Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
Ваджа (vaja'нагарода, здабыча') адзін з трох братоў Рыбгу; у мн.л. браты Рыбгу.
Ваййа (уаууа'асьвяжальны') імя ўлюбёнца багоў, таварыш Турвіці.
Вала (paid'замыкальны, пячора') назва скалы, у якой былі схаваныя каровы (што ўвасабляюць сабою сьвятло ранішніх зораў), вызваленыя Індрам, Панам малітвы й Ангірасамі. Слова valdутвараецца ад ^vr 'пакрываць, перашкаджаць' як і слова vrtrd'Врытра, галоўны Індраў вораг'. Па сутнасьці, міт пра хцівых чартоў раті пра зьмея Врытру становяць адмены аднаго касмаганічнага праміту, у якім бог Індра стварае з хаосу ўпарадкаванае быцьцё.
Варуна (уапта-) галоўны сярод aditya-, сыноў Бязьмежы. Зьвязаны з пачатковым сьветам і касьмічнымі водамі, а таксама з ладам, сусьветным парадкам, які ён ахоўвае. Карае грэшнікаў сваімі петлямі ды вызваляе ад грахоў набожных людзей. Варуна адзін з Духаў (asura-), які быў прыняты ў пантэон новых багоў {deva-), таму ў РВ ён захоўвае свае некаторыя цёмныя, асурычныя, рысы. Найбольш імаверная этымалёгія слова varuna— ад Vvr 'пакрываць, стрымліваць, адхіляць', што беспасярэдне зьвязана зь яго функцыяй ахоўніка ладу, чый галоўны атрыбут пятля (nap. varUtr'адхіляльнік (зла), абаронца', varatra'рэмень'). У першым коле РВ яму прысьвечаны адзін хвалебен: 20-ы.
Варутры {vdriitri'адхіляльніца (зла)') багіня-абароньніца.
вашат (yasat-) абрадны выгук жраца, пад які адпраўца ўзьлівае жаротву ў агонь. Гэта слова хутчэй за ўсё ўтворана ад формы vaksat 'няхай вязе' (yvah 'везьці') і, такім чынам, адрасаванае Агні.
Вецер {vayu-) бог ветру, які мчыцца на сваім возе. Першым сярод багоў каштуе Сому на абрадзе. Шчыльна зьвязаны зь Індрам. У РВ 1.134 кажацца, што Вецер нараджае Марутаў з грудзей неба. У 1-м коле РВ яму прысьвечаны адзін хвалебен:134-ы.
Вібгван (yibhvan'умелы') адзін з трох братоў Рыбгу.
Вімада {vimada-) старажытны руш.
Вішварупа (yisvarupa'усяколерная, усевыяўная') карова, якая ўсё ажыўляе сваім малаком. У РВ 1.161 яе прыганяе на аброк Пан малітвы.
Вішну (yisnu-) бог, які за тры крокі праходзіць усё быцьцё. Яго сталым эпітэтам ёсьць "шыракасяжац" (urugayd-). Ува-
жаецца, што першыя два крокі Вішну ўвасабляюць сабою Неба й Зямлю, а трэці, вышні, аб'ядноўваючы й прыміраючы, пераўзыходзіць іх абодва. У 1-м коле РВ Вішну прысьвечана 2 хвалебны: 154-ы, 156-ы і фактычна ўвесь 155-ы.
Вішпала (yispala-') імя кабылы, якая страціла нагу. Ашвіны, будучы боскімі лекарамі, прымацавалі ёй жалезную нагу, і яна змагла выйграць спаборніцтва.
Вйамса (vyamsa'бясплечы' або 'шыракаплечы') імя чорта, пераможанага Індрам (аднак у РВ 1.32.5 гэтым словам называецца зьмей Врытра).
вогнезапальнік (agnidh-) сьвятар, які запальваў агонь на аброку.
Врытра (vrtra'перашкода' ад Хгг 'пакрываць, перашкаджаць') галоўны вораг бога Індры. Паводле найапошяй інтэрпрэтацыі, забойства Врытры Індрам ёсьць касмаганічнаю дзеяй, дзе Врытра ўвасабляе сабою сусьветную прагару, у якой былі замкнёны сусьветныя воды й сьвятло. Словам vrtraтаксама называецца ўсякі вораг арйаў. Па сутнасьці, міт пра хцівых чартоў рапіі міт пра зьмея Врытру становяць адмены аднаго касмаганічнага праміту, у якім бог Індра стварае з хаосу ўпарадкавае быцьцё.
Гандгарва (gandharva-} мітычная нябёсная істота, якая ахоўвала Сому, пакуль яго ня выкраў Індра (РВ 8.1.11,8.75.5). Пазьней гандгарвы ператвараюцца ў цэлую групу істотаў, але ў РВ гэта слова амаль заўсёды ўжываецца ў адз.ліку (мн. лік РВ 3.38.6, дзе гаворыцца, што іх валосьсе вецер). За жонак гандгарваў уважаюцца нябёсныя дзевы апсарасы.
