Рыгведа Кола першае

Рыгведа

Кола першае
Выдавец: Медысонт
Памер: 594с.
Мінск 2016
81.37 МБ
1.1-2 ідзецца пра каня, што вязе сонечнае кола. Калі ў небе яшчэ відаць нерухомыя зоркі, але ўжо бярэцца на дзень, яго запрагаюць жрацы сваімі хваласьпевамі.
3,7	ідзецца пра сонца.
4 ПГ ідзецца пра тое, што Ангірасы, выпусьціўшы з скалы Вала сьвятло, адправілі сонца ў матчына ўлоньне, каб раніцою яно нарадзілася зноў.
5.1 з вазьніцамі (vahnibhih) т.б. з Ангірасамі.
8 пад гурмой-лікам (ganair) звычайна разумеюцца Маруты, але тут суаднясеньне магчымае і з Ангірасамі.
10.1 молім (imahe) ДС "ідзём па" (пар. бел. хадайнічаць).
7
6.1 кацёл (сагйт) адны бачыць тут дажджавую хмару, другія кацёл з аброчнай ежаю, што ўвасабляе дастатак.
9.3 пяцьма плямёнамі (pdnca ksifinam) звычайнае пазначэньне сьвету арйаў РВ, які складаўся зь пяці асноўных плямёнаў: йаду (yada-), турваша (turvdsa-), другйу (druhyu-), ану (аті-) ды пуру (рйгй-\
8
1	пад дарам (гауіт) тут разумеюцца мужы й сыны.
9
1.2	дзень прынашэньня Сомы (somaparvabhih) слова pdrvanазначае 'вузел, адцінак (трысьнягу) паміж такімі вузламі, частка'. Пад такімі вузлавымі днямі насамперш разумеліся зьмены месяца.
10
1.4	бярно (yamsam) бэлька (звычайна з бамбуку), што клалася пад страху ды арыентавала дом адносна бакоў кругавіду.
2	ПС калі сьвятар ідзе ў горы, каб сабраць расьліны Сомы й дровы на аброчны агонь, Індра заўважае яго стараньне ды разумее, што для яго будзе ладзіцца аброк.
3.2	тугапапружных (kaksyapra) т.б. укормленых, дужых.
11.2	Кушыкаў сыне (kausika) увогуле гэта патронім Вішвамітры, але тут ім названы Індра, што можна патлумачыць як спосаб увязаць бога з родам аўтара хвалебну, падкрэсьліць, што яны сваякі, і такім чынам прывярнуць яго ласку.
11
1.4	нан пасаду (satpatim) спрэчнае слова; адны выводзяць яго з *sads-pati'пан (аброчнага) пасаду' (nap. sadaspati'пан пасаду' эпітэт Індры й Агні), другія бачаць у satдзеепрыметнік ад yas 'быць', т.б. satpati'пан існага', трэція перакладаюць як 'істы, ісьцінны пан'. ПС satam sanmargavartinam palakah 'абаронца істых, т.б. тых, што ідуць ісьціннаю (праведнаю) дарогаю'.
6.2	плыні (sindhum) ПС гэта паток Сомы.
12
6.1	т.б. аброчны агонь запальвалі ад ужо запаленага раней агню (ад ранейшага аброчнага агню, ад дамовага агню).
13
10.2	бога-ўмельца (agryam 'які зьвязаны зь вяршыняю, навышні, найлепшы, выдатны, умелы') ПС "найлепшы", ПГ "першы" (т.б. "запрашаю Тваштара першым").
12.1	слава! (svaha) аброчны вокліч, якім запрашаюць багоў зьявіцца на аброк.
14
3 AC agnim 'Агні'.
15
Ключавое слова хвалебну rtu'суладны, належны час' (які адпавядае rta'ладу'). Што-згаданаму богу ў належны час у належнай пасьлядоўнасьці падносіцца чаша з Сомам.
2 тут абавязак чыстара пераносіцца на саміх багоў. Месца цікавае тым, што наўпрост указвае з аднаго боку на функцыю багоў ачышчаць, з другога боку на абавязковую ўласьцівасьць аброку быць чыстым (гл. арт. Чысьціня).
3.1	з жаною (gnavo) пад словам gna'жанчына' (гр. yuvf]) у РВ звычайна разумеюцца жонкі багоў. у гэтым слаўні, як і ў папярэднім, функцыя сьвятара пераносіцца на бога: бог Тваштар атаясамляецца з прывадыром, а жонка аброчніка (замоўцы аброку) з Тваштарыхаю.
4.2	і/ трох улонызях (yonisu trisii) гаворка ідзе пра тры аброчныя агні: ahavaniya'ахвярны (усходні) агонь', garhyapatya'агонь домагаспадара (заходні)' і daksina'паўднёвы агонь'.
