Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
Неба-Зямля (dydvdprthivi-} парнае боства. Галоўны матыў, зьвязаны зь імі ў РВ, гэта апладненьне Небам (празь семя-дождж) Зямлі й нараджэньне ўсяго жывога. Адзін зь Індравых вычынаў палягаў у разьдзяленьні Неба й Зямлі ды разьмяшчэньня паміж імі прасторы паветра (antariksa-). У 1-м коле РВ Небу-Зямлі прысьвечана 3 хвалебны: 159-ы, 160-ы ды 185-ы.
Ноч (rdtn-) багіня-ўвасабленьне ночы, сястра Зары.
Нясхоўны (agohya"якога не схаваць") адно з імёнаў Са-
вітара. Таксама сустракаецца як эпітэт Індры (РВ 8.98.4) і Пушана (РВ 10.64.3).
нясьмерце (amrta-) напой неўміручасьці багоў, які гатаваўся з Сомы; нясьмерце як неўміручасьць.
паганцы (dasa'служка, раб', dasyu-) Індравы ворагі; варожыя айрам плямёны. Этымалёгія словаў цьмяная, параўноўваюць з гр. Зов/.ос 'раб'.
Паджры (pajra'цьвёрды, дзябёлы') старажытны род рушаў, да якога належаў песьнятворца Какшыват.
пан лесу (yanaspati-) назва аброчнага слупа (yupa-); назва хоць-якога ляснога дрэва, асабліва вялікага пладовага дрэва (у такім разе можна перакладацца проста як дрэва).
Пан малітвы (brhaspati-, brahmanaspati-) бог-апякун малітвы ды аброку, нябёсны ачольнік, якому на зямлі адпавядае людзкі ачольнік. Бярэ ўдзел у вызваленьні Індрам кароваў з скалы Вала. У 1-м коле РВ яму прысьвечана 2 хвалебны: 40-ы ды 190-ы.
Пан Рыбгу (rbhuksin-) назва старэйшага з Рыбгу; Індра.
Парастак водаў (арат napat-) цьмянае боства, якое фактычна зьмешваецца з Агні (або ёсьць проста адным зь ягоных імёнаў).
Парвата (parvata'гара') бог-увасабленьне гары.
Парджанйа (parjanya'хмара') бог, які ўвасабляе навальнічную хмару й дождж (словаparjanyaчаста параўноўваюць зь літ. Perkunas 'бог грому'). Выяўляецца ў выглядзе скакуна ці быка, які ўкладае сваё семя ў жывыя істоты. У РВ яму прысьвечана 2 хвалебны: 5.83 і 7.101.
Піпру (ріргй-') імя чорта, пераможанага Індрам.
Прашчур, Продак (manu(s)'чалавек') першы чалавек, пачынальнік чалавечага роду, заснавальнік аброку.
продкі, дзяды (pitdrah 'айцы') памерлыя, у гонар якіх чыняцца памінальныя абрады. Жывуць на вышнім небе, ачоленыя Йамам, першым памерлым чалавекам, які здабыў нясьмерце. Могуць атаясамляцца з даўнімі рушамі.
прывадыр (nestr-} адзін са сьвятароў на аброку Сомы, задача якога прыводзіць жонку аброчніка (замоўцы аброку).
Прыйамэдга (priyamedha'у якога прыемны закол') старажытны руш з роду Ангірасаў, адзін з аўтараў РВ.
Прышні (prsni"пярэстая") маці Марутаў у выглядзе рабой каровы, якая ўвасабляе сабою навальнічную хмару.
пуру (pdru-) адно зь пяці галоўных плямён у РВ, а таксама імя валадара (Пуру), заснавальніка племені.
Пурумідга (purumidha'вялікаўзнагародны') старажытны руш, улюбёнец багоў.
Пуруравас (pururdvas'гучнакрычальны') імя старажытнага валадара, каханка апсарасы Урвашы (гл. РВ 10.95).
Пушан (pUsan-) сонечны бог, дазорца дарогаў, апякун жывёлы й дастатку. Слова piisdnхутчэй за ўсё суадносіцца з А/рмУпрацьвітаць, спрыяць працьвітаньню, насычаць'. Прапаноўвалася сувязь з лац. Faunus 'Фаўн, бог палёў і лясоў, ахоўнік статкаў' (ад nap.faveo 'спрыяю') і гр. Ilav 'Пан' (казланогі й рагаты бог лясоў, пашаў, статкаў). У 1-м коле РВ яму прысьвечана 2 хвалебны: 42-і ды 138-ы.
пярун (yajra-) Індрава грамавая зброя, якой ён забівае ворагаў. Пярун вычэсвае для Індры бог Тваштар. Слова ўтворана ад таго самага кораня, што і djas'сіла' ды ugra'моцны, грозны' словы, якія часта апісваюць Індру (лац. augeo 'павялічваю, узмацняю', гр. вуіеш 'здароўе', гоц. айкап 'павялічваць'. літ. dugti 'расьці').