Готамы (gotama'най-бык') нашчадкі руша Готамы, сына РагуГаны з роду АнГірасаў.
Готра (hotra'прызыў') увасабленьне аброчнага прызыву багоў.
Дадгйач (dadhyac'багаты на сыраквашу') старажытны руш, Атхарванаў сын. У адным зь мітаў Ашвіны прыладжваюць конскую галаву, каб ён паведаў ім тайнае месца, дзе знаходзіцца Тваштараў мёд Сома. Зь ягоных костак Індра робіць пярун, якім зьнішчае 99 ворагаў.
Дакша (daksa'здольны, умелы') адзін з aditya-, сыноў Бязьмежы. У РВ 3.27.9 кажацца, што Дакша ёсьць сынам Агні. У РВ 6.50 ён выступае бацькам багоў, а ў РВ 7.66, 8.25 Мітры й Варуны (калі разглядаць гэта слова як імя). У РВ 10.72.4 Дакша выступае і як сын, і як бацька Бязьмежы.
Дану (dami-) Врытрава маці, пераможаная Індрам. Слова danuхутчэй за ўсё азначае 'вада' ды адпавядае іранскаму слову для ракі (захаванаму ў такіх назвах, як Дон, Дняпро, Днестар), а таксама кельцкаму слову Danuvius 'Дунай'.
дашагва (ddsagva'у якога 10 кароў' або 'дзесяцярковы') назва мітычнага паўбоскага роду сьпевакоў, Індравых супольцаў, першых аброчнікаў. ПС від Ангірасаў. ПТ гаворка ідзе пра жрацоў, што чынілі 10-месяцовае ўзьліваньне Сомы, што адпавядала 10 месяцам дня за палярным кругам.
Дгішана (dhisdna-) увасабленьне дастатку. Само слова dhisdnaхутчэй за ўсё азначае чашу на Сому.
другйу (druhyu-) адно зь пяці галоўных плямён у РВ.
Дух (asura'надзелены дыхам') эпітэт шэрагу багоў у РВ. Паводле адной з вэрсій, Духі-асуры былі багамі першапачатковага хаосу, пакуль Індра не забіў Врытры, выпусьціўшы касьмічныя воды й сьвятло, тады на месца хаосу прыйшло ўпарадкаванае быцьцё й новыя багі-
дэвы. Духі-асуры былі выціснутыя ў ніжні сьвет, стаўшы дэманамі, варожымі багом-дэвам і людзям. Акрамя таго, слова asuraможа ўжывацца ў значэньні "валадар" (напр., РВ 1.126.2). Жаночая форма Духавіца.
Дыводаса (divodasa'служка неба') імя шэрагу людзей.
жрэц (hotr'жаратоўца' ад yhu 'узьліваць, чыніць жаротву') галоўны сьвятар, які прамаўляў хвалебны на аброку.
Заплодак (matarisvan"які расьце ў маці") цьмяны пэрсанаж, які выкраў для багоў і людзей (насамперш для Бгрыгу) агонь. 3 гэтай прычыны ён часта атаясамляецца з Агні.
Зара, Зармца (usas-) багіня, увасабляе ранішнюю зару. Выяўляецца як прыгожая дзева ў красных уборах, што праганяе сваю сястру Ноч. Адорвае людзей дастаткам. У 1-м коле РВ ёй прысьвечана 4 хвалебны: 49-ы, 113-ы, 123-і ды 124-ы.
Зьмей Глыбіняў (ahibudhnya-) цьмянае боства, якое нібыта знаходзіцца на дне водаў; узгадваецца разам з Парасткам водаў ды Аднаногім казлом.
Зямля (prthivi-') боства, якое ўвасабляе сабою зямлю. Найчасьцей сустракаецца ў парным бостве Неба-Зямля, у якім Неба завецца бацькам, а Зямля маці.
Іда (Ida'узьліў, сыта') увасабленьне аброчнага ўзьліву.
Індра (indra-) галоўны бог РВ, бог навальніцы й вайны, які сваім перуном нішчыць ворагаў арйаў. Асноўныя яго вычыны забойства зьмея Врытры й вызваленьне кароў з скалы Вала. Акрамя таго, Індра разьдзяліў першаснае адзінства неба й зямлі на асобныя палавіны сусьвету праз разьмяшчэньне паміж імі паветранае прасторы. Галоўны Індраў напой Сома, якім сьвятары насычаюць бога, каб
надаць яму сіл у барацьбе з ворагамі. Магчыма, слова indraродніцца з слав. *j^dro (бел. ядро) і азначала спачатку "дужы, поўны жыцьцёвае сілы". У самой РБ імя этымалягізуецца праз гульню з словам indu'кропля (Сомы)'.