4.3	абдымі (pciri bhusa) т.б. абдымі гэтыя тры тры аброчні.
6.1	законадзержцы (dhrtavrata) дакладней "у якіх трывалыя законы".
7.1	коней кароваў (dravinasd) словам drdvina(s)называецца рухомая маёмасьць.
12.1	як дамовы агонь (garhyapatyena) агонь домагаспадара.
16
Хвалебен запрашае Індру на ранішні выжым Сомы.
17
Хоць хвалебен прысьвечаны двум багом Індру й Варуну, лексыка больш уласьцівая хвалебнам, прысьвечаным Ba-
руну (просьбы аб ласцы й літасьці).
9.3	сьпеву спольнаму (sadhastutini) т.б. сьпеў, у якім апяваецца і Індра, і Варуна.
18
1.3	сын Ушыджын (ausijah) у мн.л. usij'руплівы' азначае групу песьняпеўцаў, шчыльна зьвязаных з Агні, а ў адз.л. яно можа быць эпітэтам Агні.
8.2	наперад (ргапсапі) або "на ўсход" (дзе жывуць багі). У Індыі пры вызначэньні бакоў кругавіду тварам стаяць на ўсход, адпаведна перад усходні бок, лева паўночны й г.д. Поўнач іўсход уважаюцца за староны багоў, а поўдзень за старану Йамы ды продкаў.
19
Хоць традыцыя пазначае хвалебен як прысьвечаны Агні, ён толькі зьяўляецца тут пасярэднікам, каб прывесьці Марутаў. Менавіта Маруты апісваюцца ў большай частцы хвалебну.
8.2	ПС гаворка ідзе пра праменьне сонца, а пад морам разумеюцца хмары, празь якія Маруты прабіваюць дарогу сонцу пасьля навальніцы.
20
5	ПС Рыбгу атрымалі долю ў аброку падчас трэцяга, вечаровага, выцісканьня Сомы.
8.1	вазьніцы (yahnayd) так звычайна называюцца багі, а таксама Агні, які адвозіць жаротвы на неба. ПС Рыбгу кіравалі абрадам.
21
2.3	ў хваласыісвах (gayatresu) ДС "у сьпевах памеру гайатры". 3.1 дружбы-сяброўства (mitrasya) або "[у славу] Мітры (як бога сяброўства)".
6.2	на ... сьледзе (pade) ПС гэта неба (пар. тры крокі-сьляды Вішну).
22
1.1	запрэжнікаў раньніх (prataryuja) т.б. якія запрагаюць уранку.
2.2	што кратаюць Неба (divisprsa) Ашвіны штодзень аб'яжджаюць сьвет па небе на сваім возе.
6.1	Сына водаў (арат ndpatam) паводле адных гэта Агні, паводле другіх яго трэба тут атаясамляць із Савітарам.
10.2	о найюны (yavistha) сталы эпітэт Агні, які няспынна нараджаецца ў аброчным агні.
13-14 паводле старажытных уяўленьняў неба апладняе зямлю семем-дажджом.
14.3	у ... сьледзе Гандгарвы (gandharvasya ... pade) ПС гэта паветра. ПГ Гандгарва можа быць імем нейкага старажытнага песьняпеўцы, які быў зьвязаны з сонцам, адпаведна і імем самога сонца.
16.3	prthivyah saptd dhamabhih цьмянае месца; акрамя таго, не да канца яснае значэньне слова dhaman(ПЕ мясцовасьць, ПГ форма, т.б. гаворка ідзе пра тры небы, паветра й тры зямлі).
20.1 найвышэйшы сьлед (paramam paddm) паводле традыцыі гэта неба; ПК навышні, або трэці, сьлед Вішну гэта пераадоленьне дуальнасьці сьвету (неба-зямля), а сам Вішну выступае як усеагульны, усеабдымны бог, у якім здымаецца, прыміраецца процістаяньне багоў і Духаў.
21	адна з праяваў Агні сонца, якое тут атаясамляецца з трэцім сьледам Вішну.
23
1	тут наўпрост указваецца, што сок Сомы быў вострым, таму яго разбаўлялі малаком.
3.3	паноў празору (dhiyas pati) багі ня толькі атрымлівалі малітвы, але й натхнялі на іх стварэньне.
5.2	паноў ладу сьвятла (rtasya jydtisas pati) магчыма траякае разуменьне: 1) паны сьвятла ладу, т.б. якія валодаюць сьвятлом ладу (ладу «— сьвятла <— паны); 2) паны сьвятла й ладу (ладу, сьвятла «—паны); 3) ПР Мітра пан сьвятла, Варуна
пан ладу ([Варуна] ладу «— пан-пан —> сьвятла [Мітра]). Узапраўды, менавіта Варуна найшчыльней зьвязаны з паняцьцем ладу, а іранскі адпаведнік ведавага Мітры Мівга, зьмяшаўшыся ў эліністычны пэрыяд з грэцкім Апалёнам, стаў у новым кульце менавіта богам сонца.
