Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
5.3	мужы (yiivanah) ДС "юныя", малітоўцы; малітве (brahma) ключавое слова ў хвалебне, якое фактычна азначае сьвятую мову мову, зьвернутую да багоў.
6.3	вехаРядушчы (уауітапі vidvari) які ведае вехі, т.б. знакі, з дапамогаю якіх можна спасьцігнуць сьвятую мову.
6.4	вусназдабыўца (asavivasan) ДС "які хоча здабываць ротам"; Бязьмсжы трымаецца (dditim urusyet) складанае месца, якое перакладаюць па-рознаму: ПЕ "хто хоча здабываць вуснамі, хай захоўвае нязьвязанасьць", ПГ "хто хоча заваяваць Бязьмежу, няхай захоўвае бязгрэшнасьць". Слова aditiможа азначаць багіню, а можа ўзыходзіць тут да ^ida, dadati 'даваць' (diti'шчодрасьць': nap. РВ 4.2.11: ditim са rdsvdditimurusya 'і нагародзь шчодрасьцю, абарані ад няшчодрасыді'). Таму іншы магчымы пераклад такі: "хай вусназдабыўца абароніцца ад няшчодрасьці, хай хцівасьць (замоўцы аброку) яго міне".
153
2.3-4 тут жрэц, відаць, супадае з уладнікам замоўцам аброку.
4.2 гасьцінных (madiyasu) ДС "якія п'яняць багоў Сомаю" (ПС) або "якія любяць ап'яняцца Сомаю" (ПГ, ПЕ). Магчыма, правамерныя абодва пераклады, бо Сому на абрадах пілі і жрацы.
4.4 сьвітальнай каровы (usriyayah) або проста "каровы". ПЕ "малака каровы ранішняй зары". Зарыцы часта называюцца ў РВ каровамі (слова usriya'карова' ДС 'рудаватая, зараватая' вытворнае ад usra'зара, карова', якое ўзыходзіць да us'зара').
154
Хвалебен перасыпаны гукавымі намінкамі на імя Вішну (склад viуі і склад 'вы' ў перакладзе).
1.3 вышпюю зборню (uttaram sadhastham) неба, сяліба багоў.
2.2 mrgo nd bhimah kucaro giristhah такі сама набор эпітэтаў даецца Індру ў РВ 10.180.2.
4.3-4 ПК Вішну аб'ядноўчы бог, які сваімі двума крокамі пакрывае зямлю ды неба, а трэцім іх пераўзыходзіць.
6.1	двубогавы (уат) ДС "вас двух", т.б. Індры й Вішну.
6.2	кароў (gavo) ПС прамяні, ПГ зоркі.
155
2.4	стральбіта Крышану (krsanor astur) ён ахоўваў Сому, якога выкраў зь неба арол; некаторыя атаясамляюць яго з Рудрам (гл. РВ 9.77.2).
3.1	яны яго (ta іт) ПС яны = узьлівы (ж.р.), яго = Індру, аднак, як вынікае з наступных радкоў, гэта хутчэй Вішну.
3.2	бацькоў (matdra) неба, якое апладняе зямлю семемдажджом.
3.3	-4 гаворка ідзе пра тры крокі Вішну.
4.2	невярэднаму (avrkdsyd) ПС "у якога няма ворагаў і г.д."; ПР "які выглядае, як сонца", ПЕ "які адганяе ваўкоў" (yrka'воўк').
6.1	-2 гаворка ідзе пра 360 дзён году, у кожнага зь якіх сваё імя.
6.3	т.б. стаўшы памерам зь песьняроў.
156
1.2	хуткі хадок (evaya) сталы эпітэт Вішну й Марутаў.
2.1	даўняму й новаму (piirvyaya naviyase) т.б. адвечнаму.
4.2	важа Марі/таў (marutasya) эпітэт Індры; тое самае ў 4.34, дзе называюцца дзеяньні, уласьцівыя Індру (раскрыцьцё згароды з каровамі, здабываньне дня).
4.3	дніназнаходным (aharvidam) т.б. які знаходзіць дзень.
5.3	шрыдамовы (trisadhastha) эпітэт Агні, але тут пад трыма дамамі, відаць, разумеюцца тры крокі Бішну.
157
2.2	ўладу (ksatrdm) як адзначаюць дасьледнікі, сувязь з уладаю Ашвінам не ўласьцівая.
158
1.1 добрыя (yasu) або "сьвятцы".
2.2	і/ следзе каровы (pade goh) т.б. на аброчні.
3.2	наром (регйг) ДС "які перапраўляе, выратоўвае" (ург 'перапраўляць, ратаваць'); паводле іншай вэрсіі "які апладняе" (ад урі 'набухаць'), т.б. бык, якога запрагаюць у калясьніцу.