Раскоша (purandhi-) боства-ўвасабленьне шчодрых дароў і спаўненьня жаданьняў.
Рыбгу (ybhii'умелы') трое сьмертных братоў-майстроў (Рыбгу, Ваджа vaja'нагарода', Вібгван vibhvan'пераможны'), якія здабылі долю ў аброку ды сталі нясьмертнымі дзякуючы свайму ўмельству й цудам, што яны ўчынілі для багоў. У 1-м коле РВ ім прысьвечана 4 хвалебны: 20-ы, 110-ы, 111-ы ды 161-ы.
Рыджышван (rjisvan-) імя валадара, якім апекаваўся Індра.
Родавед (jatavedas'які ведае ўсе спароды' або 'які валодае ўсімі спародамі') сталы эпітэт Агні як спрыяльніка прадаўжэньню роду.
Родасі (rodasi-} жонка Марутаў, увасабленьне маланкі. Этымалёгія слова цьмяная; магчыма, яно родніцца з ав. гаода'выгляд'.
Рудра (rudra'равун') бог навальніцы, бацька Марутаў. Увасабляе сабою разбуральную сілу прыроды, але адначасна зьяўляецца гаяром. Зьвязаны з урадлівасьцю й Агні. Ягоны эпітэт-эўфэмізм siva'ласкавы' ў пасьляведавы час ператвараецца ў яго галоўнае імя Шыва. Некаторыя лічаць, што Рудра пранік у арыйскі пантэон зь мясцовых дравідзкіх міталёгій. У 1-м коле РВ яму прысьвечаны 1 хвалебен: 114-ы.
Рудры гл. Маруты.
руш (rsi-) паэты-празорцы, якія стварылі РВ. Іх хвалебны перадаваліся вусна ўнутры адпаведных сем'яў-родаў. Сем рушаў група продкаў, якія здабылі нясьмерце ды атаясамляюцца з зоркамі Вялікага воза.
Савітар (savitr'пабуджальнік') паводле адных, гэты бог увасабляе жыватворчую сілу сонца; паводле іншых, ён становіць праяву Варуны як упарадкавальнік дня й ночы, руху нябёсных сьветачаў і г.д. Найбольш яскравая рыса Савітара ў РВ ягоныя шырокія рукі, якія ён прасьцірае раніцай і ўвечары. Слова savitrчаста абыгрываецца ў хвалебнах, утвараючы цэлыя ланцужкі аднакаранёвых формаў ад 'IsH 'пабуджаць, ажыўляць'.
садгйі (sadhya-) група багоў зь няяснымі функцыямі. У РВ 1.164.50 яны названыя "папярэднімі багамі".
Самасын (tdnUnapat-) адно з імёнаў Агні.
Санцоўна (surya-} дачка Сонца, жонка Ашвінаў.
Сарама (sardma-) Індрава сука, якая знаходзіць для яго месца, дзе былі схаваныя каровы (міт пра Вала).
Сарасваці (sarasvati'вадавітая') сьвятая рака ў РВ (паводле найпашыранае вэрсіі, яна цякла амаль раўналежна Інду, але потым перасохла); багіня-ўвасабленьне гэтае ракі. Ужо ў брагманах Сарасваці ясна атаясамляецца з Моваю (vac-) і пазьней становіцца багіняю сьвятое мовы.
Сіндгу (sindhu'рака') рака Інд. Адны зьвязваюць гэта слова з ysidh 'перашкаджаць, адганяць' (т.б. "(прыродная) перашкода"), другія з прасл. s^dra 'сок' (бел. сядзёр), трэція бачаць тут пазычаньне з мовы бурушаскі (sinda 'рака').
скнары (рапі-) чарты, што фігуруюць як злодзеі ў міце пра выкраданьне кароў. Існуе меркаваньне, што словам рапіарйі маглі называць фінікійцаў як вядомых у старажытнасьці гандляроў. Таксама гэтым словам называюцца скупыя на аброкі плямёны.
слава (svaha'слава, вітаньне, дабрабыту') абрадавы выклік, які запрашае багоў прыйсьці на аброк.
Сома {soma'выжым') адзін з асноўных багоў РВ і сок расьліны, які ён увасабляе. 3 Сомы гатавалі напой нясьмерця для багоў. Сьцёблы Сомы (andhas-, amsu-) замочвалі ў вадзе, потым з набухлае расьліны камянямі {gravan-) выдушвалі сок, які далей прапускалі праз цадзіла (pavitra-\ Сам сок быў горкі, таму яго разбаўлялі вадою, дадавалі малако, сыраквашу, зьбітае ячменнае зерне. Потым Сому ўзьлівалі ў аброчны аогнь. Уважалася, што Сома вяртаўся на зямлю ў выглядзе дажджу як дар багоў. Пра суаднясеньне Сомы з канкрэтнаю расьлінаю ідуць доўгія спрэчкі (адна з найбольш імаверных вэрсій эфэдра). Як бог Сома зьяўляецца жаніхом Санцоўны. Як што somaазначае "выжым", то гэта слова свабодна ўжываецца ў мн.ліку. Сому й абраду яго выцісканьня прысьвечанае ўсё 9-е кола РВ, а ў 1-м коле 91-ы хвалебен.