12.1	-2 haskarad vidyutas pari / ato jata avantu nah або "ад сьмеxy маланкі, / ад яе народжаныя, баранеце нас".
13.1	апору Неба {dharunam divaH) Сома.
13.2	на рабым мурогу (citrabarhisah) аброчную посьцілку рабілі з розных відаў траў.
15.2 шэсьць запрэжак (sad yuktam) ПС гэта шэсьць паравін году; ПЕ даўнімаецца, што руш хоча атрымаць за выкананы аброк шэсьць запрэжак коней; у перакладзе слова нібы адарванае ад наступнага радка, чаго ніколі не бывае уі.
16.1-2 маткі ... сёстры {ambdyo ... jamdyo) воды, зь якімі зьмешвалі Сому; пуцямі... пуцяводаў (adhvabhir... adhvariyatam) ДС "дарогамі ... тых, што чыняць адправу"(гл. арт. Адправа).
24
Аўтар гэтага й наступных хвалебнаў (да 31) руш Шунахшэпа, пра якога падрабязна расказваецца ў Айтарэйабрагмане (7.14-18). Каротка зьмест паданьня такі: князь Гарышчандра, жадаючы сабе сына, зьвярнуўся па дапамогу да мудраца Нарады. Той параіў князю папрасіць сына ў Варуны, паабяцаўшы пры гэтым богу нованароджанага сына ў якасьці аброку. Так і было зроблена. Але калі прыйшоў час абракаць сына, Гарышчандра стаў прыдумляць разнастайныя прычыны й адцягваць час аброку. Так ягоны сын Рогіта дажыў да паўналецьця і, не жадаючы загінуць, выправіўся блукаць у лясох. Пасьля шасьці гадоў вандраваньня ён налучыў на сялібу беднага брагмана АджыГарты, які меў трох сыноў. Ён прапанаваў абмяняць аднаго зь іх на сто кароў, каб той быў абрэчаны замест яго. Памеркаваўшы, бацькі выбралі сярэдняга сына Шунахшэпу. Але так сталася, што ніхто не захацеў прывязваць
яго да аброчнага слупа. Тады бацька вызваўся зрабіць гэта сам, папрасіўшы яшчэ сто кароў. Калі гэта было зроблена, ніхто не захацеў забіваць Шунахшэпу перад запальваньнем агню. Тады бацька зноў вызваўся зрабіць гэта сам, папрасіўшы яшчэ сто кароў. I тады Шунахшэпа зразумеў, што яго ўзапраўды заб'юць ды зьвярнуўся да багоў. Багі адсылалі яго адзін да аднаго, пакуль урэшце Шунахшэпа ня ўславіў Варуну, і той зьлітаваўся над ім. Уражаны цудам, Вішвамітра, які быў жрацом на аброку, прыняў Шунахшэпу ў свой род і даў яму права першанародка. Так Шунахшэпа атрымаў другое імя Дэварата "дар багоў".
7 знакаміты славень, у якім апісваецца, як Варуна трымае сусьветнае дрэва дагары нагамі (7.3). 3 другога боку, у 7.2 кажацца, што вяршыня знаходзіцца ўверсе. Слова stiipaзвычайна перакладаюць менавіта як "карона", аднак ПК гэта слова тут трэба разумець як "карэньне", што зьвязана з атаясамленьнем ночнага неба, ніжняга сьвету й касьмічных водаў. Гёльднэр выказвае кволую здагадку пра параўнаньне сусьветнага дрэва зь сьвятым дрэвам нйагродга, якое мае паветранае карэньне, што зьвісае з галінаў. У пасьляведавы час сьвятая гара Мэру (эквівалент сусьветнага дрэва) выяўляецца менавіта дваяка: зь вяршыняю долу й дагары адначасна. Замыканьне вяршыні на падножжы, кароны на карэньні ўтварае ідэальны космас самаўзьнікненьня.
7.3 memo sthur updri budhna esam ДС "скіраваныя ўніз, уверсе іх аснова".
8.3 бязногаму (apade) ПС гэта паветраная прастора. Іншыя бачаць тут зорку. Фармальна ступы 2 і 3 пабудаваныя амаль аднолькава: "сонцу / бязногаму дарогу / ногі каб рушыць / каб абапіраць стварыў". Гэта натыкае на думку, што пад бязногім тут можа даўнімацца менавіта сонца, а пад нагамі яго прамяні.
9.3 пагібель (nirrtim) ДС "распад, разбурэньне".