Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
20.1 на ўходзе (apiyantani) ДС " (цябе,) што ўступае (на дарогу багоў)" або "(цябе,) што набліжаецца (да багоў)".
21.3 з буланымі (hart) Індравы коні; зь пярэстымі (prsati) Марутавы коні (або алені).
21.4 асловым (rasabhasya) цяглавая жывёла Ашвінаў.
163
1.2 з здрою (punsat} або "з сушы" (значэньне гэтага слова ў РВ не зусім яснае).
3.3 напалову (samaya) або "цалком"; ПЕ = ты вельмі блізкі да Сомы.
4.4 дзе (yatra) ПГ гаворка ідзе пра мора, зь якога падымаецца сонца (Варуна зьвязаны з водамі); радзіма (janitram) месца нараджэньня.
5.3 тут аброчны конь досыць яўна атаясамляецца з сонцам.
7.4 відаць, ідзецца пра Агні.
9.1 золатарогі (hiranyasrngd) намёк на сонечнае праменьне.
11 гаворка ідзе пра лясны пажар.
164
Знакаміты хвалебен, які ўяўляе сабою збор загадак (Ьгаhmodydy пра паходжаньне сьвету, пра зьявы прыроды, пра паравіны году, пра аброк, пра мову ды інш. Адгадкі не заўсёды зразумелыя.
1 ПС гэта сонца, вецер і аброчны агонь; ПГ тры аброчныя агні.
1.3 трэцяга (trtTyo) па-беларуску тут правільней было б сказаць "а ў другога брата", бо іначай узьнікае двухсэнсоўнасьць: нібыта ў сівакосага жраца трое братоў. Такое ўжываньне лічэбнікаў, калі яны ўказваюць не на новы элемэнт, які дадаецца да вядомага цэлага, а на частку гэтага цэлага, уласьцівае многім старажытным мовам (пар. застарэлыя лічэбнікі сам-трэць 'разам з двума' сам-чварт 'разам з трыма' і г.д.).
1.4 сямёрасыноўні (saptaputram) ПС Тварэц зь сямю сьветамі. 2 гаворка ідзе пра калясьніцу сонца, у якога было сем конейпрамянёў; прыгэтым само сонца было і вазаком, і канём; тры калодкі тры паравіны году-
3 ПС гаворка зноў ідзе пра сонца. ПР сямёра на возе гэта сем сонцаў, сем сёстраў нябёсныя рэкі; месца, дзе складзены імёны кароваў навышняе неба. ПГ сямёра на возе жрацы, сем коней паэтычныя памеры, сем сёстраў сем галасоў; месца, дзе складзены імёны кароваў паэтычная мова.
4.2 бяскостаю (anastha) магчыма, прырода (пар. адцягнены панятак prakrti'пратвора, прырода' ў пазьнейшай філязофіі санкхйа); касьцісты (asthanvdntam) ПС жывая істота.
5 пад сьлядамі разумеюць аброк, пад цялём жаротву ці аброчны агонь (ПС сонца), пад сямю ніткамі сем асноўных формаў абрачэньня Сомы (ПС).
6 .3 шэсьць прастораў (sal іта rajamsi) тры небы й тры зямлі.
6 .4 няроджаным (ajdsya) або "казла" (ajd'ненароджаны' і ajd'казёл').
7 гаворка ідзе пра дождж: сьлед птаха месца знаходжаньня
сонца, галава сонца, каровы хмары, малако дождж, нага прамяні (гл. РВ 1.164.47 і 51).
8 гаворка ідзе пра злогу неба й зямлі.
8.4 сьціплую (bibhatsur) пераклад прыблізны; паводле адной вэрсіі, bibhatsuазначае "манерны, сьціплы, сарамлівы"; паводле іншай "жадаючы утрымаць (плод)" (т.б. панесьці плод).
9.1 Уздачы (daksinaya) ПС зямля.
9.2 плод (garbhd) дождж унутры хмараў.
9.4 y тройцы запрэжак (tri.su yojanesu) або "за тры йоджаны" (йоджана адлегласьць, роўная прыблізна 13 км); ПР проста "на вялікай адлегласьці".
10.1 адзін (ёка) ПС пачатковы бог у выглядзе сонца або году.
10.3 дзейнік або багі, або першыя песнатворцы, што стварылі сьвятую мову.
11-13 гаворка ідзе пра год з 12-ю месяцамі ды 720-ю днямі й начамі. Пяціногім ён завецца таму, што ў індыйскім годзе пяць паравінаў.
12.2 пан здрою (purisinam} відаць, валадар дажджу.
12.4 сем колаў сем прамянёў. Пад шасьцю сьпіцамі Сайана зноў-такі разумее паравіны году.
14 або кола году, або кола сонца.
14.2 і/ выгбу (uttanayam) дакладней "у выгнуты" (дышаль).
14.3 гаворка ідзе пра начное сонца, якога не відаць удзень.