йаду (yadu-) адно зь пяці галоўных плямён у РВ, а таксама імя валадара (Йаду), заснавальніка племені.
Йама (уата'блізьня') валадар мёртвых і продкаў, Сьветлавітаў сын. Mae сястру-блізьніцу Йамі (уатТ-) (гл. РВ 10.10). Першы са сьмертных, які памёр і такім чынам праклаў дарогу ў той сьвет, здабыўшы сабе нясьмертнасьць. Пазьней становіцца змрочным богам тагасьвету.
Кавйа (kavya'які паходзіць ад вешчуна') гл. Ушанас.
Какшыват (kaks/vat-) знакаміты руш, аўтар некалькіх хвалебнаў у РВ.
Канва (kanva-) старажытны руш з роду Ангірасаў, адзін з аўтараў РВ. Канвы ягоныя нашчадкі.
конь Пэду (paidva-) белы конь, падораны Ашвінамі нейкаму чалавеку. Забіваў зьмеяў.
Крышану (krsanu'які нацягвае лук?') імя нябёснага стралка, які сьцярог Сому. Спрабаваў забіць арла, які выкраў Сому, але змог выбіць толькі адно пяро з крыла.
Куйава (kuyava'які прыносіць няўрод') імя чорта, забітага Індрам.
Кутса (kiitsa-) руш, Арджунаў сын, які ў адных хвалебнах паказваецца як Індраў вазьніца і ягоны ўлюбёнец, а ў іншых як ягоны вораг.
Лопамудра (lopamudra-) Агастйава жонка (РВ 1.179).
Mari (mahi'вялікая') імя багіні, якая сустракаецца ў хвалебнах-прыяньнях. Яе функцыя незразумелая. Можа замяняцца на багіню Бгараці.
малітоўца (brahman-) стан сьвятароў у грамадзтве арйаў; малітоўцы складалі brahman 'малітва', чынілі аброкі багом і былі носьбітамі сьвятое мовы (brahman-) ды таемнага знаньня пра ўладкаваньне быцьця.
Маруты (mariit-) група багоў навальніцы, залевы й маланкі. Іх бацькам уважаецца Рудра (адсюль іх другое імя Рудры), а маці навальнічная хмара Прышні. Выяўляюцца як натоўп вясёлых ваяроў, што імчацца небам на сваім возе, выбліскваючы коп'ямі-маланкамі, спараджаючы грымоты й праліваючы жыцьцядайны дождж. Спадарожнікі Індры ў яго вычынах. Слова marutпараўноўваюць з тагісі'драбок сьвятла ў паветры, іскрынка' і лац. Mars, але далейшая этымалёгія цьмяная. Пазьней слова стала ўжывацца ў сэнсе ветру. у 1-м коле РВ ім прысьвечана 10 хвалебнаў: 37-39-ыя, 64-ы, 85-88-ыя, 166-ы, 168-ы і амаль увесь 167.
Мітра (mitraм.р. 'сябар', н.р. 'сяброўства, угода') адзін з aditya-, сыноў Бязьмежы. Найчасьцей сустракаецца ў пары з Варунам як Мітра-Варуна (mitravaruna-), зь якім ён разам ахоўвае лад, сусьветны парадак. Гэтыя багі то проціпастаўленыя адзін другому (блізкі-далёкі, дзённы ночны, добры суворы), то складаюць адзінства (Варуну прыпісваюцца рысы Мітры).
Мітра-Варуна (mitravaruna-) парнае боства. У першым коле ім прысьвечана 4 хвалебны: 137-ы, 151-ы, 152-і ды 153-ы.
Мужаслаў (narasamsa'хвала мужоў') адно з імёнаў Агні, часам Пушана.
Мэдгйатытхі (medhyatithi'у якога мудрасьць госьць') руш з роду Канваў, адзін з аўтараў РВ.
наваГва (ndvagva'у якога 9 кароў' або 'дзевяцярковы') назва мітычнага паўбоскага роду сытевакоў, Індравых супольцаў, першых аброчнікаў. ПС від Ангірасаў. ПТ гаворка ідзе пра жрацоў, што чынілі 9-месяцовае ўзьліваньне Сомы, што адпавядала 10 месяцам дня за палярным кругам.
Нагуш (nahus-} імя знакамітага валадара й ягонага племя. Этымалёгія цьмяная: магчыма, азначае 'сусед, таварыш' ад ylnah 'зьзяваць, прывязваць'.
Намі Сапйа (ndmisapya-) Індраў супольнік у барацьбе з чортам Намучы.
напрлўца, -ы, м.р. (prasastr-') першы памочнік жраца
Нарйа (natya'мужны') імя нейкага падапечнага Ашвінаў.
Неба (div-) боства, якое ўвасабляе сабою неба. Найчасьцей сустракаецца ў парным бостве Неба-Зямля, у якім Неба завецца бацькам, а Зямля маці. У РВ 1.131 Неба таксама завецца Духам (dsura-).