4.2	дзьвюм ... дзевам крылатым (patatrini) ПС гэта дзень і ноч. 5 пераключэньне асобы зі-й на 3-ю, хоць гаворка ідзе пра таго самага чалавека. Паводле пазьнейшай традыцыі рабы вырашылі забіць дадзенага ім у догляд сьляпога Дырггатамаса ды, зьвязаўшы, кінулі яго ў раку.
6.4	паток наравісты (арат artham уаіпат) ДС "воды, якія цякуць да (сваёй) цэлі", т.б. Дырггатамас змог "запрэгчы" воды, што цяклі ў сваёй справе, каб яны вынесьлі яго на бераг.
159
2.1	айца (pitiir) неба.
2.2	маці (matur) зямля.
2.3	до.і зямны (bhiimd) цікавае месца, дзе Неба й Зямля як багі ствараюць зямлю як ніжнюю прастору (адпаведна гэтыя землі выражаюцца рознымі словамі розных родаў: prthiviі bhiiman-).
3.1	сыны (sundvah) багі; сваім першым адумам (piirvacittaye)
складанае слова. ДС, відаць, "дзеля першай думкі, на першую думку", т.б. зь першай думкі, адразу (пар. бел. на маю думку, па дзеля мяне).
3.4	сына (putrasya) ПС гэта можа быць сонца; недваякага (advayavinah) т.б. недвудушны, шчыры.
4.1	мерадзеі разьмералі (тауіпо татігё) важнае месца, якое ўказвае, што песьняры ўвязвалі слова mdyd'чары' з ята 'мераць, ствараць', т.б. тауіпгэта той, хто валодае мераю, уменьнем мераць, ствараць (гл. арт. Чарадзейства).
4.4	з мора (samudre antah) сэрца песьняра (nap. РВ 4.58.11 samudre hrdyantar "у моры, у сэрцы ўнутры"), у якім яму адкрывалася ісьціна.
5.2	ў часе бажыстага чыну прачыну (devasyaprasave) т.б. калі Савітар прачынае сьвет ад сну; або калі жрацы аброкам пабуджаюць бога.
160
1.2	празарліўца паветра (yajaso dharayatkavi) сонца.
1.3	чашаў (dhisane) неба й зямля.
2.3	красуні {yapusye) слова dyavaprtivi'неба-зямля' ж.р.
3.1	сын (putrali) сонца; бацькоў (pitroh'} неба й зямля.
3.2	бытаў (bhuvanani) або быцьці, сьветы.
3.3	у быка (yrsabhdm) неба.
3.4	у каровы (dhemmi) зямля.
4.4	надзяліў (sam апгсё) дакладней, "вымавіўшы, стварыў"; sam'разам' + ^Іагс 'славіць, сьвяціць' ('сьвяціць' наўпрост адпавядае сонцу, якое тут дзейнік). У РВ 'называць' і 'ствараць' зьяўляюцца фактычна сынонімамі. Акрамя таго, элемэнт -гстрэба тут зьвязваць і з ягас 'ствараць, вырабляць, парадкаваць' (прасл. *rek'мовіць').
161
Сайана расказвае такое паданьне. Рыбгу былі людзьмі, якія дзякуючы свайму надзвычайнаму майстэрству заслужылі долю ў аброку Сомы. Аднойчы яны прыйшлі на абрад, каб атрымаць сваю долю. Пабачыўшы іх, Агні прыняў форму
аднаго з братоў і далучыўся да іх. Калі Рыбгу заўважылі, што іх стала чацьвёра, яны сталі разважаць, хто зь іх прыхадзень. Распазнаўшы Агні, яны пачалі яго распытваць.
1.1	красень ... вечнаюны (sresthah ... yavisthd) сталыя эпітэты Агні.
1.3	кубка (camasam) гаворка ідзе пра кубак, які зрабіў бог Тваштар, каб зь яго багі пілі Сому.
1.4	т.б. што ня варта было рабіць кубак з драўніны.
3	скакуна (asvah) аднаго з двух коней для Індры; калясьніцу (ratha) для Ашвінаў; карову (dheniih) для Пана малітвы; юнасьць старэнькім (yuvasa dva) Рыбгу вярнулі юнасьць сваім старым бацьком.
5.2	боганапоісшы (devapanani) т.б. які поіць багоў, зь якога п'юць багі.
5.4	міт пра юніцу, якая вызваліла Рыбгу, зусім невядомы; ПС sparat (тут як "уратавала") азначае "прывітала", a пад юніцаю (капуа) ён разумее амалоджаную маці Рыбгу. Матыў жа зьмены імёнаў вельмі важны, бо для арйаў РВ імя тоесьнілася сутнасьці называнай ім рэчы. Таму, зьмяніўшы імёны, Рыбгу набылі новую сутнасьць сталі неўміручымі.