15 дванаццаць месяцаў і трынаццаты дадатковы. Іх улюбёнцы дні й ночы.
16 ПС паравіны году, якія граматычна мужчынскага роду, але ў сутнасьці сваёй жаночага, бо выношваюць плод дажджу.
16 .4 айцом айца т.б. вельмі разумным. Можна перафразаваць: пачаткам пачатку. Быць у пачатку азначае мець паўнату ўсяго знаньня.
17 ПГ карова зара, нага прамень, цяля сонца.
17.1 т.б. ніжэй за неба й вышэй за зямлю.
19 гаворка ідзе пра паўторныя зьявы: сонца, зарыцы, паравіну году, дні й ночы.
20-22 відаць, апісваецца сусьветнае дрэва. ПР дрэва начное неба, птушкі зоркі, плод месяц. ПГ гэта дрэва пазнаньня. 22.4 айца т.б. пастыра ўсяго бытаваньня.
23 цікава, што памеры выводзяцца зь песьні, вытрыманай у гэтым памеры. Іншымі словамі, частковае можа выводзіцца толькі з цэлага, поўнага, што становіць паноўны прынцып усяго індыйскага мысьленьня.
24.4 сем песштамераў (sapid vanTh) або сем галасоў першых сямі песьнятворцаў.
25.2 ратхантары (rathantare) назва розных напеваў.
26-29 гаворка ідзе пра абрад праваргйа абрачэньне Сомы, падчас якога награвалі кацёл з малаком і пад сьпяваньне хвалебнаў абракалі ў агонь. Карова тут атаясамляецца з малаком, а цяля з катлом.
2 9.3-4 карова мяняе сваю аброчную формы ў выглядзе малака на нябёсную форму навальнічную хмару.
30 ПС гаворка ідзе пра дыханьне; паводле іншых пра Агні ў розных праявах: на аброчні, сярод вод і пахавальны агонь. 30.1 у сялібах (pastyanam) ПГ і ПЕ гэта рэкі.
31 паводле аднаго зь меркаваньняў дыханьне ў выглядзе ветру і ў выглядзе дыху ўнутры жывых істотаў.
32 або дыханьне, або чалавечы зародак.
33 зьляганьне неба зь зямлёю; дачка зара.
36.1 сямёра напіыову-нашчадкаў (saptardhagarbha) сем першых песьняпеўцаў Ангірасаў. Народжаныя зь семені неба, яны былі выгадаваныя Агні адсюль "напалову".
36.2 усясьветнае семя (bhuvanasya retd) Сома.
37.1 чым есьмі (ydd iveddm asmi) ПС што я ёсыдь усім гэтым (сьветам).
37.3 першынец ладу (prathamaja rtasya) Агні, які ўважаецца за песьняра.
38 магчыма, удых і выдых.
40-42 гаворка ідзе пра сьвятую мову.
40 мова ў выглядзе бучной каровы.
41 мова ў выглядзе буйваліцы й дажджавое хмары.
42 .3 зь невычэрпнага ўсё чарпае (tdtah ksaratyaksaram) або
"адтуль выцякае невычэрпнае". Зноў гаворка ідзе пра мову, прычым слова aksaraтаксама азначае "склад". Калі форму aksaram разглядаць як прыслоўе, то сэнс такі: зь яе, мовы, выцякае (сьвет) невыцякальна, т.б. бясконца: колькі б з мовы ні выцякала, яна невычэрпная.
43 або проста апісваецца абрачэньне быка, або нейкая зьява прыроды (ПР гэта астралягічная загадка). ПА першая палова слаўню прысьвечана боству Шакадгума (sakadhiimd'дым ад гною'), якое сапраўды можа быць назваю нейкага сузор'я. Другая ж палова прысьвечана Сому ("рабы бык" у тэксьце).
44 месяц, сонца й вецер; ПА і ПС Агні, сонца й вецер.
46 .2 Гарутмат (garutman) відаць, вобраз сонца.
47 жыр дождж, залатыя птахі прамяні, а чорныя дарогі ноч (т.б. прамяні ўначы падымаюцца на неба, потым спадаюць дажджом); або птахі языкі агню, а чорныя дарогі дым (nap. РВ 1.164.7 і 51).
48 год з 12 месяцамі, трыма паравінамі ды 360 суткамі.
49 грудзі сьвятая мова, чыёй багіняю і ёсьць Сарасваці.
52 Сарасват, мужчынская пара Сарасваці, тут атаясамляецца з сонцам (нябёсны птах) і Агні (нашчадак водаў і траваў).
165
1 ПС гэта словы Індры, ПР апавядальніка.
1.4 быкі (yrsano) або самі Маруты, або песьняры.
5.1 найбліжніх (antamebhir) ПЕ гаворка ідзе пра коней, якіх запрагаюць непасрэдна ў воз, а не пра ворчыкавых, супражных, коней.