Сонца {siirya-) бог-увасабленьне сонца. Завецца таксама вокам багоў. Выяўляецца адначасна як руды конь і як вазьніца на залатым возе. У 1-м коле РВ яму прысьвечана 2 хвалебны: 50-ы й 115-ы.
Спасы {nasatya-) адно з імён Ашвінаў. Этымалёгія цьмяная.
Судганван {sudhanvan'красналучны') бацька Рыбгу.
сыны Бязьмежы (adityd-) група багоў, якая ўлучае прынамсі 7 багоў: Варуна, Мітра, Арйаман, Бгага, Дакша,
Амша і сёмы, відаць, Савітар. Галоўны сярод іх Варуна. Функцыя дзяцей Бязьмежы ахова ладу, сусьветнага парадку. У брагманах колькасьць aditydпавялічваецца да 12, што адпавядае колькасьці месяцаў у годзе. у РВ 10.72.89 кажацца, што ў Бязьмежы было 8 сыноў, але 8-га, якога звалі Мартанда (martandd'узьніклы зь мёртвага яйка') яна адкінула прэч. ПТ гаворка ідзе пра 7 месяцаў дня, а 8-ы сымбалізуе доўгую палярную ноч.
сьветы, абодва сьветы (rodasi-') палавіны сусьвету, неба й зямля. Важна зацеміць, што слова rodasiж.р., і гэта нярэдка абыгрываецца ў хвалебнах. Этымалёгія слова, аднак, цьмяная. Прапаноўвалася сувязь з ав. гаода 'выгляд', т.б. "дзьве відалі", "дзьве бачныя прасторы".
Сьветлавіт (yivdsvat'сьветлы, зьзяйны') бог узыходнага сонца, бацька Ашвінаў (РВ 10.17.1) і Йамы (РВ 10.17.2), народжаных ад Тваштароўны Саранйу (saranyii-).
сьвяцец (yasu'добры, балагі') група багоў, якую ачольвае Індра.
Тваштар (tvastr'тварэц' або 'цясьляр') бог-стваральнік усіх выяваў у быцьці (жывых і нежывых), нябёсны майстар зь сякераю ў руцэ. Вычасаў кубак на Сому, зь якога Рыбгу зрабілі чатыры; таксама вычасаў для Індры пярун. У РВ 1.95, 2.23 кажацца, што Агні ягонае дзіця. Варожы Індру (РВ 3.48.4, 4.18.3). У РВ 8.26 завецца Ветравым зяцем. Да Тваштара зьвяртаюцца з просьбаю падарыць нашчадкаў, што стануцца добрымі працаўнікамі.
Трыта (trita'трэці') мітычны руш, увязьнены ў студні.
Трыта Аптйа (tritaaptyd-) цьмянае боства, якое ці то зьвязана з водамі, ці то ўвасабляе нябёснае сьвятло. У РВ 8.47.13 багі адносяць да яго людзкія грахі. Зьвязаны перадусім зь
Індрам, таму ў РБ 1.187.1 кажацца, што ён замест Індры разадраў Врытру на суставы.
Tyrpa (nigra-) бацька Бгуджйу, выратаванага Ашвінамі з мора.
турваша (turvasa-) адно зь пяці галоўных плямён у РВ, a таксама імя валадара (Турваша), заснавальніка племені.
Турвіці (turviti-) імя валадара, якім апекаваўся Індра.
Уздача (daksind-) багіня-ўвасабленьне ўзнагароды сьвятару за выкананы аброк. Шчыльна зьвязана з Зарою, калі і ўручаліся звычайна гэтыя ўзнагароды.
Улагода (sdnrtd-) багіня-ўвасабленьне шчодрасьці, раскошы, а ПК жыцьцёвае сілы.
усе багі (yisve devah) назва розных багоў, якім прысьвечаны той ці іншы хвалебен; усе багі разам як адрасат хвалебну; часам пазначэньне Марутаў.
Ушанас Кавйа (usdnaskavya-) старажытны руш, які дапамагаў багом. У РВ 1.121.12 кажацца, што ён надзяліў Індру ап'яненьнем-натхненьнем. У РВ 6.20.11 Індра стварае для ўшанаса жыцьцёвую прастору.
Ушыджы (ustj-) група старажытных рушаў, шчыльна зьвязаных з Агні, Зарою ды мітам пра Вала.