8	сэнс гэтых радкоў у тым, што спачатку ім, Рыбгу, замест Сомы прапаноўваюць замены: ваду, якой толькі абмылі расьліны Сомы, і выпаласкі з травы муньджа, зь якой рабілі кашы, празь якія, відаць, і працэджвалі Сому. Толькі потым ім прапаноўваюць Сому трэцяга, найлепшага, выжыму.
9.3	бліскавіцалюбіцу (yadharyantini) ДС "якая хоча сабе перуна", т.б. зямля, якая хоча дажджу (ПС гэта можа быць і дажджавая хмара).
10.4	дасьледнікі адзначаюць тут астралягічныя намінкі: sronam 'кульгу' можа азначаць сузор'е Шравана (месяцовы дом на пачатку сэзону дажджоў), simdya 'ў кашы' (ад ^siv 'плесьці') можа ўказваць на сузор'е Крыттыка, або Пляяды (трэці месяцовы дом; пар. Рашато адна зь беларускіх назваў гэтага сузор'я).
11	паводле паданьня Рыбгу падарожнічалі, пакуль ня трапілі ў Савітараў дом (гл. РВ 1.110.2-4). Там яны праспалі
адзін год, паводле іншых 12 апошніх дзён году. Падчас сну яны пакрылі ўзвышшы травою, а ў даліны пусьцілі ваду.
1	2.1 навосьлеп (sammilya) ДС "заплюшчыўшы вочы", т.б. калі Рыбгу спалі.
13	пакуль Рыбгу спалі ў Савітаравым доме, іх паўсюль шукалі багі.
162
У гэтым хвалебне апісваецца знакаміты аброк asvamedha'закол каня', які дазвалялася ладзіць толькі князю. Для абраду выбіралі сталага баявога каня (ад 24 да 100 гадоў). Яго выпускалі на паўночны ўсход блукаць на працягу аднаго году (або паўгоду). Па вяртаньні каня пачынаецца ўласна сам абрад. Скакуна абмываюць і націраюць топленым маслам, пакрываюць гунькаю ды ўпрыгожваюць залатымі аздобамі. Потым яго тройчы абводзяць вакол аброчнага слупа (уйра-). Перад канём вядуць казла аброчную долю бога Пушана. Тады абедзьвюх жывёлаў прывязваюць да аброчнага слупа й заколваюць. Побач з канём кладуць ягоную збрую. Сьвятары-рэзьнікі разьбіраюць тушу ў строгім парадку. Мяса гатуецца на агні, а потым зьядаецца. Абрад суправаджаецца малітвамі. Падрабязна закол каня апісваецца ў Белай Йаджурведзе (22-25), Чорнай Йаджурведзе (7.1-5) і Шатапатха-брагмане (13.1-5).
1.1	увішны (ауйг) эпітэт Агні.
1.2	AC rbhuksa 'Пан Рбгу', які зьяўляецца эпітэтам Індры.
2.2	пярэстага (yisvarupa) ПС аброчны казёл ня мог быць аднаго колеру на шыі альбо лобе ў яго мае быць чорная метка. Аднаколернага ж казла спальвалі на пахавальным абрадзе.
3.2	казёл (chagah) ПЙ (дзе падрабязна апісваецца гэты аброк), казёл мае быць бязрогім.
3.3	ПС Тваштар тут згадваецца таму, што ён уважаецца за творцу ўсіх выяваў (у тым ліку жывёлаў); пераджаротву (purolasani) т.б. аброк казла папярэднічаў аброку каня.
4.2 пуці божага (devayanani) ДС "які вядзе да багоў". Хоць
Сайана тлумачыць гэта слова як devanam prapaniyam (asvam) '(каня,) якога трэба даставіць багам', фактычна ўсе ўжываньні devayanaу РВ зьвязаны з словамі, што азначаюць дарогу (pathin-, ddhvan-). Аброчны слуп, да якога прывязваюць аброчных жывёлаў, мог увасабляць гэту дарогу.
5.1	адрочнік (avaya) найбольш імаверная этымалёгія гэтага слова выводзіць яго з avayaj 'выдаляць праз аброк' (ад-ганяе + аб-рокам = адрочнік).
7.1	у сялібу багоў (devanam asa) ДС "у краі багоў", т.б. конь ужо забіты ды вьгрушыў да багоў; прамасьпінны (vitaprsthah) т.б. з добрай, ня вельмі прагнутай сьпінай.
8.4	sarva ta te dpi devesu astu ДС "усё гэта тваё і між багоў хай будзе"; з аднаго боку, даўнімаецца, што багі маюць атрымаць усё дарэшты, з другога што конь ня трапіць на неба, пакуль нейкая яго частка застаецца на зямлі.
13.4	паўміскі (simah) або дошкі, на якіх рэжацца мяса.
14.1	пакоцьвішча ходзішча лежбішча (nikramanam nisadanam vivdrtanam) месца, дзе конь качаўся; месца, дзе конь хадзіў; месца, дзе конь ляжаў.