'aroHb', гр. av0pa^'вугольле'. Назву мітычнага Латыркаменя таксама выводзяць з іран. alatar 'бела-гаручы' (рас. ватарькамень, алатырькамень, белгорюч).
(а)чольнік (purdhita'перадпастаўлены') від сьвятара, асабліва дамовы жрэц валадара, які выконваў для яго ня толькі аброкі, але й штодзённыя абрады.
Ашвіны (asvin'коньнік') двое багоў-блізьнятаў, што зьяўляюцца перад усходам і на захадзе сонца ў залатым возе, напоўненым дарамі. Уважаюцца за лекараў, з чым зьвязана некалькі паданьняў пра цудоўнае выратаваньне й сцаленьне розных людзей. У воз Ашвінаў запрагаліся аслы, коні, быкі, птахі. У 1-м коле РВ ім прысьвечана 14 хвалебнаў: 34-ы, 46-ы, 47-ы, 112-ы, 117-ы, 118-ы, 119-ы, 120-ы, 157-ы, 158ы ды 180-184-ыя.
БгаГа (bhaga'надзельца; доля') адзін з aditya-, сыноў Бязьмежы. Падаўца багацьця. Паводле РВ 1.123, Зара ягоная сястра. Само слова bhagaу значэньні 'надзельца, гаспадар' часта ўжываецца як эпітэт розных багоў (Індра, Савітар, Агні), а таксама людзей.
Бгарадваджа (bharadvaja'нагароданоша') знакаміты руш, адзін з аўтараў РВ (кола 6), ачольнік валадара Дыводаса.
Бгараці (bharati-) багіня, якая ў хвалебнах згадваецца разам з Сарасваці ды Ідаю. Пазьней стала таясаміцца з Сарасваці, багіняю сьвятой мовы.
Бгрыіу (bhrgu-) назва паўбоскіх істотаў, сьвятароў агню. Згадваюцца ў сувязі з Заплодкам, які прынёс людзям агонь.
Пазьней адзін з галоўных брагманскіх родаў. Слова bhrgu-, відаць, родніцца з bhargas'бліск, зьзяньне' ад 'сьвяціць, зьзяць', лац. fulgeo 'зьзяю, блішчу', гр. фХеусо 'палю, палаю', бел. бліск, што стасуецца да сувязі Бгрыгу з агнём.
Бгуджйу (bhujyit'згінальны') імя чалавека, Туграва сына, якога выратавалі Ашвіны, калі той тануў у моры.
Брыгадратха (brhadratha"высакавозны") старажытны валадар.
Бязьмежа (aditi-) багіня, маці багоў Адытйаў, сыноў Бязьмежы. У РВ 1.89 Бязьмежа выступае як усеагульны прынцып, у якім супадае ўсё і зь якога ўсё выходзіць. Бязьмежы ўласьцівая безграхоўнасьць, што закладзена ў самім слове dditi< так, у РВ 1.24 аўтар просіць Варуну зьняць зь яго путы грахоў, каб прабыць бязгрэшным перад Нязьвязанасьцю-Бязьмежаю. Магчымая дваякая этымалёгія: ^do 'разьдзяляць' —> aditi'непадзеленасьць, нязьвязанасьць' +— ylda 'зьвязваць'.