5.4 самасіле (svadham) ДС "сваёй дзеі", "сваёй прыродзе", т.б. тут "нашаму спосабу дзеяньня, нашым здольнасьцям".
7.4 о Індра Маруты (indra ... maruto) уі дзьве клічныя формы, т.б. "мы, Маруты, о Індра, [з табою] яшчэ зьдзейсьнім".
8.3 для чалавека (manave) або "для Продка".
14.1 Манйа [тапуа-} радавое імя Агастйі.
14.2 duvasyad duvase nd karur цёмнае месца.
15.2 Мандарйі (mandarydsya) Агастйаў патронім.
15.4 vidyamesam vrjanam jiradanum ДС. Магчыма, гэтак: "знайдзем (уведайма?) грамаду (нашу?) насытнай (т.б. у якой ёсьць многа жаротваў), хуткаўзьліўнай (т.б. якая хутка ўзьлівае жаротвы)". ПЕ "мы хочам знайсьці шчодрую грамаду, якая лёгка дорыць". Іншымі словамі: альбо "хай наша грамада будзе заўжды шчодрай на жаротвы", альбо "знайсьці б нам, песьнятворцам, грамаду, дзе б нас шанавалі ды адорвалі".
166
1.2 буйвала (yrsabhasy) Індры.
2.1 мёду (madhu) дажджу.
3.4 малаком {payasa) дажджом.
6.3 зьмеязубая (krivirdati) значэньне слова krivisневядомае.
7.2 незавадных (alatrnaso) значэньне слова невядомае (магчыма, ад хдх/'працінаць, расколваць').
11.2 як зоркамі Неба начное (divya iva strbhiH) УП. ДС "як нябёсныя (што?) зоркамі". ПС пад divya разумеюцца багі, a зоркі іх бранзалеты. ПЕ "нябёсныя прасторы".
167
1.1 стакротныя (sahdsram) уі тысяча; фактычна, "тысяча" ўжываецца ў РВ у сэнсе вялікай колькасьці, пра што нярэдка кажа Сайана.
2.4 мора (samudrasya) т.б. паветра.
3.1 валочняю {upara nd rstih) ДС "як блізкае кап'ё". Або: у сувязі з "убраная ў золата" (т.б. бліскучая) йрагатут можна разумець як "верхні", а ўсё словазлучэньне як архаічны спосаб выражэньня партытыўнасьці (верхняе кап'ё = верхняя частка кап'я = наканечнік кап'я, які, уласна, і блішчыць).
6.2 цьвярдую (pajram) т.б. трывалую; або "магутную, дзябёлую".
7.3 -4 гэта і ёсыдь Марутава веліч: уі паміж 7.1-2 і 7.3-4 стаіць злучнік ydd 'што'.
7.4 жанок (janir) ПС гэта істоты або дождж, ПГ розныя
ўвасабленьні жаночага роду (Сьвятая Мова, Сіла ды інш.).
8.1 бпроняць (panti) ДС мн.л., хоць у гэтым радку згадваюцца толькі Мітра-Варуна, таму сюды, відаць, улучаецца і Арйаман.
8.3 яны Маруты.
9.1 ні свой ні чужынец (anti ... arattac) ДС "ні зблізку, ні здалёку".
168
1.1 -2 ПЕ "кожнаю жаротваю для вас імкнучыся таксама перавысіць (супернікаў) а вы прыймалі на свой рахунак кожную мысьль, што йшла да багоў ...".
1.2 гэта ступа зьяўляецца ўстаўкаю, якая тлумачыць, чаму аўтар імкнецца здабыць ласку Марутаў кожным аброкам.
3.1 з набрынялых сьцяблінаў (trptamsavo) ПС перад выцісканьнем сьцёблы Сомы замочвалі ў вадзе.
3.2 гпрыць улюбёнец (duvaso nd) значэньне duvetsможна вывесьці з ydu 'гарэць, гараваць, мучыцца' і з 'Ida 'даваць', адсюль гульня слоў: duvaso nd ДС 'нібы падарунак' або "нібы пажар"; у нутробах (hrtsu) ДС 'у сэрцах', аднак hrdмагло азначаць і ўнутраную частку тулава ўвогуле (пар бел. сэрца сярэдзіна).
5.2 языком паміж сківіц (hanveva jihvaya 'нібы паміж сківіц языком') ПЕ гэта няправільна пабудаванае параўнаньне, бо мелася б быць "[прымушае ваш дрыжаць,] як язык [дрыжыць] паміж сківіц".
5.3 землятрусаў нібыта сыту на жаротве (dhanaeyuta isam nd yamani) т.б. вы трасяце зямлю, як сьвятары на аброках трасуць судзіны з аброчнымі напоямі (уі 'ісьці, рушыць' можа таксама азначаць 'прасіць' пар. хадайнічаць, адпаведна уатапможна азначаць ня толькі "выезд, паход", але й "просьба, малітва, аброк").